Ii этап рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па беларускай мове І літаратуры



Дата канвертавання30.06.2016
Памер194.1 Kb.
II этап рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па беларускай мове і літаратуры
Комплексная работа па беларускай мове і літаратуры
9 клас
Заданне 1. Затранскрыбіруйце тэкст. Растлумачце. што такое фанетычнае слова.

Сагрэўшыся на сонцы, весялей заспявалі сініцы і снегіры. Па галінах дрэў зашмыгалі малюсенькія каралькі з прыгожымі аранжаватымі губкамі. Шчабечуць, збіраючыся ў чародкі, вераб’і. Мацней, званчэй застукаў дзяцел (У.Аляхновіч).


Заданне 2. Прачытайце верш і паспрабуйце вызначыць значэнні дзеяслова “ісці”, запісаўшы адпаведныя сінонімы (сінанімічныя выразы), не паўтараючы аднолькавых слоў.


Падарожнік ідзе

(Шмат дарог ён прайшоў),

I машына ідзе

3 поўным кузавам дроў.

А дарога ідзе

То праз лес, то праз поле.

На дарогу ж ідзе

I гадзіна, і болей.

Турой Костусь ідзе

(Шахматыст ён заўзяты).

Жыта ў колас ідзе —

Будуць скора зярняты.


Самалёт жа ідзе

На ўзлёт ці пасадку.

Ну, а дожджык ідзе,

Каб паліць нашу градку.

Фарба ў краме ідзе:

Фарбы просяць багата.

Прадаўцам жа ідзе

Кожны месяц зарплата.

I размова ідзе

Валянціна з Антонам.

Час таксама ідзе

(Год праходзіць за годам).

А.Солахаў



Заданне 3. Назавіце граматычныя тэрміны, створаныя пры дапамозе якасных прыметнікаў.
Заданне 4. Вызначце, якой часцінай мовы з'яўляюцца падкрэсленыя словы.

Ужо ў дзвярах ён азірнуўся. Паблізу тоўпіліся людзі. Пасля дажджу добра растуць грыбы. Стары ледзь ішоў. Роўна ў поўнач адбіў гадзіннік. Яму хацелася сустрэцца з бацькам яшчэ. Як зробіш шпакоўню, чакай гасцей з выраю. Ён пайшоў насустрач мне. На ўсёй чыста вуліцы былі людзі. Што там ні кажы. а вясны ўсе чакаюць.
Заданне 5. Вызначце ў кожным радзе памылковую склонавую форму назоўніка і запішыце правільную форму. Растлумачце свой выбар.

1) Давяраць старасце,сіраце, Міколе;

2) сумаваць па бацьку, па нябозе, па Віці;

3) пайсці з заікай, са служакам, са слугой;

4) ганарыцца цеслем, дарадцам, Алёшай;

5) Дзіма з Колем, з Санькай, з Гошам.
Заданне 6. Вызначце і запішыце спосаб утварэння слоў. Запішыце слова ад якога яно ўтварылася.

Акраец, квакаць, бег, прыбегчы, нарысіст, рэферат.


Заданне 7. Падкрэсліце выказнік у прыведзеных сказах. Вызначце і запішыце справа яго тып паводле структуры.

Начны зімовы холад пачынаў прабіраць дзеда Талаша (Я. Колас). Святлейшымі сталі нябёсы ад празрыстых кропелек расы (П. Прыходзька). Будуць свежым лісцем шалясцець бярозы, будзе рунь кусціцца пышна па вясне (М.Васілёк). Лес быў ахутаны вячэрнім спакоем (Т.Хадкевіч). Персідскі бэз, у вішняку ўлюбёны, буяе цветам кожнаю вясной (П.Прыходзька). Задушэўная песня можа кожнага заваражыць (П.Панчанка).


Заданне 8. Складзіце 2 простыя неразвітыя сказы, выкарыстаўшы як мага больш слоў.
Заданне 9. Укажыце "лішняе" паняцце з прыведзенага пераліку. Свой выбар абгрунтуйце.

А) інверсія, рыфма, гіпербала, асананс

Б) трыялет, актава. элегія, ронда

В) летапіс, жыціе, казанне, малітва
Заданне 10. Узнавіце прапушчаныя ў табліцы пазіцыі.


аўтар

псеўданім

твор

жанр

Вінцэнт Дунін- Марцінкевіч







камедыя

Іван Неслухоўскі




“Паляўнічыя акварэлькі

з Палесся”









Якуб Колас

“Хмарка”







Кузьма Чорны




аповесць

Аркадзь Куляшоў




“Маці”




10 класс
Заданне 1. Растлумачце, што такое фанетычная пазіцыя гука. Затранскрыбіруйце словы.

У вопратцы, цвісці. не еў. яна і ён, латышскі, возьмешся, яечня, на верандзе, ва Узбекістане, аб’інелы.
Заданне 2. а) Растлумачце, чаму слова рана, мае адзін антонім, прыметнік пусты некалькі, а назоўнік стол мець яго не можа? Адказ падмацуйце прыкладамі.

б) Сярод твораў вуснай народнай творчасці ёсць такія, аснову якіх часта ўтвараюць антанімічныя пары. Як называюцца гэтыя творы?
Заданне 3. Перакладзіце на беларускую мову.

Семь (Ч/ч)удес (С/с)вета

Древние люди насчитывали на земном шаре семь наиболее удивительных произведений архитектуры и скульптуры:

/г)аликарнасский (М,м)авзолей - (Г/г)робница царя (М/м)авзола.

(Е/е)гипетские (П/п)ирамиды.

(Г/г)игантская статуя (Б/б)ога (С/с)олнца на острове Родос («(К/к)олос (Р/р)одосский»).

(С/с)татуя (3/з)евса работы великого (Ф/ф)идия в (0/о)лимпии.

(М/м)аяк на острове (Ф/ф)орос, который выше всех зданий древности.

(Х/х)рам (А/а)ртемиды в городе (Э/э)фесе.

(В/в)исячие (С/с)ады в (В/в)авилоне («(С/с)ады (С/с)емирамиды»).

В наши дни мы часто называем какую-нибудь исключительность, созданную человеком или природой, «(В/в)осьмым (Ч/ч)удом (С/с)вета».
Заданне 4. Што аб’ядноўвае займеннік сябе з дзеясловамі ўсміхацца, мыцца. апранацца? Якімі асаблівасцямі характарызуецца займеннік сябе?
Заданне 5. Вызначце спалучэнні. у якіх ужыты няправільныя формы лічэбнікаў ці назоўнікаў, і запішыце правільныя варыянты. Растлумачце іх напісанне.

Абодва ласі, дваццаць тры зубра, двое саней, дзявяты паверх, з паўтара тонамі мукі, паўтары гадзіны, пяцярых зубранят, пяцёра вучаніц, тры пятых удзельнікаў, чацвёра ваенных.


Заданне 6. 3 улікам асаблівасцей словаўтварэння ў кожным радзе знайсці чацвёртае “лішняе” і падкрэсліць яго. Абгрунтаваць свой выбар.

1) Драбніца, кісліца, сальніца, цяпліца;

2) падгалосак, падзагаловак, падлесак, падпасак;

3) громаадвод, законапраект, лесастэп, торфабрыкет;

4) безаблічны, безбілетны, бездакорны, бездухоўны;

5) аб’ездзіць, абкасіць. абмакнуць, абмежаваць.
Заданне 7. Складзіце са слоў: 1) сказ з простай мовай; 2) сказ з ускоснай мовай; пабудуйце схему, сказа, вызначце тып даданай часткі.

Крыкнула, убегла, ідзём, выкопваць, у лес, заўтра, Верачка, саджанцы.
Заданне 8. Вызначце i запішыце віды аднасастаўных сказаў. Падкрэсліце граматычную аснову.

Са смагі поўны п'ю карэц халоднага бярозавага соку (В.Вітка). 3 нашай бульбы тысячу, не меней, смажаць і гатуюць розных страў (П.Панчанка). Увосень за стол просім. Варта наведаць выставу. Добрая, родная ліпа майго маленства! (А.Бялевіч)


Заданне 9. Суаднясіце літаратуразнаўчыя тэрміны з адпаведным ім азначэннем. Назавіце тэрмін, назва якога адсутнічае ў левай калонцы.



А. Антытэза

1. Рэзкае змяншэнне якіх-небудзь уласцівасцей ці прымет з’явы або прадмета.

Б. Гіпербала

2. Супастаўленне двух прадметаў, з'яў або паняццяў, у выніку якога сутнасць аднаго з іх вытлумачваецца праз сутнасць другога.

В. ГІараўнанне

3. Мастацкі прыём асзнсавання рэчаіснасці, які заключаецца ў парушэнні сапраўдных форм і памераў рэчаў і прадметаў, у наўмысным перабольшанні ці змяншэнні з'яў рэчаіснасці.

Г. Гратэск

4. Прыём, заснаваны на супастаўленні процілеглых з’яў, прадметаў, характараў, вобразаў.

Д.

5. Мастацкі прыём, у аснове якога рэзкае перабольшанне якіх-небудзь уласцівасцей чалавека, прадмета ці з'явы, з мэтай звярнуць на гэтыя ўласцівасці асаблівую ўвагу.


Заданне 10. Узнавіце ў прапанаваных урыўках вершаваных твораў згаданае паэтам жаночае імя. Укажыце аўтара паэтычных радкоў.
1.Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, __________

Бывай, смуглявая, каханая, бывай.

Стаю на ростанях былых, а з паднябесся

Самотным жаўранкам звініць і плача май.
2.________ чарнаброва, галубка мая,

Дзе ж падзелася шчасце і ясна доля твая?

У сё прайшло, прайшло, як бы не бывала.

Адна страшна горыч у грудзях застала.
3.Я ў сад пайшоў. Ўсё глуха, дзіка,

Усё травою зарасло.

Няма таго, што раньш было.

I толькі надпіс_____________

На ліпе ўрэзаны ў кары.

Казаў вачам аб тэй пары.
4.Мне не забыцца песні той даўняе вясны:

- На Мурамскай дарожцы стаялі тры сасны...

Хадзілі мы, спявалі, і з песняй ты цвіла.

___________, помніш, якою ты была?


11 клас
Заданне 1. Вызначце, колькі разоў гукі, якія ўваходзяць у слова сейбіт, сустракаюцца ў вершаванай страфе. Запішыце ў транскрыпцыі словы з гэтымі гукамі. Хто аўтар гэтых радкоў?

Песняй вясны лебядзінаю,

Скінуўшы зімнія чары.

Шэпчуцца явар з калінаю

Ў сумнай даліне над ярам.
Заданне 2. Што б вы прапанавалі апрануць беларускай жанчыне, беларускаму мужчыну, а што падышло б і жанчыне, і мужчыну? Адказ патлумачце.

Андарак, бекеша, бравэрка, бурное, магерка, намітка, паддзёўка, паланцін.


Заданне 3. Трэба прыдумаць і запісаць як мага больш словазлучэнняў або кароткіх сказаў са словам гісторыя. Кожны раз слова павінна ўжывацца з іншым значэннем.
Заданне 4. Утварыце сказы, ужываючы прыведеныя словы ў форме творнага склону адзіночнага ліку.

Горад Мсціслаў, князь Мсціслаў, горад Магілёў, дзяржаўны дзеяч Калінін, горад Калінін, Рыгор Барадулін.


Заданне 5. У якіх выпадках часціца не набывае сцвярджальнае значэнне? Адказ падмацуйце прыкладамі.
Заданне 6. Ад прапанаваных слоў утварыце новыя: прыставачным спосабам: цыклон, парадак, ісці; прыставачна-бяссуфіксным: зіма, служыць, хапаць.

Заданне 7. У рэпліках дыялога вызначце тыпы сказаў.

Пры сказе пастаўце адпаведную лічбу: 1 - непадзельны. 2 - аднасастаўны, 3 - няпоўны.

-Ты вучыцца думаеш?

-Так. Я цвёрда рашыла.

-Заяву падала ўжо?

-Не, збіраюся.

-Куды? - запытаўся ён.

-У сельскагаспадарчы тэхнікум.

-О! - усклікнуў Швед, ажывіўшыся. - Іншага ад цябе і не чакаў.

Т. Хадкевіч
Заданне 8. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку. Пісьмова ахарактарызуйце сказ паводле структуры. Графічна абазначце члены сказа. Пабудуйце схему сказа.

Якуб Колас глыбока разумеў прыроду быў выключна праніклівым і назіральным заўважаў тое што для іншых заставалася непрыкметным а потым з вялікай цеплынёй і задушэўнасцю любоўю і захапленнем з надзвычайным майстэрствам ён перадаваў усё гэта ў сваіх творах (С. Грабчыкаў).
Заданне 9. Якія сролкі мастацкай выразнасці выкарыстаны ва ўрыўках вершаў Максіма Танка?
1.Часам вецер дрэвы, зачапіўшы гужам,

Доўга іх пілуе месяца сярпом.

I снуе на плоце белы снежны кужаль

3 доўгай снежнай песняй за сляпым акном.
2.Мая хата - з краю.

I ў таго, хто жыве ў ёй,

Усе дні – клапатлівыя,

Усе ночы – бяссонныя,

Усе лавы - занятыя,

I ніколі не гуляюць,

Hi хвіліны не святкуюць

Hi печ, ні качарэжнік,

Hi міскі. ні лыжкі,

Hi конаўкі, ні цымбалы.



3.Сцены і неба кавалак між кратаў,

Быццам далёкі азораны шлях.

Ціха.

Крокі наглядчыкаў.

Кашаль з апошніх этапаў.

Вершы - парваныя думкі ў руках.
Заданне 10. 3 прыведзеных урыўкаў літаратуразнаўчых прац вядомых беларускіх даследчыкаў вызначце, пра якога беларускага пісьменніка ідзе гаворка.

А) “...Усім лепшым, што створана гэтым пісьменнікам (а ён працаваў як паэт, празаік, драматург, эсэіст, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і сцэнарыст), магла б ганарыцца любая высокаразвітая сучасная літаратура.

Асаблівая заслуга__________ перад беларускай літаратурай у стварэнні высакаякаснай гістарычнай прозы, дзе пісьменнік узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, выявіў буйныя характары, здолеў раскрыць багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаць іх асабісты лёс з лёсам народным. Як сталы пісьменнік з адметным лірыка-рамантычным талентам раскрыўся__________ у апавяданнях “Лятучы Галандзец", “Паром на бурнай рацэ", у аповесцях “Цыганскі кароль” і “Сівая легенда” і інш. Гэта проза вызначаецца рамантычнай акрыленасцю і жыццёвай дакладнасцю, мастацкай культурай і патрыятычным пафасам, надзвычайнай пазнавальнасцю і гуманістычным зместам” (Анатоль Верабей).

Б) “________ - майстар буйных празаічных жанраў рамана і аповесці. У гісторыю літаратуры ўвайшоў як пясняр сучаснасці, майстар складаных сюжэтаў. адкрывальнік характараў, народжаных зменлівым часам... Усе самыя важныя падзеі, што адбываліся ў нашай краіне на працягу амаль шасці дзесяцігоддзяў, знайшлі адлюстраванне ў яго творах...Сучаснае часта перагукваецца ў пісьменніка з мінулым і скіраванае ў будучыню, і многія творы аўтара прысвечаны моладзі, глыбока раскрываюць узаемаадносіны старэйшага і малодшага пакаленняў, бацькоў і дзяцей.” У справядлівасці сказанага можна пераканацца, вывучаючы раман "Сэрца на далоні”, аповесць "Ахвяры” і інш. (Мікола Мішчанчук).

В) “Радзіма__________ - Навагрудчына, старажытны і багаты край. Мінулае родных мясцін ісённяшнія праблемы пісьменнік ведае добра, як сваю біяграфію. Ён перакананы. што хараство зямлі, вопыту землякоў, цяжару чалавечых лёсаў і багацця характараў яму ніколі не ўдасца вычарпаць, як не ўдалося гэта славутым папярэднікам — А. Міцкевічу, У. Сыракомлі... Прыглядзеўшыся да любімых вобразаў, якія выступаюць носьбітамі ідэй аўтара, яго філасофіі быцця, мы заўважаем сістэму ўдумліва адабраных станоўчых характараў — ад дзівакоў- жартаўнікоў і няўдачнікаў да трагічных ахвярнікаў і змагароў... У гісторыі сваёй сям'і пісьменнік таксама бачыць тыповыя прыкметы лёсу беларусаў XX стагоддзя. Ён не аднойчы падкрэсліваў гэта ў сваіх апавяданнях, аповесці "Сірочы хлеб”, рамане “Птушкі і гнёзды”, шырока выкарыстоўваючы аўтабіяграфічныя матэрыялы” (Уладзімір Калеснік).




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка