Гульня-падарожжа “Скарбы роднага краю”



Дата канвертавання06.07.2016
Памер55.67 Kb.
Гульня-падарожжа

Скарбы роднага краю”



Гульня-падарожжа “Скарбы роднага краю”
Мэта: выхоўваць у дзяцей цікавасць да нацыянальнай культуры, любоў да Радзімы, роднай мовы, вучыць паважаць людзей, якія жылі і жывуць на нашай зямлі, фарміраваць жаданне больш ведаць аб мінулым і сучасным сваёй Радзімы, узбагачаць лексічны запас вучняў, развіваць кемлівасць, дапытлівасць.
Абсталяванне: карта Беларусі; партрэты Ф.Скарыны, К.Тураўскага, Е.Полацкай; выстава кніг, дзіцячых малюнкаў; нацыянальныя касцюмы.
Ход гульні-падарожжа.

  1. Уступнае слова настаўніка.

  2. Вядучы: Жылі-былі тры ўдальцы, тры браты. Вырашылі яны свет паглядзець, адправіліся ў тры дарогі. Доўга яны хадзілі ці коратка, а праз некаторы час сышліся браты на шырокім полі і пачалі расказваць, дзе былі, што бачылі.

(Выходзяць тры хлопчыкі, апранутыя ў нацыянальныя касцюмы касцюмы )


  1. 1-ы: У тым крае, дзе быў я, лясы ад бяроз свецяцца, лугі кветкамі красуюцца. Рэчкі там магутныя і шырокія. І куды б ні ішоў – гарады стаяць: Масква, Пскоў, Смаленск. Расія.

2-і: У тым краі, дзе быў я, таксама рэчкі цякуць, лясы шумяць, стэпы прасціраюцца. Славяць людзі рэчку Дняпро і горад Кіеў. Украіна.

3-і: У тым краі, дзе я быў, Белавежская пушча шуміць, Нарач – возера красуецца, праз лугі, лясы рэчка Нёман цячэ. Беларусь.



Чытальнікі.

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой

Твой родны край, твая Айчына,

Жыццё тваё і гонар твой.

І ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла – Беларусь.




Усяму вядомы свету

Наш руплівы край здавён,

Тут на сонечных палетках

Спеюць бульба, жыта, лён.


Тут Дняпро бяжыць прывольна,

Сож, Бярэзіна, Дзвіна,

Прыпяць, Шчара, Свіслач, Нёман,

Вілля, Піна, Буг, Дзісна.

Тут крыштальныя азёры –

Нарач, Свіслач, Снуды, Свір.

Полацк – наш найпершы горад.

Віцебск, Тураў, Кобрын, Мір...


Тут умельцы вырабляюць

слаўны трактар “Беларусь”.

Тут ствараюцца БелАЗы – трохсоттонны везці груз.

Тут сыны ляцяць у космас,

Песні матчыны пяюць.

Гэты край наш найдзівосны

Беларуссю ўсе завуць.





  1. Слова настаўніка. А зараз накіруемся ў падарожжа – у мінулае і сучаснае роднага краю. Раскажам аб нашых славутых продках.

(Дэманструюцца партрэты Е.Полацкай, К.Тураўскага, Ф.Скарыны)
Вучань: У Полацку жыла манахіня Ефрасіння – заступніца беларускай зямлі, асветніца, гуманістка. Яна сабрала выдатную бібліятэку, стварыла майстэрні, дзе малявалі іконы, перапісвалі і перапляталі кнігі.

Вучань:

Слава Францыска не ведае меж,

Птушкай яна абляцела краіны.


Новую кнігу ты ў рукі бярэш –

І адгукаецца рэхам – Скарына.

Сусветную славу яму здабылі

Кнігі, якія жывуць у стагоддзях.

Першадрукар беларускай зямлі і

Слова народнага першапраходзец

Схіляўся над кнігамі, як чарадзей,

Каб мудрасці гэтай святло не згасала.


Вучань: К. Тураўскі напісаў шмат малітваў, павучанняў, канонаў, у якіх заклікаў людзей любіць адзін аднаго, адлюстроўваў хараство прыроды. Яго творы вызначаюцца вобразнасцю, узнёсласцю. Вялікі гуманіст старажытнасці К.Тураўскі – сімвал таленту нашага народа.

  1. Вядучы: Мы, беларусы, ганарымся нашымі выдатнымі пісьменнікамі, якія свае творы прысвяцілі роднаму краю, яго гісторыі, яго прыродзе.

Вучні чытаюць вершы: А.Вольскі “Непаўторны край”, Л. Пранчак “Дарагая Беларусь”, М.Маляўка “Я – беларус маленькі”.

  1. Песня “Лянок”.

  2. Прыход дзеда Абыдзісвета.

-- Добры дзень, дзетачкі – дзяўчаткі-кветачкі, хлапцы-малайцы!

Мяне завуць дзед Абыдзісвет. Я ўжо і не памятаю, колькі мне год. Кожны дзень крочу па белым свеце, гляджу, як людзі жывуць, што ў свеце робіцца. За гэта і празвалі мяне Абыдзісвет. Вось і да вас завітаў, а ў маёй торбачцы ёсць для вас падарунак. Можа, хто адгадае, што гэта такое?


Хоць сама яна нямая, але з чалавекам размаўляе. (Кніга)
-- Той, хто сябруе з кнігамі, шмат чаго ведае, і таму жыццё яго цікавейшае. А самыя лепшыя кнігі – на роднай мове. Ці пагадзіцеся вы са мной?

  1. Вучні чытаюць верш К.Цвіркі.




1-ы:

Мы прыйшлі ў кнігарню з мамай.

На паліцах – безліч кніг!

Тоўстых, тонкіх – розных самых.

Цэлы свет – у кніжках тых.
2-і:

-- Я куплю табе вось гэту...

Гэту й гэту варта ўзяць...

Ты пра ўсе краіны свету

З гэтых кніжак будзеш знаць.
1-ы:

-- Ой, як добра! Дзякуй, мама!

Я пра іх чытаць люблю,

Толькі знаць хачу таксама

Я пра нашую зямлю.

І яшчэ – за што, няйначай,

Буду ўдзячна я ўдвайне –

Ты купі на мове нашай,

Беларускай, кніжку мне.

То ж Айчыны нашай мова,

Мова прадзедаў, бацькоў.

У той мове што ні слова –

Дыямент жывы вякоў.

Невук – хто яе не цэніць.

Ці ж магу я здраджваць ёй:

Я ж не нейкі адшчапенец,

Я ж не нейкі чужаземец

На святой зямлі сваёй!





  1. Дзед Абыдзісвет. А вы, дзеці, сябруеце з кнігай? Раскажыце, аб чым вы даведаліся з кніг?

  2. Выступленне дзяцей.




Вучаніца:

-- Не проста ў словы я гуляю,

На мове роднай размаўляю.

У час дасветны, вечаровы

Кажу пяшчоты цёплай словы:

Дзень добры, сонейка над гаем,

Свяці над мілым, родным краем.

Вучаніца:

-- Я часта ў кнізе па лесе блукаю,

Дзівосныя скарбы яго я збіраю:

Зязюль кукаванне і песні драздоў,

Грыбное маўчанне і звон раўчукоў,

І смутак сасновы, і пах чабаровы,

Рабіны цяпло і бярозак святло.

Я самай шчаслівай, багатай,

Вяртаюся з лесу да хаты.


Вучаніца:

-- Вучаць кнігі радзіму любіць

І сумленнымі, добрамі быць.

Вучаць кнігі старых шанаваць

І цудоўныя казкі казаць.

Вучаць мудрасці і чысціні –

І святлейшымі робяцца дні.

Зоркі-літары свецяць уначы



І ад ведаў нам дораць ключы.

  1. Інсцэніроўка “Грышкіна кніжка”.

  2. Правілы паводзін з кніжкай.

  3. Віктарына “Знаўцы роднага краю”:




  • Назавіце сталіцу Рэспублікі Беларусь.

  • Назавіце Прэзідэнта краіны.

  • На колькі абласцей падзяляецца Беларусь? Пералічыце іх.

  • Назавіце буйныя рэкі нашага краю.

  • Якія гістарычныя і культурныя помнікі Беларусі вы ведаеце?

  • Хто надрукаваў першую кнігу на беларускай мове?



  1. Музычная паўза “Цік-так ходзікі”

  2. Беларускія народныя гульні.




  1. Заключнае слова дзеда Абыйдзісвета:

-- Ну, дзеткі, вельмі вы парадавалі мяне, старога. Чытаць вы ўмееце. Родную мову шануеце. І да кніг паважна ставіцеся. Цікава мне было сустрэцца з вамі, але надышоў час развітвацца. Чакае мяне далёкая дарожка, а вас – дарога па краіне Ведаў. Поспехаў вам на ёй! Да пабачэння!










База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка