Інфармацыйны ліст міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь



Дата канвертавання15.05.2016
Памер21.94 Kb.
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”

Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў

пры ГДУ імя Ф. Скарыны

31 мая 2013 года ў г. Гомелі

праводзяць IV Міжнародную навуковую канферэнцыю “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Ўсходняга Палесся”

Тэматыка канферэнцыі:



  1. Рэгіянальная лексікалогія і лексікаграфія.

  2. Археалогія. Этнаграфія.

  3. Гісторыя Усходняга Палесся ў кантэксце ўсходнеславянскай гісторыі.

  4. Фальклор. Народныя звычаі і абрады.

  5. Мастацкая літаратура ў кантэксце духоўнай культуры Усходняга Палесся.

  6. Традыцыйнае народнае мастацтва. Культура.

Просім Вас даслаць заяўку на ўдзел у канферэнцыі і тэкст даклада да 3 старонак на адрас Аргкамітэта да 10 красавіка 2013 года. У заяўцы неабходна ўказаць прозвішча, імя, імя па бацьку, навуковую ступень, пасаду і месца працы, хатні адрас і кантактныя тэлефоны, а таксама паведаміць, ці патрэбна Вам жыллё.

Матэрыялы канферэнцыі будуць выдадзены як зборнік артыкулаў. Плануецца выдаць яго да пачатку канферэнцыі, таму просім тэкст даклада ў раздрукаваным варыянце і на дыскеце (для афармлення шрыфт Times New Roman 14, інтэрвал – 1,0; палі: верхняе, ніжняе, левае і правае – 2,0), аб’ёмам да 3 старонак (уключаючы спіс літаратуры ў канцы тэксту) і аргузнос у памеры 10 у.а. ці эквіваленце ў бел.рублях прыслаць не пазней 10 красавіка 2013 года. Матэрыялы, не прысвечаныя тэматыцы канферэнцыі і прысланыя пазней адзначанага тэрміну, разглядацца не будуць.

Выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне – за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Адрас для карэспандэнцыі: Беларусь 246019, г.Гомель, вул.Савецкая, 108, ГДУ імя Ф. Скарыны, кафедра беларускай мовы, Станкевіч Аляксандры Аляксандраўне ці Акуліч Маргарыце Аляксееўне. Т. 602-265.

E-mail: astankevich@gsu.by

кафедра беларускай мовы: belchair@gsu.by


Узор афармлення матэрыялаў

Прозвішча аўтара друкуецца курсівам 14 шрыфтам, выроўніванне па правым полі. Праз інтэрвал друкуецца назва даклада, сфармуляваная лаканічна і дакладна, аб’ёмам не больш двух радкоў, прапіснымі тлустымі літарамі, выроўніванне па цэнтры.


А. А. Іванова (Мінск)

ЛЕКСІКА АБМЕЖАВАНАГА ЎЖЫТКУ Ў АПАВЯДАННЯХ Я.БРЫЛЯ


Тэкст артыкула набіраецца шрыфтам Times New Roman 14, абзац – 1,27, выроўніванне па шырыні праз інтэрвал ад назвы даклада.

Спасылкі на літаратурныя крыніцы падаюцца ў квадратных дужках з указаннем парадкавага нумару крыніцы па алфавітным спісе выкарыстанай літаратуры і праз коску ўказваецца нумар адпаведнай старонкі, напр.: [1, с. 10].

Спіс літаратуры прыводзіцца ў канцы тэксту без указання слоў “Спіс літаратуры” праз інтэрвал ад асноўнага тэксту, кегль – 13.

Паміж ініцыяламі і прозвішчам ставіцца непарыўны прабел.



Перад працяжнікам у тэксце ставіцца непарыўны прабел.

Пераносы не расстаўляюцца.
: attachments -> article -> 275
article -> У першай чвэрці 2014/2015 навучальнага года ў 3-11 класах навучалася 124 вучні
article -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па прадметам «Беларуская мова. Літаратурнае чытанне» 10 класа 1-га аддзялення дапаможнай школы з рускай мовай навучання
article -> Праграма V абласнога фестывлю народнага гумару “Спораўскія жарты-2013” 13 ліпеня 13. 00-14. 00
article -> Графік работы аб’яднанняў па інтарэсах у дуа «Яечкавіцкая сярэдняя школа» Іванаўскага раёна
article -> Яечкавіцкая сярэдняя школа Селенный приговоръ крестьян д. Яечковичъ 1905 г октября 16 дня
275 -> Дуа “станькаўская сярэдняя школа імя марата казея” тут зямля такая




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка