Хх міжнародны фэст песні І музыкі "Дняпроўскія галасы ў Дуброўне"



Дата канвертавання01.07.2016
Памер25.9 Kb.
ХХ Міжнародны фэст песні і музыкі

"Дняпроўскія галасы ў Дуброўне"
Фэст "Дняпроўскія галасы ў Дуброўне", які праходзіў 29-30 чэрвеня, афіцыйна лічыцца фэстам песні і музыкі Падняпроўя Расіі, Беларусі і Украіны. Але за дваццаць гадоў геаграфія краін удзельніц нашмат пашырэла.

Удзел, апроч названых вышэй краін, прынялі танцавальныя і вакальныя калектывы з Эстоніі, Літвы, Латвіі, Румыніі, Славакіі, Турцыі і Польшчы. У ліку ансамбляў, якия прымалі удзел ад Беларусі, быў і народны ансамбль народнай песні "Пацеха" пры Хоцімскага РЦК.

За сваю доўгую гісторыю фэст назапасіў шмат традыцый і рытуалаў, якія непарушна выконваюцца кожны год. На адкрыцці фэсту ўсе калектывы мяняюцца ў знак сяброўства караваямі. Каравай ад "Пацехі", выпечаны ўдзельніцай ансамбля Наталляй Федчанка, павезлі дахаты госці з Маскоўскай вобласці горада Пушкін ансамбль "Масковія". Іх каравай, натуральна, з'ехаў у Хоцімск. Яшчэ адна добрая традыцыя - гэта стварэнне вялікага лапікавага дывана сяброўства. Кожны калектыў прывозіць з сабой невялікі квадратны штандар на якім можа быць намаляваны герб краіны, рэгіёна, нацыянальны арнамент, ці проста які малюнак. Пасля фэсту яны дашываюцца да агульнага вялікага палатна, памер якога да гэтага часу складаў 2Х6 метраў. Зараз яно стане яшчэ больш: у ім будзе штандар Хоцімскага раёна.

Яшчэ адна традыцыя фэсту - гэта збіранне калекцыі лялек розных краін і рэгіёнаў. Кожны год праводзіцца асобны конкурс. Абіраюць самую прыгожую. Перавага, натуральна, аддаецца ручной працы. Сваю ляльку з сімвалічным імем Хацім’я на гэтым конкурсе прадставіла хоцімская майстрыха Таццяна Навумава. Адкінуўшы беспадстаўную сціпласць, можна адкрыта заявіць, што за дваццаць гадоў правядзення фэсту нічога падобнага арганізатары не бачылі. Ляльку здалёк можна было прыняць за жывога чалавека. І такое майстэрства не засталося неацэненым. Першае месца заняла Таццяна Навумава са сваёй працай і атрымала Дыплом і каштоўны прыз.


Праграма фэсту была даволі насычанай. Апроч канцэртаў і выступаў калектывы-ўдзельнікі ўзялі ўдзел у цырымоніі спуску на ваду Дняпра вянкоў ад імя сваіх краін, наведалі мемарыяльны комплекс "Рылінкі" на мяжы са Смаленшчынай. Заклалі і новую традыцыю. Сёлета прадстаўнікі ўсіх краін пасадзілі дрэвы на цэнтральным пляцы горада, паклаўшы пачатак алеі. У ліку прадстаўнікоў ад Беларусі дрэва садзіў удзельнік ансамбля "Пацеха" Дзяніс Шалганаў.

Народны ансамбль народнай песні "Пацеха" гэта ўжо брэнд Хоцімшчыны. Ім апладыравалі гледачы не аднаго дзясятка фэстаў, конкурсаў, свят усіх узроўняў ад раённага да міжнароднага. І да выступу на фэсце ў Дуброўну рыхтаваліся як заўсёды, грунтоўна. Зрабілі вялікую канцэртную праграму з новых песень.

Калектыву мела быць выступіць на адкрыцці і зачыненні фэсту. А таксама даць канцэрт для жыхароў аграмястэчка Асінторф.



На ўрачыстай цырымоніі зачынення фэсту, пасля гала-канцэрта, ансамбль "Пацеха" атрымаў Дыплом удзельніка і прыз - знак фэсту керамічны кубак з салаўём і яшчэ шмат сувеніраў і гасцінцаў.

Заг.дасуговым аддзела РЦК Падабед В.Ю.
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка