Харытонава Марына Аляксандраўна Дата нараджэння: 11 снежня 1963г. Адукацыя: вышэйшая



Дата канвертавання15.05.2016
Памер109.3 Kb.
Харытонава

Марына Аляксандраўна

Дата нараджэння: 11 снежня

1963г.

Адукацыя: вышэйшая.

Педагагічны стаж: 27 гадоў.

Катэгорыя: вышэйшая

Педагагічнае крэда: “Вучыць-

значыць любіць”.
Марына Аляксандраўна на ўроку стараецца стварыць такія абставіны, каб кожны вучань быў упэўнены ў тым, што вынікі яго асабістага пошуку будуць успрыняты з цікавасцю і прадстаўлены ўвазе класа для актыўнага сумеснага пошуку, для развіцця ўсіх і кожнага.

На ўроках выкарыстоўвае розныя формы работы: індывідуаль- ную, групавую, франтальную, калектыўную.

З 2000г. па 2004г. працавала па адукацыйнай мадэлі “Крок

за крокам”.

З 2005г. з’яўляецца кіраўніком кафедры пачатковых класаў.

Фадзеева Аксана Яўгенаўна

Дата нараджэння: 29 чэрвеня

1979г.

Адукацыя: вышэйшая.

Педагагічны стаж: 12 гадоў.

Катэгорыя: першая.

Педагагічнае крэда:“Удаскана-

ленне свайго педагагічнага

майстэрства, індывідуальны

падыход да вучняў”.

Настаўніца пастаянна знаёміцца з новымі сучаснымі тэхнало-гіямі і актыўна спрабуе прымяняць іх элементы на сваіх уроках. Яна рэалізуе гуманістычную накіраванасць працэсу навучання праз асабова – арыентаваны падыход да вучняў. Прымае актыўны ўдзел у рабоце кафедры пачатковых класаў.



Астапоўская

Ганна Іванаўна

Дата нараджэння: 14 снежня

1966г.

Адукацыя:сярэдне-спецыяльная.

Педагагічны стаж: 25 гадоў.

Катэгорыя: першая.

Педагагічнае крэда: “Для дасяг-

нення поспеху ў любой справе

чалавеку неабходна самадыс-

цыпліна і пастаяннае імкненне

да самаўдасканалення”.

Ганна Іванаўна працуе ў гімназіі з 1993 года. З 1998 года пра-цуе па навучальнай мадэлі “Крок за крокам”. Выкарыстоўвае на ўроках розныя віды работы: групавыя, франтальныя, калектыў-ныя. Для актывізацыі пазнаваўчай актыўнасці вучняў выкарыс-тоўвае на ўроках дыдактычныя гульні, наглядныя і тэхнічныя сродкі навучання. У сваёй рабоце цесна супрацоўнічае з бацька-мі, прыцягваючы іх у вучэбна- выхаваўчы працэс.



Прыгародская

Наталля Іосіфаўна

Дата нараджэння: 3 сакавіка

1958г.

Адукацыя: вышэйшая.

Педагагічны стаж: 32 года.

Катэгорыя: вышэйшая.

Педагагічнае крэда: “Навучанне

заключаецца не ў тым, каб

паведаміць як мага больш

звестак, а ў тым, каб развіць

разуменне ”.
Наталля Іосіфаўна працуе ў гімназіі з 1992 года. З 2004 года працуе па тэхналогіі “Французскія майстэрні”. Выкарыстоўвае розныя формы работы: групавая, калектыўная, франтальная, работа ў парах. Для актывізацыі мысліцельнай дзейнасці вучняў шырока выкарыстоўвае наглядны матэрыял, тэхнічныя сродкі навучання. Выкарыстоўвае ў сваёй рабоце і калектыўныя спосабы навучання. Яны дапамагаюць дзецям лепш засвоіць матэрыял.

Барысавец

Людміла Уладзіміраўна

Дата нараджэння: 15 чэрвеня

1966г.

Адукацыя: вышэйшая.

Педагагічны стаж: 24 года.

Катэгорыя: вышэйшая.

Педагагічнае крэда: “Павышаць

педагагічнае майстэрства.

Працаваць творча”.

З 2004 года працуе па тэхналогіі ”Крок за крокам”, якую выбрала для працы па асабістаму жаданню. Усе ўрокі гэтай настаўніцы праходзяць на высокім метадычным узроўні ў цес-ным супрацоўніцтве з бацькамі. На ўроках выкарыстоўвае роз-ныя формы работы: індывідуальныя, групавыя, франтальныя, калектыўныя.



Козел

Валянціна Канстанцінаўна

Дата нараджэння:20 кастрычніка

1970г.

Адукацыя: вышэйшая.

Педагагічны стаж: 15 гадоў.

Катэгорыя: першая.

Педагагічнае крэда: “Імкненне

да вучэння вызначаецца воляю,

прымусіць якую нельга ”.

На сваіх уроках Валянціна Канстанцінаўна імкнецца стварыць добразычлівыя абставіны, каб кожны вучань быў упэўнены ў тым, што вынікі яго працы заслугоўваюць добрай ацэнкі, каб сам імкнуўся да самавыяўлення. Выкарыстоўвае на ўроках розныя формы работы: індывідуальную, групавую, франтальную, калектыўную. Клапоціцца аб здароўі дзяцей, улічвае псіхалагіч-ныя асаблівасці вучняў, імкнецца да творчай працы.




Сашчэка

Вольга Міхайлаўна

Дата нараджэння: 7 верасня

1980г.

Адукацыя:вышэйшая.

Педагагічны стаж: 10 гадоў.

Катэгорыя: першая.

Педагагічнае крэда: “Самае

галоўнае вачыма не ўбачыш,

зоркае толькі сэрца ”.

Вольга Міхайлаўна працуе ў гімназіі з 2006 года. З 2008 года працуе па тэхналогіі калектыўнага ўзаемадзеяння. Яна многа працуе над павышэннем свайго педагагічнага майстэрства праз самаадукацыю і вывучэнне нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Бэларусь.

На ўроках настаўніца выкарыстоўвае розныя формы работы: індывідуальныя, групавыя, франтальныя, калектыўныя. Пастаянна выкарыстоўвае дыдактычныя гульні, наглядны матэрыял, тэхнічныя сродкі навучання.


Дамарацкая

Людміла Георгіеўна

Дата нараджэння: 29 снежня

1962г.

Адукацыя: вышэйшая.

Педагагічны стаж: 27 гадоў.

Катэгорыя: вышэйшая.

Педагагічнае крэда: “Вучыць

дзяцей быць сапраўднымі

людзьмі ”.

Людміла Георгіеўна працуе ў гімназіі настаўнікам пачатковых класаў з часу яе адкрыцця.

За гады работы настаўніца накапіла шмат сваіх арыгінальных сродкаў і прыёмаў работы з вучнямі пачатковых класаў. На яе ўроках у класе заўсёды добрая рабочая атмасфера, добразычлі-выя адносіны. Яе вучні ведаюць, што працаваць трэба эфектыўна і якасна.

У сваёй рабоце Людміла Георгіеўна стараецца асвойваць новыя тэхналогіі навучання і выхавання. Пастаянна ўдасканальвае сваё педагагічнае і метадычнае майстэрства.

Кожнае пазакласнае мерапрыемства ў класе гэтай настаўніцы праходзіць непаўторна і арыгінальна. Вучні на іх адчуваюць сябе сапраўднымі творцамі.


Данчанка

Таццяна Уладзіміраўна

Дата нараджэння: 10 студзеня

1961г.

Адукацыя: вышэйшая.

Педагагічны стаж: 29 гадоў.

Катэгорыя: вышэйшая.

Педагагічнае крэда: “Перш, чым

нешта атрымаць, трэба нешта

зрабіць”.

Таццяна Уладзіміраўна працуе ў гімназіі з 1994 года. З 2007 года Таццяна Уладзіміраўна вядзе майстар – клас па калектыўных формах навучання. Яна лічыць, што гэтыя формы даюць магчымасць кожнаму вучню павысіць сваю самаацэнку.

Да сваёй работы Таццяна Уладзіміраўна ставіцца сур’ёзна і творча. На ўроках яна пастаянна выкарыстоўвае наглядныя і тэхнічныя сродкі навучання.


Петухова

Алена Анатольеўна

Дата нараджэння: 12 верасня

1968г.

Адукацыя:сярэдне-спецыяльная.

Педагагічны стаж: 24 года.

Катэгорыя: першая.

Педагагічнае крэда: “Любая,

нават самая складаная работа

здаецца прасцей, калі зразумела,

для чаго яна патрэбна ”.

Алена Анатольеўна працуе ў гімназіі настаўнікам пачатковых класаў з дня яе адкрыцця.

У сваёй рабоце выкарыстоўвае дыдактычныя гульні, нагляд-насць, тэхнічныя сродкі, што актывізуе мысленчую дзейнасць вучняў.

з 2007 года яна выкарыстоўвае ў сваёй рабоце тэхналогію гукавога арыентыра.



Шуст

Таццяна Леанардаўна

Дата нараджэння: 19 студзеня

1959г.

Адукацыя: вышэйшая.

Педагагічны стаж: 19 гадоў.

Катэгорыя: першая.

Педагагічнае крэда: “Перш чым

дасягнуць ведання душы

дзіцяці, вывучы чалавека ў

самім сабе”.

Таццяна Леанардаўна працуе ў гімназіі з 1999 года.

З 2007 года працуе выхавацелем групы падоўжанага дня. Да сваёй работы настаўніца стараецца падыходзіць творча, выкарыстоўваючы разнастайныя новыя формы і метады работы.

За гады работы ў выхаваўчай сферы Таццяна Леанардаўна накапіла значны вопыт правядзення выхаваўчых і забаўляльных мерапрыемстваў.



Анопа

Святлана Сяргееўна

Дата нараджэння: 22 чэрвеня

1972г.

Адукацыя:вышэйшая.

Педагагічны стаж: 20гадоў.

Катэгорыя: першая.

Педагагічнае крэда: “Кожнае

дзіця – асоба, вартая любві,

павагі і самавыражэння ”.

Святлана Сяргееўна працуе ў гімназіі з 2008 года. Настаўніца лічыць, што творчасць дапамагае развіццю асобы. Таму развіваць творчыя здольнасці вучняў трэба на розных этапах урокаў і ў пазаўрочнай дзейнасці.



Баравікова

Вольга Аркадзьеўна


Дата нараджэння: 26 мая 1984г.

Адукацыя:вышэйшая.

Педагагічны стаж: 7 гадоў.

Катэгорыя: другая.

Педагагічнае крэда:

Нам каждый год встречать и провожать



И каждый день глядеть в ребячьи души.

Нам каждый час единство с ними осущать

И с каждым мигом становиться чище лучше.”
Вольга Аркадзьеўна працуе ў гімназіі з 2006 года. Яна многа працуе над павышэннем свайго педагагічнага майстэрства праз самаадукацыю і вывучэнне нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Бэларусь.

На ўроках настаўніца выкарыстоўвае розныя формы работы: індывідуальныя, групавыя, франтальныя, калектыўныя. Пастаянна выкарыстоўвае дыдактычныя гульні, наглядны матэрыял, тэхнічныя сродкі навучання.



База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка