I. тлумачальная запіска



Дата канвертавання18.06.2016
Памер341.25 Kb.




I. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Сельскагаспадарчая вытворчасць з’яўляецца адной з форм выкарыстання прыродных рэсурсаў і найбольш залежнай галіной ад пагодна-кліматычных фактараў. Яна ўяўляе сабой складаную ўзаемадзейную сістэму паміж культурнымі раслінамі і глебава-метэаралагічнымі ўмовамі. У разнастайных прыродных умовах сфарміраваліся пэўныя глебава-кліматычныя зоны, адпаведна якім гістарычна склаліся земляробчыя сістэмы.

Улік і выкарыстанне пагодна-кліматычных умоў мае важнае значэнне ў павышэнні ўраджайнасці сельскагаспадарчых культур. Вядома, што страты, якія нясе эканоміка любой краіны, ад неспрыяльных метэаралагічных умоў, на сельскую гаспадарку прыходзіцца каля 65 %. Навуковыя даследаванні паказваюць, што каля палавіны гэтых страт можна пазбегнуць шляхам распрацоўкі ахоўных мер супраць неспрыяльных аграметэаралагічных з’яў – замаразкаў, засух, градабоя, пераўвільгатнення, вымакання, высокіх тэмператур і інш.

Аграметэаралогія занімае важнае месца ў сістэме падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у галіне “Гідраметэаралогія”. Яна вывучае метэаралагічныя, кліматычныя, гідралагічныя і глебавыя ўмовы ва ўзаемадзеянні з аб’ектамі і працэсамі сельскагаспадарчай вытворчасці. Гэта комплексная навука, якая развіваецца на памежжы шматлікіх метэаралагічных, геаграфічных і сельскагаспадарчых навук: метэаралогіі і кліматалогіі, гідралогіі, сінаптычнай і касмічнай метэаралогіі, глебазнаўства і раслінаводства і інш., што ўваходзяць у вучэбны план спецыяльнасці:1-31 02 02 Гідраметэаралогія.

Мэтай дысцыпліны з’яўляецца падрыхтоўка спецыялістаў, якія валодаюць асновамі тэарэтычных ведаў у вобласці аграметэаралогіі – прыкладной дысцыпліны пра пагодна-кліматычныя ўмовы, якія вызначаюць прадукцыйнасць сельскагаспадарчай вытворчасці.

Задачамі дысцыпліны з’яўляюцца:

– вывучэнне прычынна-выніковых сувязей паміж гідраметэаралагічнымі ўмовамі і станам, ростам, развіццём і фарміраваннем ураджайнасці сельскагаспадарчых культур;

– даследаванне геаграфічных і часавых заканамернасцей фарміравання метэаралагічных і кліматычных умоў сельскагаспадарчай вытворчасці;

– засваенне метадаў колькаснай ацэнкі ўплыву метэаралагічных фактараў на развіццё і прадукцыйнасць аграцэнозаў;

– вывучэнне метадаў ацэнкі аграметэаралагічных умоў і агракліматычных рэсурсаў для іх больш поўнага выкарыстання ў сельскай гаспадарцы;

– засваенне мер барацьбы з неспрыяльнымі з’явамі надвор’я, шкоднікамі і хваробамі сельскагаспадарчых культур;

– засваенне метадаў меліярацыі клімата і мікраклімата палей для паляпшэння сельскагаспадарчай вытворчасці.

Вучэбная праграма ўзгоднена з наступнымі дысцыплінамі спецыяльнасці: “Метэаралогія і кліматалогія”, “Геафізіка”, “Сінаптычная метеэаралогія”, “Гідралогія”.

У працэсе вывучэння дысцыпліны студэнт павінен:

ведаць:

• значэнне аграметэаралагічных фактараў для роста, развіцця і прадукцыйнасці сельскагаспадарчых культур;

• небяспечныя для сельскагаспадарчай вытворчасці гідраметэаралагічныя з’явы;

• патрабаванні асноўных сельскагаспадарчых культур да аграметэаралагічных умоў;

• метады ацэнкі аграметэаралагічных умоў і агракліматычных рэсурсаў для эфектыўнага іх выкарыстання ў сельскай гаспадарцы;

умець:

• карыстацца аграметэаралагічнай інфармацыяй для ацэнкі роста, развіцця і прадукцыйнасці сельскагаспадарчых культур;

• выяўляць небяспечныя гідраметэаралагічныя з’явы і даваць ацэнку іх уздзеяння на сельскагаспадарчую вытворчасць;

• даваць рэкамендацыі па эфектыўнаму выкарыстанню ў сельскай гаспадарцы агракліматычных рэсурсаў;



валодаць:

• метадамі ацэнкі аграметэаралагічных умоў роста, развіцця і прадукцыйнасці сельскагаспадарчых культур;

• метадамі ацэнкі, выяўлення агракліматычных рэсурсаў і распрацоўкі рэкамендацый для эфектыўнага іх выкарыстання;

• навыкамі складання аграметэаралагічных прагнозаў і забеспячэння сельскагаспадарчых прадпрыемстваў аграметэаралагічнай інфармацыяй.

На вывучэнне вучэбнай дысцыпліны “Аграметэаралогія” адводзіцца 124 гадзіны, з іх 58 аудыторных гадзін. Прыкладнае размеркаванне аудыторнага часу па відам заняткаў: 36 гадзін – лекцыі; 22 гадзіны – практычныя заняткі.

Форма атрымання адукацыі – дзённая, 3 курс, 5 сяместр. Выніковы кантроль ведаў ажыццяўляецца ў форме экзамену



ІІ. ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛУ


  1. Уступ. Агульныя ўяўленні




    1. Прадмет і структура

Аграметэаралогія як навука. Аграметэаралагічныя ўмовы і фактары. Залежнасць сельскай гаспадаркі ад надвор’я і клімату. Страты, якія нясе сельская гаспадарка ад небяспечных з’яў надвор’я. Прадмет і структура аграметэаралогіі. Біяметэаралогія. Фактарыяльная аграметэаралогія, агракліматалогія, аграгідралогія і зааметэаралогія. Аграметэаралагічныя прагнозы. Метады аграметэаралагічных назіранняў. Сельскагаспадарчая мікракліматалогія. Сувязь аграметэаралогіі з іншымі навукамі.




    1. Метады даследаванняў, задачы аграметэаралогіі

Метады даследаванняў. Метад паралельных (спалучаных) палявых назіранняў, метад пачашчаных тэрмінаў сяўбы. Метад геаграфічнай сяўбы. Эксперыментальна-палявы метад. Метад гідрапонікі. Картаграфічны метад. Матэматычныя метады. Метад матэматычнага (дынамічнага) мадэлявання. Дыстанцыйныя метады ў аграметэаралогіі.

Задачы аграметэаралогіі. Законы развіцця аграметэаралогіі. Гісторыя развіцця аграметэаралогіі. Аграметэаралагічныя даследаванні ў Беларусі. Рост і развіццё раслін.


  1. Аграметэаралагічныя фактары і іх роля ў жыцці раслін




    1. Аграметэаралагічныя фактары

Фактарыяльная аграметэаралогія. Асноўныя і другасныя фактары. Біятычныя, абіятычныя і агранамічныя фактары. Аграэкасістэма. Біягеацэноз. Аграфітацэноз. Прадуцэнты, кансументы і рэдуцэнты. Біялагічная прадукцыйнасць.

Значэнне атмасферных газаў для сельскай гаспадаркі: азот, кісларод, вуглякіслы газ, вадзяная пара. Залежнасць вільготнасці зерня і саломы ад дэфіцыту насычэння. Аэразоль.


    1. Роля сонечнай радыяцыі ў жыцці раслін

Сонечная радыяцыя і радыяцыйны рэжым расліннага покрыва. Спектральны склад сонечнай радыяцыі. Прамая і рассеяная радыяцыя.

Альбеда расліннага покрыва. Адбітая і паглынутая радыяцыя. Доўгахвалевая радыяцыя зямной паверхні і атмасферы. Уласнае выпраменьванне зямной паверхні. Сустрэчнае і эфектыўнае выпраменьванне. Радыяцыйны баланс расліннага покрыва. Цеплавы баланс расліннага покрыва і яго складальныя.

Прадукцыйны працэс. Фотасінтэз, дыханне і рост. Формула фотасінтэза. Фотасінтэтычна актыўная радыяцыя (ФАР). Біялагічнае значэнне розных участкаў спектра. Метады разліку ФАР. Каэфіцыент карыснага дзеяння пасеваў (ККД). Залежнасць паглынання сонечнай радыяцыі пасеваў ад плошчы лісця. Фотаперыядызм. Шляхі эфектыўнага выкарыстання сонечнай радыяцыі ў сельскай гаспадарцы.




    1. Значэння цяпла для развіцця раслін

Цяпло як аграметэаралагічны фактар. Роля тэмпературы як цеплавога рэсурсу. Біялагічны мінімум, максімум і оптымум тэмпературы. Фармаванне тэмпература глебы і яе ўплыў на расліны. Цеплаабмен глебы. Цеплафізічныя характарыстыкі глебы. Снегавое покрыва і яго роля ў фармаванні цеплавога і воднага рэжымаў глебы. Фізічныя ўласцівасці снегу. Ландшафтныя фактары фармавання снегавога покрыва. Прамярзання глебы. Вузел кушчэння. Вымярэнне тэмпературы і прамярзання глебы. Аптымізацыя тэмпературнага рэжыму глебы.

Роля тэмпературы паветра ў жыцці раслін. Фармаванне тэмпературнага рэжыму паветра. Цеплаабмен. Экстрэмальныя і аптымальныя тэмпературы. Вегетацыйны перыяд і яго працягласць. Сумы тэмператур: кліматычныя, актыўныя, біялагічныя і эфектыўныя сумы. Мікракліматычныя адрозненні сум тэмператур. Уздзеянне тэмпературы паветра на прадукцыйны працэс раслін. Тэмпературная крывая раслін.


    1. Значэнне ўвільгатнення для развіцця раслін

Глебавая вільгаць як аграметэаралагічны фактар. Роля вады ў працэсе фотасінтэза, глебавага жыўлення і рэгуляванні тэмпературнага рэжыму раслін. Транспірацыя. Водны рэжым глебы і раслін. Вільгацеспажыванне раслін. Метады вызначэння аптымальнай патрэбы раслін да вільгаці. Метады ацэнкі ўвільгатнення тэрыторыі. Тарнспірацыйны каэфіцыент. Фармаванне запасаў прадукцыйнай вільгаці ў глебе. Аграгідралагічныя ўласцівасці глебы (канстанты): недаступная вільгаць, вільготнасць устойлівага завядання, вільготнасць разрыву капіляраў, найменшая вільгацеёмістасць, капілярная вільгацеёмістасць, поўная вільгацеёмістасць. Механічны склад і фізічныя ўласцівасці глебы. Прадукцыйная вільгаць і яе разлік. Уплыў глебавай вільгаці на эфектыўнасць засваення спажыўных элементаў. Водны баланс сельскагаспадарчага поля. Ураўненне воднага балансу. Вызначэнне сумарнага выпарэння. Сувязь цеплавога і воднага балансу. Рэгуляванне воднага рэжыму глебы.




  1. Небяспечныя для сельскай гаспадаркі гідраметэаралагічныя з’явы і меры барацьбы з імі




    1. Небяспечныя з’явы ў цёплы перыяд года

Замаразкі: адвектыўныя, радыяцыйныя, адвектыўна-радыяцыйныя. Крытычныя замаразкавыя тэмпературы. Класіфікацыя палявых культур па ўстойлівасці да замаразкаў. Уздзеянне замаразкаў на ўраджай і даўжыню вегетацыйнага перыяду. Метады прагназавання замаразкаў. Меры барацьбы з замарзкамі.

Засуха і сухавей, іх уплыў на развіццё раслін. Метады ацэнкі ступені засушлівасці. Пылавая бура. Град. Ураган. Смерч. Лівень. Паляганне пасеваў.


    1. Небяспечныя з’явы ў халодны перыяд года

Выдзіманне глебы і пасеваў. Вымярзанне, вымаканне, выпіранне раслін. Зімовая засуха. Ледзяная скарынка. Галалёд.




  1. Феналогія

4.1. Сезоннае развіццё раслін


Задача сельскагаспадарчай феналогіі. Методыка вызначэння феналагічных фаз для культурных раслін. Феналагічныя фазы ў збожжавых злакаў, бульбы, сланечніка, грэчкі, канопляў, лёну-даўгунцу, кукурузы, бабовых, таматаў, капусты, караняплодаў, агуркоў, кабачкоў, сеяных траў, пладовых культур.



  1. Патрабаванні культурных раслін да аграметэаралагічных умоў




    1. Уплыў аграметэаралагічных умоў на якасць ураджая

Патрабаванні азімых і яравых збожжавых, збожжабабовых, алейных, прадзільных культур, клубняплодаў, караняплодаў, кармавых траў.

Уплыў аграметэаралагічных умоў на якасць ураджая сельскагаспадарчых культур. Уплыў аграметэаралагічных умоў на развіццё і распаўсюджванне шкоднікаў сельскагаспадарчых культур. Уплыў аграметэаралагічных умоў на развіццё і распаўсюджванне хваробаў сельскагаспадарчых культур


  1. Асновы агракліматалогіі




    1. Агракліматычныя рэсурсы

Агракліматалогія. Агракліматычныя рэсурсы. Задачы агракліматалогіі. Агракліматычныя паказчыкі (сумарная радыяцыя, радыяцыйны баланс, ФАР, сумы актыўных і эфектыўных тэмператур паветра, працягласць вегетацыйнага перыяду і сонечнага ззяння, сумы ападкаў, гідратэрмічны каэфіцыент, запасы прадукцыйнай вільгаці ў глебе, працягласць безмарознага і бяззамаразкавага перыядаў і інш.).

Сельскагаспадарчая ацэнка клімату. Цеплазабяспечанасць і вільгацезабяспечанасць вегетацыйнага перыяду, перазімоўкі азімых культур. Сельскагаспадарчы банітэт клімату. Каэфіцыент біялагічнай прадукцыйнасці.


    1. Агракліматычнае раянаванне

Прынцыпы агракліматычнага раянавання, агульнае і прыватнае раянаванне. Іерархічная схема раянавання. Агракліматычнае раянаванне тэрыторыі Беларусі паводле А.І. Кайгарадава, Мінскай гідраметэаралагічнай абсерваторыі, А.Х. Шкляра. Агракліматычнае раянаванне Свету.

Сельскагаспадарчая біятэхналогія. Генетычная мадэфікацыя арганізмаў, геннай інжынерыя, трансгенныя расліны – аснова забеспячэння прадуктамі харчавання чалавецтва.


  1. Мікраклімат




    1. Значэнне мікраклімату для сельскай гаспадаркі

Вызначэнне мікраклімату. Ландшафтныя фактары мікракліматычных адрозненняў агракліматычных рэсурсаў. Метады даследаванняў мікраклімату. Мікракліматычная сістэма і яе структура – клімат глебы, фітаклімат, клімат прыземнага слоя паветра. Мікраклімат ва ўзгоркавым рэльефе. Мікраклімат асушаных балот. Аптымізацыя мікраклімату балотных аграэкасістэм. Праграма мікракліматычных назіранняў. Тыпы глебавага клімату Прыпяцкага Палесся.

Мікракліматычныя карты – аналітычныя і сінтэтычныя. Ацэнка замаразканебяспечнасці.



  1. Змяненні клімату і яго наступствы




    1. Прыстасаванне сельскай гаспадаркі да змяненняў клімату

Прычыны змяненняў глабальнага клімату ў геалагічным мінулым. Антрапагенныя фактары змянення сучаснага клімату. Змяненні агракліматычных рэсурсаў Беларусі ва ўмовах пацяплення клімату. Прагноз змянення клімату Беларусі ў XXI ст. Прыстасаванне сельскай гаспадаркі да новых кліматычных умоў.




  1. Прынцыпы аграметэаралагічнага абслугоўвання сельскай гаспадаркі




    1. Аграметэаралагічная інфармацыя і прагнозы

Аграметэаралагічная інфармацыя – аператыўная, рэжымная і прагнозная. Аграметэаралагічныя і феналагічныя прагнозы, метады іх складання. Аграметэаралагічнае абслугоўванне сельскай гаспадаркі на Беларусі. Эканамічная эфектыўнасць аграметэаралагічнага абслугоўвання сельскай гаспадаркі. Эканамічны эфект і яго разлік.


III. ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЯ КАРТА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ


Нумар раздзела, тэмы, занятка

Назва раздзела, тэмы, занятка; пералік вывучаемых

заняткаў


Лекцыі

Практычныя

заняткі


Колькасць гадзін

КСР


Матэрыяльнае

забеспячэнне

заняткаў

(наглядныя,

метадычныя

дапаможнікі)









Літаратура


Форма


кантролю

ведаў


1

2

3

4

5

6

7

8




Аграметэаралогія

36

22













1

Уступ. Агульныя ўяўленні

4







Прэзентацыя

[3], [10], [15], [17]

[19]





1.1

Прадмет і структура

2






Прэзентацыя



[3], [10], [15], [17]

[20]



Франтальнае апытанне

1.2

Метады даследаванняў, задачы аграметэаралогіі

2






Прэзентацыя



[3], [5], [9], [10], [11, [12] [116]


Калёквіум

2

Аграметэаралагічныя фактары і іх роля ў жыцці раслін

8

6




Агракліматыч

ныя даведнікі,

Нацыянальны атлас Беларусі


[1], [7], [8], [10], [12] [13]

Справаздача

аб выкананай працы



2.1

Аграметэаралагічныя фактары

2







Прэзентацыя

[3], [7], [8], [14]

[16], [20]



Пісьмовая работа

2.2

Роля сонечнай радыяцыі ў жыцці раслін

2

2




Прэзентацыя

[3], [7], [8], [9], [14],

[16], [20]



Франтальнае апытанне

2.3

Значэння цяпла і ўвільгатнення для развіцця раслін

2

2




Агракліматыч

ныя даведнікі



[3], [7], [8], [14],

[17]


Справаздача аб выкананай працы

2.4

Значэнне ўвільгатнення для развіцця раслін

2

2




Агракліматыч

ныя даведнікі



[3], [7], [8], [13] [14], [17]

Справаздача

па выкананню работы



3

Небяспечныя для сельскай гаспадаркі гідраметэаралагічныя з’явы і меры барацьбы з імі

6

2




Прэзентацыя

[1], [2], [3], [6], [12] [14], [17]

Кантрольныя тэсты

3.1

Небяспечныя з’явы ў цёплы перыяд года

3

1




Прэзентацыя

[1], [2], [3], [6], [12] [14], [17]

Пісьмовая работа

3.2

Небяспечныя з’явы ў халодны перыяд года

3

1




Агракліматыч

ныя даведнікі,

прэзентацыя


[1], [2], [3], [7], [8] [13], [19]

Справаздача аб выкананай працы

4

Феналогія

2

2




Прэзентацыя

[3], [10], [12], [14], [16],


Пісьмовая работа

4.1

Сезоннае развіццё раслін

2

2




Прэзентацыя, карты

[3], [10], [12], [14], [16], [19]

[22] [23]



Кантрольныя тэсты

5

Патрабаванні культурных раслін да аграметэаралагічных умоў

2

2




Прэзентацыя,

Карты, Нацыянальны атлас



[1] [3], [5], [9], [17], [20]

[21] [23]



Франтальнае апытанне

5.1

Уплыў аграметэаралагічных умоў на якасць ураджая

2

2




Буйнамаштабныя карты:

1) глебавая;

2) гіпсаметрыч

ная


[1] [3], [5], [9], [17], [20]

[21] [22]



Справаздача

па выкананай працы



6

Асновы агракліматалогіі

6

4




Прэзентацыя,

Агракліматычныя даведнікі,

атлас


[1], [3], [9], [11], [15], [17], [18], [19]

Франтальнае апытанне

6.1

Агракліматычныя рэсурсы

4

2




Агракліматыч

ныя даведнікі,

атлас


[1], [7], [8], [12], [13], [20]

Справаздача па выкананай працы

6.2

Агракліматычнае раянаванне

2

2




Прэзентацыя,

Карты, Нацыянальны атлас



[1], [2], [3], [7], [8] [13], [19]

Кантрольныя тэсты

7

Мікраклімат

2

2




Прэзентацыя,

Агракліматычныя даведнікі,

атлас


[1], [3], [9], [11], [15], [17], [18], [19]

Пісьмовая работа

7.1

Значэнне мікраклімата для сельскай гаспадаркі

2

2




Прэзентацыя,

Карты, Нацыянальны атлас



[1], [2], [3], [7], [8] [13], [19]

Франтальнае апытанне

8

Змяненні клімату і яго наступствы

2

2




Прэзентацыя,

Агракліматычныя даведнікі,

атлас


[1], [3], [9], [11], [15], [17], [18], [19]

Кантрольныя тэсты

8.1

Прыстасаванне сельскай гаспадаркі да змяненняў клімату

2

2




Прэзентацыя,

Карты, Нацыянальны атлас



[1], [2], [3], [7], [8] [13], [19]

Франтальнае апытанне

9

Прынцыпы аграметэаралагічнага абслугоўвання сельскай гаспадаркі

4

2




Прэзентацыя,

Агракліматычныя даведнікі,

атлас


[1], [3], [9], [11], [15], [17], [18], [19]

Кантрольныя тэсты

9.1

Аграметэаралагічная інфармацыя і прагнозы

4

2




Прэзентацыя,

Карты,


[1], [2], [3], [7], [8] [13], [19]

Пісьмовая работа


IV. ІНФАРМАЦЫЙНА-МЕТАДЫЧНАЯ ЧАСТКА
Літаратура

Асноўная


1. Агроклиматические ресурсы Беларуси / под ред. М. А. Гольберга и В. И. Мельника. Минск, 1985. 451 с.

2. Гольберг М. А., Волобуева Г. В., Фалей А. А. Опасные явления погоды и урожай / М. А. Гольберг, Г. В. Волобуева, А. А. Фалей. Минск, 1988. 120 с.

3. Грингоф И. Г., Пасечнюк А. Д. Агрометеорология и агрометеорологические наблюдения / И. Г. Грингоф, А. Д. Пасечнюк. СПб. 2005. 551 с.

4. Карпук В. В., Сидорова С. Г. Растениеводство. Минск, БГУ. 2011.

5. Код для составления декадных и ежедневных агрометеорологических телеграмм КН-21. Л. 1988. 78 с.

6. Каўрыга П. А. Аграметэаралогія / П. А. Каўрыга. Мінск, 2013. 246 с.

7. Каўрыга П. А. Метэаралогія / П. А. Каўрыга. Мінск, 2005. 216 с.

8. Климат Беларуси / под ред. В. Ф. Логинова. Минск, 2006. 233 с.

9. Куликов Я. К. Агроэкология. Минск, Вышэйшая школа, 2012. 320 с.

10. Ковриго П.А. Микроклимат болотных экосистем и его оптимизация. Минск, БДУ. 1995. 153 с.



11. Логинов В.Ф., Волчек А.А., Шпока И.Н. Опасные метеорологические явления на территории Беларуси / В.Ф. Логинов, А.А. Волчек, И.Н. Шпока. Минск, Беларуская навука. 2010. 129 с.

12. Лосев А. П. Сборник задач и вопросов по агрометеорологии / А. П. Лосев. Л. 1988. 144 с.

13. Лосев А. П. Практикум по агрометеорологическому обеспечению растениеводства / А. П. Лосев. СПб. 1994. 244 с.

14. Мищенко З. А. Биоклимат дня и ночи / З. А. Мищенко. Л. 1984, 280 с.

15. Нацыянальны атлас Беларусі. Мінск, Белкарта. 2002. 200 с.

16. Полевой А. Н. Сельскохозяйственная метеорология / А. Н. Полевой. СПб. 1992. 424 с.


Дадатковая
1. Каўрыга П. А. Кліматалогія. Мінск, БДУ, 2008. С. 212.

2. Каўрыга П. А. Метэаралогія і кліматалогія: даведнік. Мінск, Чатыры чвэрці, 2012. С. 312.

3. Толковый словарь по сельскохозяйственной метеорологии / под ред. И. Г. Грингофа и А. М. Шамена. СПб. 2002. 470 с.

4. Справочник агронома по сельскохозяйственной метеорологии / Под ред. И. Г. Грингофа. Л. 1986. 344 с.

5. Уланова Е. С., Сиротенко О. Д. Методы статистического анализа в агрометеорологии / Е. С. Уланова, О. Д. Сиротенко. Л. 1968. 198 с.

6. Наставление гидрометеорологическим станциям и постам.– Вып. 11, Ч. 1, М. 2000. 283 с.

7. Чирков Ю. И. Агрометеорология / Ю. И. Чирков. Л. 1986. 296 с.

8. Шевелуха В. С. Периодичность роста сельскохозяйственных растений и пути их регулирования / В. С. Шевелуха. М. 1980, 453 с.

9. Шкляр А. Х. Климатические ресурсы Беларуси и использование их в сельском хозяйстве / А. Х. Шкляр. Минск, 1973. 416 с.

10. Шкляр А. Х. Календарь природы Белоруссии / А. Х. Шкляр. Минск, 1967. 263 с.

11. Шульгин А. М. Агрометеорология и агроклиматология / А. М. Шульгин. – Л. 1978. 197 с.

12. Шульгин А. М. Климат почвы и его регулирование / А. М. Шульгин. Л. 1972. 340 с.
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і выкананні самастойной працы студэнтаў


  1. Тэматыка разлікова-графічных прац

1. Разлічыць фотасінтэтычную радыяцыю і даць ацэнку спрыяльнасці радыяцыйных умоў Беларусі для с/г.

2. Правядзенне снегаздымак у палявых умовах, вызначэнне тэмпературы, глыбіні прамярзання і адтайвання глебы.

3. Метады разліку воднага балансу сельскагаспадарчых палей.

4. Пабудова інтэгральных крывых і намаграмы забяспечанасці ападкаў на прыкладзе даных адной з МС Беларусі.

5. Метады вызначэння і ацэнкі цеплавых рэсурсаў для сельскагаспадарчых мэтаў.

6. Структура і яе аналіз радыяцыйнага, цеплавога і воднага балансу расліннага покрыва.

7. Метады назірання за вільготнасцю глебы, вызначэнне прадукцыйнай вільготнасці.

8. Феналагічныя назіранні за станам і прадукцыйнасцю сельскагаспадарчых культур. Складанне феналагічных прагнозаў.

9. Праца з Агракліматычным атласам Свету (1978) – аналіз агракліматычных рэсурсаў зямнога шара, выяўленне агракліматычных аналагаў.

10. Агракліматычныя рэсурсы Беларусі, іх ацэнка і характарыстыка паводле Нацыянальнага атласа Беларусі (2002);

11. Методыка складання аграметэаралагічных прагнозаў.



  1. Тэматыка інтэгральнай практычнай працы


Практычная праца № 1 па тэме

Апрацаваць даныя назіранняў за вільготнасцю глебы і разлічыць прадукцыйную вільготнась”


Мэта: Засвоіць методыку разлікаў характарыстык вільготнасці глебы на МС.

Дасягненне мэты: Разлічыць наступныя характарыстыкі: 1) Вагу выпарыўшай вады; 2) Вагу сухой глебы; 3) Вільготнасць глебы, % да сухой навескі; 4) % вільготнасці ў аб’ёме глебы; 5) Запас вільгаці ў слоі 0–50 см; 6) Запас вільгаці ў слоі 0–100 см. 7) Запас прадукцыйнай вільгаці ў слоі 0–50 см.

Зыходныя даныя: Вільготнасць устойлівага завядання: 1) пясок – 0,8 %; 2) торф – 35 %; 3) торф з пяском – 0,16 %.

Аб’ёмная вага глебы (шчыльнасць): 1) пясок – 1,5 г/см3; торф – 0, 15 г/см3; торф з пяском 0,8 г/см3.


Форма запісу даных назіранняў за вільготнасцю глебы ў кніжку КСХ-3

Год 2015. Дата 20. 09. Тэрмін – 9–10.00. Культура – азім. жыта. Участак № 2.

Глеба – тарфяна-балотная

паў-


тор-

насці


Глы-біня

адбо-


ру

проб,


см

бюк-


сы

Вага

бюкс-


сы

з гле-


бай,

г


Вага бюксы

з глебай


пасля

высушвання,

г


Вага

пус-


той

бюк


сы,

г


Вага

выпа-


рыў-

шай


вады,

г


Вага

сухой


гле-

бы,


г

Віль-

гот-


насць,

% да


сухой

навес-


кі

Аб’ём-

ная


маса

глебы,


г/см3

Харак

тарыс


тыка

глебы


ў

пробе


Пер-

шага


Кан-

троль


1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

I

10

1

73,4

66,0

66,0

33,5













Торф




20

3

72,6

65,8

65,8

34,6


















30

6

75,4

69,7

69,7

33,9


















40

2

73,2

68,6

68,6

33,0


















50

7

72,6

67,9

67,9

34,1


















60

8

72,0

68,1

68,1

34,6


















70

9

78,7

73,6

73,6

35,0













З пяс-ком




80

10

77,9

72,6

72,6

34,9













Пясок




90

12

71.3

66,0

66,0

30,2


















100

14

72,3

67,1

67,1

32,5














Метадычныя тлумачэнні


Тая колькасць вільгаці, якая знаходзіцца ў глебе звыш вільготнасці завядання і забяспечвае рост і развіццё раслін, называецца прадукцыйнай вільгаццю. Колькасць прадукцыйнай вільгаці і яе запасы прынята выражаць у міліметрах вышыні (магутнасці) слоя вады. Запасы прадукцыйнай вільгаці Wпр разлічваюцца па формуле:
Wпр = 0,1dh(Wk),
дзе d – шчыльнасць глебы, г/см3; h – магутнасць слоя глебы, см; W – вільготнасць глебы (працэнт ад масы абсалютна сухой глебы); k – вільготнасць устойлівага завядання (працэнт ад масы абсалютна-сухой глебы); 0,1 – каэфіцыент для пераводу запасаў вільгаці ў міліметры воднага слоя.
Практычная праца № 2 па тэме

Пабудаваць тэрмаізаплёты глебы паводле даных адной з МС Беларусі”


Мэта: Стварыць уяўленні аб тэмпературным рэжыме актыўнага слою глебы, яго дынаміцы на розных глыбінях і ў розныя месяцы года. Выявіць залежнасць тэмпературы глебы ад глыбіні і часу.

Зыходныя даныя:



  1. Міліметровая папера;

  2. Прсты аловак;

  3. Шарыкавая асадка чорнага колеру;

  4. Сцірка.

  5. Шматгадавыя даныя назіранняў за тэмпературай глебы.

Методыка выканання працы:

Тэрмаізаплёты тэмпературы глебы – графічнае адлюстраванне змянення тэмп-ры глебы ў часе і прасторы. Графік будуюць паводле шматгадовых сярэднямесячных тэмп-р на розных глыбінях. На восі ардынат адкладваюць глыбіні, а на восі абсцыс месяцы. На атрыманую сетку наносяць адпаведныя сярэднямесячныя тэмп-ры. Потым шляхам інтэрпаляцыі знаходзяць пункты з аднолькавымі тэмп-рамі і злучаюць іх плаўнымі лініямі, якія называюцца тэрмаізаплётамі.

Такія графікі даюць нагляднае ўяўленне аб тэмпературы актыўнага слою глебы на любой глыбіні ў кожны месяц. Іх выкарыстоўваюць для вызначэння глыбіні пранікнення крытычных тэмператур, якія пашкоджваюць каранёвую сістэму раслін.

Графікі таксама знаходзяць выкарыстанне ў камунальнай гаспадарцы, у прамысловасці і дарожным будаўніцтве, пры меліярацыі. Напрыклад, магутнасць мерзлага слою абавязкова ўлічваецца пры закладцы дрэн на асушаемых аб’ектах.

Справаздача павінна ўтрымліваць:

1. Графік тэрмаізаплёт;

2. Даць аналіз тэмпературнага рэжыму глебы;

3. Вызначыць даты пераходу тэмпературы глебы праз 0, 5, 10 оС;

4. Падлічыць працяг перыяду ў днях з адмоўнымі тэмпературамі глебы на розных глыбінях і з тэмпературамі вышэй за 0, 5, 10 оС;

5. Падлічыць сумы тэмператур за перыяд з тэмпературамі вышэй за 0, 5, 10 оС

6. Устанавіць тэрміны сяўбы яравых збожжавых, пасадкі бульбы і кукурузы, зыходзячы з біялагічнага мінімума прарастання і ўсходаў.
Практычная праца № 3 па тэме

Пабудаваць графік гадавога хода тэмпературы паветра паводле даных дзвюх МС: 1) станцыі Беларусі; 2) станцыі, размешчанай у іншым кліматычным поясе”


Мэта: На аснове параўнальнага аналізу даных гадавога хода тэмпературы паветра на дзвюх МС, размешчаных у розных кліматычных паясах, выявіць цеплавыя рэсурсы праз сумы тэмператур, даць ім ацэнку для вырошчвання сельскагаспадарчых культур.

Зыходныя даныя:



  1. Міліметровая папера;

  2. Просты аловак;

  3. Шарыкавая асадка рознага колеру;

  4. Сцірка;

  5. Шматгадавыя сярэднямесячныя даныя па тэмпературы паветра.

Методыка выканання працы:

Графік будуюць паводле шматгадовых сярэднямесячных тэмп-р паветра. На восі ардынат адкладваюць тэмпературы, а на восі абсцыс месяцы. У выбраным маштабе наносяць пункты сярэднямесячных тэмператур пасярэдзіне слупка кожнага месяца. Нанесеныя пункты злучаюць плаўнай крывой лініяй гадавога хода тэмпературы.

Пры дапамозе графіка вызначыць:


  1. Амплітуду гадавога хода тэмпературы, абсалютны яе максімум і мінімум;

  2. Даты пераходу тэмпературы паветра праз 0, 5, 10 оС;

  3. Працяг перыяду ў днях з тэмпературамі вышэй за 0, 5, 10 оС;

  4. Сумы тэмператур за перыяд з тэмпературамі вышэй за 0, 5, 10 оС;

  5. Сумы эфектыўных тэмпературы для бульбы, збожжавы і іншых культур.

Справаздача павінна ўтрымліваць:

1. Графік гадавога ходу тэмпературы паветра;

2. Табліцы вызначаных даных;

3. Аналіз атрыманых даных, іх параўнанне паміж дзвюма станцыямі.



Практычная праца № 4 па тэме

Складанне аграметэаралагічных прагнозаў”


Мэта: Засвоіць методыку складання аграметэаралагічных прагнозаў.

Зыходныя даныя: 1) Сінаптычныя карты за апошнюю дэкаду; 2) Даныя аграметэаралагічных назіранняў за станам сельгасраслін за гэту дэкаду; 3) Тэрміновыя даныя метэаралагічных назіранняў; 4) Спадарожнікавыя здымкі.

Методыка выканання працы: Выкарыстоўваючы карэляцыйна-статыстычныя мадэлі спрагназаваць: 1) Цеплазабяспечанасць вегетацыйнага перыяду; 2) Зпасы прадукцыйнай вільгаці; 3) Паяўленне каларадскага жука; 4) Ураджайнасць сельгаскультур.

Прааналізаваць, выкласці методыку і даць ацэнку дакладнасці аграметэаралагічнага прагнозу ў пісьмовай форме.


V. ПРАТАКОЛ УЗГАДНЕННЯ ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЫ ПА

ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ «АГРАМЕТЭАРАЛОГІЯ» З ІНШЫМІ ДЫСЦЫПЛІНАМІ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ


Назва дысцыпліны, з якой патрабуецца ўзгаднененне

Назва


кафедры

Прапановы аб узгадненнях у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай дысцыпліне

Рашэнне, прынятае кафедрай, распрацаваўшай вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)

Метэаралогія і

кліматалогія



Агульнага землязнаўства і гідраметэаралогіі

Узгоднена


Пратакол № 8 ад 30.03.15 г.


Геафізіка




Агульнага землязнаўства і

гідраметэаралогіі


Узгоднена


Пратакол № 8 ад 30.03.15 г.



Сінаптычная метэаралогія


Агульнага землязнаўства і

гідраметэаралогіі


Узгоднена


Пратакол № 8 ад 30.08.15 г.


Гідралогія



Агульнага землязнаўства і

гідраметэаралогіі


Узгоднена


Пратакол № 8 ад 30.08.15 г.
















































VI. ДАПАЎНЕННІ І ЗМЯНЕННІ Ў ВУЧЭБНАЙ ПРАГРАМЕ

ПА ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЕ

«АГРАМЕТЭАРАЛОГІЯ»

на _____/_____ вучэбны год


пп


Дапаўненні і змяненні

Выснова







Вучэбная праграма перагледжана і ўхвалена на пасяджэнні кафедры

агульнага землязнаўства БДУ

(пратакол № ____ ад _______________ г.)



Загадчык кафедрай д. г. н., прафесар_____________ _П.С. Лопух______

(ступень, званне) (подпіс) (І. Б. Прозвішча)

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дэкан факультэта

доктар геаграфічных навук,

дацэнт_______________________________ _Д.Л. Іваноў

(ступень, званне) (подпіс) (І. Б. Прозвішча)




: bitstream -> 123456789 -> 121769
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка