Іерсініёзны энтэракаліт, зоаантрапанозная чума і псеўдатуберкулёз Іерсініёз



Дата канвертавання15.05.2016
Памер96.86 Kb.


Іерсініёзны энтэракаліт, зоаантрапанозная чума і псеўдатуберкулёз
Іерсініёз – захворванне шмат якіх відаў сельскагаспадарчых жывёл, якое адносіцца да зоаантрапанозаў і характарызуецца пашкоджаннем органаў стрававання, гемарагічным дыятэзам, дэрматытамі і артрытамі. Магчыма і бессімптомнае працяканне захворвання з носьбіцтвам бактэрый у кішэчніку і міндалінах.

Класіфікацыя ўзбуджальніка:

Сям’я: Enterobacteriaceae

Род: Yersinia

Від: Yersinia enterocolitica

З 30 сераварыянтаў вірулентнымі з’яўляюцца толькі сераварыянты О3, О9 і ў меншай ступені О5, О27, О7 і О8.



Адчувальны свінні, буйная і дробная рагатая жывёла, сабакі, птушкі і чалавек.

Матэрыял для даследавання:

  • фекаліі 0,5...1 грам, адабраныя ў першыя 6 дзён хваробы, якія змяшчаюць у 5...10 мл фізраствору;

  • сыроватку крыві для сералагічнага даследавання;

  • ад трупаў палых ці забітых жывёл, участкі тонкага і тоўстага кішэчніка з утрыманнем, брыжэечныя лімфатычныя вузлы, корань языка, міндаліны, парэнхіматозныя органы.

Лабараторная дыягностыка іерсініёза ўключае мікраскапію прэпаратаў-мазкоў і прэпаратаў-адбіткаў з матэрыялу, выдзялення чыстай культуры ўзбуджальніка і вывучэнне яе марфалагічных, цынктарыяльных, культуральных, ферментатыўных, вірулентных уласцівасцей, а таксама сералагічнага даследавання для выяўлення антыцел.
Мікраскапія:

метад афарбоўкі: па Граму.



Мікракарціна:

  • невялікія кароткія грамадмоўныя палачкі 0,5...2–0,5...1 мкм, якія размяшчаюцца па адной, радзей кароткімі ланцужкамі, што здараецца ў маладых культурах; біпалярна афарбаваныя;

  • рухомыя пры 22 оС і нерухомыя пры 37 оС;

  • спор і капсул не ўтвараюць.

Культуральныя ўласцівасці:

  • факультатыўныя анаэробы;

  • добра растуць на звычайных пажыўных асяроддзях;

  • высеў на МПА і дыферэнцыяльна-дыягнастычныя асяроддзі вядуць з верхніх слаёў надасадкавай вадкасці, якая ўтвараецца пасля прыгатавання суспензіі з матэрыялу;

  • высевы інкубуюць 24 гадзіны пры 37 оС, а затым яшчэ 24 пры 22 оС;

  • праз 48 гадзін Y.enterocolitica ўтварае дробныя, выпуклыя, празрыстыя, акруглыя калоніі велічынёй 0,5...2 мм;

  • на МПБ раўнамернае памутненне;

  • на асяроддзі Энда калоніі маюць шэравата-ружовы колер, на Плоскірава – шэраватыя з блакітным адценнем вельмі дробныя калоніі, на вісмут-сульфітным асяроддзі дробныя калоніі чорныя, а буйныя – карычневыя.

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • на агары Кліглера змяняе слупок асяроддзя ў жоўты колер, а скошаную частку – у чырвоны без газаўтварэння;

  • валодае урэазнай актыўнасцю;

  • ферментуе цукрозу, маніт, сарбіт і мальтозу, не раскладвае рамнозу, дае адмоўны фенілаланілавы тэст і станоўчую рэакцыю Фогеса-Праскаўэра.


Дыферэнцыяцыя Y.enterocolitica ад Y.pseudotuberculosis па біяхімічных уласцівасцях


Мікра-арганізм


Кліглера

Рухомасць

Ферментацыя

Фенілаланілавы тэст

Скошаная ч.

Слупок

22 оС

37 оС

Цукроза

Рамноза

Маніт

Сарбіт

Урэаза

Y.entero-

colitica


чыр

вон.


жоў

тая


+

-

+

(-)


-

(+)


+

+

+

-

Y.pseudo-

tuberculo-sis



чыр

вон.


жоў

тая


+

-

-

+

+

-

+

-


Схема бактэрыялагічнага даследавання на іерсініёз

Мікраскапія прэпаратаў, афарбаваных па Граму

Высеў на МПА, Энда, Плоскірава, вісмут- сульфітны агар. Інкубацыя пры 37оС 24 гадзіны, а затым 24 гадзіны пры 22 оС

Характар роста на дыфе-рэнцыяльна-дыягнастычных асяроддзях

Рухомасць пры 22 оС і нерухомасць пры 37оС

Рэакцыя Фогеса-Праскаўэра +

Тэрмін даследавання да 14 дзён



Вірулентнасць мікраарганізма правяраюць заражэннем 3 белых мышэй змывам з суткавай агаравай культуры. Праводзяць аральнае ці ўнутрыбрушыннае заражэнне суспензіяй мікробных клетак у аб’ёме 1 мл з канцэнтрацыяй мікробных клетак 108. Тэрмін назірання за мышамі 7 сутак. Станоўчы вынік, калі развіваецца паталагічны працэс сярэдняй цяжкасці ў двух з трох белых мышэй, якія гінуць праз 3...4 сутак. Пасля ўскрыцця праводзяць даследаванне утрымання тонкага кішэчніка.

Сералагічнае даследаванне на іерсініёз заключаецца ў пастаноўцы РНГА з сыроваткай крыві свіней, адабранай аднаразава ці з інтэрвалам у 10 сутак. Рэакцыя непростай гемаглюцынацыі праводзіцца з выкарыстаннем эрытрацытарнага дыягностыкума, па выніках якой вызначаюць прысутнасць у сыроватцы крыві антыцел да найбольш патагенных сераварыянтаў узбуджальніка О3 і О9.

Дыягназ на іерсініёз лічаць устаноўленым пры выдзяленні з матэрыялу культуры Y.enterocolitica, патагеннай для белых мышэй, а таксама пры знаходжанні антыцел у цітры 1:200 і вышэй пры аднаразавым даследаванні сыроваткі крыві ці чатырохкратнага і больш нарастання цітра антыцел пры двухкратным даследаванні на працягу 10 дзён.


Зоаантрапанозная чума

Чума – вострае прыродна-ачаговае захворванне, якое характарызуецца цяжкай інтаксікацыяй, ліхаманкай, пашкоджаннем лімфатычнай сістэмы і лёгкіх, тэндэнцыяй да септыцэміі. З’яўляецца асабліва небяспечнай інфекцыяй.

Крыніцай і асноўным рэзервуарам інфекцыі ў прыродзе з’яўляюцца розныя грызуны (суркі, пясчанкі, суслікі, палёўкі і іншыя), зайцападобныя (зайцы, піскухі). Драпежнікі, якія знішчаюць грызуноў таксама могуць распаўсюджваць (кошкі, лісы, сабакі). Здаровых жывёл заражаюць пераносчыкі, якімі з’яўляюцца блыхі, якія перадаюць узбуджальніка гарадскім грызунам – пацукам і мышам.

З сельскагаспадарчых жывёл найбольш успрыімлівыя да чумы вярблюды, якія ўяўляюць сабою небяспечную крыніцу заражэння людзей.

Блыхі, якія пакідаюць трупы грызуноў і не знаходзяць новага гаспадара, пераходзяць на чалавека і заражаюць яго. Пры ўкусе блыха зрыгвае утрыманне свайго страўніка, у якім размнажаюцца ўзбуджальнікі чумы. Праз расчосы ці ранкі ад укусаў яны пранікаюць у скуру.

Магчымы кантактны шлях перадачы інфекцыі пры зняцці скур з хворых зайцаў ці вярблюдаў.

Пры лёгачнай форме чумы шлях перадачы ўзбуджальніка паветрана-кропельны.

Успрыімлівасць людзей надзвычай высокая.

Узбуджальнік чумы – Yersinia pestis.

Матэрыял для даследавання: органы, трупы грызуноў, гной з бубонаў, макроту, кроў. Праца з чумным матэрыялам дазваляецца толькі ў спецыялізаваных лабараторыях.



Бактэрыялагічнае даследаванне ўключае знаходжанне ўзбуджальніка ў зыходным матэрыяле метадам светлавой мікраскапіі, выдзяленне чыстай культуры высевам на пажыўныя асяроддзі і метадам біяпробы, ідэнтыфікацыю ўзбуджальніка па культуральна-марфалагічных, ферментатыўных і сералагічных уласцівасцях.

Мікраскапія: мазкі афарбоўваюць па Граму.

Мікракарціна:

  • у прэпаратах узбуджальніка знаходзяць у форме авоіднай ці палачкападобнай клеткі памерам 0,3...0,5 х 1...3 мкм; клеткі размяшчаюцца па адной, парамі, часам кароткімі ланцужкамі;

  • грамадмоўныя, часта з біпалярнай афарбоўкай;

  • нерухомыя;

  • спор не ўтвараюць;

  • пры вырошчванні на кіслых і вільготных асяроддзяхпры тэмпературы 37оС вакол палачак утвараецца мукоідная абалонка, падобная на капсулу; у прэпаратах з органаў і крыві яна знаходзіцца вельмі рэдка.

Культываванне:

  • факультатыўны анаэроб;

  • аптымальная тэмпература для роста 28...30оС , рН 7...7,2.

Культуральныя ўласцівасці:

  • на агары расце ў выглядзе бліскучых, шэравата-белых, празрыстых, сухаватых калоній з пукатым дробназерневым цэнтрам і пляскатымі хвалістымі краямі, якія нагадваюць карункі; з часам цэнтр калоній набывае карычневае адценне, становіцца больш грубым і менш празрыстым;

  • калоніі, якія выраслі пры 37оС, масляністыя, лёгка суспендзіруюцца, часам цягнуцца за пятлёю;

  • на скошаным агары ў прабірцы ўтварае шэраваты, ліпкі, тонкі празрысты налёт;

  • у булёне адзначаюць рост у выглядзе далікатнай плёнкі на паверхні, якая пры малейшым узрушванні падае на дно у выглядзе сталактытаў і ўтварае рыхлы асадак;

  • у першасных культурах часцей вырастаюць тыповыя шуршавыя калоніі R-формы, яны звычайна вірулентныя;

  • пры працяглым культываванні на штучных пажыўных асяроддзях вырастаюць гладкія авірулентныя S-формы, якія няўстойлівыя і пры перасевах утвараюць шуршавыя і пераходныя формы.

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • раскладае глюкозу, арабінозу, левулёзу, мальтозу, галактозу і ксілозу да кіслаты без газу;

  • жэлаціну не разрэджвае; індол не ўтварае;

  • выдзяляе каталазу;

  • метыленавы сіні не аднаўляе;

  • магчыма выдзяленне серавадароду.

Біяпроба выкарыстоўваецца для выдзялення чыстай культуры з матэрыялу, які кантамінаваны старонняй мікрафлорай:

  • марскім свінкам уводзяць патматэрыял падскурна;

  • не забруджаны іншымі бактэрыямі матэрыял уводзяць унутрыбрушынна;

  • матэрыял, які загніўся, ўціраюць марскім свінкам у папярэдне выбрыты участак скуры на жываце;

  • пасля гібелі (на 3...7-я суткі) праводзяць ускрыццё з наступным бактэрыялагічным даследаваннем унутраных органаў.

Сералагічная дыягностыка: імунафлюарэсцэнцыя, рэакцыя тармажэння, пасіўная гемаглютынацыя (РТГА), рэакцыя нарастання цітра фага (РНФ) і інш.

Імунітэт. Для прафілактыкі выкарыстоўваецца жывая сухая чумная вакцына са штама EV. Ёсць хімічная чумная вакцына і чумны бактэрыяфаг.
Узбуджальнік псеўдатуберкулёзу
Псеўдатуберкулёз (радэнтыёз) – інфекцыйная хвароба пераважна грызуноў і птушак, якая характарызуецца цыклічным працяканнем, інтаксікацыяй, вузялковымі пашкоджаннямі ўнутраных органаў (лёгкія, пячонка, селязёнка, ныркі, лімфатычныя вузлы). Пашкоджанні падобны да гэткіх пры туберкулёзе.

Узбуджальнік захворвання: Yersinia pseudotuberculosis.

Адчувальны каля 60 відаў млекакормячых і 27 відаў птушак (зайцы, дзікія трусы, андатры, шэрыя пацукі, дамавыя мышы, пясчанкі, выхухаль, куніцы, тхары, куры, індычкі, фазаны, галубы, канарэйкі і інш.).

Іерсініі псеўдатуберкулёзу сінтэзуюць актыўны экзатаксін ліпаполіцукрыднай прыроды.



Матэрыял для даследавання: трупы авечак, грызуноў і птушак, ад загінулых жывёл – участкі парэнхіматозных органаў са змяненнямі і лімфатычныя вузлы; для сералагічных даследаванняў – сыроватка крыві.

Даследаванне ўключае – мікраскапію, выдзяленне чыстай культуры і біяпробу.

Мікраскапія: афарбоўка мазкоў па Граму, Раманоўскаму-Гімзу.

Мікракарціна: практычна не адрозніваецца ад узбуджальніка чумы;

  • поліморфная бактэрыя, сустракаюцца авоідныя формы даўжынёй 0,8...2 і шырынёй 0,4...0,8 мкм, а таксама палачкі з закругленымі канцамі даўжынёй 1,5...6 і шырынёй 0,4...0,8 мкм;

  • рухомая, мае 5...9 жгуцікаў; пры паніжаных тэмпературах - 4...22 оС; пры 37оС – нерухомая;

  • спор не ўтварае;

  • часам утварае капсулу;

  • размяшчаецца ў мазках адзінкава ці ланцужкамі;

  • грамадмоўны мікроб, які ўсімі фарбамі афарбоўваецца біпалярна.

Культываванне:

  • факультатыўны анаэроб;

  • аптымальная тэмпература 28...30оС, рН 7,2...7,4.

Высяваюць на МПА, у МПБ, агар Хоцінгера з генцыянвіялетам у канцэнтрацыі 1:200000.

Культуральныя ўласцівасці:

  • на цвёрдых асяроддзях пры 22...28 оС праз 24 гадзіны утварае дробныя (0,1...0,5 мм у дыяметры) калоніі, круглыя, пукатыя, празрыстыя, шэравата-жоўтыя, бліскучыя з прыўзнятым цэнтрам;

  • пры 37 оС магчыма праяўленне дымарфізму калоній у сувязі з утварэннем Д-калоній, пукатых, з карычневым цэнтрам і валакністымі вытанчанымі краямі;

  • у МПБ утварае раўнамернае памутненне асяроддзя з наступным выпаданнем камкаватага ці вязкага асадку.

Біяхімічныя ўласцівасці:

  • утварае урэазу;

  • раскладае рамнозу, мелібіёзу;

  • не гідралізуе жалаціну;

  • не ўтварае індолу;

  • не утылізуе цытрат Сіманса;

  • рэакцыя Фогеса-Праскаўэра пры 25 оС адмоўная.

Біяпроба. Тканкавым гамагенатам ці выдзеленай культурай заражаюць падскурна ці ўнутрыбрушынна белых мышэй, марскіх свінак, трусоў. Мышы гінуць праз 2...4 сутак, марскія свінкі і трусы – праз 2...35 сутак у залежнасці ад вірулентнасці культуры; з органаў здохлых вопытных жывёл робяць высевы на пажыўныя асяроддзі, рыхтуюць і мікраскапуюць афарбаваныя мазкі і адбіткі.

Імунітэт пры псеўдатуберкулёзе не вывучаны. Біяпрэпараты не распрацаваны.




: downloads -> microbiologii
microbiologii -> М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы
microbiologii -> Лептаспіроз – інфекцыйная прыродна-ачагавая хвароба жывёл і чалавека, якая характарызуецца кароткачасовай ліхаманкай, анеміяй, жаўтухай, гемаглабінурыяй
microbiologii -> Дэрматамікозы і іншыя мікозы
microbiologii -> Патагенныя анаэробы Агульная характарыстыка
microbiologii -> Энтэрабактэрыі Сям’я Enterobacteriaceae ўключае 14 родаў бактэрый, якія вельмі падобны па марфалагічных, цынктарыяльных І культуральных уласцівасцях, але адрозніваюцца па біяхімічных І антыгенных прыкметах
microbiologii -> Клінічныя праяўленні хламідыёза разнастайныя
microbiologii -> Мікатаксікозы
microbiologii -> Сібірская язва – вострае септычнае інфекцыйнае захворванне многіх відаў жывёл, асабліва траваедных, і чалавека, якое характарызуецца септыцэміяй, пашкоджаннем скуры (гуз, карбункул), міндалін, кішэчніка, лёгкіх
microbiologii -> Класіфікацыя ўзбуджальніка: Парадак
microbiologii -> Мікаплазмы і мікаплазмозы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка