Храналогія падзей з адлічэннем Аляксандра (Алеся) Крата з бнту 15 лютага



Дата канвертавання15.05.2016
Памер21.68 Kb.
Храналогія падзей з адлічэннем Аляксандра (Алеся) Крата з БНТУ
15 лютага адбылася гутарка паміж Аляксандрам (Алесем), дэканам будаўнічага факультэта БНТУ Голубевым Мікалаем Міхайлавічам і намдэкана па завочным навучанні Юхнеўскім Паўлам Іванавічам. Яны цікавіліся грамадскай дзейнасцю Аляксандра, яго палітычнымі поглядамі і ці быў ён на плошчы 19 снежня. На лагічнае пытанне, чым выкліканы такая гутарка, дэкан празрыста намякнуў на тое, што ініцыятыва зыходзіць не ад яго. Пад канец гутаркі сп. Голубеў спытаў у намдэкана пра становішча здадзеных на сесіі прадметаў студэнта Крата. У Алеся быў адзін нездадзены залік па дысцыпліне «Інжынерная геадэзія». Пачуўшы гэта, сп. Голубеў спытаў у сп. Юхнеўскага «ну што, Павел Іванавіч, будзем адлічаць?».

На словы Аляксандра пра магчымасць здачы завочнікамі запазычанасцяў да 1 сакавіка, як было ў мінулым і гэтым годзе, дэкан адказаў, што гэта ў «агульных выпадках». Для Алеся ж тэрмін здачы «яго канкрэтны» – да 15-га лютага. Заўвагі студэнта пра тое, што акадэмічная запазычанасць выклікана хваробай, якую ён можа пацвердзіць даведкай з медыцынскай установы, засталіся без увагі.


16 лютага Алесь безвынікова спрабуе ўзяць ведамасць для здачы заліка.
17 лютага Аляксандр азнаёмлены з загадам пра адлічэнне. Загад падпісаны в.а. рэктара і дэканам будаўнічага факультэта 16 лютага. Аднак прадстаўленне на адлічэнне Алеся было накіравана дэканам на імя рэктара яшчэ 14 чысла, г.зн. за дзень да гутаркі, падчас якой Алеся толькі прыстрашылі адлічэннем.

Таксама ў гэты дзень Аляксандрам быў заўважаны цікавы дакумент, які вісеў на стэндзе каля дэканата: узор заявы пра пераздачу дысцыплін. Унізе дакумента была прыпіска: «з тэрмінам ліквідацыі запазычанасці да 30.03.2011г. азнаёмлены». Праз некаторы час дадзены дакумент са стэнда знік і з'явіўся ўжо з абрэзанай ніжняй часткай – без прыпіскі пра тэрміны ліквідацыі запазычанасці.


18 лютага з дапамогай законнага прадстаўніка – старшыні мінскай гарадской пярвічнай арганізацыі прафсаюза РЭП – Аляксандр быў упершыню азнаёмлены з указаннем дэкана ад 8 лютага 2011 г. з якога вынікае, што ён і яшчэ 48 студэнтаў абавязаны былі здаць усе акадэмічныя запазычанасці да 11 лютага. У той жа час поруч дэканата стаяў натоўп студэнтаў той жа спецыяльнасці і факультэта, якія пісалі заявы на здачу акадэмічных запазычанасцяў.

На наш погляд, з'яўленне гэтага дакумента – зваротная рэакцыя адміністрацыі ВНУ на дзеянні, прадпрынятыя прафсаюзам. Пра гэта таксама сведчаць недакладнасці ў спісе: у ім прысутнічаюць студэнты, у якіх, па словах Алеся, на момант 8 лютага адсутнічала запазычанасць.


21 лютага. Пасля гутаркі з в.а. рэктара (на той момант ён ужо «зноў» стаў першым прарэктарам, бо рэктар выйшаў з адпачынку) Панцялеенкам Фёдарам Іванавічам сітуацыя не вырашылася. Агульнае становішча было трохі нервовым. Вынік гутаркі можна звесці да слоў «Вы падалі заяву – чакайце адказу». У заяве, пададзенай Алесем на імя рэктара і дэкана будаўнічага факультэта, ён выказаў нязгоду са сваім выключэннем, бо прычына няздачы заліку – хвароба, а індывідуальныя тэрміны ліквідацыі акадэмічнай запазычанасці былі даведзены яму ўжо пасля адлічэння, 18 лютага.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка