Іі прапанова Інсцэнізацыя (пантаміма) Крыжовага шляху



Дата канвертавання04.07.2016
Памер48.04 Kb.
ІІ прапанова - Інсцэнізацыя (пантаміма) Крыжовага шляху.

(Кожную стацыю Крыжовага шляху можна прадставіць як нямую сцэну, на фоне пантамімы чытаецца разважанне Крыжовага шляху

Разважанне Крыжовага шляху з кнігі кс. Яна Твардоўскага Вазьмі свой крыж (пераклад Ганы Шаўчэнка, Мінск «ProChristo», 2015).

Кс. Ян Твардоўскі



Бачыць Прыяцеля

Любіце ворагаў вашых, дабро рабіце тым, хто вас ненавідзіць; благаслаўляйце тых, хто вас праклінае, маліцеся за тых, хто вас крыўдзіць. (Лк 6,27-28)

Можа, я памыляюся, але мне здаецца, што на пытанне “Каго ты ненавідзіш?” мы звычайна адказваем: “Што датычыць мяне, то я нікога не ненавіджу. Толькі мяне, ні ў чым не вінаватага чалавека, часам пераследуюць, даймаюць, сустракаюць адразу злым і касым позіркам”.



Як мы павінны любіць непрыяцеляў?

Спачатку прапаную задумацца над тым, як мы адносімся не да сваіх ворагаў, а да тых, хто нас любіць: да членаў сваёй сям’і, з якімі мы жывём пад адным дахам, да сваіх блізкіх, нават абыякавых, але не варожых.

Ці часта мы злуемся на іх?
Ці не маем мы да іх шалёных прэтэнзій?
Ці не лічым ворагамі тых, хто любіць нас?
Чаму мы так адносімся да іх?
Таму, што думаем пра сябе, а не пра іх.
Таму, што часам яны раняць нашае самалюбства.

І. Суд

Мы штодзённа камусьці выносім прысуд, калі гаворым, што гэты – хлус, а той – фарысей, чужаложнік, ганарлівец. Як часта мы асуджаем людзей па той прычыне, што кіруемся ў адносінах да іх зайздрасцю, нядобразычлівасцю, нянавісцю! Асцерагаймася саміх сябе! Памятайма, што наш суд, нашыя словы, прадузятасць несправядліва асуджаюць бліжняга.



ІІ. Крыж

Калі мы уцякаем ад аднаго крыжа, звычайна натыкаемся на другі крыж. Калі ўнікаем крыжа любові, нас пачынае прыгнятаць крыж эгаізму. Мы замяняем адзін крыж на другі.

Толькі Хрыстовы крыж надае сэнс нашым цярпенням. Узяць крыж Езуса – значыць ісці разам з Ім.

ІІІ. Падзенне

Езус пакідае форт Антонія і тут жа першы раз падае. Цела чалавека слабейшае, чым дух, і падае таксама хутчэй, чым дух. Езус прыняў цела, каб у ахвяры яно вытрывала да канца. Ці абуджаем мы ў сябе моц духу, якая зможа ўтрымаць падаючае цела?



ІV. Маці

Радасць і боль. Радасць сустрэчы з Маці і боль ад таго, што мы паказваем самым блізкім свае цярпенні. Калі мы церпім, то хочам, каб побач былі найбліжэйшыя людзі, але адначасова баімся, што нашае цярпенне мучыць іх. Езус не сказаў Маці Божай, каб Яна адышла, а побач з Ім засталіся толькі іншыя. Ён ведаў, што Вялікая пятніца – гэта наступства, працяг Яе Звеставання. Яна была Слугою Пана да канца. Вытрывала пад крыжам. Сведчанне Маці Божай – “Вось я, слуга Пана…” – працягвалася да канца.



V. Кірынэец

Мы столькі гаворым пра Сымона з Кірынэі, але што было б, калі б нам загадалі дапамагаць несці крыж невядомаму асуджанаму? Можа, мы найперш гневаліся б? Можа, лаяліся б і на тых, хто нас да гэтага змусіў, і на самога асуджанага? Можа, потым у нас абудзілася б думка, што Ён такі самы нявінны, як і мы? Калі ў Яго крыж цяжэйшы за наш, то Яго справа – большая. Ён служыць многім людзям. Мы павінны заўсёды навяртацца да Бога, нават тады, калі дапамагаем іншым, бо часта дапамагаем неахвотна.



VI. Вераніка

На хустцы Веранікі Езус пакідае выяву свайго аблічча. Можа, гэта наіўна, але мне здаецца, што Езус тут, напэўна, благаслаўляе ўсіх, хто раздае святыя абразкі. Гэта нібы такая малая справа – даць камусьці святы абразок, але як жа часта ён застаецца ў памяці! Я ведаю людзей, якія перад смерцю просяць, каб іх пахавалі з такім абразком, які яны калісьці атрымалі, а не з іншым. Мая мама ў труне трымала мой прыміцыйны абразок. Менавіта такі абразок яна хацела мець у руках.



VII. Падзенне

Адышоў Кірынэец, адышла Вераніка... Цяпер Езус зноў сам нясе крыж. Ад нас таксама адыходзяць людзі, якія хочуць нам дапамагаць, але Езус да канца застаецца на Крыжовым шляху. Каб жа мы вытрывалі разам з Ім нават тады, калі іншыя адыдуць ад нас.



VIII. Жанчыны

Езус параўнаў сябе з зялёным дрэвам. Можа, у нашай душы Ён стаў ужо высахлаю галінаю? Вялікі пост патрэбны для таго, каб ажывіць у сабе Езусава дрэва, каб яно зазелянела і пачало ў нас жыць. Для гэтага ёсць споведзь, святая Камунія.




ІХ. Падзенне

Езус упаў, але зноў устаў. Як часта мы не ўмеем уставаць. Хтосьці прыходзіць у касцёл толькі па традыцыі, па звычцы, для прыкладу, але не ўзняўся з-за роспачы, нянавісці, абыякавасці. Такі распластаны прыходзіць у касцёл. Трэба ўзняцца, ідучы за Езусам.

Х. Агаленне

Езус прыйшоў у свет голы і адышоў з гэтага свету голы. Мы прыйшлі голыя, але хочам адысці з дэкарацыямі добрага меркавання пра сябе, пахавання з аркестрам, з пахавальнаю прамоваю і доўгім некралогам у прэсе. Так мы разлічваем на апошнюю дэкарацыю. Каб жа мы ўмелі адысці з гэтага свету пазбаўленыя ўсяго, але ў Божай ласцы…



ХІ. Цвікі

Бываюць такія хвіліны, калі ёсць толькі боль, калі ўжо не можаш ані думаць, ані маліцца – толькі выць ад болю, як паранены, падбіты звер, як растаптаны чарвяк. Чалавек тады пэўным чынам церпіць разам з жывёламі. Найстрашнейшае пекла болю. Амаль жывёльнага. Часам трэба прайсці і праз такое пекла, праз гэты надзвычай страшны боль, праз які прайшоў Езус.



ХІІ Смерць

На пахаваннях мы спяваем у адной старой песні:

Няхай анёлы завядуць цябе да раю, <…>
Няхайанёльскі хор цябе там прывітае.
Каб Лазара ты ўбогагасустрэў
І з ім там адпачынак вечны меў.

Давайце прыгадаем Лазара з евангельскай прыпавесці, які зусім апусціўся на дно, і Лазара з Бэтаніі, якому магло здавацца, што Сябар забыў пра яго. Абодва Яны ўваскрэслі. Мы адыходзім з гэтага свету, як Лазар. Лазар, гэты саамы няшчасны бядняк, аказаўся блізка да анёлаў – адначасова гаворка ідзе пра анёлаў і Лазара.



ХІІІ. На рукі Маці

Часам, калі мы ідзём спаць, нас нібы здымаюць з крыжа цяжкага дня (бо часам дзень – гэта крыж для нас). Хтосьці нават цалаваў адарваны лісток календара – памятку крыжа, які нёс у гэты дзень. Кааб жа мы ўмелі ў кожным дніў бачыць крыж і несці яго разам з Езусам…



XIV. Магіла і ўваскрасенне

Што зрабіць, каб уваскрэснуць? Разам з Езусам прайсці Крыжовы шлях і быць пахаваным. Мы баімся гэтага шляху, крыжа, смерці і магілы (часам пазычанай), але гэта шлях да ўваскрасення. Толькі трэба давяраць Богу і давяраць людзям.


Разважанне на заканчэнне



Калі мы зробім даволі простае, але разважлівае, назіранне і ўбачым свае адносіны да тых, каго любім, то зловім сябе «на месцы злачынства» і зразумеем, што не варожасць да нас, а наш нямілы характар часам становіцца прычынаю скандалаў, якія мы часта ўчыняем. Тады мы заўважым, што можна паставіць іншае пытанне: ці мы гэтак жа несправядлівыя да тых, каго лічым ворагамі, як і да тых, хто нас любіць? Любіць непрыяцеляў – не значыць адмаўляцца ад супольнай барацьбы за дабро, гэта значыць увесь час кантраляваць сябе: колькі ў нас эгаізму, колькі прагі помсты, колькі нялюдскага погляду на іншага чалавека, колькі ў нас ёсць са старога выслоўя: “Я табе пакажу, дзе ракі зімуюць”? Колькі гэтага свінства месціцца ў нашых адносінах і да людзей, якія нас любяць, і да тых, каго мы лічым ворагамі? Як часта ачышчэнне ад эгаізму дазваляе нам па-евангельску паглядзець на кожнага чалавека…


Малітва


Ойча наш…, Вітай, Марыя…, Хвала Айцу…


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка