Ход урока: Настаўніца: Добры дзень усім. Пачынаем выпрабаванні на музычныя здольнасці. Ці гатовы вы іх вытрымаць? Вучні



Дата канвертавання15.05.2016
Памер32.25 Kb.
ФРАГМЕНТ УРОКА ФАЛЬКЛОРНАЙ МУЗЫКІ
1 “А” клас

Тэма: Уяўленне вобразу Заінькі ў музыцы з дапамогай сродкаў музычнай выразнасці.

Ход урока:

Настаўніца: Добры дзень усім. Пачынаем выпрабаванні на музычныя здольнасці. Ці гатовы вы іх вытрымаць?

Вучні: Гатовы!

Настаўніца: (паказвае намаляваны прыгожы паветраны шар). Сёння мы адправімся ў цікавае падарожжа. Уявіце, што мы на паветраным шары. Але ён будзе ляцець толькі тады, калі будзе гучаць музыка і песня і вы пакажаце трывалыя веды і здольнасці. Ну як? Паляцелі?

Настаўніца: Я загадаю вам дзве загадкі. Пра якую жывёлу там ідзе гаворка?

  • На гару бягом, а з гары кувырком?

  • Улетку шэрэнькі, узімку беленькі, доўгія вушы мае, хутка ў лес уцякае?

Вучні: Зайчык.

Настаўніца: Так, дзеці, гэта – зайчык. Паслухаем песеньку пра яго (іграе і спявае)

Зайчык маленькі,

Чым ты жывенькі?

Я і сам дзіўлюся,

Чым жа я жыўлюся.

Пасадзіў капусту

Ні рэдка, ні густа.

Пайду я рана,

Капуста сарвана.

Пайду я позна,

У капусце росна.

(Твор запісаны ад К.Асіповіч з в.Маркава Маладзечанскага раёна ў 1970 г.)



Настаўніца: Каб ляцеў наш паветраны шар, трэба падагрэць яго. А нашы маторчыкі ў горле патрэбна разагрэць таксама. А што гэта за маторчыкі?

Вучні: Галасавыя звязачкі.

Настаўніца: Так, цудоўна. Давайце спяваць і прастукваць рытмічны малюнак песні. (Дзеці спяваюць песеньку пра зайчыка)

Настаўніца: Вельмі добра, малайцы. А зараз давайце разгледзем выставу «Дзікія жывёлы ў беларускіх лясах». (Дзеці разглядаюць вырабы з пластыліну, малюнкі, якія самі зрабілі на занятках па ўжытковаму мастацтву.)

Настаўніца: Мы толькі што спявалі пра зайчыка, паглядзелі выставу. Адкажыце на пытанне: «Як вы сабе ўяўляеце заіньку?»

Вучні: (Даць некалькі адказаў)

Настаўніца: А ці ведаеце вы, што заяц – гэта сімвал урадлівасці, пладавітасці. На вясельным караваі заўсёды выпякаўся заяц з пажаданнем прыбытку ў сям'ю, каб нараджаліся дзеці. Запомніце гэта?

Вучні: Добра, запомнім.

Настаўніца: Малайцы. Шар нашага натхнення падымаецца ў паветра. Давайце і мы знойдзем тэмп нашай песенькі. Ці ведаеце вы, што любая песня, як і танец, можа выконвацца як у хуткім тэмпе, так і ў павольным. Усё залежыць ад характару, вобраза, чаму ці каму песня прысвячаецца. Каму прысвячаецца наша песенька?

Вучні: Зайчыку.

Настаўніца: Я зараз выканаю ўрывак песні ў розных тэмпах. А вы адкажыце, які тэмп больш падыдзе для выканання нашай песні? (Настаўніца на гармоніку выконвае ўрывак песні ў розных тэмпах):

  1. Стрымана

  2. Хутка

  3. Павольна.

Хто першы адкажа?

Вучань: Хуткі тэмп.

Настаўніца: Малайчынка. Для выканання нашай песні больш падыдзе хуткі тэмп.

А зараз, дзеці, нам трэба пачуць, у якім рэгістры будзе «скакаць і спяваць Заінька». (Праігрывае на гармоніку ўрыўкі песні ў розных рэгістрах):



  1. Нізкім;

  2. Высокім;

  3. Сярэднім.

Вучні: (даюць некалькі адказаў)

Настаўніца: Праўда ваша – у высокім. Вось бачыце, цікава можна ўявіць вобраз Заінькі ў музыцы з дапамогай сродкаў музычнай выразнасці. Давайце праспяваем нашу песеньку ў належным тэмпе і рэгістры. У якім?

Вучні: Хутка і высока.

Настаўніца: Малайцы. Спяваем. Усе спяваюць песню.

Настаўніца: А зараз згуляем у гульню «Заінька» («Дзіцячы фальклор».

С.444, № 936):

Заінька да шарусенькі,

Заінька да бялюсенькі!

Праскачы, Заінька, у дзірачку

Да выламі сабе да быліначку.

Праскачы, Заінька, куды хош,

Выбірай быліначку, каторую хош.

Заінька, павярніся,

Шэранькі, абраціся.

А пайдзі, наш Заінька, у скокі, у бокі,

Запляшчы, наш Заінька, да ў далоні.



Удзельнікі гульні бяруцца за рукі і ўтвараюць кола. У сярэдзіне - адзін вучань (гэта Заінька). Усе спяваюць. Зайчык стараецца выскачыць з кола. Пры заканчэнні песні ўсе павінны запляскаць у далоні. Гэтым момантам карыстаецца Зайка: ён хапае каго-небудзь з круга і хутка становіцца на яго месца, а той, хто застаўся без месца, водзіць.

Настаўніца: Малайцы. Наш шар натхненна пачаў зніжацца. Мы прыляцелі на апошні прыпынак «Школа». Гэта сведчыць аб тым, што выпрабаванні вы вытрымалі: спявалі, гулялі, адказвалі вельмі добра. Дзякуй тым, хто ўдзельнічаў у іх.
: upload
upload -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
upload -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
upload -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
upload -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
upload -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
upload -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
upload -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
upload -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
upload -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
upload -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка