Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел



Дата канвертавання15.05.2016
Памер105.96 Kb.



Цэнтральная гарадская бібліятэка

імя А. І. Герцэна

Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел

Гомель:


гiсторыка-краязнаўчы

каляндар на 2013 год




Гомель, 2012

М9

Г64



Гомель: гісторыка – краязнаўчы каляндар на 2013 год / ГГЦБС імя А.І. Герцэна, інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел; склад. Л. Шылава, адказны за вып. Ж.Еўдачэнка. – Гомель, 2012.- 13 с.

.

АД СКЛАДАЛЬНІКА



«Гомель: гісторыка - краязнаўчы каляндар” – штогадовы дапаможнік Гомельскай гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Яго мэта – звярнуць увагу на найбольш значныя моманты з гісторыі, эканомікі, навукі, культуры свайго рэгіёна, на факты з жыцця і дзейнасці знакамітых асоб, чые імёны звязаны з Гомелем.

Матэрыялы календара могуць быць выкарыстаны выкладчыкамі, краязнаўцамі, работнікамі бібліятэк, СМІ і ўсімі, хто цікавіцца гісторыяй і культурай горада.

Дапаможнік прадстаўляе сабой пералік памятных дат 2013 года.

Адбор дат не прэтэндуе на вычарпальную паўнату. У дапаможніку адлюстраваны толькі юбілейныя і найбольш цікавыя даты. Пры адборы дат складальнікам выкарыстаны наступныя выданні:



  1. Памяць: гіст. – дакум. хроніка Гомеля. У 2- х кн.

  2. Гомель: гісторыка – краязнаўчы каляндар на 2008 год /ЦГБ ім. А. І Герцена; інформацыйна – бібліягр. аддзел. – Гомель, 2007.

  3. Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку: бібліягр. бюлетэнь /Нац. бібліятэка Беларусі .- 2012.- №8, 9.

Заўвагі і прапановы адпраўляць па адрасу:

г. Гомель, вул. Савецкая, 26

Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І.Герцэна

Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел

Тэл.: 71- 64- 97.



У 2013 г. спаўняецца:
365
гадоў таму пачалася Антыфеадальная вайна 1648–1651 (у Гомелі ішла з мая 1648 да пачатку восені 1651 г.).

240 гадоў таму (1773) Гомель стаў цэнтрам аднайменнага павета Рагачоўскага намесніцтва.

220 гадоў таму (1793) пабудавана Iльінская царква – помнік драўлянага дойлідства.

140 гадоў таму (1873) праз Гомель прайшла Лібава-Роменская чыгунка, якая звязала Прыбалтыку з Украінай; узнік пасёлак Касцюкоўка, як станцыя Лібава-Роменскай чыгункі; адкрыта царкоўна-прыхадское двухкласнае вучылішча з рамесным ухілам.

125 гадоў таму (1888) праз Гомель пракладзена Палеская чыгунка, якая звязала поўдзень Беларусі з Расіяй (Брэст-Бранск).

125 гадоў (1888) з часу заснавання станкабудаўнічага завода імя С. М. Кірава.

115 гадоў таму (1898) пабудавана Гомельская мужчынская класічная гімназія (зараз будынак БелДУТа). Архітэктар С. Шабунеўскі; у Гомелі на р. Сож устаноўлены гідралагічны пост.

115 гадоў (1898) з дня нараджэння Азрыэля Абрамавіча Жаркоўскага, сакратара Гомельскага савета прафсаюзаў (1918).

110 гадоў таму (1903) адкрыта павятовая бальніца (з 1919- гарадская, з 1977 - гарадская бальніца хуткай дапамогі); у Гомелі пабудаваны так званы "Дом врача" (цяпер Дом грамадзянскіх абрадаў па вул. Першамайскай); адбыліся велагонкі на трэку пажарнага таварыства - першыя ў Гомелі спартыўныя спаборніцтвы.

110 гадоў (1903-1987) з дня нараджэння Косых Міхаіла Макаравіча, удзельніка баёў за вызваленне Гомеля, Ганаровага грамадзяніна г. Гомеля.

110 гадоў (1903) з часу яўрэйскага пагрома ў Гомелі.

105 гадоў таму (1908) ў Гомелі адкрыта прыватная жаночая гімназія М.А. Табалевіч-Федароўскай; заснавана музычна-драматычнае таварыства (дзейнічала да канца 1914).

105 гадоў (1908) з часу выдання газеты "Гомельский вестник".

100 гадоў (1913) з часу адкрыцця ў Гомелі Фёдара-Iрынінскай вочнай лячэбніцы на сродкі I.I. Паскевіч.

100 гадоў таму (1913) ў Гомелі прайшлі першыя на Беларусі спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы ў закрытым памяшканні.

100 гадоў (1913) з дня нараджэння Купцова Сяргея Паўлавіча ( у гады Вялікай Айчыннай вайны – сакратар Гомельскага падпольнага гаркама камсамола), Ганаровага грамадзяніна г. Гомеля.

95 гадоў (1918) з часу заснавання Гомельскага абласнога краязнаўчага музея.

95 гадоў таму (1918) Гомель наведалі Аркадзь Аверчанка, рускі пісьменнік і Леанід Уцёсаў, эстрадны спявак.

95 гадоў (1918) з часу заснавання клуба чыгуначнікаў.

90 гадоў (1923) з часу стварэння Гомельскага губернскага бюро краязнаўства.

90 гадоў (1923) з часу стварэння Беларускага дабраахвотнага таварыства сяброў Паветранага флоту.

85 гадоў (1928) з часу адкрыцця 3-й гарадской клінічнай бальніцы.

80 гадоў (1933) з часу стварэння Гомельскай абласной бібліятэкі.

80 гадоў(1933) з дня выпуску першай прадукцыі Гомельскага шклозавода імя Ламаносава.

80 гадоў (1933) з часу заснавання Гомельскага вінаробчага завода.

75 гадоў (1938) з часу заснавання Гомельскага падшыпнiкавага завода.

75 гадоў (1938) з часу стварэння Гомельскага электратэхнічнага завода.

70 гадоў(1943) з часу стварэння ААТ “Гамяльчанка”.

70 гадоў(1943-2008) з дня нараджэння Касцюченкі Аляксея Аляксеевіча, Ганаровага грамадзяніна г. Гомеля.

60 гадоў (1953) з дня адкрыцця 2-й гарадской бібліятэкі імя І. Мележа (філ. №1 ГГЦБС).

55 гадоў (1958) з часу заснавання завода “Гомелькабель”.

55 гадоў (1958) з часу заснавання завода гандалёвага абсталявання.

55 гадоў (1958) з часу ўтварэння абласнога аддзялення Саюза журналiстаў БССР.

45 гадоў (1968) з часу стварэння Гомельскага абласнога тэатра лялек.

45 гадоў (1968) з часу адкрыцця 10-й гарадской бiблiятэкi імя Я. Коласа (філіял №7 ГГЦБС).

45 гадоў (1968) з часу адкрыцця помніка вызвалення Гомеля — танка Т-34 на пл. Паўстання.

45 гадоў (1968) з часу адкрыцця мемарыяльнай дошкі Кунцевічу Мікалаю Мікалаевічу (у час Вялікай Айчыннай вайны быў камісарам 2-га батальёна Гомельскага палка народнага апалчэння) на будынку тэхнікума чыгуначнага транспарту.

45 гадоў (1968) з часу адкрыцця Гомельскага аэрапорта.

45 гадоў(1968) з дня адкрыцця ў Гомелi факультэта Маскоўскага кааператыўнага iнстытута (з 1975 г. - фiлiяла гэтага iнстытута).

45 гадоў (1968) з дня адкрыцця парка “Фестывальны”. Устаноўлены помнiк Вызвалення. Насыпаны курган Славы.

40 гадоў (1973) з часу адкрыцця ў ПТВ №56 мемарыяльнай дошкі двойчы Герою Савецкага Саюза Галавачову Паўлу Якаўлевічу і Герою Савецкага Саюза Зайцаву Івану Сцяпанавічу.

40 гадоў (1973) з дня адкрыцця Гомельскага дзяржаўнага тэхнiчнага ўнiверсiтэта iмя Сухога.

40 гадоў (1973) з часу стварэння ў Гомелі Анатолем Ярмоленка вакальна-інструментальнага ансамбля «СЯБРЫ».

35 гадоў (1978) з часу адкрыцця помнiка iмя П.I.Чайкоўскаму.

30 гадоў(1983) з часу адкрыцця бюста двойчы Герою сацпрацы А.А.Грамыку.

30 гадоў (1983) з дня стварэння гарадскога аддзялення Савецкага Фонду міра.

20 гадоў (1993) з часу стварэння Таварыства Кірылы Тураўскага.

20 гадоў (1993) Біяграфічным цэнтрам у Кембрыджы прысвоена ганаровае званне "Чалавек ХХ стагоддзя" мастаку Г.Х.Вашчанку.

10 гадоў (2003) з часу адкрыцця першай чаргі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека.

10 гадоў (2003) з часу адкрыцця помніка воінам-інтэрнацыяналістам у Любенскім мікрараёне.

10 гадоў (2003) з часу адкрыцця Спаса-Праабражэнскай царквы на беразе Валатаўскога возера.

10 гадоў (2003) з дня адкрыцця бюста беларускаму паэту Янку Купалу. Яго імём названы сквер.

10 гадоў (2003) з дня адкрыцця бронзавага помніка княгіне Ірыне Паскевіч.

Студзень


1– 65 гадоў (1948) з дня нараджэння Васiля Юр’евіча Ткачова (псеўданім Васіль Барханаў), беларускага пiсьменнiка, празаіка, драматурга, публіцыста.

2 – 75 гадоў (1938, Гомель -2011) з дня нараджэння Леаніда Елісеева, мастака.

15 – 75 гадоў (1938) з часу ўтварэння Гомельскай вобласці, адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Рэспубліцы Беларусь.

15 – 50 гадоў ( 1963) з дня нараджэння Нікі Ракіцінай (Людмілы Багдановай), лепшай маладой пісьменніцы-фантасткі Беларусі па вынікам “Еўракона-2008.

21–110 гадоў (1903, Навабеліца - 1987) з дня нараджэння Георгія Рыгоравіча Ніскага, рускага жывапісца і графіка, народнага мастака РСФСР, правадзейнага члена Акадэміі мастацтваў СССР.

25– 65 гадоў (1948, Гомель) з дня нараджэння Уладзіміра Аляксеевіча Еўтухова, беларускага манументалiста, члена Беларускага саюза мастакоў.
Люты

5 – 100 гадоў (1913) з пачатку выдання грамадска-палітычнай і літаратурнай газеты ліберальна-асветніцкага напрамку “Гомельская мысль”.

10 –75 гадоў (1938) з дня нараджэння Юрыя Сяргеевіча Фатнева, паэта і празаіка.
Сакавiк

1 - 190 гадоў (1823, Гомель – 1903 ) з дня нараджэння графа Эрыванскага, князя Варшаўскага, рускага ваеннага дзеяча, Фёдора Іванавіча Паскевіча.

1 - 95 гадоў (1918) з дня акупацыі Гомеля войскамі кайзераўскай Германіі.

10 – 90 гадоў (1923, Гомель - 1945) з дня нараджэння Шандалава Юрыя Абрамавіча, Героя Савецкага Саюза.

12–145 гадоў (1868 -1944) з дня нараджэння Панцелеймона Лепешынскага, палітычнага дзеяча, педагога. Яго імём названа вуліца ў Гомелі.

17 – 55 гадоў (1958) з дня нараджэння Андрасюка Івана Васільевіча, мастака

Красавік

15 гадоў таму (1998) Пастановай Савета Міністраў РБ Гомель азначаны грамадска-палітычным цэнтрам міжрэгіянальных сувязей Беларусі, Расіі і Украіны.

1 -55 гадоў (1958) з дня нараджэння Евы Дударгі, гомельскага празаіка.

4 – 110 гадоў (1903, Гомель - 1984) з дня нараджэння Дзьякава Іосіфа Іванавіча, Героя Савецкага Саюза;

10 гадоў (2003) з часу падпісання Дагавора аб пабрацімстве, эканамічным і культарным супрацоўніцтве паміж Гомелем і Данецкам (Украіна).


16 – 90 гадоў(1923, Гомель - 1997) з дня нараджэння Карлюка Анатоля Сямёнавіча, вучонага-філосафа, які цікавіўся пытаннямі гісторыі філасофіі і атэізму, праблемамі прыродазнаўства.
Май

1– 95 гадоў (1918, Гомель - 1998) з дня нараджэння Вiктара Фёдаравіча Казачэнкi, беларускага жывапiсца, члена Беларускага саюза мастакоў;

90 гадоў (1923) з дня стварэння ў Гомелі першага піянерскага атрада.



14 – 80 гадоў (1933, Гомель) з дня нараджэння Малафеева Анатоля Аляксандравіча, дзяржаўнага і партыйнага дзеяча Беларусі, дэпутата Парламентскага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, намесніка Старшыні Парламентскага Сходу.

15 – 65 гадоў (1948) з дня нараджэння Рыгора Мікалавіча Андрэяўца, беларускага пісьменніка, журналіста, публіцыста, лаўрэата прэміі "Лучшие перья России".

21 – 65 гадоў (1948, Гомель) з дня нараджэння Аляксандра Міхайлавіча Атрушкевіча , пісьменніка.

25 – 60 гадоў (1953, Гомель) з дня нараджэння Леанiда Іванавіча Мельнiкава, члена Беларускага саюза мастакоў.

29 – 75 гадоў (1938) з часу стварэння Гомельскага электратэхнічнага завода.

Чэрвень

95 гадоў таму (1918) Гомель наведаў Іван Бунін, рускі пісьменнік.

3 – 55 гадоў (1958) з дня адкрыцця помніка У.І.Леніну на галоўнай плошчы Гомеля.

5 – 90 гадоў (1923-2007) з дня нараджэння Коласа Івана Андрэевіча, разведчыка, аднаго з арганізатараў партызанскага руху на Палессі, Героя Расіі, Кавалера ордэна Ф. Скарыны.

20–85 гадоў (1928) з дня нараджэння Гаўрылы Вашчанкi, беларускага манументалiста i жывапiсца, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусi, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

24–65 гадоў (1948) з дня нараджэння Алеся Дуброўскага, паэта.
Лiпень

90 гадоў (1923) з дня правядзення ў Гомелі першага выезда аўтамабіля з кінаўстаноўкай.

8 – 15 гадоў (1998) з дня падпісання Дагавора аб сяброўстве і супрацоўніцтве паміж Гомелем і г. Протвіна (Расійская Федэрацыя).

14 – 15 лет (1998) з дня падпісання Дагавора аб сяброўстве і супрацоўніцтве паміж Гомелем і Бургасам (Балгарыя).

20 – 85 гадоў (1928, Гомель) з дня нараджэння Галіны Рыгораўны Куляшовай, музыказнаўцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

29 – 85 гадоў (1928) з дня закладкі завода сельскагаспадарчага машынабудавання “Гомсельмаш.”

29 – 85 гадоў (1928-1999) з дня нараджэння Міхаіла Незліна вучонага-фізіка, члена-карэспандэнта Расійскай акадэміі прыродазнаўчых навук, члена Нью-Йоркскай АН, лаўрэата прэміі імя Арцымовіча Расійскай АН.

Жнiвень

11 – 90 гадоў (1923) з дня нараджэння Барыса Філліпавіча Калача, Героя Савецкага Саюза, дырэктара СШ №2 г. Гомеля ў 1970-1983 гг.

16 – 85 гадоў(1928) з дня нараджэння Бранiслава Пятровіча Спрынчана, беларускага паэта, перакладчыка.

18 – 60 гадоў (1948) з дня нараджэння Мiкалая Паўлавіча Кулеша, жывапiсца, члена Беларускага саюза мастакоў.

22 – 90 гадоў таму (1923) прайшоў агульны гарадскі сход бібліятэчных работнікаў.

29 – 115 гадоў (1898, Гомель - 1938) з дня нараджэння Нямцова Аляксандра Гаўрылавіча, краязнаўцы, археолага, этнографа.

Верасень

95 гадоў таму (1918) у Гомелі прайшлі канцэрты вядомага рускага опернага спевака Леаніда Сабінава.

5 - 55 гадоў (1958) з дня нараджэння Аляксандра Людвігавіча Алейніка, празаіка.

7– 55 гадоў (1958) з дня нараджэння Iвана Васільевіча Бісева, паэта.

8–75 гадоў (1938-1991) з дня нараджэння ўраджэнца Гомельскага раёна Анатоля Грачанiкава, беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі..

10 – 60 гадоў (1953) з дня нараджэння Штэйнера Івана Фёдаравіча, лаўрэата прэміі АН Беларусі, загадчыка кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф. Скарыны, доктара філалагічных навук.

25–75 гадоў (1938) з дня нараджэння Эмы Васільеўны Усцiновiч, беларускай пiсьменнiцы.

27–60 гадоў (1953) з дня нараджэння Святаслава Генадзьевіча Крупенькі.

Кастрычнiк

80 гадоў (1933) з часу ўтварэння Гомельскага рачнога порта.

1– 60 гадоў (1953) з дня адкрыцця Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (БелДУТ).

4 –75 гадоў (1938, Гомель) з дня нараджэння Уладзiмiра Пятровіча Кароткага, жывапiсца, члена Беларускага саюза мастакоў.

6– 45 гадоў (1963, Гомель) з дня нараджэння Iвана Мікалаевіча Афанасьева, беларускага крытыка i лiтаратуразнаўцы, члена Беларускага саюза мастакоў.

  1. – 135 гадоў (1878) з часу адкрыцця Гомельскага чыгуначнага вучылішча (з 1919 г. - тэхнікум чыгуначнага транспарту).

23 – 65 гадоў (1948) з дня нараджэння Вiктара Уладзіміравіча Ярца, беларускага паэта, літаратуразнаўцы.

24 – 55 гадоў (1958) з часу адкрыцця ААТ “Гомельскі завод вымяральных прыбораў”.

25 –70 гадоў (1938) з дня нараджэння Дзмітрыя Аляксандравіча Папова, беларускага скульптара, члена Беларускага саюза мастакоў.

26 – 45 гадоў (1968) з дня выпуска першай прадукцыі Гомельскім ліцейным заводам "Цэнтраліт”.

27– 65 гадоў (1948, Гомель) з дня нараджэння Паўлянок Галіны Іванаўны, спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне»

28 – 75 гадоў (1938) з часу стварэння на базе арцелі "Наперад" завода хімічных вырабаў.
29 – 90 гадоў з часу стварэння Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці.

Лiстапад

5–120 гадоў (1888, Гомель-1972) з дня нараджэння Аляксандра Уклонскага, вучонага-мінералага і геахіміка, які працаваў ва Узбекістане, акадэміка АН Узбекістана.

17 – 105 гадоў(1908, Гомель - 1944) з дня нараджэння Катуніна Ільі Барысавіча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза.

21– 70 гадоў (1943) з дня нараджэня Iзяслава Рыгоравіча Катлярова, беларускага пiсьменнiка, ураджэнца Светлагорска.

26 – 70 гадоў (1943) з дня вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў.


Снежань

185 гадоў таму (1828) Мікалай Гогаль праязджаў праз Гомель.



95 гадоў(1918) з дня стварэння РУП “Гомельскі суднабудаўнічы-суднарамонтны завод”.

70 гадоў (1943) з часу прысваення 20 ваенным часцям і злучэнням Беларускага фронту, вызначыўшымся пры вызваленні Гомеля, ганаровага наіменавання “Гомельскі”.

2 – 145 гадоў (1868-1937) з дня нараджэння Станіслава Данілавіча Шабунеўскага, архітэктара

28 – 40 гадоў (1973) з дня стварэння Савецкага раёна Гомеля.

31 – 55 гадоў таму (1958) Гомельская тэлестудыя паказала першую праграму.



: templates -> ggcbs -> images -> docs
templates -> Забалацкі вучэбна педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна
docs -> Інфармацыйна бібліяграфічны аддзел
templates -> Ілья Вёска ў Вілейскім
templates -> Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”
templates -> Калодчына. У 1851 г. — Іпаліта Вікенцьевіча Гячэвіча. “Памяць” Вілейскі раён белта 2003
templates -> Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды 3”
docs -> Янка Купала і Якуб Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава. Іх вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 года, калі яны, маладыя і мужныя, упершыню выйшлі на літаратурную арэну
docs -> Памятка Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка