Грамадзянін Данілеўскі мусіць быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, але ўмовы задачы не дазваляюць нам адназначна ацаніць ІХ. У сувязі з гэтым мы прапануем разглядзець два варыянты дадзенай сітуацыі



Дата канвертавання15.05.2016
Памер58.81 Kb.


Грамадзянін Данілеўскі мусіць быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, але ўмовы задачы не дазваляюць нам адназначна ацаніць іх. У сувязі з гэтым мы прапануем разглядзець два варыянты дадзенай сітуацыі.

У першым варыянце ўчынкі Данілеўскага могуць быць кваліфіцыраваны па ч. 1 арт. 147 – Наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджванняў, і ч. 3 арт. 159 – Пакіданне ў небяспецы, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – КК Рэспублікі Беларусь).

Пры гэтым мы зыходзім з наступных пасылак. Данілеўскі, заўважыўшы кражу яго рыбы, абвінаваціў у гэтым нідзе не працуючага Фаткуліна. Пры сустрэчы з ім ён пагражаў апошняму расправай. Неўзабаве Данілеўскі заўважыў чарговую кражу і, знайшоўшы Фаткуліна, запатрабаваў у яго кампенсвання кошту скрадзеннага. Абраджаны Фаткулін накінуўся на яго, паміж імі ўзнікла бойка, спыненая жыхармі вескі, якія міжволі аказаліся яе сведкамі. Данілеўскі і Фаткулін дамаўляюцца разабрацца адносна спрэчкі пазней, на беразе сажалкі, учыніўшы там бойку “да першай крыві”. Пры гэтым з умовы задачы мы не бычым, хто з’яўляецца ініцыятарам даденага высвятлення адносін.

Пры сустрэчы на сажалцы, Данілеўскі, трымаючы нож у правай руцэ, нагою выбіў з рук Фаткуліна нож, які знаходзіўся ў яго левай руцэ, і нанес яму ўдар у брушную поласць, тым самым прычыніўшы апошняму цяжкія цялесныя пашкоджванні (згодна заключэння судзебна-медыцынскай экспертызы і ў згоднасці з п. о) арт. 6 “Правілаў судебна-медыцынскай экспертызы характару і цяжкасці цялесных пашкоджванняў ў Рэспубліцы Беларусь). Дзеянні Данілеўскага складаюць аб’ектыўны бок злачынства, прадугледжаннага ч. 1 арт. 147 КК Рэспублікі Беларусь, а іменна наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджванняў.

Разглядаючы дзеянні Данілеўскага з суб’ектыўнага боку, трэба заўважыць, что мае месца невызначаны намер, так як ва ўмове задачы гаворыцца, што апошні паграджаў Фаткуліну расправай, а што пад ёй мелася на ўвазе, не гаворыцца. Але, тыя абставіны, што Данілеўскі, выбіўшы нож у свайго праціўніка, не проста паабдзіраў яго нажом, ці ударыў не ў жаццёва важныя органы, гаворыць нам аб тым, што у фермера быў намер прычыніць Фаткуліну цялесныя пашкоджванні. Адпаведна, канчатковы вывад мы робім па рэальна наступіўшых грамадска небяспечных выніках. Данілеўскі разумеў грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў, гэта значыць, што ен наўмысна шкодзіў здароў’ю Фаткуліна, наносячы ўдар нажом у жывот, прадбачыў, што апошняму будуць прычынены цялесныя пашкоджванні, і жадаў іх надыходу. Такім чынам, мае места віна у выглядзе прамога намеру.

Мы зыходзім з таго факту, што на момант ажыцяўлення злачынства Данілеўскі дасягнуў 14-цігадовага ўзросту і быў пры свядомасці.

Аб’ектам злачынства з’яўляюцца грамадскія адносіны, што ахоўваюць здароў’е чалавека, у данным выпадку Фаткуліна.

Пасля прычынення цялесных пашкоджванняў Фаткуліну, Данілеўскі на лодцы пераплыў на другі бераг сажалкі, пакінуўшы параненага ў небяспецы, не аказаўшы яму ніякай дапамогі, хаця павінен быў яе аказаць, так як такі абавязак выцякае з папярэдніх паводзін: раней Данілеўскі і Фаткулін дамовіліся аб бойцы “да першай крыві”. Паколькі Данілеўскі свядома пакінуў у небяспецы Фаткуліна, хаця павінен быў і мог аказаць дапамогу, значыць, яго ўчынак утварае аб’ектыўны бок злачынства, прадугледжаннага ч. 3 арт. 159 КК Рэспублікі Беларусь.

С суб’ектыўнага боку злачынства Данілеўскага характарызуецца віной у выглядзе прамога намеру. Ён разумеў, што Фаткулін знаходзіца ў небяспечным для жыцця стане, патрабуе неадкладнай дапамогі і наўмысна бяздзейнічаў такім чынам.

На аснове вышэй выкладзеннага дзеянні Данілеўскага могуць быць кваліфіцыраваны па сукупнасці злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 147 КК Рэспублікі Беларусь і ч. 3 арт. 159 КК Рэспублікі Беларусь.


Па другім варыянце дзеянні Данілейскага могуць быць кваліфіцыраваны як замах на забойства ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 139 КК Рэспублікі Беларусь. Такі вынік магчымы пры крыху іншым падыходзе да умовы задачы.

На практыцы гэта б выявілася ў выпрацоўцы і праверцы асобных прыватных версій, па выніках праверкі якіх была б унесена яснасць і дадзена канчатковая крымінальна прававая адзнака ўчынкаў Данілеўскага.

Данілеўскі, заўважыўшы прапажу рыбы, западозрыў у гэтым Фаткуліна. Пры сустрэчы з ім Данілеўскі пагражаў Фаткуліну расправай, але пагрозы не аказалі чакаемага ўздеяння (у дадзенным выпадку мы ўгледжваем пачатак фарміравання ў Данілеўскага намеру на забойства Фаткуліна), і, пры выяўленні паўторнай кражы рыбы, ён запатрабаваў ад Фаткуліна заплаціць за шкоду, на што апошні ў адказ накінуўся на яго і паміж імі ўзнікла бойка. Пры гэтым першым пачаў наносіць удары Фаткулін, чым яшчэ болей замацаваў намер Данілеўскага. Ідучы на сустрэчу, якая павінна была скончыцца “першай крывёю”, Данілеўскі ўзброіўся фінскім нажом (даўжыня ляза – 8 см.), Фаткуллін – кухонным нажом (нельга прызнаць незаконным нашэнне халоднай зброі так як няма прадмета злачынства як у першым, так і ў другім выпадку). Дуэлянты сталі адзін насупраць другога на адлегласці 8 крокаў і са словамі “пачалі” сталі збліжацца. Калі яны аказаліся на блізкай адлегласці адзін ад аднаго, Данілеўскі нагой выбіў з рук Фаткуліна нож і, пасля таго, як абяззброіў яго, нанёс апошняму ўдар у брушную поласць, у жыццёва важныя органы. Тым самым дзеянні Данілеўскага складаюць аб’ектыўны бок злачынства, прадугледжаннага ч. 1 арт. 139 КК Рэспублікі Беларусь, менавіта забойства, але, па незалежачых ад Данілеўскага абставінах (Фаткуліна знайшоў і даставіў у бальніцу Старавойценкаў), злачынства не было даведзена да канца. Пры кваліфіцыраванні яго дзеянняў неабходна зрабіць ссылку на ч. 1 арт. 14 КК Рэспублікі Беларусь (замах).

З суб’ектыўнагай боку дзеянні Данілеўскага характарызуюцца віной у форме прамога намеру, значыць ён разумеў, што пасягае на жыццё Фаткуліна, прадбачыў, што, нанясенне нажавого ранення ў брушную поласць апошняга і пакіданне яго на беразе сажалкі могуць пацягнуць за сабою смерць апошняга, і, вядома , жадаў гэтага.

Мы зыходзім з таго факту, што на момант ажыцяўлення злачынства Данілеўскі дасягнуў 14-гадовага ўзросту і быў пры свядомасці.

Аб’ектам злачынства з’яўляюцца грамадскія адносіны, што ахоўваюць здароў’е чалавека, у данным выпадку Фаткуліна.

З улікам выкладзеннай адзнакі абставін дзеянні Данілеўскага могуць быць кваліфіцыраваны па ч. 1 арт. 139 КК Рэспублікі Беларусь з ссылкай на ч. 1 арт. 14 КК Рэспублікі Беларусь.

Дзеянні Фаткулліна пры пэўных умовах могуць быць прызнаныя злачыннымі і кваліфіцыраваны па арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь – Хуліганства. Пры гэтым мы зыходзім з наступных пасылак.

Данілеўскі, фермер, які спецыялізуецца на развядзенні рыбы, арандатар возера “Лясное” і ўласнік некалькіх звязанных з ім сажалак, заўважыў, што з сажалкі, размешчаннай з краю вёскі, нехта крадзе сцерлядзь. Ён западозрыў не працуючага Фаткуліна, якого часта бачыў каля сажалкі, калі той прыходзіў у госці да работніка сферы абслугоўвання Старавойценкава. Бераг сажалкі, дзе стаяла хата работніка Старавойценкава, зарос лазняком. З вышэй сказанага мы можам зрабіць вынік, што дастатковых дадзеных, падцвярджаючых віну Фаткуліна ў кражы рыбы з сажалкі Данілеўскага, не маецца.

Пры сустрэчы з Фаткуліным Данілеўскі абвінаваціў яго ў кражы рыбы. Хутка Данілеўскі зноў заўважыў прапажу рыбы і, знайшоўшы Фаткуліна, назваў яго злодзеем у прысутнаці жыхароў вёскі і патрабаваў кампенсаваць шкоду. Фаткулін у адказ на гэта са сваркай накінуўся на Данілеўскага, паміж імі узнікла бойка, але жыхары вёскі ўмяшаліся і спынілі яе. Пры разгляданні дадзенных дзеянняў Фаткуліна можна гаварыць аб тым, што яны могуць быць ацэнены як крымінальна наказуемыя, а іменна хуліганства (арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь).

Аб’ектыўны бок хуліганства характарызуецца грубым парушэннем грамадскага парадку і выражаецца ў яўнай (відавочнай) непавазе да грамадства з прымяненнем насілля або пагрозай яго прымяненя (ч. 1 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь). З умовы задачы мы бачым, што Фаткулін накінуўся з кулакамі на Данілеўскага ў прысутнасці жыхароў вёскі, пры гэтым ён яшчэ і сварыўся.

Абавязковым прызнакам суб’ектыўнага боку дадзенага злачынства з’яўляецца ўсведамленне таго, што сваімі дзеяннямі ён парушае грамадскі парадак і праяўляе яўную непавагу да грамадства шляхам фізічнага і псіхічнага насілля. Значыць, пры ўмове, што Фаткулін зразумеў, што сваімі дзеяннямі ён груба парушае грамадскі парадак, і ўсё ж жадае іх здзейсніць, яго дзеянні трэба кваліфіцыраваць па ч. 1 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь. Адпаведна, віна ў дадзенным выпадку выражаецца прамым намерам. Аб тым, што апошні (Фаткулін) зразумеў характар сваіх дзеянняў і жадаў іх здейсніць можа гаварыць нам той факт, што бойка спынілася толькі пасля ўмяшання жыхароў вёскі, а далейшае выясненне адносін было перанесена на другі час і месца, дзе нікога не будзе.

Суб’ектам злачынства ў дадзенным выпадку з’яўляецца асоба пры свядомасці, якой споўнілася 14 годоў, г.значыць, Фаткулін.

Аб’ектам з’яўляюцца грамадскія адносіны, на конт аховы грамадскага парадку і грамадскай маральнасці, а як дадатковы аб’ект можа выступаць здароў’е.



Такім чынам, пры ўстанаўленні ўсіх вышэй указанных умоў, дзеянні Фаткуліна можна кваліфіцыраваць па ч. 1 арт. 339 КК Рэспублікі Беларусь.


: pub
pub -> Індывідуальныя ўдзельнікі вочнага тура Беларускай юрыдычнай студэнцкай алімпіяды-2012
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Сутнасць прававой інфарматызацыі
pub -> Да ўдзелу ў завочным камандным туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2009 дапушчаны наступныя каманды
pub -> Навучальная установа (факультэт) Колькасць каманд, назвы каманд
pub -> Зводны пратакол камандны залік
pub -> Зводны пратакол індывідуальны залік
pub -> Статыстычная табліца ўдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Колькасць балаў за завочны тур
pub -> Агееў А. Р. Спіс Навукова-метадычныя работы І публікацыі
pub -> Асноўныя публікацыі: Манаграфіі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка