Храналагічная табліца. Беларускія землі ў уі – сярэдзіне ХІІІ стст. Каля 500 года



Дата канвертавання15.05.2016
Памер57.39 Kb.
Храналагічная табліца. Беларускія землі ў УІ – сярэдзіне ХІІІ стст.
Каля 500 года –пачатак шырокай славянскай каланізацыі тэрыторыі Беларусі.
УІІ – ІХ стст.– утварэнне ўсходнеславянскіх супольнасцяў крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў.
859 г. – першыя летапісныя звесткі пра племянны саюз крывічоў.
862 г.– першая летапісная згадка пра Полацк і яго воласць. Пачатак гісторыі Полацкай дзяржавы.
865 г. – дружына кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра прыйшлі на берагі Палаты, “ваявалі палачан і шмат зла ўчынілі”.
885 г.– паход кіеўскага князя Алега на радзімічаў, першая згадка пра радзімічаў.
907 г. – удзел крывічоў і радзімічаў ў паходзе кіеўскага князя Алега на Візантыю ; Полацк названы ў пераліку гарадоў, якім Царград плаціў даніну.
944 г. – удзел крывічоў у паходзе князя Ігара на Візантыю.
947 г. – першыя згадкі ў пісьмовых крыніцах пра Віцебск.
Каля 980 г. – летапіснае паведамленне пра Полацкае і Тураўскае княствы; княжанне ў Полацку князя Рагва-лода і першая згадка пра Тураў.
981 – 984 гг. – паходы кіеўскага князя Уладзіміра на яцвягаў, вяцічаў і радзімічаў.
983 г. – першае упамінанне ў летапісах пра яцвягаў.
984 г.–паход кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча на радзімічаў. Бітва на рацэ Пяшчань – паражэнне ра-дзімічаў.
988 г.– хрышчэнне Русі князем Уладзімірам.
988 – 1001 гг. – княжанне ў Полацку Ізяслава.
988 – 1015 гг. – княжанне ў Тураве Святаполка.
992 г. – заснаванне епархіі ў Полацку.
1000 г.– смерць Рагнеды Рагвалодаўны.
1001 г.– смерць князя Ізяслава ў Полацку.Пачатак барацьбы Полацкага князя з Кіевам.
1003 – 1044 гг. – княжанне ў Полацку Брачыслава Ізяславіча.
1009 г. – першая згадка пра Літву ў гістарычных крыніцах.
1005 г.– заснаванне епархіі ў Тураве.
1017, 1019 гг. – першыя звесткі пра Берасце.
1019 г. – бітва Святаполка Яраполчыча з войскам Яраслава Мудрага на рацэ Альце, паражэнне Святаполка.
1021 г.– бітва полацкага князя Брачыслава з Яраславым Мудрым на Судоме.
1040 г. – паход Яраслава Мудрага на Літву. Першая згадка пра Літву ў славянскіх летапісах.
1040 – я гг. – 1054 г. – княжанне ў Тураве Ізяслава Яраславіча – пачынальніка тураўскай дынастыі Ізяславічаў.
1044 – 1101 гг. - княжанне Усяслава Брачыславіча (“Чарадзея”) у Полацку, пры якім Полацкая зямля дасяг-нула найвялікшага росквіту і магутнасці.
50 –я гг. ХІ ст. – будаўніцтва Сафійскага сабору ў Полацку.
1054 г.– канчатковы раскол хрысціянскай царквы на праваслаўную і каталіцкую.
1055 – 1060 гг. – будаўніцтва ў Полацку Сафійскага сабора.
1060 г.–удзел полацкага князя Усяслава у паходзе кіеўскіх дружын на качэўнікаў торкаў.
1065, 1066 гг. - паходы Усяслава на Пскоў і Ноўгарад.
1067 г.– бітва на Нямізе. Першыя звесткі пра Менск.
1068 – 1069 гг. – княжанне ў Кіеве Усяслава Чарадзея.
1069 – 1071 гг. – княжанне ў Полацку Святаполка Ізяславіча.
1078 – 1086 гг. – княжанне ў Тураве Яраполка Ізяславіча.
1097 г.– княжацкі з’езд у Любечы. Юрыдычнае замацаванне Раздробленасці Русі.
ХІ ст. – утварэнне Смаленскага княства.
1101 – 1119 гг. – княжанне ў Менску Глеба Усяславіча.
1101 (?), 1127 – 1128 гг. – княжанне ў Полацку Барыса (Рагвалода) Усяславіча.
1101(?) – 1127 гг. – княжанне ў Полацку Давыда Усяславіча.
1102 г. – паход на яцвягаў і заснаванне Барысам Усяславічам Барысава.
Каля 1104 – 23 мая 1167 гг. – жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай.
1105 г. – прызначэнне ў Полацк епіскапа Міну.
1105 г.– паход кааліцыі паўднёварускіх князёў на Менск.
Каля 1104 – 1167 гг. – жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай.
1117 г. – паходы Глеба Менскага на Смаленскую і Новагародскую

землі.
1119 г.– аблога Мсціславам (кіеўскім князем) Менска і паланенне Глеба. Смерць Глеба ў Кіеве.


Пачатак ХІІ ст. – утварэнне Гарадзенскага княства.
1127 г.– паход кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча на Полацкую зямлю; першыя звесткі пра Гародню і Клецк.
1127 г.–паход Усевалада Давыдавіча Гродзенскага, тураўскага князя Вячаслава Яраславіча, клецкага князя Вячаслава яраславіча і інш. на Полацкую зямлі, захоп і абрабаванне Ізяслаўля.
1129 г. – выгнанне полацкіх князёў у Візантыю.
Каля 1130 – каля 1182 гг. – жыццё і дзейнасць Кірылы Тураўскага, епіскапа, пісьменніка і прамоўцы – дзеяча ўсходнеславянскай культуры.
1120 – я гг. – стварэнне “Аповесці мінулых гадоў” – аднаго з першых летапісаў усходніх славян.
Каля 1130 – 1182 гг. - жыццё і творочасць Кірылы Тураўскага.
1140 г. – вяртанне з Візантыі полацкіх князёў Івана і Рагвалода – Васіля Барысавіча.
1142 г. – першая пісьмовая згадка пра Гомель і Рагачоў.
Каля 1150 г.–жыццё і дзейнасць Іаана, полацкага дойліда, выдатнага прадстаўніка полацкай архітэктурнай школы.
1150 – 1160 гг. – будаўніцтва ў Полацку Спаса – Ефрасіннеўскага храма мясцовым дойлідам Іаанам (па заказу Ефрасінні Полацкай).
1157 – 1162 гг. – княжанне ў Тураве Юрыя Яраславіча – заснавальніка незаленасці дзяржавы.
1158 г.– заваёва незалежнасці Тураўскім княствам.
1159 г.– першыя летапісныя звесткі пра Чачэрск.
1161 г.– выраб майстрам Лазарам Богшам крыжа Ефрасінні Полацкай.
1180 г. – утварэнне Мсціслаўскага ўдзельнага княства (першы князь – Мсціслаў Раманавіч).
1180 – я гг. – будаўніцтва ў Гародні храма Барыса і Глеба (Каложскай царквы).
Каля 1186 г. – створана “Слова пра павход Ігаравы”.
1186 – 1216 гг. – княжанне ў Полацку Уладзіміра ( Валодшы, Вальдэмара).
1186 г. – дазвол Уладзіміра прапаведаваць хрысціянства ў Лівоніі святару Мейнарду. Пачатак нямецкай экспансіі ва ўсходняй Прыбалтыцы.
1191 г. – сумесны паход войск Ноўгарада і Полацка супраць Літвы.
1199 г.–утварэнне Галіцка–Валынскага княства, у склад якога ўваходзілі паўднёва – заходнія землі Беларусі.

Першая палова ХІІІ ст. – барацьба зямель усходніх славян з крыжакамі.
1201 г. – заснаванне г. Рыгі.
1201 г. – паход полацкага князя Валодшы на Літву.
1202 г. – захоп крыжакамі вусця Заходняй Дзвіны і ўтварэнне Ордэна Мечаносцаў.
1203, 1206, 1216 гг. – паходы полацкіх дружын на крыжакоў.
1206 – 1208 гг. – барацьба кукенойскага князя Вячкі з крыжакамі.
1207 г. – бітва палачанаў за Кукенойс.
1208 г. – захоп Кукенойса крыжакамі.
1209 г. – захоп крыжакамі Герцыке.
1210 г. – дагавор Полацка з крыжакамі.
1212 г.дагавор Полацка з крыжакамі; страта Полацкам ніжняга Падзвіння.
1213 (1214) г. – першыя звесткі пра Рэчыцу.
1216 г. – падрыхтоўка аб’яднанага паходу на крыжакоў. Смерць полацкага князя.
1219 г. – згадка ў летапісе пра князя Міндоўга.
1222 – 1232 гг. – княжанне ў Смаленску полацкага стаўленіка Святаслава Мсціславіча.
1223 г. – мірны дагавор Полацка і Смаленска з Рыгаю.
1223 г. – разгром мангола – татарамі аб’яднанага рускага войска на р. Калка.
1223 г. – першыя згадкі пра Нясвіж.
1226 г. – абарона князем Вячкам Юр’ева ад крыжакоў.
1226 г. – запрашэнне Тэўтонскага Ордэна ў Мазовію.
1229 г. – гандлёвы дагавор Смаленскага, Віцебскага і Полацкага княстваў з Рыгаю і востравам Готланд, выдомы як “Смаленская гандлёвая праўда”.
1235 г. – паход навагародцаў і літвы на Мазовію.
1237 г. – разгром войскамі галіцка – валынскага князя Данілы Раманавіча нямецкіх рыцараў пад г. Дарагічынам Надбужскім.
1237 г. – аб’яднанне мечаносцаў з Тэўтонскім ордэнам – засанаванне Лівонскага ордэна.
1237 – 1241 гг. – нашэсце мангола – татараў на Русь.
1238 г. – смерць Ізяслава Навагародскага.
1239 г. – згадка ў летапісе пра полацкага князя Брачыслава.
1240 г. - Неўская бітва, у якой ўдзельнічаў Якаў Палачанін.
1241 г. – разрабаванне мангола – татарамі Галіцка – Валынскай зямлі, у склад якой уваходзіла Берасцейская зямля.
1242 г. – “Лядовае пабоішча”.



: vornovka -> library
library -> -
library -> Галоўныя даты па гісторыі беларусі (са ст часоў да п. ХХ ст.) 100-35 тыс гадоў таму
library -> Варганаў В. В., настаўнік гісторыі дуа «Ворнаўскі нпк дссш» І дуа «Гімнагія г п. Карма» Кармянскага раёна
library -> Перадумовы ўзнікнення вкл (апорны канспект) Прычыны феадальнай раздробленасці
library -> Пасьля ўзяцьця ўлады заключыў пагадненне з Кейстутам, аддаўшы ў кіраванне яму заходнюю частку гаспадарства Гародня, Слонім, Ваўкавыск, Камянец, Трокі, Жмудзь і інш
library -> Замкі І крэпасці Беларусі XIV-XV ст. Змест замак вежа крэпасць беларускі спадчына
library -> Храналагічная табліца. Новая гісторыя, Ч. 1 Вялікія геаграфічныя адкрыцці І каланіяльная экспансія
library -> Тэст. Беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі ў першай палове 19ст
library -> Урок распрацаваны: настаўнікам гісторыі дуа "Лошніцкая раённая гімназія" Галінай Міхайлаўнай Галуза; настаўнікам геаграфіі дуа "
library -> Урока : "Паўтарэнне, абагульненне І сістэматызацыя матэрыялу раздзела І "Заходняя Еўропа І еўрапейская культура ў ХІХ пачатку ХХ ст."




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка