І. І. Багдановіч, А.І. Багдановіч, (Мінск)



Дата канвертавання15.05.2016
Памер59.08 Kb.

powerpluswatermarkobject108648


МЕТАДЫЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ АРГАНІЗАЦЫІ НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ШКОЛЬНІКАЎ У ПРАЦЭСЕ НАВУЧАННЯ ГІСТОРЫІ

І. І. Багдановіч, А.І. Багдановіч, (Мінск)


Адной з найважнейшых праблем сучаснай педагагічнай навукі з’яўляецца дапасаванне фундаментальнай агульнай адукацыі і яе практычнай накіраванасці, пераадоленне разрыву паміж ведамі і дзейнасцю. Аднак ва ўмовах абмежаванасці вучэбнага часу ўзмацненне дзейнаснага кампанента навучання немагчымае без скарачэння змястоўнага кампанента ведаў, бо працэс авалодання вучнямі прыемамі дзейнасці з’яўляецца больш затратным па часе, чым працэс засваення інфармацыі.

Гэта праблема не вырашана і ў школьных курсах гісторыі. Нават у дзеючых праграмах па гісторыі гэты баланс паміж сумай ведаў і формамі дзейнасці пакуль што не знойдзены. Перанасычанасць школьных курсаў і падручнікаў па гісторыі інфармацыяй з’яўляецца непераадольнай перашкодай на шляху вырашэння настаўнікам задач развіцця школьнікаў і набыцця імі сацыяльнага вопыту.

На арганізацыю на ўроках гісторыі даследчай пазнавальнай дзейнасці на базавым узроўні (па водзывах настаўнікаў) катастрафічна не хапае часу.У выніку даследчая дзейнасць амаль поўнасцю выносіцца за межы ўрока. Таму вучні, якія прыступаюць да самастойных даследаванняў, вельмі часта не маюць нават неабходных элементарных навыкаў яе ажыццяўлення. Тым больш, што у сучаснай школе практычна адмовіліся ад профільнага навучання, якое было прадугледжана дванадцацігадовай школай.

Відавочна неабходнасць распрацоўкі метадычных шляхоў і сродкаў вырашэння гэтай задачы ў межах сучаснага ўрока гісторыі, бо ўменні і навыкі даследчага пошуку неабходныя не толькі тым, хто звяжа свае жыццё з навуковай працай, але і кожнаму выпускніку школы. Гэта дыктуецца запатрабаваннямі сучаснага інфармацыйнага грамадства, інтэнсіўным развіццем навукаёмістых і высокатэхналагічных вытворчасцей, укараненнем інавацыйных тэхналогій, якія абумовілі няспынныя і дынамічныя змяненні ўмоў жыцця чалавека. Сення паспяховая сацыялізцыя ў многім вызначаецца гатоўнасцю і здольнасцю сучаснага чалавека амаль штодзённа рашаць нестандартныя задачы, самастойна выпрацоўваць новыя сцэнарыі дзейнасці і паводзінаў. Менавіта таму сучасная школа заклікана не толькі пашыраць кругагляд вучняў і фарміраваць панарамнае ўяўленне аб сусвеце, але і дапамагчы ім навучыцца прыменяць наяўныя веды і ўменні для вырашэння канкрэтных жыццёвых праблем, праектавання свайго жыцця[1, c.8]. Іншымі словамі даследчыя ўменні на сучасным этапе развіцця грамадства неабходныя практычна кожнаму чалавеку, бо яны дапамагаюць адаптавацца да сучаснага дынамічна зменлівага свету.

У сучасных школьнікаў непараўнальна большую цікавасць чым пісьмовыя выклікаюць візуальныя і рэчавыя гістарычныя крыніцы. Нярэдка такія крыніцы (асобныя здымкі, або цэлыя альбомы, старыя прадметы – асабліва, калі з імі звязавна нейкая сямейная легенда) захоўваюцца ў дамашніх архівах і калекцыях. Вялікі інтарэс школьнікў і да вусных успамінаў сведкаў і ўдзельнікаў падзей (часцей гэта найбліжэйшыя сваякі дзяцей – бацькі, бабулі і дзядулі). На школьных жа ўроках гісторыі візуальныя і рэчавыя крыніцы выконваюць пераважна ілюстратыўныя функцыі. Аб’ектамі крытычнага аналізу становяцца ў асноўным пісьмовыя крыніцы: заканадаўчыя акты, тэксты выступленняў палітычных лідэраў, праграмы палітычных партый, летапісы і хронікі.

У сямейных архівах школьнікі часцей за ўсе знаходзяць перапіску, разнастайныя пасведчанні, дыпломы, працоўныя кніжкі, даведкі і г.д. Выкарыстанне на школьных уроках гісторыі разнастайных гістарычных крыніц дапамагае не толькі развіваць інтарэс школьнікаў да пазнання мінулага, але і навучыць іх вывучаць “гісторыю вакол нас”, крытычна адносіцца да розных “сенсацыйных” знаходак.

Яшчэ адна праблема метадычнага плана ў тым, што на этапе вызначэння задумкі і межаў даследавання (вызначэнне прадмета, фармуляванне праблемы і гіпотэзы) даследчык вывучае работы папярэднікаў. Нягледзячы на ўключэнне гістарыяграфічных сюжэтаў у змест гістарычнай адукацыі весці размову аб склаўшайся сістэме навучання школьнікаў прыемам работы з фрагментамі работ гісторыкаў і гістарыяграфічнымі нарысамі па спрэчных пытаннях гісторыі пакуль што не прыходзіцца. Таму не выпадкова, што ў вучнеўскіх даследаваннях гістарыяграфічны агляд носіць фармальны характар і ўтрымлівае толькі ўпамінанне навуковай літаратуры, якая была выкврыстана пераважна для пошуку гістарычных фактаў, выяўленых іншымі даследчыкамі і значных у кантэксце вучнеўскага даследавання.

У сувязі з гэтым узнікае шэраг пытанняў, якія патрабуюць адказу: Як арганізаваць вывучэнне гістарыяграфіі на школьных уроках? Якім спосабам дзейнасці неабходна навучыць школьнікаў пры разглядзе гістарыяграфічных версій і ацэнак? Ці патрэбна прапаноўваць вучням не толькі навуковые, але і іншыя версіі вывучаемых гістарычных падзей(мастацкіх, рэлігійных і інш.)?

Выкладзем наша бачанне шляхоў навучання прыемам гістарыяграфічнага аналізу.

Дзеючы дзяржаўны стандарт гістарычнай адукацыі, як і папярэдні, арыентуе настаўніка на фарміраванне у вучняў ведаў аб супярэчлівых версіях гісторыкаў, выказаных імі ў навуковых дыскусіях і выпрацоўку на гэтай аснове уласных адносін да спрэчных пытаннў гісторыі[2, с.13]. Аднак гэта нельга ажыццявіць без навучання прыемам аналізу навуковых гістарычнх версій і ацэнак. Гэты аналіз уключае ў сябе: а) выяўленне і характарыстыку асноўных структурных элементаў навуковага гістарычнага тэкста; б) аналіз версій гісторыкаў па дыскусійных пытаннях айчыннай і сусветнай гісторыі, якія ўключаныя ў змест школьнай праграмы.

У сваю чаргу аналіз элементаў навуковага гістарычнага тэкста ўключае у сябе наступныя дзеянні:

1) аналіз прасторы аб’екта гістарычнага пазнання: а) выяўленне фрагментаў тэкста, у якіх аўтар пераважна дае рэканструкцыю мінулага(апісанне і аповед), адказвае на пытанні аб тым, што, калі, дзе адбылося, хто прымаў ўдзел, як разгортваліся падзеі ў прасторы і часе?; б) выяўленне фрагментаў тэксту(разважанняў), у якіх аўтар пераважна дае уласную інтэрпрэтацыю мінулага для пошуку адказу на пытанні чаму адбылася дадзеная падзея? якімі былі мэты яе ўдзельнікаў? што адбылося? і да чаго гэта прывяло(якія наступствы і гістарычнае значэнне таго, што адбылося)?;

2) аналіз прасторы суб’екта гістарычнага пазнання: а) вызначэнне светапогляду гісторыка як прадстаўніка сваей эпохі,сістэмы яго прафесійных асобасных каштоўнасцей(маральна-этычных, палітычных, рэлігійных, этнонацыянальных, гендэрных і г.д.); б) выяўленне даследчыцкага інструментарыя гісторыка(кола гістарычных крыніц, метадалогія і метады даследавання).

Аналіз навуковых версій мінулага прадугледжвае наступныя тыповыя працэдуры дзейнасці: выяўленне праблемы, якую абмяркоўвае гісторык (пытанняў, на якія ен шукае адказ); фармуляванне меркавання аўтара па даследуемай праблеме; вычляненне аргументаў гісторыка на карысць прапанаванага меркавання(спасылка на крыніцу, меркаванні аўтарытэтных гісторыкаў, апора на ўласны сацыяльны вопыт); ацэнка ступені пераканаўчасці выказанай думкі гісторыка(праз падбор контраргументаў ці праз дапаўненне спіса аргументаў аўтара) [4, с.124].

Прынцыпова важна, што вучань у ходзе аналізу звяртае ўвагу на прастору, з якой гісторык чэрпае свае аргументы. Адно з прынцыповых адрозненняў навуковага гістарычнага тэкста ад псеўданавуковага і мастацкага твора – апора на гістарычныя крыніцы і даследаванні папярэднікаў, наяўнасць ў тэксцые працы адпаведных спасылак. Гэта прафесійная норма для гісторыка [3, с. 49].

Далейшая работа вучняў з некалькімі гістарычнымі версіямі можа ўключаць ажыццяўленне такіх пазнаваўчых прыемаў, як: а) сістэматызацыя гістарычных фактаў і інтэрпрэтацый, якія ўтрымліваюцца ў работах гісторыкаў; б) параўнанне гістарычных апісанняў, тлумачэнняў, ацэнак мінулага, прапанаваных рознымі аўтарамі; в) групіроўка навуковых версій па прапанаваных крытэрыях; г) тлумачэнне прычын шматлікасці навуковых версій мінулага; д) фармуляванне (выбар) і аргументацыя сваей уласнай думкі па абмяркоўваемым пытанні.

Прапанаваная сістэма прыемаў гістарыяграфічнага аналізу можа выкарыстоўвацца школьнікамі і для аналізу псеўданавуковых трактовак мінулага ў творах гістарычнай белетрыстыкі, у мастацкіх гістарычных фільмах, гістарычных карцінах, рэлігійных трактатах, у працах філосафаў і публіцыстаў, бо акцэнтуе іх увагу на суб’ектыўных асновах гістарычнага пазнання, накіроўвае іх на крытэчныя адносіны да любой гістарычнай інфаріацыі пры вызначэнні уласнай пазіцыі.

Нягледзячы на мноства няпростых праблем у арганізацыі даследчай дзейнасці школьнікаў, значнасць далучэння іх да гэтай работы не выклікае сумніву. Авалоданне элементарнымі прыемамі гістарычнага аналізу не толькі забяспечвае грунтоўнае засваенне зместу гістарычнай адукацыі, але і дазваляе стварыць перадумовы для рэалізацыі дзейнаснага кампанента гістарычнай адукацыі, сфарміравць ў вучняў інфармыцыйна-камунікатыўныя кампетэнцыі неабходныя для сацыялізацыі ў сучасным грамадстве.


Літаратура

  1. Концепция предмета «Всемирная история. История Беларуси» // Гісторыя: праблемы выкладання. – 2009. – №7. С.6 – 9.

  2. Образовательный стандарт учебного предмета «Всемирная история. История Беларуси» //Гісторыя: праблемы выкладання. – 2009. – №7. – С. 9 – 13.

  3. Ковальченко,И.Д. Методы исторического исследования / И.Д. Ковальченко. – М.: Мысль, 2003.

  4. Степанова, М.В. Учебно-исследовательская деятельность школьника в профильном обучении /М.В. Степанова. – СПб., 2005.



: bitstream -> doc -> 1856
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканамічным развіцці полацка канца XVIII — пачатку XX ст. А. У. Канойка
doc -> Надрукавана: Спрэчныя пытанні. З гісторыі польска-беларускіх узаемаадносін у 1918-1945 гг. Генезі, кантэкст. Вынікі : Зборнік навуковых прац II і IV міжнар навук. – тэарэтыч канф., Мінск, 2010-1012 гг
doc -> У. В. Тугай, бдпу (Мінск)
doc -> Шостыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні
doc -> Аналіз крыніц па гісторыі гандлю ў беларусі другой паловы XVIII – першай паловы XIX ст
doc -> Шляхі зносін І транспарт у эканоміцы беларускага Палесся ў канцы XVIII — пачатку XX ст
doc -> Европа: актуальные проблемы этнокультуры, Материалы IV международной научно-теоретической конференции, Минск, 23 июня 2012, Бел гос пед ун-т им. М. Танка; ред кол. В. В. Тугай (отв ред.) [и др.] Минск, бгпу, 2012
doc -> Роля І месца купецтва беларусі ў працэсе генезісу капіталізму
doc -> Надрукавана: Гісторыя І памяць. XV-XX стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 9-10 лістапада 2013 г.), / Пад. Рэд. А. К. Краўцэвіча І А. Ф. Смалянчука, Гародня 2014. – С. 304-312. Ключавыя словы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка