Ігар хадановіч



Дата канвертавання17.06.2016
Памер14.68 Kb.
ІГАР ХАДАНОВІЧ
Хадановіч Ігар Піліпавіч нарадзіўся 10 чэрвеня 1940 года ў вёсцы Шпількі, Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і настаўніка. Мэтай і запаведнай мараю Ігара Хадановіча было – стаць пісьменнікам. Сапраўдным пісьменнікам, які б мог валодаць сэрцамі і перайначваць жыццё і людзей.

Ужо ў часы школьнага дзяцінства ён вылучаўся актыўнасцю натуры, прагнасцю да ведаў, павышанай чуйнасцю на прыгожае, добрае ў жыцці і людзях. Ён змалку палюбіў чытанне, і кнігі былі яго асаблівай страсцю.

Лёс не песціў яго. Жылося нялёгка, няпроста. Няспынна клаўся на плечы яму, адзінаму мужчыне ў сям’і загінуўшага франтавіка цяжар дарослых клопатаў. Але Ігар не пакарыўся лёсу.

У школе ён быў актыўным юнаком, захапляўся мадэліраваннем і маляваннем, пазней – фатаграфіяй. Стаў селькорам раённай газеты. Нарэшце з’явіліся ў газеце “Ленінская праўда” яго першыя вершы, а адзін з іх “Камсамольскі білет” – быў адзначаны прэміяй на конкурс які газета праводзіла ў першай палавіне 1956 года.

У 1957-1962 гг. вучоба ў БДУ імя Леніна на аддзяленні журналістыкі. Скончыўшы ўніверсітэт, працаваў у рэдакцыі газеты “Чырвоная змена”. Ен быў не проста таленавітым журналістам і пісьменнікам. Ён быў таленавітым Чалавекам, Чалавекам па свайму нараджэнню, па свайму прызванню, па ўсёй сутнасці. Ігар Хадановіч вельмі тонка адчуваў і разумеў жыццёвыя з’явы, быў надзвычай уважлівы да людзей, якія яго акружалі.

Ігар Хадановіч трагічна загінуў, калі яму ледзьве споўнілася двадцаць пяць гадоў. Трагедыя адбылася 9 студзеня 1966 года.

З душою, чутнай, як мембрана,

з душой-адкрытаю, як рана,

ён успрымаў удары зла,

як рана – вастрыё ляза.

Так, ён з яго жывым сумленнем,

з яго высокім уяўленнем,

на многае глядзеў з дзіўленнем.

Ён, як дзіця, пытаўся ў нас:



  • Навошта гэта – асцярожнасць,

  • Няшчырасць, жорсткасць і варожасць?

  • Навошта? Дайце мне адказ!





База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка