Грані слова праграма факультатыўных заняткаў для V класа



Дата канвертавання30.06.2016
Памер70.63 Kb.

powerpluswatermarkobject1


В авторской редакции
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Нацыянальны інстытут адукацыі



ГРАНІ СЛОВА

ПРАГРАМА

факультатыўных заняткаў для V класа

агульнаадукацыйных устаноў

з беларускай і рускай мовамі навучання

з 12-гадовым тэрмінам навучання

Мінск 2007



Тлумачальная запiска
Сучасныя патрабаваннi да навучання беларускай мове заключаюцца ў тым, каб вучнi ўсебакова вывучылi мову на фанетычным, лексiчным i граматычным узроўнях, набылi адпаведныя практычныя ўменнi i навыкi i на гэтай аснове развiлi сваё маўленне ў шырокiм значэннi гэтага слова. Таму не выпадкова, што ў навучальным працэсе найажнейшую ролю набывае вывучэнне лексiкi, бо маўленчае развiццё вучняў залежыць не столькi ад ступенi валодання арфаграфiчнымi i граматычнымi нормамi, колькi ад асэнсавання i ўжывання лексiкi, у якой заключаюцца невычэрпныя магчымасцi для перадачы разнастайных значэнняў, для выражэння самых розных паняццяў, iдэй i думак.

Лексiка праходзiць праз мову ва ўсiх напрамках: гукi разглядаюцца ў слове, марфемы як значымыя часткi выяўляюцца ў межах слова, таму што нi гукi, нi марфемы па-за словамi не iснуюць; марфала­гiчныя асаблiвасцi мовы разглядаюцца на прыкладзе слоў; сказы толькi тады становяцца сродкам выражэння i абмену думкамi, калi яны напоўнены адпаведнымi словамi. Значыць, слова – цэнтральная адзiнка ва ўсiм механiзме мовы.

Чалавек знайшоў назву для ўсяго, што ёсць на свеце. Ён назваў словам усе вядомыя яму прадметы, рэчы, жывыя iстоты, раслiны, пачуццi, адчуваннi, з’явы, падзеi, дзеяннi, станы, прыметы, якасцi, коль­касцi i г. д. Таму словы, што фармiруюць лексiчны склад мовы, з’яўляюцца найважнейшай намiнатыў­най часткай мовы. Мова людзей – гэта перш за ўсё мова слоў.

Факультатыўныя заняткi пры мiнiмальным пашырэннi аб’ёму звестак пра лексiчныя i фразеала­гiчныя паняццi ў параўнаннi з праграмай курса беларускай мовы для V класа маюць на мэце развiццё ў пяцiкласнiкаў лексiка-семантычнага погляду на словы, г. зн. развiццё ўмення вызначаць у слове лексiч­нае значэнне (у адрозненне ад граматычнага), выяўляць яго семантычныя (сэнсавыя) сувязi з iншымi словамi.

Практычная мэта факультатыўных заняткаў – фармiраваць у вучняў лексiкалагiчныя i фразеалагiчныя ўменнi, што будзе садзейнiчаць узбагачэнню слоўнiкавага запасу вучняў, развiццю моўнай культуры i культуры думкi, лагiчнага мыслення, працэсу пазнання, выхаванню моўнага эстэ­тычнага густу, павагi да беларускага слова, забеспячэнню ўмоў для азнаямлення з моўнымi асаблiвасця­мi мастацкiх твораў, якiя вывучаюцца на ўроках лiтаратуры.

Лексiка i фразеалогiя беларускай мовы адлюстроўвае асаблiвасцi светабачання i светаадчування беларускага народа, таму вывучэнне гэтых моўных адзiнак будзе спрыяць фармiраванню ў пяцiклас­нiкаў свядомага разумення самабытнасцi i непаўторнасцi беларускай мовы, далучэнню вучняў да духоў­най спадчыны народа, яго культуры, маралi, выхаванню ў iх любовi да роднага слова, роднага краю, да сваёй Бацькаўшчыны, да Беларусi.

Аснову факультатыўных заняткаў «Гранi слова» складаюць лексiчныя паняццi, аб’яднаныя ў дзве группы:

1) паняццi, якiя адлюстроўваюць сэнсавыя сувязi слоў (словы знаходзяцца ў сiстэмных сувязях адно з другiм, што вызначае наступныя групоўкi лексiчных адзiнак: адназначныя i мнагазначныя словы, словы з прамым i пераносным значэннем, сiнонiмы, антонiмы, амонiмы);

2) паняццi, звязаныя з выкарыстаннем слова ў розных сферах i стылях маўлення (словы выка­рыстоўваюцца ўсiмi носьбiтамi мовы цi абмежаваны ва ўжываннi сацыяльна або тэрытарыяльна, валодаюць цi не валодаюць эмацыянальнай, стылiстычнай афарбоўкай, што вызначае наступныя гру­поўкі лексiчных адзiнак: агульнаўжывальныя словы, тэрмiны, прафесiяналiзмы, дыялектызмы, гiста­рызмы, архаiзмы, неалагiзмы, эмацыянальна i стылiстычна афарбаваныя словы).

Акрамя лексiчных паняццяў на факультатыўных занятках асэнсоўваюцца таксама фразеалагiчныя паняццi: фразеалогiя, фразеалагiзм.

З улiкам спецыфiкi лексiчных i фразеалагiчных адзiнак мовы для раскрыцця iх сутнасцi ў працэсе навучання неабходна карыстацца як агульнадыдактычнымi, так i спецыяльнымi прынцыпамi: экстра­лiнгвiстычным (супастаўленне слова i прадмета, рэалii), лексiка-граматычным (супастаўленне лексiч­нага i граматычнага значэнняў), сiстэмным (супастаўленне амонiмаў i мнагазначных слоў, антонiмаў i мнагазначных слоў, сiнонiмаў i антонiмаў), функцыянальным (супастаўленне агульнаўжывальных слоў i дыялектызмаў, тэрмiнаў, прафесiяналiзмаў, эмацыянальна i стылiстычна афарбаваных слоў са сферамi iх ужывання), гiстарычным (супастаўленне ўстарэлых i новых слоў з гiсторыяй прадметаў, рэалiй).

Пры вывучэннi лексiкi i фразеалогii могуць выкарыстоўвацца наступныя пазнавальныя метады: слова настаўнiка, гутарка, самастойны аналiз вучнямi тэарэтычнага матэрыялу, складанне планаў вучэбных тэкстаў.

Для фармiравання лексiкалагiчных i фразеалагiчных уменняў могуць быць прапанаваны спецыяль­ныя практыкаваннi на знаходжанне вывучаемых з’яў сярод слоў, у словазлучэннях, сказах i звязных тэкстах, на падбор прыкладаў-iлюстрацый лексiчных i фразеалагiчных адзiнак на пэўную тэму, на групоўку вывучаемых з’яў, на вызначэнне сэнсава-стылiстычнай ролi розных разрадаў слоў у тэкстах мастацкага, гутарковага i навуковага стыляў, на стварэнне ўласных выказванняў. Пры гэтым пажадана, каб пры распрацоўцы сiстэмы практыкаванняў выкарыстоўваўся па магчымасцi матэрыял мастацкiх твораў, якiя вывучаюцца ў V класе.

Змест праграмы


Слова як асноўная намiнатыўная адзiнка мовы. Матываваныя i нематываваныя словы (1 гадзiна).

Лексiчнае i граматычнае значэнне слова. Асноўныя прыёмы тлумачэння лексiчнага значэння слова. Тлумачальны слоўнiк беларускай мовы (2 гадзiны).

Адназначныя i мнагазначныя словы. Мнагазначныя словы ў тлумачальным слоўнiку. Мнагазначныя словы ў творах мастацкай лiтаратуры (2 гадзiны).

Прамое i пераноснае значэннi слова. Словы з пераносным значэннем у тлумачальным слоўнiку. Выкарыстанне слоў з пераносным значэннем у творах мастацкай лiтаратуры (1 гадзiна).

Амонiмы як словы, якiя поўнасцю супадаюць у гучаннi i напiсаннi. Амонiмы ў тлумачальным слоўнiку. Адрозненне амонiмаў ад падобных да iх моўных з’яў i ад мнагазначных слоў. Выкарыстанне амонiмаў у маўленні (1 гадзiна).

Сiнонiмы як словы з блiзкiм цi тоесным значэннем. Агульнае сэнсавае значэнне сiнонiмаў. Выкарыстанне сiнонiмаў у маўленні (2 гадзiны).

Антонiмы як словы з процiлеглым лексiчным значэннем па той цi iншай агульнай семантычнай прымеце. Выкарыстанне антонiмаў у маўленні (1 гадзiна).

Агульнаўжывальныя словы як аснова лексiкi сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы. Дыялектызмы, тэрмiны i прафесiяналiзмы як словы абмежаванага ўжывання, спосабы абазначэння iх у тлумачальным слоўнiку, выкарыстанне ў розных стылях маўлення (1 гадзiна).

Эмацыянальна афарбаваныя словы, выкарыстанне iх у мастацкiм i гутарковым стылях маўлення (1 гадзiна).

Стылiстычна афарбаваныя словы, выкарыстанне iх у маўленні (1 гадзiна).

Устарэлыя (архаiзмы i гiстарызмы) i новыя (неалагiзмы) словы, выкарыстанне iх у маўленні (1 гадзiна).

Фразеалагiзмы як устойлiвыя спалучэннi слоў. Вобразнасць фразеалагiзмаў i iх роля ў мове мастацкай лiтаратуры (1 гадзiна).

Паўтарэнне (1 гадзiна).

Прагназуемыя вынікі


У вынiку працы на факультатыўных занятках па лексiцы i фразеалогii вучнi павiнны:

ведаць:

– што вывучаецца ў лексiцы i фразеалогii;

– азначэннi лексiчных i фразеалагiчных паняццяў;

– асноўнае прызначэнне слова ў мове;

– прызначэнне ў мове мнагазначных слоў, амонiмаў, сiнонiмаў, антонiмаў, устарэлых слоў i неалагiзмаў;

– функцыi ў маўленнi слоў з пераносным значэннем, амонiмаў, сiнонiмаў, антонiмаў, дыялектызмаў, архаiзмаў, гiстарызмаў, неалагiзмаў, эмацыянальна i стылiстычна афарбаваных слоў, фразеалагiзмаў;

– прызначэнне тлумачальнага слоўнiка;

умець:

– тлумачыць лексiчнае значэнне вядомых слоў i фразеалагiзмаў;

– выяўляць лексiчнае значэнне слоў у кантэксце (у словазлучэннi, сказе, тэксце);

– знаходзiць у тэксце словы на вывучаемыя з’явы;

– падбiраць да прапанаваных слоў сiнонiмы i антонiмы;

– адрознiваць амонiмы i мнагазначныя словы;

– выяўляць агульнае значэнне сiнонiмаў, што аб’ядноўвае словы ў сiнанiмiчным радзе;

– у выразных выпадках вызначаць вобразна-выяўленчую ролю ў тэкстах слоў з пераносным значэннем, сiнонiмаў, антонiмаў, дыялектызмаў, устарэлых слоў, неалагiзмаў, фразеалагiзмаў;

– ужываць у сваiм маўленнi сiнонiмы, антонiмы, словы з пераноснымi значэннем, тэрмiны, эмацыянальна афарбаваныя словы;

– карыстацца тлумачальным слоўнiкам.



Лiтаратура


  1. Красней В. П. Гранi слова: Факультатыўны курс «Лексiка i фразеалогiя беларускай мовы». – Мн., 1996.

  2. Ляшчынская В. А., Станкевiч А. А. Практыкаваннi па лексiцы i фразеалогii. – Мн., 1964.

  3. Малажай Г. М. Сучасная беларуская мова: Слова. Перыфраза. Фразеалагiзм. – Мн., 1992.

  4. Баханькоў А. Я., Гайдукевiч I. М., Шуба П. П. Тлумачальны слоўнiк беларускай мовы. – Мн., 2004.

  5. Кляшка М. К. Слоўнiк сiнонiмаў i блiзказначных слоў. 2-е выд., выпраўл. i дап. – Мн., 1993.

  6. Хвалей Я. I., Шарпiла У. В. Слоўнiк лексiчных формаў: Сiнонiмы, амонiмы, антонiмы, паронiмы, амографы, амаформы. – Мн., 2004.


: wp-content -> uploads -> 2014 -> umodos -> fakult1
fakult1 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь Нацыянальны інстытут адукацыі
fakult1 -> С. М. Якуба сакрэты словазмянення І формаўтварэння вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для VI класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Мінск 2010 Тлумачальная запіска
fakult1 -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь “мастацтва выцінанкі”
fakult1 -> Г. М. Валочка В. У. Зелянко
fakult1 -> Г. М. Валочка, С. А. Язерская
fakult1 -> Гэты няпросты просты сказ вучэбная праграма
fakult1 -> Навукова-метадычная установа “нацыянальны інстытут адукацыі” міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь
fakult1 -> Праграма факультатыўных заняткаў для 8 класа ўстаноў
fakult1 -> Т. У. Логінава Т. І. Мароз
fakult1 -> Нацыянальны інстытут адукацыі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка