Хочацца вуснамі вуснаў, далоняў далонямі



Дата канвертавання15.05.2016
Памер62.01 Kb.
Хочацца вуснамі вуснаў, далоняў далонямі...”
НАСТА КУДАСАВА
Настасся Фёдараўна Кудасава. Паэт. Нарадзілася 25 мая 1984 году ў горадзе Рагачове.

Бацькі паходзяць з вёскі Рыскоў Рагачоўскага раёна. Маці – Наталля Іванаўна, працуе ў дзіцячым садзе кіраўніком фізічнага выхавання і працавала там, колькі сябе памятаю. Бацька Фёдар Цімафеевіч памёр, калі мне было 10 гадоў. Займаў пасаду эканаміста ў рагачоўскім райвыканкаме. Ёсць малодшы брат Дзіма, які пасля заканчэння Магілёўскага эканамаічнага каледжу пакуль жыве ў Рагачове з маці і працуе праграмістам на заводзе “Дыяпраектар”.

У 1990-2001 гг. вучылася ў рагачоўскай сярэдняй школе № 5. У школьныя гады адкрыла для сябе раз і назаўжды Марыну Цвятаеву і Аляксандра Башлачова, якіх уважаю за настаўнікаў і абсалютных Паэтаў. Тады ж зразумела і засвоіла, таксама раз і назаўжды, што чалавек не можа жыць без Бога, Радзімы, Культуры. Палюбіла беларускую літаратуру, захапілася Караткевічам і Арловым, з паэтаў – Ларысай Геніюш, Нілам Гілевічам, Яўгеніяй Янішчыц, Алесем Гаруном, Анатолем Сысам. Разанава і Барадуліна здолела ацаніць і палюбіць пазней, ужо ў студэнцтве. Сваім паходжаннем ганаруся і дагэтуль лічу Рагачоў самым чароўным з усіх гарадоў, што мне давялося пабачыць. Лепшае ў душы і паэзіі – з дзяцінства, астатняе – ад складанасцяў досведу, адукацыі, памылак, расчараванняў і пакаянняў.

У 2001-2006 гг. – студэнтка філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта па спецыяльнасці “Руская філалогія”. У 2006-2007 гг. – студэнтка магістратуры БДУ па спецыяльнасці “Літаратуразнаўства”. Абараніла магістарскую дысертацыю па тэме “Русскоязычная поэзия Беларуси конца 20 – начала 21 вв. Проблематика и образная система” пад кіраўніцтвам доктара філалагічных навук, прафесара Ірыны Сцяпанаўны Скарапанавай. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных навуковых канферэнцый у галіне літаратуразнаўства і гісторыі рускай літаратуры. Аўтар шэрагу навуковых артыкулаў па творчасці сучаснага паэта Канстанціна Міхеева. Падчас навучання паспела палюбіць і разлюбіць розныя з’явы і імёны ў сусветнай культуры. Нязменна дарагімі ў паэзіі застаюцца 17 стагоддзе і пачатак 20-га. З набытых літаратурных сімпатыяў – Фрыдрых Гёльдэрлін, Поль Верлен, Пауль Цэлан, Веніямін Блажэнны, Уладзімір Маякоўскі, Роберт Фрост. Кніга, якая са мной заўсёды, – Біблія, асабліва люблю Экклезіяста, Кнігу Іова, Псальмы, Эвангеллі.

Друкуюся з 1999 году ў беларускіх перыядычных выданнях («Наша Ніва», «Літаратура і мастацтва», «Новы час», «Дзеяслоў», «Маладосць») і альманахах (“Скрыпторый”, “Літаратурны квартал”, “Яна і я”). Лаўрэат заахвочвальнай прэміі “Залаты апостраф” за лепшы дэбют у 2003 г. у часопісе “Дзеяслоў”. Удзельнік Х11 пленэра Язэпа Драздовіча, праектаў “Радыё Свабода”: “Верш на свабоду” (2001), “Начная чытанка” (2006), “Аўтар і твор” (2006) і іншых старонак літаратурнага жыцця Беларусі. Аўтар кнігі паэзіі “Лісьце маіх рук” (Логвінаў, 2006). Вершы перакладаліся на баўгарскую і рускую мовы.

У 2007 годзе супрацоўнічала ў выдавецтве “Логвінаў”.

Зараз жыву ў Гомелі з мужам Сяргеем і сынам Ягорам.
Наста Кудасава – паэтэса, што адчуваеш ужо па першых радках уступнага верша, якім адкрываецца зборнік “Лісьце маіх рук” (Мн., 2006):

Вышывала аркушы вершамі

Пакалола словамі пальцы.

Далікатнасць, жаноцкасць гучання зачына выразна, хоць і падсвядома, кантрастуе з сысоўскім “Мне на сэрцы золатам вышывалі краты”, і гэтае супрацьпастаўленне як мага выразней падкрэслівае адметнасць творчай манеры, светаадчування і светаўспрымання маладзенькай паэтэсы. Яе сэрца не трапіць на прылады пакуты, аднак тым не менш зведае боль і атруту іншым, больш лагодным чынам. Паэзія Н. Кудасавай – гэта вышыўка на белым полі сэнсу жыцця, а вышыўка – гэта спрадвечна жаночы занятак. І ў гэтай велічнай справе яна зусім не адзінокая ў сусвеце. Згадаем, што ва ўсе вякі менавіта жанчыны нараджалі дзяцей і песні. Узорам у гэтай велічнай справе для нашай зямлячкі становіцца Марына Цветаева. Сведчаннем таму не толькі радкі з твораў вялікай рускай паэтэсы, узятыя ў якасці эпіграфаў да ўласных вершаў, прысвячэнні М. Цв., але і цвецізмы – выразы ў духу паэтэсы, і нават арыгінальна-адкрытае прызнанне

заМарынаваная Вашымі вершамі,

мая першая

Падчас у працэсе прызнання спрадвечная Марына набывае ці незямныя рысы, ператвараючыся ў нейкае ўзнёслае ўвасабленне гуру (баімся сказаць болей), бо бачыцца мажлівасць самастойнага ўваскрашэння болем у тыя хвіліны, калі плён становіцца попелам, а сумесны выхад на мяжу пытанняў дазволіць застацца заўсёды жывымі. І калі птушкі са славутага выказвання Ф. Скарыны ведалі гнёзды своя, то веданне Н. Кудасавай ці не блюзнерскае:

Ведаю крокі твае,

Ведаю рукі твае,

Ведаю гукі твае –

Вечныя рухі волі.

Няўжо жанчына самадастатковая ў гэтым сусвеце – зямным, узвышаным, паэтычным? Наста Кудасава завочна палемізуе з М. Багдановічам, што ўвесь свой кароткі век шукаў адказ на пытанне – ці дае насалоду жанчына? Каму? Вось чаму ў яе свядомасці ўзнікае вобраз Саламеі з, як тое не здасца дзіўным, галубіным сэрцам, у выглядзе лілеі, белакрылай кветкі. Выразы самлею ад чырвонага хмелю, пераспелыя вусны, ап’янелая поўня на нямым небасхіле (тут можна ўбачыць паднос з галавой адсечанай і крывавыя плямы), сведчаць аб выключна страшэнным паяднанні ў целе і душы жанчыны жыццядайнай годнасці і смертаноснай сілы, якія жывуць у адзінстве і вечнай барацьбе, і невядома, у якое імгненне пераможа канкрэтны пачатак. Бойся (і чакай) яе грэшнай увагі, салодкай жарсці пацалунка, застылай навечна пячаткі адчаю з ракавым – кахаю, кахаю, кахаю. Яна сама да канца не ўсведамляе, што гэта такое: яе ўнутраная прырода ці проста выбуховая здрада аднастайнаму свету? Біблеізмы ў значнай ступені дапамагаюць увасобіць вобраз Жанчыны. Творчае перастварэнне паэтыкі “Песняў Песняў” вызначае структуру і тропіку шасцічастковага верша “Багіня”. І не толькі ў рэмінісцэнцыях: Ханаанам кахання сэрцу сырому. Ты Зямля Абяцаная, добрае дома, але, галоўнае, у самім гучанні, манеры, настраёвасці. Нібы старазапаветная гераіня, што не знаходзіць месца ў пошуках кахання, беларуска ІІІ тысячагоддзя перадае адвечнае жаночае ўспрыняцце непазбежнага: Сэрца нямее ад страху… і хочацца Вуснамі вуснаў, далоняў далонямі. І тут дарэчы не толькі ўрок прабабулі (увайсці ў беззаганную першаснасць Евы), але і згадаць няўдалы боскі эксперымент, у выніку якога жаноцкасць дамінавала ў першым варыянце створанай сяброўкі першамужчыны (Мне салодкі палын Тваёй моцы, Ліліт). Ці не адсюль апісанні, якіх яшчэ не было ў цнатлівай беларускай любоўна-эратычнай традыцыі: рот – пацалункаў куфар, плечы – хачу-пастка, вусны – спакуса. Выцалаваць бы з маскі гэтыя вусны.У апісанні прыгажосці спалучаецца класічнае антычнае (мармуровы арамат цела белага) і рэальна-народнае (выабдымаць бы рукі – неба галіны). Ніхто так смела і прыгожа не згадваў у нацыянальнай традыцыі Сафо, падкрэсліваючы і градуючы тыя асацыяцыі, што ўзнікаюць у многіх, калі падкрэсліваецца назва яе роднага вострава:

а на Лесбасе сёньня восень

і на росстанях нашых сьцёгнаў

агаломшана млеюць стогны

і хмялее радок рукі

Наста Кудасава – асоба, што засвоіла этычна-эстэтычны ўрок развіцця чалавечай эвалюцыі, яна адчувае сябе звяном у гэтым спрадвечным крузе нараджэнняў, у якім магутны не толькі насалода, але і боль:

Нізкімі нотамі, нізкамі Ротмана

Я зашываю маўчаньне адчаю.

Цацка бяз сэрца, ваўчыца бязродная,

Кінутая ў чалавечую зграю.
Ночы чароўныя вырасьлі здрадаю,

Рукі ўлюбёныя вырасьлі зьдзекам…

Госпадзе! Я была б казачна радая

Не нарадзіцца сюды чалавекам…

Перыфраз цвятаеўскага Господи, ты не был женщиной на земле ўзмацняе вселенскую грусть, якоя так уласціва маладым паэткам.Наста Кудасава любіць гэтае жыццё, і ўдзячна, што яна жанчына, бо толькі ў такой іпастасі можна спасцігнуць шматколернасць сусвету.

Зведаўшы таямніцы быцця, дакрануўшыся да мудрасці чалавечай, наша зямлячка заўсёды памятае, што і ў яе ёсць маленькая радзіма, горад маленства і юнацтва – Рагачоў. Таму яна прысвячае верш габрэйскім могілкам горада Рагачова, якія ёй уяўляюцца крылом нерухомых пер’яў каменных плітаз, нерухомым пер’ем сыноў Давіда, што адляцелі ў залаты шалом. І толькі адзіны наведнік у іх – Бог, што прынёс сьціплы прэзэнт – бязьсмерце.

Як хораша Наста Кудасава прызнаецца ў любові да роднага мястэчка:

Пахне вежай, пахне жніўнем сьвежым,

Шмурдзяка гарэзліваю мовай,

Пахне незабыўным Рагачовам –

Безданьню, бяздумнасьцю, бязьмежжам…
Тут сышліся зь вечнасьцю бясконцасьць,

Цела з небам, белае з чырвоным.

Хай жа будзе вечна блаславлёны

Горад, найцудоўнейшы пад сонцам!


Ці ў вясну сыду, ці ў дамавіну,

Ён заўсёды будзе крочыць поруч.

Рагачоў… І гарачынь, і горыч…

Мой чароўны рай дняпрова-сіні…


Тут паэтэса не імкнецца да эксперыменту, слоўнай эквілібрыстыкі, хаця апошняе вельмі ўдаецца нашай зямлячцы. Дастаткова згадаць, што паасобныя вершы складаюцца толькі з аднаго:

Бездакорны радок.

дзвюх:

Крок за крокам



Іду ў шматкроп’е…

трох радкоў:

Партрэтаў рэбры

На сухой сьцяне.

Гісторыя.

Або з двух:

Sum –

Сум.


ці трох слоў:

Вясна.


Вуснам

Цесна.
Згадаем, што ў апошнія гады жыцця А. Ахматава лічыла, што верш з дванаццаці, нават з васьмі радкоў вельмі доўгі, а таму трэба скарачацца. Аднак колькасць – не эстэтычная мера. Галоўнае для паэтаў – быць заўсёды з Богам, марыць аб тым часе, калі Слова было Бог.
: DocLib10 -> %D0%A3%D1%87%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D0%BE-%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%BE%D0%B4%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B5%20%D0%BC%D0%B0%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8B%20%D0%BA%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80 -> %D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> %D0%94%D0%BD%D1%8F%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F%20%D0%BC%D0%B0%D1%82%D1%8B%D0%B2%D1%8B
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Іван Штэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Анатацыя на кнігу “Deja vu bis” Івана Штэйнера
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Тэма 1 Кампаратывістыка, яе сутнасць
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> “18” ббк 83. 3(4Беи)
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Ш alma mater universitatis часлівай дарогі!
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> А. В. Брадзіхіна методыка выкладання
%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%B5%D0%B4%D1%80%D0%B0%20%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B9%20%D0%BB%D0%B8%D1%82%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%83%D1%80%D1%8B -> Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” В. С. Новак, А. А. Кастрыца




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка