Грэцызмы і лацінізмы ў беларускай мове



Дата канвертавання27.11.2016
Памер41.86 Kb.
Грэцызмы і лацінізмы ў беларускай мове

Некропаль – ад гр. некрос – мёртвы і поліс – горад. Гэта значыць, горад мёртвых, вялікія могілкі.

Аднымі з найбольш старажытных запазычанняў у беларускай мове лічацца грэцызмы – словы грэчаскага паходжання. Іх з’яўленне ў нашай мове звязана перадусім з прыняццем хрысціянства, перакладам старагрэчаскіх рэлігійных кніг, а таксама вывучэннем грэчаскай мовы ў школах. Уведзеныя ў старабеларускія тэксты словы грэчаскага паходжання, як не зразумелыя беларусам, звычайна суправаджаліся тлумачэннямі (напр., у тэкстах Скарыны). Пазней грэцызмы таксама траплялі ў беларускую мову праз пасярэдніцтва суседніх моваў: польскай і рускай.

Грэцызмы – гэта часцей за ўсё рэлігійныя, навуковыя, культурныя тэрміны (апокрыф, католік, папа, меланхолія, аптэка, арфаграфія, эканомія, гімн). З грэчаскай прыйшлі таксама шматлікія хрысціянскія кананічныя імёны: Аляксандр, Анастасія, Аляксей, Анатоль, Андрэй, Аркадзь, Варвара/ Барбара, Василь / Базыль, Галіна, Генадзь, Дзмітрый / Зміцер, Алена, Ірына, Лідзія, Мікіта, Мікалай, Пётр, Соф’я, Фёдар / Тодар, Філіп / Піліп і інш. 

Рысы грэцызмаў:



  • Гукі а, э у пачатку слова (акіян, этап, эпоха)

  • Гук ф у пачатку слова (фаза, фантазія, філасофія)

  • Спалучэнні зычных кс, ск, пс, мп, мв у сярэдзіне слова (аксіёма, дыск, эліпс, лампада, сімптом)

  • Суфіксы –ад, -ід, -ік/-ык, -іск-, -ос-/-ас- (піраміда, рыторыка, абеліск, тэрмас)

Лацінская мова ў Сярэднявеччы была ў краінах Еўропы міжнароднай мовай навукі, адукацыі, філасофіі, дыпламатыі, а таксама мовай каталіцызму. Наша краіна не была выключэннем. На лаціне ў Вялікім Княстве Літоўскім вялося справаводства, пісаліся дзяржаўныя акты, навуковыя трактаты, нават адбывалася ліставанне. Моладзь Вялікага Княсва Літоўскага ехала ва ўніверсітэты Еўропы, каб вывучаць лаціну. Ёй добра валодалі Францішак Скарына і Сымон Будны. На ёй стварыў сваю “Песню пра зубра” Мікола Гусоўскі.

Такім чынам, запазычанні з лацінскай мовы – лацінізмы - траплялі ў старабеларускую мову як непасрэдна, так і апасродкавана – у першую чаргу праз пасярэдніцтва польскай мовы. Гэта пераважна была абстрактная лексіка (гармонія, афект, імпэт), тэрміны з розных галін навукі, юрыспрудэнцыі, рэлігіі, адукацыі і культуры (экзамен, вакацыі, квадрат, плюс, камедыя), назвы асобаў па родзе дзейнасці, прафесійнай і сацыяльнай прыналежнасці (адміністратар, акадэмік, студэнт).

Пазней значная частка лацінізмаў была засвоена народнымі гаворкамі, адкуль вярталася ў новую беларускую літаратурную мову. Таксама ў канцы ХІХ-пачатку ХХ стагоддзя запазычанні з лацінскай мовы прыходзілі спачатку праз польскую, а потым - больш актыўна - праз рускую мову (дэпутат, прэзідэнт, парламент/парлямент, тэрор).

Дарэчы, такое беларускае слова, як бульба, таксама пры больш блізкім разглядзе аказваецца не спрадвечна беларускім, а ўтварылася ад лацінскага слова bulbus! Як і словы бурак, цыбуля, алей, вэлюм, капялюш, кашуля, келіх, густ, сэнс і многія іншыя. Сярод уласных імёнаў лацінскае паходжанне маюць: Агрыпіна, Альгерд, Валянцін, Вікторыя, Марына, Магдалена, Наталля, Раман, Рэгіна, Сяргей, Таццяна, Юлія, Юстына і інш.

Рысы лацінізмаў: суфіксы –ум (атрыум), -ус (радыус), -тар (дыктатар), -ент/-энт (кліент), -ур (структура), -цы(я) (агітацыя), -ат (адвакат);

Лацінскія і грэчаскія па паходжанні словы з’яўляюцца ядром інтэрнацыянальнай лексікі нашай мовы. Аднак існуюць таксама і інтэрнацыянальныя элементы грэчаскага і лацінскага паходжання, якія ў якасці кампанентаў (прыставак, суфікаў, каранёў) уваходзяць у склад сучасных беларускіх словаў.

А, ан (гр. без): апатыя, алагічны, амаральны

Анты/ ант (гр. супраць): антонім, антыдэмакратычны

Аква (лац. вада): акваторыя, акваланг, акванаўт

Археа (гр. старажытны): археалогія, археаграфія

Аэра (лац. паветра): аэраплан, аэрограф, аэразоль

Бія (гр. жыццё): біяграфія, біялогія, біяметрыя

Ген (гр. род): генэтыка, генеалогія, генатып

Контр (лац. супраць): контраргумент, контратака

Рэ (лац. назад, зноў): рэстаўрацыя, рэканструкцыя, рэвізія, рэмісія

Полі (гр. многа): полівітаміны, палімер, паліклініка

Тэле (гр. далёка): тэлевізар, тэлепартацыя, тэлескоп

Тэрм (гр. цяпло): тэрмальны, тэрмометр

Філ (гр. прыхільнік): бібліяфіл, філантроп, філалогія

Фон (гр. гук): фаналогія, фрнкафон, фанатэка, сімфонія

Фота (гр. святло): фотатэхніа, фотаапарат, фотаздымак

Хрона (гр. час): хронаметрах, храналогія, хранометр, хранатоп

Часта ў мове ствараюцца ўласныя адпаведнікі лацінскіх і грэчаскіх словаў (арфаграфія – правапіс, лінгвістыка / філалогія - мовазнаўства, мізантроп – чалавеканенавіснік, флексія – канчатак, амбразура - байніца), шэраг з якіх прыжыўся і актыўна ўжываецца дасюль. Вельмі актыўна працэс пошуку беларускіх адпаведнікаў і калькавання лацінізмаў і грэцызмаў адбываўся ў 20-я ХХ ст., аднак некаторыя з новых словаў так і не ўвайшлі ў актыўны склад мовы (гарнізон – залога, блакада – змык, аўтахтоны – першабыльцы, індустрыалізацыя – упрамысловенне, анастэзія - нячуласьць, тэлескоп - далёкавідз).

Заданне

Замяніце грэчаскія і лацінскія словы беларускімі адпаведнікамі:

Біяграфія – жыццеапісанне, жыццяпіс

Атэіст - бязбожнік

Контур - абрыс

Анархія – безуладдзе

Дыспут – спрэчка

Дэфект – недахоп, хіба, загана

Ілюстрацыя – малюнак

Іронія – насмешка

Антаганізм – процістаянне

Дырэктыва – пастанова

Кампетэнтнасць – дасведчанасць

Дыскусія – спрэчка

Імітацыя – падробка

Аналогія – падабенства

Інцыдэнт – выпадак

Аптымізм – жыццярадаснасць

Індыферэнтнасць – абыякавасць

Алегорыя – іншасказанне

Гармонія – сувымернасць, суразмернасць, зладжанасць

Імпэт – запал, імкненне



Афарызм – выслоўе

Паразіт – дармаед

Рэфлексія - роздум

Эгаіст – самалюбец, самалюб, сябелюб

Інтуіцыя – прадчуванне

Крэдыт - пазыка
: wp-content -> uploads -> 2016
2016 -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
2016 -> Правядзення агульнагімназічнай дэкады Я. Ф. Карскага (да 155 годдзя з дня нараджэння вучонага Я. Ф. Карскага ) 20 – 30 студзеня 2016 года
2016 -> Тема недели: Президент подписал указ об оплате жилищно-коммунальных услуг 4
2016 -> Графік дзяжурстваў настаўніцка-бацькоўскага патруля на дыскатэках у Доме культуры в. Мокрае
2016 -> Решение по вопросу повышения пенсионного возраста будет принято после широкого обсуждения 9
2016 -> Віктарына Па старонках “Роднай прыроды” Дванаццаты тур Самы туманны горад Беларусі – гэта
2016 -> Пастанова міністэрства культуры рэспублікі беларусь 1 лістапада 2007 г. №44
2016 -> Решение по пенсионному возрасту нельзя было больше откладывать Ковальков 4




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка