Хроніка вызвалення



Дата канвертавання15.05.2016
Памер203.84 Kb.
Хроніка вызвалення
Пасля Курскай бiтвы 1943 г. войскi Чырвонай Apмii перайшлi ў контр­наступленне на шырокiм фронце. У ка­стрычнiку 1943 г. фронт ушчыльную падышоў i да межаў Расонскага раёна. Асноўныя бai за яго вызваленне разгар­нулiся ў лiстападзе 1943 г.


Помнік Вызвалення ў гарадскім пасёлку Расоны.




4 лiстапада 1943 г. Часцi 119-й страл­ковай дывiзii падышлi да ўсходняй гра­нiцы Расонскага раёна. 3-i батальён 365-га палка дасягнуў в. Перавоз i за­няў абарону фронтам на захад. Галаўная калона 634-га палка прыйшла ў в. Уклеенка. У гэты ж дзень па загаду штаба 4-й ударнай apмii ў Pacoнcкi раён была накiравана 219-я Чырванасцяжная страл­ковая дывiзiя.

5 лiстапада 1943 г. 365-ы полк 119-й дывiзii, займаючы абарону адным батальё­нам у раёне в. Перавоз, двума астатнiмi батальёнамi зламаў супрацiўленне фа­шыстаў у раёне в. Слабада i працягваў наступленне ў напрамку ст. Дрэтунь. На пераправе полк быў падвергнуты моцнай атацы з паветра. Удала дзейнiчаў у гэтых умовах гвардыi малодшы лейтэнант Акiм Дзмiтрыевiч Дабранскi, якi чаргой са станковага кулямёта здолеў збiць лёг­кi бамбардзiроўшчык пpaцiўнікa. Старшы сяржант Вiктар Iванавiч Львоў збiў з супрацьтанкавага ружжа «Хейнкель­126». Абодва яны атрымалi за гэта ордэн Айчыннай вайны II ступенi. 421-ы полк перайшоў в. Булынiна i пачаў рыхтаваць пераправу цераз р. Дрыса.

6 лiстапада 1943 т. 365-ы стралковы полк сустрэў упартае супрацiўленне гiт­лераўцаў,бой разгарнуўся на паўночным беразе безыменнага ручая памiж азёрамi Лубочына i Ведзiта. Фашысты, заняўшы зручную пазiцыю на паўднёвым беразе, моцным кулямётным агнём стрымлiвалi нацiск наступаўшых. А 421-ы стралковы полк авалодаў в. Рудня i адным батальё­нам выйшаў у раён в. Прудок.

Часцi 119-й дывiзii, якiя ў 2 гадзiны ночы дасягнулi в. Перавоз, пераправiлi­ся на ўсходнi бераг paкі i да 17 гадзiн сканцэнтравалiся ў раёне вёсак Лiсiцы, Mypaгi, Антонава i Нiзiнкi. Кiраўнiцтва дывiзii ўстанавiла сувязь са штабам пар­тызанскай брыгады iмя Сталiна i атрымала разведданыя аб абароне працiўнiка на ўчастку Заблудоўе - Жары - Харлашы. Перад дывiзiяй была пастаўлена задача зрабiць марш у раён вёсак Сяляўшчына, Прыбыткi, Азярцы, аднак жорсткае супрацiўленне, якое яна сустрэла, зрабiла выкананне гэтай задачы немагчымым.



7 лiстапада 1943 г. Пасля марша з Не­вельскага раёна ў Pacoнскi раён усту­пiла 101-я Казахская асобная стралковая брыгада, якая да 10 гадзiн ранiцы дасяг­нула вёсак Картавенкi, Тродавiчы i Амо­ceнкi.

421-ы стралковы полк 119-й дывiзii, утрымлiваючы в. Булынiна сiламi аднаго батальёна, двума другiмi заняў в. Рум i вышыню 144,6. Упартая барацьба раз­гарнулася за дамiнуючыя вышынi. У асоб­ныя моманты поля змагаўся ў частковым або поўным акружэннi.

У той жа дзень 219-я Чырванасцяжная дывiзiя ўступiла ў жорсткiя бai з фашыс­тамi. Да вечара 375-ы полк, адбiўшы нонтратаку працiўнiка, заняў в. Пунiшча i працягваў наступленне на в. Жары, аднак быў спынены моцным ружэйна­-кулямётным i артылерыйска-мiнамётным агнём, не дайшоўшы ўсяго 200 м да вёcкi.

Наступленне 219-й стралковай дывiзii было падтрымана танкамi 171-га асобнага танкавага батальёна. Адна калона пер­шай дасягнула в. Пунiшча, знiшчыўшы 2 кулямёты, 1 гармату i каля 60 варо­жых салдат. Другая калона дасягнула в. Гiрына, знiшчыўшы каля 150 салдат i 6 кулямётаў, аднак у раёне Пунiшча - Гiрына сустрэла арганiзаваную абарону немцаў. Мясцовасць не дазваляла абысцi яе, i рота, страцiўшы 3 танкi, была вы­мушана заняць зыходныя пазiцыi.



8 лiстапада 1943 г. Вораг, падцягнуўшы за ноч цяжкую артылерыю i мiнамёты, перайшоў у контратаку па ўсiм фронце. 8 контратак за дзень вытрымала 219-я дывiзiя.

Гераiзм i мужнасць праявiлi воiны 3-й батарэi 673-га артылерыйскага палка 219-й стралковай дывiзii пад камандаваннем старшага лейтэнанта Крылова. Гру­па артылерыйскiх разведчыкаў i сувя­зiстаў на НП батарэi была акружана. Нашы воiны адбiвалiся да апошняга пат­рона. Калi скончылiся боепрыпасы i ўжо чутны былi крыкi фашыстаў: «Рус, здавайся!», старшы лейтэнант выклiкаў агонь на сябе. З замiраннем сэрца артылерысты батарэi выконвалi загад свайго камандзiра, абстрэльваючы са 122-мiлiметровых гаўбiц вышыню, дзе раз­мяшчаўся НП.

На дапамогу акружаным прабiваўся ўзвод 710-га стралковага палка. У бai загiнуў камандзiр узвода. Камандаванне ўзяў на сябе баец камунiст Самохiн. Стралкi знiшчылi больш як 20 гiтлераў­цаў, астатнiх прымусiлi адступiць. Сярод акружаных на НП цудам уцалелi стар­шы лейтэнант Крылоў i некалькi байцоў. Вылазячы з засыпанага зямлёй акопа, камандзiр аддзялення артылерыйскай разведкi Вячаслаў Анохiн яшчэ пажартаваў:

- Здорава бiлi, хлопцы! Не зай­здрошчу фрыцам, якiя трапiлi пад гэтакi агонь.

У цяжкiм становiшчы апынулiся пад­раздзяленнi 119-й дывiзii. Пасля цяжкага начнога бою ў акружэннi 421-ы полк быў контратакаваны намнога большымi сiламi гiтлераўцаў. 2-i батальён зноў трапiў у акружэнне, быў вымушаны пакiнуць в. Булынiна i з вялiкiмi стратамi прабiўся да сваiх. 3-i батальён здолеў перайсцi ў атаку i авалодаў вёскамi Жалезнiкi, Рудня i Крывуша, дзе заняў абарону.

101-я брыгада, гатовая ўступiць у бой, сканцэнтравалася ля вёсак Байдзiна, Тры­полле i Каранец.



9 лiстапада 1943 г. 101-я брыгада пача­ла бai за в. Межна i паступова, пера­адольваючы моцнае агнявое супрацiўлен­не фашыстаўу, стала цяснiць ix на захад.

119-я i 219-я дывiзii працягвалi стрым­лiваць контратакi гiтлераўцаў i замацава­лiся на дасягнутых рубяжах.



10 лiстапада 1943 г. 219-я дывiзiя адбiла контратакi фашыстаў, падтрыманыя тан­камi, артылерыяй i авiяцыяй, у 13 гадзiн перайшла ў наступленне i дасягнула ўсходняй ускраiны в. Гiрына, аднак пад нацiскам мацнейшых сiл працiўнiка вы­мушана была адысцi назад.

119-я дывiзiя па загаду камандавання 60-га стралковага корпуса здала раён аба­роны часцям 101-й брыгады i выйшла ў суседнi Полацкi раён, да вёсак Вялiкая i Малая Пушча.

У гэтых складаных абставiнах 101-я брыгада была вымушана спынiць насту­пленне i перайсцi да абароны. 4-ы баталь­ён вёў цяжкi бой у паўакружэннi ў леса на поўнач ад возера Семяненкi, 3 астатнiя батальёны стрымлiвалi контратакi гiтлераўцаў у раёне вёсах Байдзiна, Харламы , Трыполле i Межна.

11 лiстапада 1943 г. 101-я брыгада вяла цяжкiя абарончыя бai, у якiх вызначылiся аўтаматчыкi 1-га батальёна на чале са старшым лейтэнантам Баулiным. Заўва­жыўшы групу фашыстаў з 28 чалавек, яны падпусцiлi ix на блiзкую адлегласць, а потым моцным нечаканым агнём з процi­танкавага ружжа знiшчылi 3 кулямётныя кропкi.

Часцi 219-й дывiзii разам з партызанамi брыгады iмя Сталiна вялi цяжкiя бai за вёскi Гiрына, Палаўчонкi, Антонава, Па­ляi.



12 лiстапада 1943 г. Ноччу моцным контр­ударам адна рота асобнага лыжнага ба­тальёна 219-й дывiзii, умацаваная спец­групай сапёрнага батальёна, авалодала вёскамi Заусвечча, Харавiтава i Бяззубенкi.

3-i батальён 101-й брыгады атакаваў гiтлераўцаў на подступах да в. Межна i пасля бою авалодаў ёю. Група разведчы­каў разведроты ў кольнасцi 7 чалавек па дарозе ля возера Межна сустрэла калону гiтлераўцаў (каля батальёна) i нанесла ёй нечаканы ўдар. Частка калоны была рас­сеяна, частка знiшчана. Нашы разведчыкi адышлi без страт.

Пасля тыдня цяжкiх баёў савецкiя вой­скi вызвалiлi ўсходнюю частку раёна, дайшоўшы да возера Нешчарда. Ворагу былi нанесены значныя страты ў жывой сiле i тэхнiцы. Было вызвалена каля 50 населе­ных пунктаў. Аднак у ходзе 7-дзённых няспынных баёў 119-я i 219-я стралковыя дывiзii i 101-я асобная брыгада таксама панеслi цяжкiя страты. Гэта рабiла не­магчымым ix далейшае наступленне. Пад­раздзяленням, абяскроўленым у папярэд­нix баях, быў патрэбны адпачынах. На фронце ўсталявалася раўнавага. Абодва бакi перайшлi да абароны. Нашы часцi будавалi абарончыя ўмацаваннi, вялi раз­ведку варожых пазiцый. Аднак актыўных баявых дзеянняў не распачыналi, таксама, як i працiўнiк. Умацоўваючы абарону, фа­шысты ў тыле працягвалi палiтыку “вы­паленай зямлi»: знiшчалi мiрнае насель­нiцтва, якое хавалася па лясах, палiлi вёскi. 25 лiстапада ў раёне в. Асатня разведчыкi 219-й дывiзii заўважылi групу ня­мецкiх кавалерыстаў, якiя падпальвалi хаты ў вёсцы. Нечаканым ударам група была знiшчана, захоплена 22 канi.

Час ад часу ў асобных месцах успыхва­ла перастрэлка, аднак у асноўным на фронце ўсталявалася цiшыня.

Антыўна дзейнiчалi ў блiжэйшым тыле ворага разведчыкi, якiя не толькi здабыва­лi каштоўныя звесткi, але i неаднойчы на­нociлi фашыстам страты ў жывой сiле. Так, 24 студзеня 1944 г. разведгрупа 710-га палка на чале з лейтэнантам Тума­навым вяла пошукавую разведку ў на­прамку безыменнай вышынi на паўднёвы ўсход ад в. Куляшова. Пасля праходу праз драцяныя загароды разведчыкi напа­лi на два дзоты, закiдалi ix процiтанка­вымi гранатамi i завязалi бой у траншэi. Нашы воiны знiшчылi 12 гiтлераўцаў i

захапiлi кулямёт МГ-34. У гэтай аперацыi вызначылiся старшыя сяржанты i. С. Рас­тоў, В. І. Макаркiн, яфрэйтар М. Л. Паноў, сяржант М. А. Аганаў, чырвонаармейцы Шкiра, Бузiцкi i Лабастаў.

За мужнасць i кемлiвасць, праяўленыя ў баях на тэрыторыi Расонскага раёна, многiя байцы i камандзiры былi ўзнагароджаны ордэнамi i медалямi. Толькi ў снежнi 1943 г. у 101-й брыгадзе 5 чалавек былi ўзнагароджаны ордэнам Славы III ступенi, 2- ордэнам Айчыннай вайны II ступенi, 25 - ордэнам Чырвонай Зор­кi, 27 чалавек атрымалi медаль «За адва­гу” i 11 -«За баявыя заслугi».

У сакавiку 1944 г. пачалiся актыўныя баявыя дзеяннi на тэрыторыi раёна. Упар­тыя бai разгарнулiся ў раёне вёсак Марынiца, Лешы i Кiслухi. Пасля некалькiх няўдалых спроб авалодаць iмi 5 сакавiка 1944 г. байцы асобнага лыжнага баталь­ёна 101-й брыгады выйшлi да бальшака Марынiца - Кiслухi i ўварвалiся ў варо­жыя траншэi. Гiтлераўцы паспрабавалi контратакай вярнуць страчаныя пазiцыi, але былi адбiты.

6 сакавiка 1944 г. лыжны батальён paбіў неаднаразовыя спробы далейшага наступлення на Кiслухi i Марынiцу, але беспас­пякова. Няспынныя бai на гэтым напрам­ку працягвалiся больш за тыдзень. 13 са­кавiка 1944 г. пасля ўпартага бою лыжны батальён захапiў дамiнуючую вышыню 153,1 ля возера Страдань. Гiтлераўцы рас­пачалi 9 няўдалых контратак з мэтай вярнуць яе. Страцiўшы каля 150 чалавек, яны вымушаны былi адысцi. На наступны дзень працiўнiк узнавiў спробы захапiць вышыню 153,1. 3 контратакi фашыстаў былi адбiты з вялiкiмi для ix стратамi.

У час бою за вышыню смерцю храбрых загiнуў камандзiр 101-й брыгады палкоў­нiк Iван Фёдаравiч Вараб'ёў. Гэта была цяжкая страта. Палкоўнiк Вараб'ёў кары­стаўся павагай у брыгадзе. Удзельнiк са­вецка-фiнляндскай вайны, узнагароджа­ны ордэнам Чырвонай Зоркi, ён вызна­чыўся i ў Вялiкай Айчыннай вайне, за ўмелае кiраўнiцтва войскамi атрымаў ордэн Чырвонага Сцяга. Пахавалi пал­коўнiка I. Ф. Вараб'ёва ў Невелi. Пасмя ротна ён быў узнагароджаны ордэнам Ай­чыннай вайны I ступенi.

Пасля гібeлi камандзiра брыгады бai на гэтым участку фронта працягвалiся яшчэ некалькi дзён, а потым зноў усталявалася адносная цiшыня, якая парушалася рэдкi­мi ружэйнымi i артылерыйскiмi пера­стрэлкамi ды баявымi дзеяннямi развед­групы. Толькi за адзiн дзень 27 сакавiка разведгрупай 101-й брыгады было знiшча­на каля 35 салдат i афiцэраў працiўнiка, некальнi чалавек захоплена ў палон. У гэ­тых аперацыях вызначылiся старшына М. Г. Шасцерын, сяржант Я. М. Icaкоў i малодшы сяржант З. П. JIaпaцiн, якiя былi ўзнагароджаны ордэнам Славы III ступенi, i iншыя разведчыкi.

Лiнiя фронту на тэрыторыi раёна ўста­лявалася, нашы часцi перайшлi да жорсткай абароны. Згодна з планам абарончай аперацыi 4-й ударнай apмii перад яе часцямi (101-я брыгада, 51-я, 119, 332, 357 i 360-я стралковыя дывiзii) была па­стаўлена задача - упартай i актыўнай абаронай надзейна ўтрымлiваць занятую паласу, артылерыяй перашкаджаць пады­ходу, накапленню i разгортванню сiл пра­цiўнiка для наступлення.

Паступова праводзiлася замена нашых часцей свежымi дывiзiямi - 325-я дывiзiя змянiла на правым флангу часцi 51-й гвар­дзейскай дывiзii, на левым флангу была ўведзена 319-я дывiзiя.

Заключны этап у вызваленнi Расонска­га раёна надышоэ летам 1944 г., калi пачалася Беларуская аперацыя.



6 лiпеня 1944 г., працягваючы насту­пленне, з боку в. Белае ў Pacoнскi раён увайшлi часцi 28-й Невельскай Чырвана­сцяжнай стралковай дывiзii. Да 14 гадзiн яе 144-ы стралковы полк дасягнуў в. Машнiца, 235-ы стралковы полк да гэтага часу авалодаў в. Пaлaвiннікi ўскрайкам лесу на поўнач ад в. Сiвошына. Наперадзе наступаючых часцей дзейнiчалi разведчы­кi, выяўляючы абарончыя рубяжы фашы­стаў у напрамку вёсак Царкавiшча i Вiн­нiкава. Да 20 гадзiн 87-я пяхотная дывiзiя фашыстаў замацавалася на загадзя пад­рыхтаваным рубяжы абароны Каменшчына - Сакалiшча i далей на паўночна-за­ходнiм беразе р. Дрыса.

7 лiпеня 1944 г. у 3.30 ранiцы пасля артылерыйскай падрыхтоўкi часцi дывiзii пачалi наступленне з мэтай фарсiраваць р. Нiшча. Першай удалося гэта зрабiць адной з рот 235-га стралковага палка, якая, нягледзячы на моцны артылерый­ска-мiнамётны агонь працiўнiка, iмклiвым кiдком пераправiлася на заходнi бераг paкi i паспрабавала замацавацца на iм, аднак моцнай контратакай была збiта з захопленага рубяжа i адышла на ўсходнi бераг.

У гэты час 144-ы стралковы полк, кары­стаючыся зручнай мясцовасцю, фарсiра­ваў р. Нiшча на iншым участку i замаца­ваўся на паўночна-заходнiм беразе на паўднёвы ўсход ад в. Сакалiшча.

Пяць разоў фашысты пераходзiлi ў контратаку, iмкнучыся скiнуць падраздзялен­нi 144-га стралковага палка ў раку, аднак кожны раз пад арганiзаваным кулямёт­ным i артылерыйска-мiнамётным агнём адыходзiлi назад.

Спробы 88-га стралковага палка пера­правiцца на другi бок ракi i замацавацца на iм поспеху не мелi. Групы, якiя здоле­лi дасягнуць процiлеглага берага, былi скiнуты больш моцнымi сiламi працiў­нiка.

Жорсткiя бai разгарнулiся на поўднi раёна 7-9 лiпенн 1944 г. 319-я стралковая дывiзiя спрабавала зламаць варожую аба­рону на р. Нешчарда, якая была добра ўмацавана за тыя паўгода, пакуль у раёне стаяла лiнiя фронтў. Асноўная задача ўскладвалася на 1336-ы стралковы полк i 42-ю асобную штрафную роту. 7 лiпеня да 21 гадзiны яны выйшлi на зыходныя пазi­цыi i акапалiся. Атака пачалася у 22.45. 42-я асобная штрафная рота пасля гадзiны бою авалодала першай лiнiяй варожых траншэй на поўнач ад в. Кавалёва. Каб развiць поспех, камандзiр палка ўвёў у бой 9-ю стралковую роту, якая захапiла два дзоты на паўднёва-ўсходняй ycкpaiнe лесу каля в. Кавалёва.

8 лiпеня 1944 г. у 4 гадзiны ранiцы , падцягнуўушы свежыя рэзервы, гiтлераўцы пасля моцнай артылерыйска-мiнамёт­най падрыхтоўкi пачалi першую контратаку з двух напрамкаў, але былi адбiты. Да 8 гадзiн ранiцы фашысты зрабiлi яшчэ 6 контратак, у кожнай з ix удзельнiчала па 100-130 аўтаматчыкаў, падтрыманых артылерыяй i танкамi.

На працягу дня, падцягваючы рэзервы з вёсак Заазер'е i Матылёва, немцы 7 ра­зоў спрабавалi выбiць з захопленых рубя­жоў падраздзяленнi 1336-га стралковага палка. Каб прыкрыць флангi, у бой былi ўведзены 1-ы i 2-i батальёны.

У 16.30 фашысты зноў спрабавалi акру­жыць падраздзяленнi 1336-га стралковага палка, якiя пераправiлiся на паўночны бе­раг р. Нешчарда. На працягу дзвюх з паловай гадзiн яны пры падрыхтоўцы тан­каў i самаходных гармат ажыццявiлi 6 контратак. Па баявых парадках палка было выпушчана да 3500 снарадаў. Цаной вялiкiх страт працiўнiку ўдалося пацяс­нiць на паўночным беразе 8-ю стралковую роту.

Гераiзм i мужнасць у rэтых баях пра­явiлi многiя байцы i камандзiры 1336-га стралковага палка. Камандзiру батальёна маёру Э. Д. Готлiбу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Другi ор­дэн Славы атрымаў за бai ля в. Кавалёва памочнiк камандзiра ўзвода старшына Дз. Н. Бандарэнка.

Працягвалiся ў гэты дзень i бai за авалоданне вёскамi Царкавiшча i Сака­лiшча. Ноччу пад покрывам цемры 88-ы i 235-ы стралковыя палкi зноў пачалi фарсiраваць раку, аднак былi выяўлены працiўнiкам. Увесь пярэднi край абароны асвятлiўся ракетамi. Пад моцным куля­мётным i артылерыйска-мiнамётным аг­нём чырвонаармейцы былi вымушаны адысцi з вялiкiмi стратамi.

9 лiпеня 1944 г. часова перапынiлiся бai ў раёне в. Кавалёва. Не маючы поспе­ху, падраздзяленнi 1336-га стралковага палка i 42-й асобнай штрафной роты адышлi ў тыл.

Чacцi 28-й стралковай дывiзii пасля не­абходнай перагрупоўкi сiл зрабiлi яшчэ адну спробу фарсiраваць водныя пера­шкоды i авалодаць вёскамi Сакалiшча i Царкавiшча. Пасля артпадрыхтоўкi у 6.30 ранiцы 144-ы стралковы полк пачаў наступленне на в. Сакалiшча, 235-ы страл­ковы полк - у напрамку в. Каменшчына. Да 8 гадзiн фашысты тройчы спрабавалi збiць з захопленага плацдарма на заходнiм беразе р. Нiшча 2-i батальён 235-га стралковага палка, аднак поспеху не мелi. У 11 гадзiн iмклiвым кiдком асноўныя сiлы палка фарсiравалi раку i, нягледзя­чы на жорсткае супрацiўленне, пачалi цяснiць працiўнiка ў напрамку в. Камен­шчына.

Пасля 2 няўдалых контратак, падцяг­нуўшы рэзервы, фашысты ўсё ж адцяснiлi падраздзяленнi 235-га стралковага палка на другi бок paкi.

Спробы 144-га стралковага палка такса­ма не мелi поспеху. Прасунуўшыся на 50-70 м у напрамку в. Сакалiшча, полк спынiў наступленне i кулямётным i гар­матным агнём вымушаны быў адысцi ў траншэi на паўночна-заходнім беразе ракi.



11 ліпеня 1944 г. наступленне Чырвонай Apмii ў paёнe аднавiлася.

Перад часцямi 44-га стралковага корпу­са, якi займаў пазіцыi ў паўночнай частцы раёна, была пастаўлена задача прарваць абарону гiтлераўцаў на ўчастку возера Белае - в. Скрабуны - возёра Нешчарда i наступаць у агульным напрамку на Харытонава - Станiславова - Клясцiцы, узаемадзейнiчаючы з 319-й стралковай ды­вiзiяй. Наступленне было назначана на 9 гадзiн ранiцы 11 лiпеня 1944 г. Аднак да ажыццяўлення яго справа не дайшла. У сувязi з вызваленнем 4 лiпеня г. Полац­ка i паспяховымi дзеяннямi 219-й стралко­вай дывiзii ў Iдрыцкiм i Себежскiм раёнах для 281-й ахоўнай i 389-й пяхотнай дывi­зiй працiўнiка, якiя ўтрымлiвалi абарону ў Расонскiм раёне, ўзнiкла рэальная пагроза акружэння. Таму ў ноч на 11 лiпеня фашысцкiя часцi пачалi адыходзiць у за­ходнiм напрамку, пакiдаючы для пры­крыцця невялiкiя групы агульнай кольна­сцю каля ўзмоцненага стралковага баталь­ёна.



10-27 лiпеня 1944г. войскамi 2-га Пры­балтыйскага фронту была ажыццёўлена Рэжыцка-Дзвiнская наступальная апера­цыя, мэтай якой было знiшчэнне буйной групоўкi фашысцкiх войск, вызваленне шэрага населеных пунктаў. У ходзе яе была вызвалена значная частка Расонска­га раёна, у тым лiку i райцэнтр.

11 лiпеня 1944 г. падраздзяленнi 325-й стралковай дывiзii ў 7 гадзiн ранiцы су­тыкнулiся з працiўнiкам на рубяжы в. Пляшкова - в. Кiтова i, зламаўшы яго моцнае супрацiўленне, да 12 гадзiн дня выбiлi гiтлераўцаў з занятага рубяжа. Тыя паспрабавалi замацавацца на новым рубя­жы в. Замошша - в. Межава, аднак няў­дала. За дзень 325-я стралковая дывiзiя выйшла да чыгункi Полацк - Себеж.

Пачала цяснiць адыходзячага працiўнiка i 319-я стралковая дывiзiя. Яе часцi з ходу занялi баявыя парадкi фашыстаў i, выбiўшы ix з занятых рубяжоў артыле­рыйска-мiнамётным агнём, да 12 гадзiн авалодалi вёскамi Шлях i 3аазер'е. Смела i рашуча дзейнiчалi ў бai за в. 3аазер'е байцы 3-га батальёна маёра Тубольцава i артылерысты капiтана Клявакiна.



12 лiпеня 1944 г., гонячы ворага, 1336-ы стралковы полк да 2 гадзiн ночы авалодаў раённым цэнтрам мяст. Станiс­лавова i чыгуначнай ст. Расона. Падраз­дзяленнi 1341-га стралковага палка каля 5 гадзiн ранiцы выйшлi на рубеж ст. Ра­сона - в. Альбрэхтава. У бai за в. Аль­брэхтава вызначылiся кулямётчыкi 2-га батальёна пад камандаваннем капiтана Жукава. Кулямётчык Януль выкацiў свой кулямёт наперад баявых парадкаў 4-й роты i адкрыў агонь па варожым кулямёце, знiшчыў яго разлiк i забяспе­чыў далейшае прасоўванне роты. Мужна змагалiся байцы i афiцэры батальёна маёра Смiрнова.

У гэты ж дзень да 11 гадзiн часцi 325-й стралковай дывiзii, абмiнуўшы рай­цэнтр, выйшлi на рубеж р. Нiшча па ўсёй паласе наступлення. Адыходзячы, фашы­сты ўзарвалi ўсе масты цераз раку. Пад агнём працiўнiка сапёры 254-га асобнага сапёрнага батальёна за 3 гадзiны аднавiлi мост каля в. Юхавiчы даўжынёй 35 м. У 22 гадзiны па iм ужо пайшлi баявыя часцi, тэхнiка i абозы. Яшчэ да заканчэння будаўнiцтва моста перадавыя часцi дывiзii фарсiравалi р. Нiшча, збiлi ар'ергардныя групы фашыстаў i з баямi працягвалi праследаванне. У баях на Клясцiцкiм напрамку вызначылiся многiя воiны дывiзii. Пры наступленнi на в. Клясцiцы ў самую крытычную хвiлiну бою ў вынiку артналёту была пашкоджана тэле­фонная сувязь з пярэднiм краем. Гiтлераўцы пачалi цяснiць чырвонаармейцаў. Адрамантаваць сувязь выказала жаданне баец Зоя Зубкова. Пад артылерыйскiм абстрэлам яна паўзком уздоўж кабеля прабралася да месца разрыву i аднавiла сувязь. Але сама вярнуцца не здолела - варожая куля напаткала адважную дзяўчыну.



14 лiпеня 1944 г. уся тэрыторыя Расонскага раёна была поўнасцю вызвалена ад фашысцкiх захопнiкаў.

У вызваленнi раёна прымалi ўдзел 219-я lдрыцкая Чырванасцяжная стралковая дывiзiя (камандзiр палкоўнiк В. Р. Каваленка), 31-я Дзвiнская стралковая дывiзiя (каман­дзiр палкоўнiк

Былыя воiны 101-й Казахскай асобнай стралко­вай брыгады

на сустрэчы ў Расонах.


Дз. А. Дулаў), 101-я асобная Казахская стралковая брыгада (камандзiр Н. Л. Алiеў), 119-я стралковая дывiзiя (камандзiр генерал-маёр І. I. Харун) i iншыя часцi 2-га Прыбалтыйскага фронту.

Вызваляючы ад ворага беларускую зямлю, савецкiя воiны не шкадавалi нi сiл, нi жыцця. Сведчанне таму - шматлi­кiя брацкiя магiлы, у якiх навек спачылi тысячы вызвалiцеляў Расоншчыны. Тыя, каму пашчасцiла выжыць, прыязджаюць на месцы былых баёў, каб сустрацца з сябрамi, пакланiцца дарагiм магiлам, на­гадаць часы сваёй баявой маладосцi. Ix гасцiнна сустракаюць жыхары раёна, якiя будуць вечна помнiць, якой дарагой цаной заплачана за свабоду i незалежнасць ix роднай зямлi. Тым, хто асабліва вызна­чыўся ў баях за вызваленне Расоншчыны, было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Гэта М. I. Будзянкоў, Э. Д. Готлiб, Р. К. Камарыцкi. Поўным кавалерам ордэна Славы стаў Дз. Н. Бандарэнка.

У гады Вялiкай Айчыннай вайны ў баях з нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi ў радах Чырвонай Apмii i ў тыле ворага мужна змагалiся тысячы расонцаў. На за­ходняй гранiцы нашай краiны i на подсту­пах да яе сталiцы, у баях пад Ленiнградам, Сталiнградам i Курскам, на роднай сваёй Расоншчыне, у Польшчы i Берлiне - усю­ды яны ваявалi мужна i самааддана. Сярод легендарных абаронцаў Брэсцкай крэпасцi, якiя лiтаральна ў першыя гадзi­ны вайны перагарадзiлi дарогу ворагу, быў Г. I. Катушонак, кавалер ордэна Ленiна. У час Сталiнградскай бiтвы па­мёр ад ран генерал-лейтэнант артылерыi К. Р. Мышкоў, якi родам з в. Горкi. А самым храбрым i адважным было прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза. Iмi сталi лётчык С. I. Жукаў, старшына медслужбы З. М. Тусналобава-­Марчанка, артылерыст А. К. Шэлепень. Поўным кавалерам ордэна Славы стаў камандзiр кулямётнага разлiку Т. I. Pyбic.

Нярэдка людзi станавiлiся на абарону Радзiмы цэлымi сем'ямi. Не ўсе вярнулiся з вайны, у некаторых сем'ях не далiчылiся адразу некалькiх сваiх воiнаў. На розных франтах вайны загiнула больш за 3400 жыхароў раёна, каля 500 - у партызанах i падполлi. Вечная iм памяць i слава!



Савецкi народ выйшаў пераможцам у самай цяжкай з войнаў, адстаяў сваю сва­боду i незалежнасць. А наперадзе яго ча­калi новыя выпрабаваннi.

В. Я. Афанасьеў, Л. Ф. Рабiнiн.
: uploads -> files
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна
files -> Праграма аховы гісторыка-культурнай спадчыны Пастаўскага раёна на 2012 – 2015 гады
files -> Расоншчына ў канцы 19 – пачатку 20 стагодзя
files -> Аб выніках выбараў дэпутатаў Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 27 склікання
files -> 20 лютага 2012г. 247 Аб узнагароджанні
files -> Загінулі і пахаваны, месца пахавання вядома Прапалі без вестак
files -> 25 ліпеня 2012 г. 1074 Аб узнагароджанні
files -> Мсціслаўскі раён. Краязнаўчы каляндар у 2015 годзе спаўняецца




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка