Інфармацыйны ліст



Дата канвертавання15.05.2016
Памер13.61 Kb.
Інфармацыйны ліст

IX Тыдзень касцёльнай музыкі
У адпаведнасці з планамі работы ПНДЛМ і аддзела міжнародных сувязей, па ўзгадненню з аддзелам канцэртнай работы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, ў супрацоўніцтве з секцыяй касцёльнай музыкі Камісіі Божага культу і Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі з 5 ліпеня па 9 ліпеня 2010 г. плануецца правесці IX Тыдзень касцёльнай музыкі. У якасці кіраўніка творчых майстэрняў і для ўдзелу у канцэртах запрошаны вядомы музыкант з Універсітэта музыкі і мастацтваў г. Грац (Аўстрыя), асістэнт прафесара, доктар Валянціна Лонга (Valentina Longo).
Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбудзецца ў панядзелак 5 ліпеня ў 11.00 у Архікатэдральным касцёле (пл. Свабоды, 9), у 12.00 – урачыстае адкрыццё ІХ Тыдня касцёльнай музыкі.
Канцэрт кіраўнікоў творчых майстэрняў адбудзецца 6 ліпеня 2010 г. у Архікатэдральным касцёле; майстар-класы пройдуць з 5 па 9 ліпеня па адзначаных накірунках. Заключны канцэрт ІХ Тыдня касцёльнай музыкі адбудзецца 9 ліпеня у Архікатэдральным касцёле. Пачатак канцэртаў а 19.30.
Акрамя таго, плануецца цыкл лекцый і індывідуальных заняткаў па наступных дысцыплінах касцёльнай музыкі ў БДАМ.

Лекцыі:

  • інтэрпрэтацыя італьянскай клавірнай музыкі XVI–XVIII стагоддзяў (В. Лонга);

  • тэорыя і практыка касцёльнага спеву; уводзіны ў грэгарыянскі харал (Ул. Неўдах);

  • уводзіны ў арганазнаўства (С. Немагай).

Практычныя заняткі:

  • літургічная арганная ігра і імправізацыя (Ул. Неўдах);

  • практычная гармонія (С. Немагай);

  • пастаноўка голасу (Т. Рэмез).

  • хор; харавое дырыжыраванне (С. Шэйпа).

Просім інфармаваць нас аб Вашым удзеле ў IX Тыдні касцёльнай музыкі



па электроннай пошце skm.kbks@tut.by
: oldsite -> bgam ru
bgam ru -> Расклад кансультацый для абітурыентаў
bgam ru -> Расклад кансультацый для абітурыентаў
bgam ru -> Расклад кансультацый для абітурыентаў
bgam ru -> Iv акадэмія старадаўняй музыкі Расклад заняткаў 28. 10. 2006, субота
bgam ru -> Іх акадэмія старадаўняй музыкі 2 – 5 красавіка 2013 года
bgam ru -> Vіі тыдзень касцёльнай музыкі (7 ліпеня – 11 ліпеня 2008 года)
bgam ru -> З 6 ліпеня па 10 ліпеня 2009 года плануецца правесці VІІI тыдзень касцёльнай музыкі
bgam ru -> План работы 1 снежня, пятніца
bgam ru -> Xxiі міжнародных навуковых чытанняў памяці Л. С. Мухарынскай 16 красавіка 2013 г




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка