Хадайніцтва №1 Просім суд далучыць да справы: апошняе Рашэньне кпч аан «Палякоў супраць Беларусі»



Дата канвертавання15.05.2016
Памер81.89 Kb.
ХАДАЙНІЦТВА №1
Просім суд далучыць да справы:

  1. апошняе Рашэньне КПЧ ААН «Палякоў супраць Беларусі» (цалкам арыгінал на анг. Мове);

  2. далучаны тут выбарачны пераклад самімі заяўнікамі на беларускую мову п. 8.3 гэтага рашэньня.

Гэта важна для абставінаў нашай справы, бо дадзены пункт непасрэдна тычыцца ацэнкі Камітэтам забароны мірнага сходу з-за невякананьня патрабаваньня выканкаму прыкласьці да заяўкі копіі дамоваў - гл. пераклад ніжэй.
ВЫБАРАЧНЫ ПЕРАКЛАД (арыгінал Рашэньня КПЧ ААН прадстаўлены раней на анг. мове)
8.3

The Committee observes that the restrictions imposed on the author’s freedom of

assembly were based on provisions of domestic law and included the burdensome

requirements of securing three separate written commitments from three different

administrative departments, which might have rendered illusory the author’s right to

demonstrate. The State party has failed, however, to present any arguments as to why those

requirements were necessary in the interests of national security or public safety, public

order, the protection of public health or morals or the protection of the rights and freedoms

of others. Furthermore, the State party did not show how rejection of the request to

demonstrate constituted a proportionate interference with the right of peaceful assembly –

i.e., that it was the least intrusive measure to achieve the purpose sought by the State party

and that it was proportionate to the interests the State party sought to protect.9 For example,

the State party did not explain why the author was not given the opportunity to amend his

request to carry out a demonstration and add details that were not fully specified in the

original request. Accordingly, the Committee concludes that the facts before it resulted in a

violation of the author’s rights under article 21 of the Covenant.10


8.3
Камітэт адзначае, што абмежаваньні, накладзеныя на свабоду сходаў аўтара былі заснаваныя на палажэннях нутранага заканадаўства, і ўтрымлівалі цяжкія для выкананьня патрабаваньні, звязаныя з заключэньнем трох асобныя пісьмовых дамоваў з трыма рознымі адміністрацыйнымі установамі, якія магуць зрабіць ілюзорнымі правы аўтара на дэманстрацыю. Дзяржава-удзельніца не змагла, аднак, прадставіць аргументы, чаму тыя, патрабаваньні былі неабходныя ў інтарэсах нацыянальнай бясьпекі або грамадзкай бясьпекі, грамадзкага парадку, аховы здароўя насельніцтва ды маральнасьці насельніцтва ці абароны правоў і свабодаў іншых. Акрамя таго, дзяржава-удзельніца не паказала, якім чынам адмова па запыце на дэманстрацыю ўтрымлівае прапарцыйнае ўмяшальніцтва ў права на мірныя сходы -

г. зн., што гэта было найменшай навязанай мераю для дасягненьня мэты, якой імкнулася дасягнуць дзяржава-удзельніца, і што гэта было сувымерна інтарэсам дзяржавы-удзельніцы, якая дабівалась бясьпекі. Напрыклад, дзяржава-удзельніца не патлумачыла, чаму аўтару не была прадастаўленая магчымасьць уносіць зьмены ў ягоны запыт па правядзеньні дэманстрацыі ды дадаваць дэталі, якія не былі цалкам названыя ў пачатковым запыце. Адпаведна, Камітэт прыходзіць да высновы, што прадстаўленыя яму факты прывялі да парушэньня правоў аўтара ў адпаведнасьці з артыкулам 21.



ХАДАЙНІЦТВА №2
Просім суд далучыць да справы для вывучэньня і ўліку Рашэньне КПЧ ААН па справе «Камароўскі супраць Беларусі» (арыгінал на рас. мове), абставіны якой зьвязаныя з рашэньнямі Жодзінскага выканкаму па забароне мірнага сходу і Жодзінскага суду ў 2008 годзе.

У рашэньні даходліва тлумачыцца, якім чынам павінны быць імплемэнтаваныя ў заканадаўства і судовую практыку імпэратыўныя патрабаваньні нормаў Канстытуцыі (арт. 23 і арт. 35, арт. 33) і Міжнароднага Пакту (арт. 21 і арт. 19), датычныя права грамадзянаў на свабоду мірных сходаў і свабоду выказваньня меркаваньня.


АДРАЗУ ПРЫВОДЗІМ ВАЖНУЮ ВЫТРЫМКУ З ДАДЗЕНАГА РАШЭНЬНЯ:

«9.4 ... В этой связи

Комитет напоминает, что государство-участник должно продемонстрировать,

что ограничения права автора согласно статье 19 являются необходимыми и

что, даже если государство-участник применяет систему, направленную на

обеспечение равновесия между соблюдением права отдельных лиц на свободу

слова и общими интересами поддержания общественного порядка в определен-
ном месте, эта система не должна функционировать таким образом, который
несовместим с положениями статьи 19 Пакта. Таким образом, Комитет заклю-
чает, что в данном деле права автора согласно пункту 2 статьи 19 Пакта были
нарушены.
9.5
С учетом этого вывода Комитет принимает решение не рассматривать отдельно заявления автора со ссылкой на статью 21 Пакта 6.
10.
Комитет по правам человека, действуя в соответствии с пунктом 4 ста-
тьи 5 Факультативного протокола к Международному пакту о гражданских и
политических правах, считает, что государство-участник нарушило права авто-
ра согласно пункту 2 статьи 19 Международного пакта о гражданских и поли-
тических правах.

»
ХАДАЙНІЦТВА №3

Просім прыняць да ведама й належным чынам улічваць у далейшым сутнасьць рашэньня КПЧ ААН адносна забароны мірнага сходу грамадзянаў у Гомелі па справе «Сякерка супраць Беларусі», рас. (гл. дасланы адпаведны файл на эл.пошту).

Комитет отмечает, что государство-участник не продемонстрировало, что отказ в выдаче разрешения в деле автора, даже если он и был основан на законе, был необходимым для одной из законных целей, изложенных во втором предложении статьи 21 Пакта. В частности, государство-участник не указало, какие именно необходимые сведения о порядке организации и проведения массовых мероприятий, отсутствие которых поставило бы под угрозу общественную безопасность, общественный порядок, охрану здоровья и нравственности населения или защиту прав и свобод других лиц, не были представлены. Государство-участник также не продемонстрировало, что в деле автора эти цели могли быть достигнуты только посредством отказа в разрешении на проведение запланированных массовых мероприятий. Поскольку государство-участник не доказало, что отказ в выдаче разрешения соответствовал критериям, установленным в статье 21 Пакта, Комитет заключает, что представленные факты свидетельствуют о нарушении государством-участником прав автора согласно статье 21 Пакта.


ХАДАЙНІЦТВА №4

Далучыць да матэрыялаў справы для вывучэньня і ўліку Заключэньне Венэцыянаскай Камісіі адносна Закону Рэсупублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах» (дакумэнт на рас. мове, дасланы эл. поштай).


Лякарня
ХАДАЙНІЦТВА №5
Далучыць да справы й вывучыць належным чынам копію выкарыстоўваемай тыповай дамовы на аказаньне дадатковых платных паслугаў Гарадзкой лякарняй, якая прапаноўвалася для заключэньня нам як заяўнікам мірнага сходу грамадзянаў (пікетаваньня) пры нашым звароце для заключньня дамовы, патрабуемай п.5 Рашэньня №1020 ад 2012г. (дакумэнт прыкладаўся на першым паседжаньні, але не застаўся ў справе, бо на той час не было копіі).

ХАДАЙНІЦТВА №6
Далучыць да справы й вывучыць належным чынам аўдыёзапіс перамоваў у плянава-эканамічным адзьдзеле Лякарні па калькуляцыі, якую мы як заяўнікі былі вымушаныя падпісаць пры заключэньні дамовы, патрабуемай п.5 Рашэньня №1020 Жодзінскага выканкаму.

З запісу бачна, якія праблемы існуюць пры заключэньні дамовы, што калькуляцыя тычыцца дадатковых мэдычных паслугаў, якія аказваюцца лякарняй на камэрцыйнай падставе, што дадзеная калькуляцыя не можа быць зьменена, бо робіцца па адпаведным прадпісаным нарматывам (пастановы Мінпрацы і Савміну) і тычыцца спартовых і культурна-відовішчных мерапыремстваў (іншых масавых мерапрыемстваў), што дадзеная сума выдаткаў не можа быць умоўнай, калі заключаецца падобная дамова... (На аўдыёзапісе – у тым ліку размова з намесьніцай п-э адзьдзелу сп. Аленай Юр'ёўнай Самовіч).

ХАДАЙНІЦТВА №7
Просім прадставіць у суд для агляду і вывучэньня тыя нарматыўныя дакумэнты (пастановы, верагодна, Савміну, Мінздраву, Мінпрацы..., калі спатрэбіцца, а таксама спэцыяльныя мэтадычныя рэкамэндацыі), якімі кіруецца эканамічна-плянавы адзьдзел Гарадзкой Лякарні пры падрыхтоўцы калькуляцыяў і заключэньні дамоваў (гл. прад'яўленую форму) на аказаньне дадактовыя спэцыяльныя мэдычных паслугаў (мэдычнага суправаджэньня) падчас правядзеньня масавых мерапрыемстваў у горадзе.

Гэта неабходна для высьвятленьня, для якой катэгорыі масавых мерапрыемстваў дадзеныя рэкамэндацыі й заключаемыя дамовы могуць скарыстоўваюцца на практыцы й адпаведна ці зьяўляюцца яны правамернымі для мірных сходаў грамадзянаў: сходаў, мітынгаў, шэсьцяў, дэманстрацыяў, пікетаваньняў, па якіх грамадзяне маюць дзяржаўныя гарантыі, замацаваныя імпэратыўнай нормаю артыкула 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і артыкула 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, а Рэспубліка Беларусь (усімі сваімі суб'ектамі) нясе пазытыўныя абавязкі перад уласнымі грамадзянамі па садзеньні ў рэалізацыі гэтага канстытуцыйнага права.

ХАДАЙНІЦТВА №8
Просім правесьці праўна-эканамічную экспэртызу зробленай дамовы й далучанай да яе калькуляцыі, з улікам фактычных абставінаў заключэньня дамовы, прадстаўленай у аўдыёзапісах, у пачатковых і выніковых дакумэнтах

(гл. заяву на дамову, дадатковыя ўмовы да заявы-фэрты заяўкнікоў, вынікова падпісаную дамову, калькуляцыю да яе, дадатковыя акты й квітанцыі, дасланыя 30.07.2014г. для зьдзяйсьненьня запатрабаванай лякарняй 100-адсоткавай перадаплаты).

Выканкам

ХАДАЙНІЦТВА №9
Прадставіць у суд з Жодзінскага выканкаму прыклады станоўчай рэалізацыі Рашэньня №1020 і ейнага п.5 ч.2 у прыватнасьці за час дзеяньня дадзенага рашэньня з 27.07.2012г.


ХАДАЙНІЦТВА №10
Абавязаць выканкам прадставіць суду зразумелыя тлуматэньні, як выканаць патрабуемыя п. 5 Рашэньня №1020 патрабаваньні ў сытуацыі, калі ЖКГ адмаўляецца заключаць любыя дамовы, нават з аплатаю ў 10 млн. за 1 знойдзеную іхным прадстаўніком пасьля пікетаваньня паперку? (гл. далучаныя да заявы ў суд дакумэнты перапіскі з ЖКГ).

Выклікаць прадстаўніка ЖКГ для атрыманьня на гэты конт неабходных тлумачэньняў.



ХАДАЙНІЦТВА №11
Абавязаць выканкам прадставіць суду зразумелыя тлуматэньні, як выканаць патрабуемыя ч.2 п. 5 Рашэньня №1020 выканкаму ў сытуацыі, калі міліцыя адмаўляецца заключаць любыя платныя дамовы да рашэньня выканкаму за ахову грамадзянаў-удзельнікаў сходаў, мітынгаў, шэсьцяў, дэманстрацыяў, пікетаваньняў, бо мае службовыя абавязкі па ахове правапарадку й дзейнічае ў адпаведнасьці зь іншымі нарматыўнымі актамі й пастановаю Савміну №207 пры падобных абставінах? (гл. далучаныя тлумачэньні прадстаўніка зь міліцыяй у судзе 2013 году).

Калі дадзеных тлумачэньняў недастаткова для разуменьня невыканальнасьці п.5 Рашэньня №1020 з боку міліцыі - выклікаць і дадаткова апытаць прадстаўніка міліцыі для атрыманьня на гэты конт неабходных тлумачэньняў, а таксама дадатковага тлумачэньня, чаму Жодзінскі ГАЎС не пайшоў на заключэньне прапанаванай заяўнікамі дамовы.


ХАДАЙНІЦТВА 12
Прадставіць суду сьпіс (з далучэньнем яго ў справу) пра існуючыя на сёньня ў Жодзіне суб'екты гаспадараньня, арганізацыі ці установы, адрозныя ад ГАЎС, ЖКГ ды ГЦЛ, зь якімі б можна было заключаць дамовы на аказаньне паслугаў аховы грамадзкага парадку, здароўя, уборкі тэрыторыі ў выканаьне п.6 Рашэньня №1020 Жодзінскага выканкаму ад 27.07.2012г.


ХАДАЙНІЦТВА 13

Далучыць да матэрыялаў справы для вывучэньня і ўліку ПОЎНАЕ ПРАЎНАЕ АБАСНАВАЬНЕ ПАЗЫЦЫІ заяўнікоў адносна парушанага права на мірныя сходы, свабодны распаўсюд інфармацыі, выказваньне меркаваньняў...
МАГЧЫМЫЯ ДАДАТКІ ДА ПАТРАБАВАНЬНЯЎ
1 . Прызнаць незаконнымі і адмяніць рашэнне ...

2 . Абавязаць гарвыканкам па вышэйвыкладзеных пунктах апублікаваць рашэнні суда пасля яго ўступлення ў сілу ў бліжэйшым нумары газеты «Жодзінкія Навіны».
3 . Спагнаць з Жодзінскага выканкаму ў карысьць заяўнікоў дзяржпошліну ў памеры 150 000 рублёў.


4. Кампэнсаваць іншыя выдаткі й страты, зьвязаныя дыскрымінацыяй
: wp-content -> uploads -> 2014
2014 -> Н о в ы й з а в е т перевод на западнополесский говор
2014 -> І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства
2014 -> Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
2014 -> Каб стварыць новы артыкул, можна пайсці па чырвонай спасылцы
2014 -> Міхал Амельянчук
2014 -> Касацыйная скарга
2014 -> Информация о контактных телефонах (в рабочие и выходные дни) некоторых загранучреждений Республики Беларусь для оперативного решения вопросов
2014 -> Гарадская прастора, асяроддзе, раён




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка