Ход урока. Праверка дамашняга задання



Дата канвертавання06.07.2016
Памер14.61 Kb.
Тэма. Сродкі сувязі складаных сказаў з рознымі відамі сувязі. Мэты: вызначыць сэнсава-стылістычную ролю складаных сказаў з рознымі відамі сувязі; узбагачаць лексічны запас мовы вучняў на аснове аповесці У. Караткевіча; развіваць культуру маўлення.

Ход урока.

  1. Праверка дамашняга задання.

Прачытаць сказ з пабочным словам і назваць значэнне, якое яно выражае.

Растлумачыць знакі прыпнку пры дзеепрыметным звароце ў другім сказе, якім членам сказа ён з’яўляецца.



  1. Франтальнае апытванне.

Назавіце сродкі сувязі частак у сказах з рознымі відамі сувязі частак.

Якімі сродкамі сувязі звязаны сказы, якія вы выпісалі дома?

Якую сэнсава - стылістычную ролю ў тэкстах выконваюць складаныя сказы з рознымі відамі сувязі?


  1. Работа над тэмай

Той, хто імчыць наперадзе, мае гарачы нораў: дзярэ каню рот цуглямі.

Я трымаў яе, бо ведаў: пакінь – і яна ўпадзе.

Гэта занадта важліва, а я не пляткар, я не магу так проста ўзваліць такое абвінавачванне на плечы чалавека, які, можа, яшчэ і бязвінны.

Якія сродкі сувязі прысутнічаюць у дадзеных сказах?



  1. Дыялектычны дыктант.

Пердчасна, суглоб, сак, чэзнуць, асвойтаўся, гамон, лямантаваў, кілім, разрумзаешся, зліва.

  1. Самастойная работа.

Я пайду назаўжды адсюль, шляхі радзімы бясконцай істужкай лягуць перада мной, сонца паўстане ў вясёлкавых колах ад слёз, якія просяцца на веі.

Я глянуў на Яноўскую, якая стаяла, уражаная маім выглядам, глянуў у люстру і жахнуўся: увесь падзёрты, пашарпаны, з крывёю на руках, са скалмачанымі валасамі стаяў і дзіка глядзеў на мяне мой двайнік.




  1. Падагульненне.

Разгледзець парадак сінтаксічнага разбору складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак. С. 200


  1. Дамашняе заданне.

Знайсці і запісаць 3 сказаў з незразумелымі ці дыялектычнымі словамі з аповесці. Паўтарыць дзеепрыслоўны зварот.

Тэкст “Дзікае паляванне караля Стаха”
: bel
bel -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 8 клас
bel -> Belarusian historical review
bel -> Беларускі гістарычны агляд
bel -> У гасцях у вечнасці Мора Герадота
bel -> Казакова Ірына Валер'еўна Доктар філалагічных навук Беларускі фальклор Курс лекцый
bel -> Век Вадаліва (Аповесць)
bel -> Сярэдняя школа №4 г. Ваўкавыска
bel -> Праверкі алімпіядных работ па беларускай мове і літаратуры, 6 клас
bel -> 1. Тэарэтычны матэрыял Практычныя заданні
bel -> Жанчына як “іншае” ў дыскурсе беларускай дэмакратыі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка