I “Пазнай казку па пачатку”



Дата канвертавання18.06.2016
Памер40.5 Kb.

Мэта: прыцягнуць увагу да казак, выклікаць жаданне чытаць іх; развіваць творчыя здольнасці дзяцей

Абсталяванне: выстава кніг і дзіцячых малюнкаў.

Ход конкурсу

I “Пазнай казку па пачатку”.

Вядучы. Ці ведаеце вы казкі? Гэта высветліць наш конкурс. Я прачытаю вам пачатак казкі, а вы па пачатку-зачыну павінны адгадаць, што за казка, назваць яе, сказаць, хто яе напісаў(аўтарская ці народная). Дык вось, пачынае казка казацца...

Пра Веру-вавёрачку,

Пра яе маленькіх дочак,

Пра птушынага пасла –

Даўганосага бусла,

Пра жыццё-быццё лясное

І яшчэ пра сёе-тое.( В. Вітка “Вавёрчына гора”)

* Жыў сабе сірацінка Янка, леснікоў сын. Бацькі яго памерлі, а радні ніякай не было. Так і жыў ён адзін у лесе, у бацькавай хаце. А каб весялей было, гадаваў пярэстага катка. ( Бел. нар. казка “Ох і залатая табакерка”)

* У нейкім прыгожым краі, трошкі бліжэй сонца і трошкі далей месяца, у краі, багатым залатымі нівамі, празрыстымі рэкамі, сінімі азёрамі ды цёмнымі пушчамі... Словам, у тым краі, дзе мы з табою жывём, стаяла, а можа, і цяпер стаіць адна хата. (Казка У. Караткевіча “Чортаў скарб”)

* Здарылася ў адным краі вялікая бяда: наляцеў аднекуль дзявяцігаловы змей Цуда-Юда і ўхапіў з неба сонца з месяцам. Бядуюць людзі, плачуць: і цёмна без сонца і холадна. (Бел. нар. казка “Удовін сын”)

* У даўнія –даўнія часы на беразе сіняга мора стаяў блакітны казачны горад. Жылі ў ім шчаслівыя людзі. Удзень яны працавалі і спявалі песні, бо праца прыносіла ім радасць. (Казка Г. Васілеўскай “Усмешка”)


II У казачнай карціннай галерэі

Вядучы. Вось мы з вамі і высветлілі, хто лепш памятае зачыны народных і літаратурных казак. Але наш конкурс толькі пачаўся, і ў далейшым змогуць паказаць сябе тыя, каму не пашанцавала ўпачатку. Умовы новага этапа конкурсу “У казачнай галерэі” такія: уявіце сабе. што мы з вамі знаходзімся ў казачнай карціннай галерэі. Але партрэты ў ёй не намаляваны фарбамі, а апісаны словамі. Па слоўнаму партрэту вы павінны пазнаць героя казкі, назваць твор, сказаць, хто яго напісаў.

  • Жыла ў адной вёсцы дзяўчына. Маленькая ўдалася ростам. І сілу яна мела, я ў таго камара. Ды затое была яна смелая, што і хлапец другі не дакажа. (Марылька з бел. нар. казкі “Не сіла, а смеласць”)

  • У мяне не гаспадар, а гаспадарышча, хвост з памялішча: як махне, дык адразу заб’е. (Кот з бел. нар. азкі “Як кот звяроў напалохаў”)

  • Уваходзіць у хату нейкі чалавек. Сам даўгі, кашчавы, з кіем, торбай, адкуль нейкія травы тырчаць. І вочы пранізлівыя. (Вялікі чараўнік з казкі У. Караткевіча “Кацёл з каменьчыкамі”)

  • Затое нос які ў мяне! Моцны, цвёрды, прыгожы... А ў цябе што за нос – смех адзін! Чарвяк, а не нос! (Гусак і індык з бел. нар. казкі “Пшанічны каласок”)


III Казачная пошта

Вядучы. Мы прадаўжаем наш конкурс. У многіх казках героі перапісваюцца, атрымліваюць адзін ад аднаго самыя розныя пасланні. Я зараз буду чытаць лісты казачных герояў, а вам трэба сказаць, хто і каму іх паслаў, у якой казцы вы чыталі такое пасланне, хто аўтар казкі.

  • Так і так, ваша царская вялікасць, жыве ў мяне хлапец, ён бярэцца, як вырасце, Цуду-Юду зваяваць, сонца-месяц на неба вярнуць. (Купец цару з бел. нар. казкі “Удовін сын”)

Толькі баляць у мамачкі зубкі –

не можа кусаць арэхавай шкарлупкі.

Прашу, дружок,

Зрабі маме малаток. (Стар. сын вавёркі – кавалю з казкі В. Віткі “Вавёрчына гора”)
“Гэй, каза, збірай манаткі,

Уцякай хутчэй ты з хаткі,

Бо вунь дзед ідзе,

Ён касу нясе...”

(Пеўнік з казкі “Каза-манюка”.)

“Ды вось, каточак, мой галубочак; хлеб ёсць, соль ёсць – капусты няма!”

(Дзед з казкі “Каток – залаты лабок”.)

Дык вось, каму слава, таму і булкі. А вы, гультаі, ідзіце прэч адгэтуль! Ко-ко-ко! Дзеткі, бяжыце сюды хутчэй”. (Курачка Сакатушка з казкі “Пшанічны каласок”.)


IV Незвычайны канцэрт

-Па песеньцы пазнайце героя казкі, назавіце твор і яго аўтара.

Тылі-тылі, скрыпіца,

Тут сядзела лісіца,

А ў лісіцы новы двор,

Сем дачушак на выбор,

Восьмы пеўнік – гэта мой!

(Коцік з бел. нар. казкі “Коцік, пеўнік і ліса”.)

Тупу-тупу-тупу,

Нясе Мішка ступу.

У ступе ўперамешку

Цукар і арэшкі,

Разынкі і цукеркі

У залатой паперцы.

(Павадыр з казкі У.Караткевіча “Чортаў скарб”.)
V Казачны абед


  • Хто каго і ў якой казцы так частуе?

І – дзіва! Тут такі багаты стол адкрыўся перад дзедам, што і ў паноў не ўбачыш: пірагі ды караваі , варанае ды смажанае, міска вяндліны ды розныя віны...

(Журавель – дзеда з бел. нар. казкі “З рога ўсяго многа”.)

Пачалі есці жалезны боб. Елі, пакуль увесь не з’елі.

(Змей – Пакацігарошка з бел.нар. казкі “Пакацігарошак”.)

Знайшла яна пад паветкаю дзежачку і рашчыніла цеста. Калі цеста падышло, нарабіла круглых прыгожых булак і пасадзіла іх на лапаце ў печ. Булкі пачалі пячыся. І такі прыемны пах пайшоў ад іх па ўсім двары...

(Курачка – гусака Шыпуна ды індыка Балбатуна з бел. нар. казкі “Пшанічны каласок”.)


VI Прагулка па казачным царстве

  • Казка зноў кліча ў дарогу. Давайце прагуляемся па казачным царстве, завітаем у госці да казачных герояў. Вам трэба здагадацца, хто і ў якой казцы жыве па гэтым адрасе.

  • Сярэбраныя палацы замігцелі пад зямлёй. Заблішчалі залатыя сцены і дарагія каменні на сталах, дык Саўка аж засмяяўся з радасці і забыўся аб усім на свеце.

(Палац хохліка з казкі З.Бядулі “Скарб”.)

  • Увайшоў чалавек у хатку і дзіву даўся: сцены яе збудаваны з бліноў, печ – з тварагу, а комін – з масла... Не хатка, а цуда!

( Хатка коз з казкі “Чалавек і козы”.)

( Хата Марціна з казкі “Кот Максім”.)
VII Падвядзенне вынікаў конкурсу

Падводзяцца вынікі гульні. Пераможцам уручаюцца ўзнагароды.



Вядучы.Падарожжа ў казку закончана, але казка заўсёды з намі, варта толькі разгарнуць кнігу...
Падрыхтавала Майсейчык А.Я. настаўніца пачатковых класаў ,Таркачоўскі дз.с. – СШ.
: files -> 06-3
06-3 -> Урок беларускай мовы ў 4 класе Тэма: Род назоўнікаў Настаўнік пачатковых класаў Юрчык С. С
06-3 -> Да 80-годдзя з дня нараджэння У. Караткевіча Літаратурная гасцёўня Тэма: “Быў. Ёсць. Буду ”
06-3 -> Квадрацік. Гульны “Назаві адным словам”
06-3 -> Ля вытокаў народнай мудрасці (гульня-падарожжа для вучняў пачатковых класаў) Трубчанкава Л. Я
06-3 -> Дзяржаўная установа адукацыі “Навучальна-педагагічны комплекс Рудаяварскі дзіцячы сад – сярэдняя агульнаадукацыйная школа”
06-3 -> Праграма тыдня беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах Гезгалаўскай гімназіі Мэта
06-3 -> Цудоўная краіна Васіля Жуковіча
06-3 -> I уступная частка
06-3 -> Программа "Недели русского и белорусского языка и литературы" Понедельник. Линейка. Открытие. Интеллектульная игра по русскому языку




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка