Гуканне вясны



Дата канвертавання06.07.2016
Памер47.86 Kb.
Гуканне вясны”

Пад вяселую музыку уваходзяць тры Пятрушкі.

Пятрушка 1: Гэй, народ!

Збірайся ў карагод!

К нам вясна ідзе,

Сонейка нясе!

Спяшайцеся, людзі добрыя!

Спяшайцеся, людзі званыя!

Міласці просім

Завітаць да нас у госці!



Пятрушка 2: З намі разам пойдзем

І вяселле знойдзем.

Будзем песні спяваць,

Весяліцца, гуляць

Ды вясну гукаць!
Гучыць фальклорная музыка, уваходзяць дзеці, становяцца паўкругам па-за Пятрушкамі.
Пятрушка 3: (гаворыць покуль уваходзяць дзеці)

Хутчэй спяшайцеся, хутчэй!

Чакаем мы ўсіх гасцей.

Прыходзьце ўсе з адкрытаю душою,

Каб сустрэцца нам з вясною.

Будзем карагодзіць, усміхацца

Ды ў гульні забаўляцца!
Песня “Прыйдзі, вясна”
Дзіця: Дазвольце,людзі добрыя,

Вясну-красну заклікаці!

Благаславіце, людзі добрыя,

Вясну-красну загукаці.



Дзіця: Гэй, народ!

Збірайся ў карагод!

Вясна ля варот!

Дзіця: дзяўчаты-маладзіцы,

Прыгажуні-чараўніцы,

Прачынайцеся, падымайцеся,

У святочныя адзенні апранайцеся!

Будзем усе разам спяваці,

Вясну-красну гукаці!

Прыйдзі, вясна!

Прыйдзі, красна! Гу-у-у!



Выходзяць дзяўчаты з зяленымі галінкамі, да якіх прымацаваны маленькія папяровыя птушачкі…
Песня “Жавароначкі, прыляціце”
У канцы песні дзяўчаты складаюць галінкі ў кошыкі. Становяцца з хлопчыкамі ў карагод. Адна дзяўчынка-жаўранак у цэнтр круга. Усе прысядаюць.
Вядучы: Вясна… Якое пяшчотнае і духмянае слова. Яно звініць вясеннім капяжом, дыхае свежасцю першых пралесак. Ушануем вясну, ушануем вялікае сонца, траву росную, неба чыстае, песню шчырую! Няхай свята пяе, няхай галасы звіняць, няхай птушкі ў неба ляцяць!
Танец “Жаўраначка”
Выходзяць трое дзяцей.

Дзіця: Гаманкі ручаек,

Ты вясны пачатак.

Карагод, карагод –

Спадарожнік свята.



Дзіця: Гаспадыняй Вясна

Стане ў нашым краі,

У дарозе яна –

Хутка завітае.



Дзіця: Станем мы у карагод

З добрай весялосцю

І сустрэнем прыход

Маладзенькай госці.


Дзеці робяць круг. Гучыць шум ветру, улятае Халодная завея.
Хал. Завея: Гэта я – Халодная завея,

Што, не чакалі?

Вясну сустракалі!

Ха-ха-ха!

Не дам вам свята гуляць.

І не будзеце песні спяваць.

Напушчу непагадзь, холад ды вецер,

Каб зіма была ва ўсім свеце!


Дзеці шчыпліваюць вакол Халоднай Завеі рукі, каб аградзіць усіх людзей ад Завеі.

Хал. Завея: (Звяртаецца да дзяцей). А вас у лядзяшкі ператвару

І ні за што Вясну на парог не пушчу!


Халодная Завея дакранаецца да дзяцей, і яны прысядаюць, нібы замярзаюць.

Вось будзе пацеха!

Вось дзе я разыйдуся!
Вядучы: Сонца, падніміся вышэй,

І засвяці ярчэй.

Абудзіцца зямля.

Прыйдзі, прыйдзі да нас, Вясна!


Гучыць светлая музыка з пеннем птушак. Уваходзіць Вясна.
Вясна: Хто тут да вас завітаўся? Хто не дае мне зямлю ада сна абудзіць? (Вясна прымячае Халодную Завею). А гэта ты, Халодная Завея. Ніяк ты не супакоішся. (Халодная Завея прысядае, нібы хаваецца ад Вясны.) падыйдзі да мяне, не бойся. Надыйшла пара табе расстаяць. (дакранаецца да Халоднай Завеі, яна ператвараецца ў вяснянку, скідае блакітную накідку. Дзеці ўстаюць. Выходзіцьдзіця.)

Дзіця: Ідзе Вясна ў шумлівых водах..

У звонкім срэбры ручаеў

І разлівае мяккі подых,

Як песню нейкую без слоў.

Звініць паветра і гамоніць,

А даль так свежа, так ясна.

Дзень добры вам, лясы і гоні!

Дзень добры, юная Вясна!



Вядучы: Вясна, вясна, вясняначка,

Прымі залатыя ключы

Ад нашай роднай зямлі!

Усе Вясна старанна падлічыла

І сонцам абагрэла кожны кут.

Ідзі хутчэй, мы шчыра запрашаем,

Бушуй, квітней ты з намі тут!

Вяснянка падносіць ключ, а вядучы перадае яго Вясне.
Дзіця: Вясна – вясняначка,

Мы цябе чакалі,

Вясна – галубушка,

Мы цябе гукалі!



Дзіця: Ой, вясна – маці,

Хадзі да нас гуляці!

У карагодзе скакаці,

Песні спяваці.


Карагод “Веснавое сонейка”
Вясна: Хай вяселле звініць у наваколлі,

Шануючы спадчыну матчыну.

Са святам вас, людзі, вітаю

І усіх на гульню запрашаю.


Гульня карагодная

Вясняначка (хал.завея): А цяпер давайце пакажам Вясне, як мы можам весяліцца. Бо на вясновае свята заўседы выходзілі хлопцы і паказвалі свій спрыт.
Ігра на лыжках
Дзіця: А ці чулі? Ці не чулі?

Што ў нас сення танцулі!

Танчыць сення будзем мы –

Усе разам ад душы!


Танец “Полька беларуская”
Вядучы: Вясна вяселая светлая пара. Але вясной у людзей багата работы, бо трэба засеяць поле, пасадзіці агародніну. Працы было вельмі багата. А пасля людзі збіраліся, ды весяліліся.

Вясна: Слухайце маю аб’яву!

Абяцаю усім забаву

Зараз будуць песні пецца

Хай вяселле разальецца!!!


Песня “Зайграй жа мне, дударочку”
Вясняначка: Радаваліся людзі вясне, танцавалі, весяліліся, у гульні гулялі, а цепер і я з вамі хочу пагуляць, станавіцеся ў карагод.
Гульня “Раздудзі мядзведзя”
Вясна: Добра, дзеці вы спявалі, вельмі добра танцавалі, але ў мяне шмат работы ў садзе ды агародзе. А каб было што есці зімою, трэба добра працаваць вясною. Вось на свеце так бывае, хто працуе, той і мае. А на паследак я пачастую вас птушкамі , якія сімвалізуюць прыход вясны. (частуе пячэннем).Да пабачэння, дзеці і дарослыя! Да сустрэчы ў полі, у лесе, на вуліцы.

Дзеці: Да пабачэння!
Вясна пад музыку пакідае зал.

Вядучы: Я, спадзяюся, што сеняшняе “Гуканне вясны” дапаможа адагнаць шэрыя і халодныя дні да наступнай зімы і наблізіць цеплыя і ясныя вясновыя дзянькі. А на тварах гасцей будзе ўзнікаць добрая ўсмешка, такая ж прыгожая і ветлівая, як вясна. А наша свята завяршаецца. Давайце на заканчэнне свята станцуем танец .
Танец “Лявоніха”
З танцам дзеці пакідаюць зал.
: download -> version -> 1457603785 -> module -> 9904675721 -> name
version -> "Шматсерыйная" дарога да сцэны Новы беларускі тэатр: дажыць і выжыць
version -> Внеклассное мероприятие по английскому языку «Добро пожаловать в Беларусь»
version -> 4 Знешняя палітыка рп у другой палове 17-пачатку 18 ст
version -> Беларускія рэфлексіі
version -> 2 Праваслаўе І каталіцызм у вкл
version -> Утварэнне Рэчы Паспалітай
version -> Знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай
version -> Культура Беларусі ў 17- 18 ст
version -> 5 Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў другой палове 17-пач 18 ст




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка