Інфармацыйны навігатар для ІІІ (ІV) класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання



Дата канвертавання15.05.2016
Памер336.98 Kb.


Інфармацыйны навігатар

для ІІІ (ІV) класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

з беларускай мовай навучання
Вучэбная праграма “Інфармацыйны навігатар”зацверджана Прэзідыумам Навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь да дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (пратакол № 1 ад 25.02.2014).
Тлумачальная запіска
Ва ўмовах сучаснага грамадства фарміраванне інфармацыйнай культуры навучэнцаў з'яўляецца важнай і неабходнай часткай культуры асобы. Гэта звязана з паскарэннем у грамадстве інфармацыйных працэсаў, значным павелічэннем аб'ёмаў інфармацыі, актыўным пранікненнем камп'ютарных тэхналогій ва ўсе сферы жыццядзейнасці чалавека.

Дзеці знаходзяцца пад уплывам інтэнсіўных інфармацыйных патокаў, якія ствараюцца сродкамі масавай інфармацыі (тэле- і радыёвяшчанне, сетка Інтэрнэт, друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і інш.). Недастатковая сфарміраванасць пазнавальных і эмацыянальна-валявых працэсаў робіць навучэнцаў безабароннымі перад імі. Сродкі масавай інфармацыі фарміруюць узоры паводзінаў, каштоўнасныя арыентацыі, адносіны да свету, людзей і самога сябе, культуры і мастацтва, даюць уяўленне пра маральныя, прававыя, ідэалагічныя і іншыя нормы грамадства. Для значнай часткі дзяцей і падлеткаў сучасныя медыя (асабліва Інтэрнэт) становяцца не толькі сродкам вывучэння навакольнага свету, але і часткай іх уласнага свету. Шматразовае паўтарэнне эмацыянальна афарбаваных паведамленняў прымаецца імі за ісціну. Фарміраванне ў вучняў асноў інфармацыйнай культуры дасць ім магчымасць адэкватна ўспрымаць інфармацыю, асэнсоўваць яе, выкарыстоўваць для самарэалізацыі асобы, а таксама дазволіць знізіць негатыўны ўплыў, які могуць рабіць сродкі масавай інфармацыі на маладое пакаленне.

Інфармацыйная культура асобы – адзін з важных складнікаў агульнай культуры чалавека; сукупнасць інфармацыйнага светапогляду і сістэмы ведаў і уменняў, якія забяспечваюць мэтанакіраваную самастойную дзейнасць па аптымальным задавальненні індывідуальных інфармацыйных патрэб з выкарыстаннем як традыцыйных, так і новых інфармацыйных тэхналогій. Разгляд паняцця “інфармацыйная культура” прадугледжае ўлік светапогляднага, культуралагічнага, маральна-этычнага, псіхалагічнага, сацыяльнага, тэхналагічнага аспектаў.

У «Канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь» фарміраванне інфармацыйнай культуры зафіксавана як адзін з асноўных напрамкаў выхаваўчай дзейнасці ўстаноў адукацыі. Пры гэтым інфармацыйная культура вызначаецца як сукупнасць метадаў, спосабаў авалодання ведамі, уменнямі, навыкамі ў галіне інфармацыйных тэхналогій і дазваляе эфектыўна выкарыстоўваць інфармацыйныя рэсурсы, якімі валодае грамадства, і сродкі інфармацыйных камунікацый у асабістым і прафесійным станаўленні. (Канцэпцыя бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь // Зборнік нарматыўных дакументаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. – 2007. – № 2. – С. 9-40).

У якасці ўмоў выхавання інфармацыйнай культуры ў “Канцэпцыі бесперарыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь” адзначана выкарыстанне ў выхаваўчым працэсе рэсурсаў сродкаў масавай інфармацыі (перыядычны друк, радыё, тэлебачанне, Інтэрнэт); наяўнасць у педагогаў і навучэнцаў ведаў у галіне камп’ютарнай тэхнікі; наяўнасць і ўдасканаленне сучаснай тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі; правядзенне інфармацыйных гадзін; сістэмнасць, якасны адбор інфармацыі і адраснасць інфармацыйнага ўздзеяння; забеспячэнне інфармацыйна-псіхалагічнай бяспекі навучэнцаў.

Змест факультатыўных заняткаў распрацаваны з улікам асноўных патрабаванняў да арганізацыі выхаваўчага працэсу, выкладзенага ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі: забеспячэнне рэалізацыі праграм выхавання; рэалізацыя сістэмнасці і адзінства педагагічных патрабаванняў; адпаведнасць зместу, форм і метадаў выхавання яго мэтам і задачам; рэалізацыя асобасна арыентаванага падыходу; стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей выхаванцаў, уключэння іх у розныя віды сацыяльна значнай дзейнасці і інш. (Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі: 13 студзеня 2011 г. № 243. – Мінск: Амалфея, 2011. – С. 451-452).

Працэс фарміравання інфармацыйнай культуры прадугледжвае актыўную працу навучэнцаў з інфармацыяй з мэтай развіцця ўмення пошуку, асэнсаванага ўспрымання інфармацыі, самастойнага, крытычнага, творчага мыслення, фарміраванне светапогляду, каштоўнасных установак асобы. Пры гэтым вучні авалодваюць першаснымі ўменнямі выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў, якія спатрэбяцца ім у рэальным жыцці.

Для фарміравання інфармацыйнай культуры навучэнцаў дадатковыя магчымасці дае медыяадукацыя – напрамак педагагічнай навукі, які актыўна развіваецца зараз у свеце. Змест паняцця “медыяадукацыя” вызначаецца як працэс адукацыі і развіцця асобы навучэнцаў з дапамогай і на матэрыяле сродкаў масавай інфармацыі з мэтай фарміравання і ўдасканалення культуры ўспрымання інфармацыі, крытычнага мыслення, уменняў інтэрпрэтацыі, аналізу і ацэнкі інфамацыі, творчых, камунікатыўных здольнасцей, навучанне розным спосабам самавыяўлення асобы. У комплексе з існуючымі метадамі выхавання гэты напрамак педагагічнай дзейнасці закліканы выконваць важную функцыю падрыхтоўкі навучэнцаў да жыцця ў інфармацыйнай прасторы.

З улікам нарастаючага інтарэсу сучасных дзяцей да медыя (тэлебачанне, Інтэрнэт, друкаваныя сродкі масавай інфармацыі) уключэнне ў адукацыйны працэс практычнай медыяадукацыі з’яўляецца асабліва актуальным. Па-першае, сродкі медыяадукацыі карыстаюцца ў вучняў пачатковых класаў вялікай папулярнасцю. Па-другое, яны даюць тэхнічныя магчымасці хуткага доступу да патрэбнай інфармацыі і прад’яўляюць яе рознымі спосабамі. Па-трэцяе, сродкі масавай інфармацыі пры метадычна правільным кіраўніцтве з боку педагога могуць садзейнічаць пазітыўнай самарэалізацыі асобы вучня. Таму ў сучасным адукацыйным працэсе мэтазгодна выкарыстоўваць перавагі медыяадукацыі, сярод якіх:

-фарміраванне навыкаў работы з інфармацыяй (пошук, адбор, перапрацоўка, упарадкаванне і выдзяленне сэнсавых груп, пабудова лагічных сувязей і інш.);

-павышэнне эфектыўнасці адукацыйнага працэсу за кошт адначасовага выкладання настаўнікам тэарэтычных звестак і дэманстрацыі матэрыялу з высокай ступенню нагляднасці;

- павышэнне вучэбнай матывацыі за кошт прывабнасці для навучэнцаў камп’ютара, якая ўзрастае ў час выкарыстання Інтэрнэт-рэсурсаў, магчымасць навучання выкарыстанню матэрыялаў сродкаў масавай інфармацыі, камп’ютарнай тэхнікі для рашэння вучэбных задач і арганізацыі дзейнасці ў вольны час;

-развіццё наглядна-вобразнага мыслення, мастацкага ўспрымання, маторных і вербальных камунікатыўных навыкаў навучэнцаў;

-дадатковыя магчымасці арганізацыі індывідуальнай, парнай, групавой работы вучняў, развіццё іх пазнавальнай актыўнасці, самастойнасці і творчасці.

Актуальнасць праграмы факультатыўных заняткаў “Інфармацыйны навігатар” вызначаецца інфарматызацыяй сучаснага грамадства, актыўным пранікненнем інфармацыйных патокаў ва ўсе сферы грамадскай свядомасці, что выклікае неабходнасць стварэння сістэмы педагагічнай дзейнасці па фарміраванні асноў інфармацыйнай культуры вучняў пачатковых класаў сродкамі медыяадукацыі, развіццю крытычнага і творчага мыслення ў адносінах да інфармацыі, атрыманай з розных крыніц. Паслядоўную работу па акрэсленых выхаваўчых накірунках вельмі важна пачаць на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Арганізацыя і правядзенне факультатыўных заняткаў “Інфармацыйны навігатар” накіравана на комплекснае фарміраванне наступных кампанентаў інфармацыйнай культуры навучэнцаў.



Кагнітыўны кампанент (веды, уменні, навыкі звароту і працы з інфармацыяй):

  • засваенне норм і правілаў інфармацыйнай бяспекі ў час працы з інфармацыяй;

  • авалоданне даступнымі ўзросту ведамі пра інфармацыйныя працэсы, віды, ўласцівасці і асноўныя крыніцы інфармацыі, алгарытмы пошуку неабходнай інфармацыі;

  • замацаванне атрыманых тэарэтычных звестак і назапашванне практычнага вопыту працы з інфармацыяй: фарміраванне ўменняў пошуку, адбору, структуравання, сістэматызацыі, абагульнення, прадстаўлення інфармацыі ў іншым выглядзе, які зразумелы іншым людзям;

  • уменне ўступаць у зносіны з іншымі людзьмі з дапамогай інфармацыі, атрыманай з розных крыніц.

Эмацыянальна - каштоўнасны кампанент (устаноўкі, ацэнкі, адносіны):

  • аналіз зместу інфармацыйных патрэб і інтарэсаў асобы;

  • матывы звароту да розных крыніц інфармацыі і звязаныя з гэтым спадзяванні;

  • пераважнасць каналаў атрымання неабходнай інфармацыі ў залежнасці ад канкрэтнай тэмы і сітуацыі;

  • усведамленне неабходнасці ацэнкі зместу інфармацыйных паведамленняў з маральнага пункту гледжання.

Паводзінскі кампанент (реальныя і патэнцыяльныя паводзіны навучэнцаў):

  • зварот да розных крыніц інфармацыі ў залежнасці ад тэмы і канкрэтнай мэты пошуку;

  • авалоданне сістэмай пошуку і адбору неабходнай інфармацыі;

  • прагназаванне характару прад'яўлення інфармацыйных паведамленняў вядомымі крыніцамі інфармацыі;

  • выкарыстанне атрыманай інфармацыі ў розных сферах сваёй дзейнасці;

  • выкананне правілаў інфармацыйнай бяспекі ў час работы ў Інтэрнэце.

Тэматычнае напаўненне зместу факультатыўных заняткаў цесна звязана з такімі галінамі гуманітарных ведаў, як культуралогія, мастацтвазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыя сусветнай і айчыннай мастацкай культуры і мастацтва, псіхалогія развіцця асобы, мастацкага ўспрымання рэчаіснасці, псіхалогія творчасці і інш, што дазволіць рэалізаваць міжпрадметныя сувязі на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

Спецыфіку факультатыўных заняткаў складае накіраванасць на развіццё асобы кожнага вучня, фарміраванне патрэбы ў актыўным і свядомым засваенні інфармацыі і яе выкарыстанні ў жыцці, якая асэнсоўваецца і ўдасканальваецца ў рознапланавай практычнай дзейнасці, інтэрактыўных гульнёвых прыёмах і іншых сучасных метадах педагагічнага ўзаемадзеяння. Структура кожных заняткаў мае камбінаваны характар, у змесце якога прадугледжана знаёмства навучэнцаў з даступнымі ўзросту тэарэтычнымі звесткамі і замацаванне атрыманых ведаў у час выканання практычных заданняў.

Методыка правядзення факультатыўных заняткаў «Інфармацыйны навігатар» заснавана на праблемных, эўрыстычных, гульнёвых і іншых прадуктыўных спосабах ўзаемадзеяння суб’ектаў адукацыйнага працэсу. Навучэнцы становяцца актыўнымі ўдзельнікамі вывучэння прывабных для іх тэм, звязаных са светам інфармацыі. Праз непасрэднае ўключэнне ў калектыўную і індывідуальную творчую дзейнасць ствараюцца ўмовы для развіцця пазнавальных працэсаў, самастойнасці мыслення, удасканалення маральнай сферы асобы.

Арганізацыя і правядзенне факультатыўных заняткаў прадугледжвае шырокае выкарыстанне разнастайных форм і метадаў дзейнасці: гутарка, чытанне і аналіз з выхаваўчага боку літаратурных твораў, абмеркаванне праблемных сітуацый, прагляд і аналіз мультыплікацыйных і мастацкіх фільмаў для дзяцей, праслухоўванне і аналіз фрагментаў радыёпаведамленняў, аўдыяказак, мадэляванне і інсцэніраванне сітуацый, метады інтэрактыўнага ўзаемадзяння, калектыўныя творчыя справы, гульні-трэнінгі па культуры зносінаў, распрацоўка і рэалізацыя калектыўных праектаў (у тым ліку сямейных), ролевыя гульні, гульні-падарожжы па станцыях, а таксама віктарыны, конкурсы, рознапланавая музычна-выяўленчая творчасць.



Мэтай факультатыўных заняткаў з'яўляецца фарміраванне ў навучэнцаў пачатковых класаў асноў інфармацыйнай культуры як важнай часткі агульнай культуры асобы.

Задачы факультатыўных заняткаў:

  • атрыманне вучнямі першапачатковых уяўленняў аб інфармацыі, яе значэнні і відавой разнастайнасці ў сучасным свеце;

  • фарміраванне ўменняў пошуку інфармацыі ва ўсёй сукупнасці інфармацыйных рэсурсаў, крытычнага асэнсавання інфармацыі, атрыманай па каналах сродкаў масавай інфармацыі, асабістай інтэрпрэтацыі і выкарыстання інфармацыі ў пазакласнай дзейнасці

  • пашырэнне ўяўленняў вучняў пра ўплыў інфармацыі на здароўе чалавека і неабходнасць выконваць правілы здаровага ладу жыцця;

  • развіццё маральнай сферы асобы вучняў, далучэнне да агульначалавечых каштоўнасцей;

  • выхаванне эстэтычнага густу, культуры чытача, гледача, слухача, Інтэрнэт-карыстальніка пры ўсведамленні і выкананні этычных нормаў паводзінаў;

  • павышэнне матывацыі да самастойнага крытычнага аналізу інфармацыйных паведамленняў, атрыманых з розных крыніц;

  • удасканаленне міжасобавых адносінаў у калектыве, тактоўных дыялагічных зносінаў;

  • развіццё культуры маўлення вучняў, пазнавальных і творчых здольнасцей.

Навуковай асновай адбору зместу праграмы выступілі культуралагічны і дзейнасны падыходы. Культуралагічны падыход указвае на неабходнасць разгляду інфармацыйнай культуры ў кантэксце агульнай культуры асобы, соцыума, фарміраванне светапоглядавых установак і каштоўнасных арыентацый асобы ў адносінах да інфармацыі як элементу культуры.

Згодна з дзейнасным падыходам, фарміраванне інфармацыйнай культуры напрамую звязана з дзейнасцю канкрэтнага чалавека. Рашэнне інфармацыйных задач у працэсе вучэбнай і пазакласнай дзейнасці мае практыка-арыентаваны характар і накіравана на выкарыстанне атрыманых уменняў і навыкаў у розных жыццёвых сітуацыях.

Асноўнымі прынцыпамі пабудовы праграмы выступілі прынцыпы культураадпаведнасці, прыродаадпаведнасці выхавання, прынцып суцэльнасці, інтэгратыўнасці і бесперапыннасці, прынцып практычнай творчай накіраванасці, прынцып персаналізацыі педагагічнага ўзаемадзеяння, прынцып псіхалагічный камфортнасці.

Праграма складаецца з 3 раздзелаў: «Бязмежныя гарызонты інфармацыі» (11г.), «Інфармацыйныя лабірынты» (12 г.), «Мой інфармацыйны канструктар» (12 г.), якія ўзаемазвязаны паміж сабой. Праграма разлічана на 35 гадзін пры правядзенні заняткаў 1 раз у тыдзень.

Змест раздзела «Бязмежныя гарызонты інфармацыі» накіраваны на актуалізацыю, пашырэнне ўяўленняў і ведаў навучэнцаў пра інфармацыю і ўзаемаадносіны чалавека са светам інфармацыі, усведамленне вучнямі важнасці інфармацыйнай бяспекі ў жыцці кожнага чалавека, паглыбленне ўяўленняў аб асаблівасцях прад'яўлення інфармацыі рознымі крыніцамі; азнаямленне вучняў з відамі інфармацыі, гісторыяй узнікнення мультыплікацыі, кіно, тэлебачання, радыё, Інтэрнэта, друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, адрасаваных дзіцячай аудыторыі.

Змест раздзела «Інфармацыйныя лабірынты» уключае адаптаваныя для ўзросту вучняў пачатковых класаў тэарэтычныя звесткі і практычныя прыёмы дзейнасці па фарміраванні ў вучняў крытычнага мыслення, уменняў свядомага ўспрымання інфармацыі, патрэбы і здольнасцей крытычнага адбору інфармацыі ў штодзённым жыцці, выхаванне эстэтычнага густу, культуры чытача, слухача, гледача, Інтэрнэт- карыстальніка.

Змест раздзела «Мой інфармацыйны канструктар» уключае практычныя заданні, калектыўныя праекты, сюжэтна-ролевыя гульні, накіраваныя на пошук шляхоў выкарыстання інфармацыі, атрыманай з розных крыніц масавай інфармацыі, стварэнне на яе аснове новых інфармацыйных паведамленняў, а таксама мэтанакіраваная падрыхтоўка навучэнцаў да выкарыстання атрыманых ведаў і ўменняў працы з інфармацыяй у рэальным жыцці.

Факультатыўныя заняткі «Інфармацыйны навігатар» могуць праводзіць настаўнікі пачатковых класаў, педагогі-арганізатары, сацыяльныя педагогі, кіраўнікі гурткоў, выхавацелі групп падоўжанага дня, педагогі летніх аздараўленчых і школьных лагераў, работнікі ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.



Умовамі рэалізацыі праграмы з'яўляецца комплекснае рашэнне задач, пастаўленых дадзенай праграмай, стварэнне пазітыўнага псіхалагічнага мікраклімату, улік санітарна-гігіенічных патрабаванняў, аптымальныя суадносіны паміж калектыўнай, групавой і індывідуальнай формамі дзейнасці вучняў, арганізацыя дыялагічнага ўзаемадзеяння, рэфлексіўная ацэнка вучнямі вынікаў сваёй дзейнасці на кожных занятках, наяўнасць матэрыяльнай базы: неабходнай літаратуры і вучэбных прылад, камп'ютара з магчымасцю працы ў Інтэрнэце, тэлевізара, СD і DVD-праігравальнікаў, аўдыя-, відэа-, радыёзапісаў, дзіцячых перыядычных выданняў для сістэматычнай працы вучняў, Інтэрнэт-рэсурсаў.

Вучэбна-тэматычны план

п/п

Раздзелы і тэмы

Бязмежныя гарызонты інфармацыі (11 г)

1

Што такое інфармацыя?

2

Віды і крыніцы інфармацыі

3

Чалавек у свеце інфармацыі. Каму і навошта патрэбна інфармацыйная культура?

4

Як узніклі дзіцячыя часопісы і газеты?

5

Газеты і часопісы чакаюць уважлівых чытачоў

6

Добры дзень, шаноўныя радыёслухачы!

7

Кіно. Кіно? Кіно!

8

Як нарадзілася мультыплікацыя?

9

Ці лёгка быць тэлегледачом?

10

Загадкавае слова «Інтэрнэт»

11

Інфармацыйная культура і здароўе чалавека

Інфармацыйныя лабірынты (12 г.)

12

Новая сустрэча з казкай

13

Ці ўмеем мы глядзець мультфільмы?

14

Музыка ў мастацкім і мультыплікацыйным фільмах

15

Праграма тэлеперадач. Што, калі і як глядзець?

16

Як стаць удумлівым чытачом?

17

Фотаздымкі і ілюстрацыі ў часопісах і газетах

18

Калі Інтернэт будзе сябрам?

19

Сайты дзіцячых часопісаў і газет

20

Таямніцы радыёэфіру

21

Што мы ведаем пра рэкламу?

22

Свет інфармацыі ў прафесіях

23

Інфармацыйная культура маёй сям'і

Мой інфармацыйны канструктар (12 г.)

24

Інфармацыйная культура чытача, гледача і слухача

25

«Падказкі» часопісаў і газет. Шукаем карысную інфармацыю

26

Знаёмімся з творчасцю аднагодкаў на старонках дзіцячых выданняў

27

Літаратурная гульня «Наш радыётэатр»

28

У скрыначцы з рознакаляровымі алоўкамі… Калектыўнае стварэнне коміксаў (мультфільма, дыяфільма)

29

Запрашаем у незвычайную майстэрню

30

«Па сакрэту – усяму свету». Ствараем часопіс для дзяцей

31

«Вясёлыя старты». Выкарыстанне інфармацыі аб спорце

32

Камп'ютарныя гульні і Інтэрнэт. Формула бяспекі.

33

Наш тэлецэнтр

34

Як выбіраюць хобі? Аўкцыён ідэй

35

Абагульненне. Гульня-падарожжа па станцыях «Інфармацыйны навігатар»


Змест

Раздзел 1. Бязмежныя гарызонты інфармацыі
Што такое інфармацыя? (1 г.)

Актуалізацыя і пашырэнне ўяўленняў і ведаў вучняў пра ролю інфармацыі ў сучасным свеце. Атрыманне пачатковых звестак пра інфармацыйныя працэсы: пошук, адбор, захаванне, абарона, перадача інфармацыі ў выглядзе гульні “Інфармацыйнае лато”. Знаёмства з уласцівасцямі інфармацыі: праўдзівая і памылковая, поўная і няпоўная, карысная і бескрысная. Выкананне гульнёвых заданняў з мэтай вызначэння ўласцівасцей інфармацыі. У працэсе абмеркавання рэальных жыццёвых сітуацый высвятленне каштоўнасці карыснай, праўдзівай інфармацыі. Усведамленне важнасці і неабходнасці асэнсавання інфармацыйных паведамленняў. Паняцце пра інфармацыйную бяспеку.



Віды і крыніцы інфармацыі (1 г.)

Знаёмства з рознымі відамі інфармацыі: па спосабу прад'яўлення (вусная і пісьмовая), спосабу ўспрымання (зрокавая, слыхавая, зрокава-слыхавая, смакавая, такцільная), сферам дзейнасці (вучэбная, прафесійная), а таксама – з камбінацыямі розных спосабаў прад'яўлення інфармацыі. Выкананне гульнёвых заданняў з мэтай вызначэння розных відаў інфармацыі.

Знаёмства з рознымі крыніцамі і носьбітамі інфармацыі, відамі сродкаў масавай інфармацыі. У час прагляду і аналізу фрагментаў тэлеперадач, мультыплікацыйных і мастацкіх фільмаў вызначэнне асаблівасцей успрымання зрокава-слыхавой (аўдыявізуальнай) інфармацыі. Успрыманне друкаванай інфармацыі дзіцячых газет і часопісаў з дапамогай праглядавага, выбарачнага, поўнатэкставага чытання.

Пашырэнне ўяўленняў вучняў пра спосабы захоўвання інфармацыі ў розныя гістарычныя перыяды: фотаплёнка, магнітныя стужкі, грампласцінкі, аўдыязапіс, відэазапіс, лічбавы запіс інфармацыі і інш. Культура афармлення і захоўвання асноўных крыніц інфармацыі (кніжныя, зрокава-слыхавыя). Бібліятэка. Фонатэка. Медыятэка. Калектыўная сістэматызацыя матэрыялаў класнай бібліятэкі, медыятэкі. Абмеркаванне пытанняў праблемнага характару на тэму: «Як стварыць сямейную медыятэку?».



Чалавек у свеце інфармацыі.

Каму і навошта патрэбна інфармацыйная культура?(1 г.)

Знаёмства з паняццем «інфармацыйная культура чалавека», на зразумелых прыкладах асэнсаванне яе неабходнасці ў жыцці кожнага сучаснага чалавека. Алгарытм інфармацыйнага пошуку. Выкарыстанне розных мадэляў пошуку інфармацыі. Інфармацыйны пошук і асэнсаванне атрыманай інфармацыі. Абмеркаванне жыццёвых сітуацый, звязаных з уменнямі інфармацыйных паводзінаў чалавека. У выніку гульнёвых заданняў складанне ўласных алгарытмаў пошуку і асэнсавання інфармацыі на дадзеную тэму.



Як узніклі дзіцячыя часопісы і газеты? (1 г.)

Пашырэнне ўяўленняў вучняў пра газеты і часопісы як друкаваныя выданні, іх адрозненне ад іншых крыніц інфармацыі ў форме гутаркі «Ці ведаеце вы, што…». Знаёмства з гісторыяй стварэння дзіцячых газет і часопісаў. Дзіцячыя перыядычныя выданні ў Беларусі. Мастацкае афармленне газет і часопісаў для дзяцей. Групавая праца вучняў з дзіцячымі выданнямі, бліц-апытанне «Часопісы і газеты вачамі юных чытачоў».



Газеты і часопісы чакаюць уважлівых чытачоў (1г.)

Паняцце аб структуры дзіцячага часопіса, газеты, іх выходных дадзеных. Інфармацыйная значнасць розных частак друкаванага выдання. Разнастайнасць зместу друкаваных выданняў (вершы, апавяданні, казкі, гульнёвыя заданні, конкурсы і інш.). Знаёмства з дзіцячымі часопісамі ў бібліятэцы. Выхаваўчы ўплыў матэрыялаў газет і часопісаў на юных чытачоў. Фарміраванне культуры чытача. Правядзенне міні-конкурсу «Самы ўважлівы чытач».



Добры дзень, шаноўныя радыёслухачы! (1 г.)

Знаёмства з гісторыяй стварэння радыё. Высвятленне асаблівасцей радыё на падставе праслухоўвання і аналізу фрагментаў радыёперадач. Радыёнавіны. Радыётэатр. Аўдыяказкі. Музычныя праграмы. СМС-эфір. Інтэрактыўная гульня «Чатыры вуглы». Усведамленне важнасці выканання правілаў гігіены слыху. Практыкаванне «Вучымся размаўляць і слухаць». Абмеркаванне сітуацый на тэмы выхавання культуры радыёслухача.



Кіно. Кіно? Кіно! (1 г.)

Знаёмства са светам кіно. З гісторыі беларускага дзіцячага кіно. Асноўныя жанры кіно. Сюжэт і рэжысёрскі сцэнарый. Дакументальны, навукова-пазнавальны і мастацкі фільм. Шматсерыяныя фільмы. Успрыманне колераў і гукаў у кіно. Фільм як прасторава-часавае апавяданне. Галоўныя і другасныя героі. Выяўленчыя сродкі кіно, іх уздзеянне на гледача. Пачуцці і эмоцыі кінагледача. Гумар у кіно. Прагляд і аналіз кінафрагментаў дзіцячых фільмаў розных гадоў. Кіно і камп'ютарная гульня. Віртуальная прастора. Віктарына «Энцыклапелыя кінагледача».



Як нарадзілася мультыплікацыя? (1 г.)

Знаёмства з гісторыяй мультыплікацыі. Віды мультыплікацыйных фільмаў і іх асаблівасці. Пластылінавыя, маляваныя, лялечныя, камп'ютарныя мультфільмы. Сучасная камп'ютарная графіка. Прагляд і аналіз мультыплікацыйных фільмаў. Гульня «Стоп-кадр». Абмеркаванне пытання: «Якія жыццёвыя ўрокі могуць даць гледачам мультфільмы?»



Ці лёгка быць тэлегледачом? (1 г.)

Знаёмства з гісторыяй стварэння тэлебачання. Правілы тэлепрагляду і гігіена зроку. Узроставая адраснасць тэлепраграм. Развіццёвае і выхаваўчае значэнне тэлеперадач. Аўкцыён адказаў на пытанні: «Каго можна лічыць удумлівым тэлегледачом?». Стварэнне ілюстраванага каталога «Мае любімыя тэлеперадачы». Фарміраванне культуры тэлегледача.



Загадкавае слова «Інтэрнэт» (1 г.)

Пачатковыя звесткі пра інтэрнэт-прастору. Электронная пошта. Версіі друкаваных выданняў у Інтэрнэце. Абмеркаванне праблем знаёмства і размоў праз Інтэрнэт, камп'ютарных гульняў. Правілы бяспекі, этычныя нормы і адказныя ўзаемаадносіны паміж інтэрнет-карыстальнікамі. Выкарыстанне атрыманых ведаў у час мадэлявання сітуацыі «Электронная перапіска».



Інфармацыйная культура і здароўе чалавека (1 г.)

Абмеркаванне жыццёвых сітуацый з мэтай выяўлення ўплыву інфармацыі на псіхічнае і фізічнае здароўе чалавека. Прафілактыка гіпадынаміі, парушэння зроку, слыху, паставы. Здаровы сон. Уплыў рэкламы на выбар прадуктаў харчавання. Уплыў рэкламы на выбар узораў паводзінаў. Клопат пра здароўе ўсіх членаў сям'і. Стварэнне рэкламнага паведамлення на тэму адказных адносінаў людзей да свайго здароўя «Ліст да самога сябе».



Раздзел 2. Інфармацыйныя лабірынты

Новая сустрэча з казкай (1 г.)

Актуалізацыя ведаў вучняў пра казку, атрыманых на ўроках літаратурнага чытання. Казка ў кіно і мультыплікацыі. Аналіз выяўленчых сродкаў, якія выкарыстоўваюцца ў кіно для стварэння казачных вобразаў. Колер, рух, міміка, жэсты. Аналіз мастацкага і музычнага матэрыялу, створанага на аснове казачных сюжэтаў. Прагляд і аналіз фільмаў-казак розных гадоў стварэння. «Казачная» віктарына. Абмеркаванне маральнай праблематыкі: дабро і зло, сумленнасць і падман, сяброўства і здрада. Фарміраванне культуры гледача.



Ці ўмеем мы глядзець мультфільмы? (1 г.)

Фарміраванне ўяўленняў пра разнастайнасць аўтарскіх трактовак вобразаў і тэкстаў. Абмеркаванне станоўчых і адмоўных мультыплікацыйных вобразаў. Сюжэт мультфільма. Мультсерыялы. “Плюсы” і “мінусы” 3-D праглядаў. Прагляд мультфільмаў і фрагментаў мультыплікацыйных фільмаў з наступным аналізам галоўнай думкі, маральнай праблематыкі. Конкурс знаўцаў мультфільмаў.



Музыка ў мастацкім і мультыплікацыйным фільме (1 г.)

Музыка – удзельнік экраннага апавядання. Прагляд фрагментаў з мультыплікацыйных і мастацкіх фільмаў з мэтай аналізу адпаведнасці музычнага суправаджэння тэме і ідэі фільма, знаходжанне музычных акцэнтаў. Абмеркаванне пытання ўдзелу музыкі ў характарыстыцы дзеючых асоб фільма. Эмацыянальнае суперажыванне. Узбагачэнне ўнутранага свету чалавека. Віктарына «Адгадай мелодыю» (папулярныя дзіцячыя песні з мультфільмаў). Чытанне па ролях урыўкаў з мастацкіх твораў (інсцэніраванне сітуацый), падбор музычнага суправаджэння для іх агучвання.



Праграма тэлеперадач. Што глядзець і як глядзець? (1 г.)

Улік жыццёвага вопыту вучняў у час абмеркавання пытання выбару тэлеперадач для сямейнага прагляду ў форме гульні «Люстэрка тэлегледача». Знаёмства з праграмай тэлеперадач на тыдзень, выбар і абмеркаванне назваў тэлеперадач, адрасаваных дзецям, прагназаванне іх зместу. Тэлесюжэт. Інтэрв'ю. Прагляд і аналіз фрагментаў дзіцячых тэлепраграм розных гадоў пазнавальнага, спартыўнага, забаўляльнаг зместу. Асэнсаванне неабходнасці выканання правілаў гігіены зроку. Тэлемост «Тэлеглядач і экран».



Як стаць удумлівым чытачом? (1 г.)

Гульня «Чароўная сумка паштальёна»: знаёмства вучняў з відамі часопісаў і газет (літаратурныя, пазнавальныя, гульнёвыя і інш.). Выкананне практычных заданняў па вывучэнні будовы і зместу часопісаў і газет (вокладка, тэматычнае напаўненне рубрык, мастацкае афармленне і інш.). Складанне калектыўнага хіт-параду «5 здзіўленняў за 5 хвілін».

Пошук інфармацыі на дадзеную тэму ў форме гульні «Эстафета чытачоў». Вызначэнне галоўнай і другаснай інфармацыі тэматычных артыкулаў. Чытанне і абмеркаванне артыкулаў дзіцячага перыядычнага друку на актуальныя тэмы выхавання: любоў да Радзімы, павага паміж членамі сям'і, клопат пра пажылых людзей, узаемадапамога ў класным калектыве, працавітасць, беражлівыя адносіны да прыроды і інш. Афармленне выстаў перыядычных выданняў для дзяцей на цікавыя вучням тэмы. Ролевая гульня «Прэс-канферэнцыя».

Фотаздымкі і ілюстрацыі ў часопісах і газетах. (1 г.)

Знаёмства з гісторыяй стварэння фотаздымкаў у форме гутаркі «Ці ведаеце вы, што…». Выначэнне ролі ілюстрацый і фотаздымкаў у кнігах, часопісах, газетах. Знаёмства з прафесіямі мастака-ілюстратара, фотамастака. Аналіз ілюстрацый і фотаздымкаў у дзіцячых часопісах і газетах, выкананне творчых заданняў (знаходжанне праілюстраваных урыўкаў тэксту, разгляд фотаздымкаў гістарычных і культурных асоб, знакамітых мясцін, пра якія ідзе гутарка ў артыкулах часопісаў. Конкурс «Спыніся, імгненне!»: стварэнне арыгінальных подпісаў да фотаздымкаў газет і часопісаў.



Калі Інтэрнэт будзе сябрам? (1 г.)

Абмеркаванне праблемных сітуацый, звязаных са зносінамі ў Інтэрнэце, камп'ютарнымі гульнямі, пошукам і набыццём тавараў праз Інтэрнэт. Пастаноўка і асэнсаванне мэты інфармацыйнага пошуку. Паняцце пра электронную і віртуальную бібліятэку. Камп'ютар у бібліятэцы: знаёмства з электроннымі даведнікамі і энцыклапедыямі. Складанне памяткі па правілах бяспечнай работы ў Інтэрнэце.



Сайты дзіцячых часопісаў і газет (1 г.)

Практычнае знаёмства з сайтамі беларускіх дзіцячых часопісаў і газет, з архівам матэрыялаў газет і часопісаў, адрасаваных юным чытачам на сайтах. Устанаўленне падабенства і адрознення папяровай і электронных версій часопісаў і газет. Абмеркаванне правілаў этыкета пры складанні каментарыяў у гасцявой кнізе на сайтах часопісаў і газет.



Таямніцы радыёэфіру (1 г.)

Аудыторыя радыёслухачоў. Прамы эфір і радыёперадачы ў запісе. Праслухоўванне фрагментаў радыёперадач. Усведамленне важнасці выканання правіл культуры маўлення і красамоўства ў складанні выказвання. Дыялог паміж радыёвядучым і слухачамі. Выкананне правіл этыкету ў гутарцы. Мадэляванне сітуацыі «Размова ў прамым эфіры» (адказ на пытанне радывіктарыны, віншаванне па радыё і інш.).



Што мы ведаем пра рэкламу? (1 г.)

Карысць і школа рэкламы. Рэклама на тэлебачанні, у газетах і часопісах, на вуліцах горада. Выкарыстанне ведаў, атрыманых на вучэбных прадметах «Літаратурнае чытанне», «Рускае літаратурнае чытанне», «Беларуская мова», «Руская мова», «Матэматыка», «Чалавек і свет», «Музыка», «Выяўленчае мастацтва», «Працоўнае навучанне», «Фізічная культура і здароўе» для ажыццяўлення інфармацыйнага пошуку і крытычнага асэнсавання рэкламнай інфармацыі. Абмеркаванне з маральна-этычнага пункту гледжання папулярных рэкламных ролікаў. Абмеркаванне зместу рэкламных паведамленняў з пункту гляджання выканання правілаў здаровага ладу жыцця. Стварэнне міні-сцэнарыяў для рэкламных ролікаў.



Свет інфармацыі ў прафесіях (1 г.)

Знаёмства з асноўнымі прафесіямі ў сферы медыя. Рэжысёр, аўтар сцэнарыя, акцёры, мастак-мультыплікатар, кампазітар у кіно. Карэспандэнт, радыёвядучы, тэлевядучы, гукааператар, гукарэжысёр на радыё і тэлебачанні. Прафесіі ў друкаваных сродках масавай інфармацыі. Роля галоўнага рэдактара, рэдакцыйнай калегіі, аўтараў артыкулаў, рэдактараў. Мадэляванне сітуацый.



Інфармацыйная культура маёй сям'і (1 г.)

Чытанне і абмеркаванне матэрыялаў газет і часопісаў у сям'і. Спосабы абмеркавання інфармацыі ў сям'і і школе. Змяненне аб'ёму, формы выкладання інфармацыі ў залежнасці ад мэты камунікатыўнага ўзаемадзеяння. Інфармацыйная культура членаў сям'і. Любімыя кнігі, часопісы, газеты, тэле- і радыёперадачы ў гісторыі сям'і. Стварэнне творчых работ паводле абмеркавання любімых фільмаў дзяцінства бацькоў вучняў. Выкарыстанне карыснай інфармацыі Інтэрнэта ў планаванні вольнага часу сям'і. Сямейная творчасць. Абмеркаванне праблемных пытанняў: «Чаму працу з інфармацыяй можна параўнаць з лабірынтам? Як не заблудзіццца ў інфармацыйных лабірынтах?». Мадэляванне выхаду з розных сітуацый.



Раздзел 3. Мой інфармацыйны канструктар

Інфармацыйная культура чытача, гледача, слухача (1 г.)

Важнасць абмеркавання інфармацыі ў сям’і і школе. Маральныя нормы інфармацыйных паводзінаў чалавека. Удасканаленне інфармацыйнай культуры чытача, гледача, слухача, інтэрнэт-карыстальніка. Ажыццяўленне самастойнага пошуку інфармацыі на тэме. Сістэматызацыя знойдзенай інфармацыі па дадзеных прыметах. «Канструяванне» новай інфармацыі. Прадстаўленне атрыманай інфармацыі ў таблічнай ці іншый форме. Аўкцыён адказаў «Правілы ўдумлівых чытачоў, гледачоў, слухачоў». Культура працы з інфармацыяй.



«Падказкі» часопісаў і газет. Шукаем карысную інфармацыю (1 г.)

Пошук шляхоў выкарыстання інфармацыі. Карысная інфармацыя на старонках часопісаў і газет. Аўкцыён адказаў на пытанне «Што значыць умець чытаць «паміж радкоў?» Практычная работа з сучаснымі рубрыкамі айчынных часопісаў і газет для дзяцей. Ілюстраванне тэматычных артыкулаў. Складанне ўласных заданняў па пошуку інфармацыі «Інфармацыйная мазаіка». Абмеркаванне ўмоў конкурсаў, якія дзейнічаюць у дадзены момант і выкананне конкурсных заданняў часопісаў і газет.



Знаёмімся з творчасцю аднагодкаў на старонках дзіцячых выданняў (1 г.)

Абмеркаванне рубрык часопісаў і газет, у якіх прадстаўлена літаратурная і мастацкая творчасць навучэнцаў. Разнастайнасць жанраў і тэм дзіцячых работ. Арыгінальнасць рэалізацыі ідэй. Аналіз выяўленчых сродкаў і вобразаў. Доўгатэрміновы калектыўны праект «Натхненне»: стварэнне навучэнцамі творчых работ.



Літаратурная гульня «Наш радыётэатр» (1 г.)

Праслухоўванне фрагментаў аўдыяказак з мэтай замацавання асаблівасцей ўспрымання слыхавой інфармацыі. Калектыўны аналіз зместу дзіцячых часопісаў і газет з мэтай пошуку літаратурных твораў для выразнага чытання ўголас па ролях. Складанне маўленчай размінкі на падставе матэрыялаў часопісаў і газет. Размеркаванне роляў. Мадэляванне сітуацыі «Запіс аўдыякнігі «Наш радыётэатр». Стварэнне рэкламнага сюжэта праекта «Наш радыётэатр».



«У скрыначцы з рознакаляровымі алоўкамі….»

Калектыўнае стварэнне коміксаў (мультфільма, дыяфільма) (1 г.)

Выбар мастацкіх твораў ці напісанне арыгінальнага сцэнарыя. Вызначэнне галоўнай думкі інфармацыйнага паведамлення, паводле якога будзе створана серыя малюнкаў. Актуалізацыя ведаў вучняў пра коміксы. Групавая праца па стварэнні і агучванні коміксаў. Прадстаўленне работ.



Запрашаем у незвычайную майстэрню (1 г.)

Майстраванне вырабаў з паперы, кардону і іншых матэрыялаў па апісаннях, прапанаваных у часопісах і газетах. Аргументацыя выбару таго ці іншага вырабу ў залежнасці ад уласных інтарэсаў вучняў. Арганізацыя выставы творчых работ вучняў. Прадстаўленне створаных вырабаў.



«Па сакрэту – усяму свету». Ствараем дзіцячы часопіс (газету) (1 г.)

Вызначэнне тэматыкі, выбар назвы часопіса (газеты). (Па меркаванні настаўніка і вучняў можа весціся праца па стварэнні насценнай газеты). Размеркаванне роляў. Абмеркаванне зместу рубрык. Падбор і стварэнне ўласных матэрыялаў. Калектыўнае афармленне артыкулаў. Прадстаўленне работы груп.



«Вясёлыя старты». Выкарыстанне інфармацыі аб спорце (1 г.)

Фізкультура і спорт на старонках часопісаў і газет, у тэле- і радыёэфіры. Героі сюжэтаў на спартыўныя тэмы. Асэнсаванне асноўнага сэнсу паведамлення ў розных фармулёўках і кантэкстах. Распрацоўка комплексу ранішняй гімнастыкі (фізкультурных хвілінак) на аснове атрыманай інфармацыі аб спорце. Стварэнне малюнкаў, вершаў, казак, апавяданняў на тэмы спартыўнага жыцця сям'і і школы.



Камп'ютарныя гульні і Інтэрнэт. Формула бяспекі (1 г.)

Выкарыстанне інтэрнет-тэхналогій у вучэбнай і пазашкольнай дзейнасці. Анкетаванне вучняў з наступным абмеркаваннем вынікаў адказаў на пытанне: “Чаму вучаць камп’ютарныя гульні?”. Пашырэнне ўяўленняў вучняў пра адукацыйныя і развіццёвыя камп’ютарныя гульні. Замацаванне правілаў захавання фізічнага і псіхічнага здароўя вучняў у форме гульні “Інфармацыйная аптэка”. Калектыўны праект “Распрацоўка сцэнарыя камп’ютарнай гульні”.



Наш тэлецэнтр (1 г.)

На выбар настаўніка і вучняў прапануюцца сюжэтна-ролевыя гульні «Ствараем пазнавальную праграму для дзяцей», «Рыхтуем выпуск навін нашай школы».

Калектыўны выбар тэмы тэлеперадачы на падставе вывучэння зместу дзіцячых часопісаў і газет (на выбар настаўніка і вучняў). Складанне плану інфармацыйнага паведамлення. Праца па группах над стварэннем тэлесюжэтаў, тэматычных інтэрв'ю. Выбар карэспандэнтаў, тэлевядучых. Падбор музычнага суправаджэння. Стварэнне рэкламнага тэксту. Мадэляванне сітуацыі прагляду тэлеперадачы, абмеркавання яе гледачамі. Выкананне правілаў тактоўных дыялагічных зносінаў.

Як выбіраюць хобі? Аўкцыён ідэй (1 г.)

Планаванне вольнага часу. Выбар заняткаў у вольны час з дапамогай газетнага артыкула, тэлесюжэта, рэкламы культурнай падзеі. Аналіз зместу друкаваных выданняў з мэтай пошуку і выканання займальных заданняў: загадак, рэбусаў, крыжаванак, настольных гульняў і інш. Выкарыстанне матэрыялаў часопісаў і газет для стварэння віктарын, крыжаванак, настольных гульняў (мазаіка, пазлы, лато і інш.). Складанне ілюстраванага каталога «Калекцыя захапленняў».



Абагульненне. Гульня-падарожжа па станцыях «Інфармацыйны навігатар»(1 г.)

Выкананне гульнёвых заданняў з мэтай дэманстрацыі вучнямі ўменняў самастойнага пошуку, аналізу і выкарыстання інфармацыі, выбару формы яе прадстаўлення. Падвядзенне вынікаў.



Чакаемыя вынікі:

У працэсе засваення інфармацыйнага блока праграмы факультатыўных заняткаў «Інфармацыйны навігатар» і выканання практычных заданняў навучэнцы

-павысяць агульны ўзровень інфармацыйнай культуры асобы, засвояць асноўныя элементы культуры чытача, гледача, слухача, Інтэрнэт-карыстальніка;

-пашыраць уяўленне пра ролю інфармацыі ў сучасным свеце, яе віды, крыніцы інфармацыі і іх асаблівасці, важнасць інфармацыйнай бяспекі ў жыцці кожнага чалавека;

-набудуць уменні пошуку інфармацыі па розных тэмах, яе крытычнага асэнсавання і выкарыстання ў рэальным жыцці;

-павысяць матывацыю адказных адносінаў да свайго здароўя ў працэсе працы з інфармацыяй;

-засвояць этычныя нормы паводзінаў на практычным узроўні, удасканаляць навыкі міжасабовых адносінаў;

-атрымаюць дадатковыя магчымасці ўдасканалення каштоўнасных установак асобы, праектавання ўласных інфармацыйных паводзінаў, развіцця камунікатыўнай актыўнасці і творчай сферы асобы.



Літаратура

Для настаўніка (асноўная):

1.Баранов, О.А. Экран становится другом: из опыта работы учителя. / О.А. Баранов. – Москва: Просвещение, 1979. – 96 с.

2.Бегак, Б. А. Воспитание искусством: для учителей нач. классов. / Б. А. Бегак.- Москва: Просвещение, 1981. – 94 с.

3.Дулатова, А.Н. Информационная культура личности / А.Н. Дулатова, Н.Б. Зиновьева. – Москва, 2007. – 171 с.

4.Зиновьева, Н.Б. Информационная культура личности: Введение в курс: Учеб. пособие для вузов культуры и искусства / Под ред. И.И. Горловой; Краснодар. гос. акад. культуры. - Краснодар, 1996. – 141с.

5.Иващенко, Ф.И. Психология воспитания школьников /Ф.И. Иващенко. Минск: Вышэйшая школа, 2006 – 189 с.

6.Искусство и школа: Кн. для учителя / Сост. А.К. Василевский. – М.: Просвещение, 1981 – 288 с.

7.Красный, Ю.Е., Курдюкова, Л.И. Мультфильм руками детей: книга для учителя. / Ю.Е. Красный, Л.И. Курдюкова. – Москва: Просвещение. – 1990. – 176 с.

8.Левицкая, А. А. Ваш ребёнок и реклама. / А. А.Левицкая. - Москва: МОО «Информация для всех». - 2011 – 98 с.

9.Николаева, О. Эпидемия XXI века: телевидение, Интернет и компьютерные игры. / О. Николаева. – Ростов н/Д: Феникс, 2008. – 253 с.

10.Толстых, А.В. Психология юного зрителя. / А.В. Толстых – Москва: Знание. 1986 – 80 с.

11.Челышева, И.В. Медиаобразование для родителей: освоение семейной медиаграмотности. / И.В. Челышева. Таганрог: Изд-во ТТИ ЮФУ, 2008.

12. Федоров, А.В. Словарь терминов по медиаобразованию, медиапедагогике, медиаграмотности, медиакомпетентности. / А.В. Фёдоров. Таганрог: Изд-во Таганрог. гос. пед. ин-та, 2010. - 64 c.

13.Курков, И.Н. Белтелерадиокомпания. Мир живого эфира / И.Н. Курков. – Минск: Медиафакт, 2007. – 304 с.

14.Кашлев, С.С. Интерактивные методы обучения. / С.С. Кашлев. Минск: ТетраСистемс, 2011. – 224 с.

Для настаўніка (дадатковая)

1.Мир детства: Младший школьник / под ред. А.Г. Хрипковой – М.: Педагогика, 1981. – 400 с.

2.Вохрышева М.Г. Формирование науки об информационной культуре // Проблемы информационной культуры: Сб. ст. Вып. 6. Методология и организация информационно - культурологических исследований / Науч. ред.: Ю.С. Зубов, В.А. Фокеев. - М.; Магнитогорск, 1997. - С. 57.

3.Хрипкова, А.Г., Колесов, Д.В. Гигиена и здоровье школьника /А.Г.Хрипкова, Д.В.Колесов. – Москва: Просвещение, 1988. – 191 с.

4. Котикова, О.П., Кухаронак, В.Г. Эстетическое воспитание младших школьников: пособие для учителей, педагогов внешк. учреждений / О.П. Котикова, В.Г. Кухаронак. – Минск: Научно-методический центр учебной книги и средств обучения, 2001. – 192 с.

Для навучэнцаў (асноўная):

1. Боборико, М. Как заболела и поправилась телепередача: повесть-сказка. / М. Боборико - Минск: Мастацкая литература, 2007 – 63 с.

2. Бутэвіч, А. Прыгоды віруса Шкодзі: незвычайная казка пра караля Віндаўса Вялікага, Віруса Шкодзю і чароўныя камп’ютары. / А. Бутэвіч - Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. – 62 с.

3. Шчукіна, В. М. Падказкі ў казках доктара Компі. / В. Шчукіна. - Мінск: Мастацкая літаратура, 2008 - 47 с.

4.Пшонік, Г.Б. Па падземным лабірынце / Г.Б. Пшонік. Гісторыі былога лесу – Мінск: Маст. літ., 2012. – 78 с.

5. Святохо, И.В. Знакомься: Интернет! / И.В. Святохо – Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. – 16 с.

6. Энциклопедический словарь юного зрителя. Москва: Педагогика, 1989. – 416 с.

Для навучэнцаў (дадатковая)

1.Симонович, С. В. Мой первый компьютер: Книга для детей, учителей и родителей. – М.: АСТ-ПРЕСС, Инфорком-Пресс, 1998. – 144с.

2.Зарецкий, А.В., Труханов А.В., Зарецкая М.О. Энциклопедия профессора Фортрана / М.: Просвещение, 1991. – 191 с.

3.Зыкина, О. Компьютер для детей / О.Зыкина. Москва: Изд-во Эксмо, 2005 – 112 с.

4.Симонович, С.В. Весёлая энциклопедия по компьютерам и информатике. / С. В.Симонович. – СПб.: Питер, 2005 – 224 с.

5.Дурейко, Л.И., Лосева Г.Д., Трафимова Г.В. Твой дом: основы безопасности жизнедеятельности. Минск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005 – 320 с.



Электроныя рэсурсы:

1. Сайт часопіса «Вясёлка»: http://www.veselka.by

2. Сайт часопісаў «Рюкзачок», «Рюкзачок. Мир путешествий», «Рюкзачок. Весёлый зоопарк»: http://www.p-shkola.by

3. Сайт газеты «Зорька»: http://www.zorika.by

4. Сайт часопіса «Юный спасатель»: http://www.spasatel.by

5. Мультфільм «Безопасный интернет детям»: http://azbez.com/node/2015

6. Відэаролік «Знакомимся с Интернетом»: http://azbez.com/node/2020

7. «Как помочь детям правильно использовать Интернет»: http://azbez.com/node/1287

8. «Основные правила безопасности в Интернете»: http://azbez.com/safety/internet

9.Безопасный Интернет. Памятка для родителей и детей :http://www.mamainfo.ru/news/601.html

10. Музей телебачання і радыё ў Інтэрнеце: http://www.tvmuseum.ru/
Прыкладны спіс музычнага матэрыяла,

мультыплікацыйных і мастацкіх фільмаў, рэкамендуемых

для праслухоўвання, прагляду і аналіза:

1.«Берегите воду» («Экран», 1982, режиссёр М.Купрач).

2. «Берегите электроэнергию» («Экран», 1986, режиссёр А.Левчик).

3. «Будь здоров, зелёный лес!» («Союзмультфильм», 1976, режиссёр М.Каменецкий).

4.«Приключения Буратино» («Союзмультфильм», 1959, режиссёры Д.Бабиченко, И. Иванов-Вано).

5.«Приключения Буратино» («Беларусьфильм», 1975, режиссёр Л. Нечаев).

6.«Песня Буратино» (сл. Ю.Энтина, муз. А.Рыбникова).

7.«Красная Шапочка» («Союзмультфильм», 1937, режиссёры З. Брумберг, В.Брумберг).

8.«Про Красную Шапочку» («Беларусьфильм», 1977 г., режиссёр Л. Нечаев).

9.«Песня Красной Шапочки» (сл. Ю. Кима, муз. А. Рыбникова»).

10.«Морозко» («Киностудия имени М.Горького», 1964, режиссёр А. Роу).

11.«Золушка» («Walt Disney», 1949, режиссёр К. Джероними, У. Джексон, Х.Ласки).

12.«Золушка» («Союзмультфильм», 1979, режиссёр И. Аксенчук).

13.«Золушка» («Ленфильм», 1947, режиссёры Н.Кошеверова, М. Шапиро).

14.«Хоть поверьте, хоть проверьте» (песня из мультфильма «Золушка», сл. И.Резник, муз. И.Цветков).

15.«Три орешка для Золушки» («Barrandov Studios, DEFA, «Deutsche Film AG», Deutsche Film-Aktiengesellschaft», 1973, режиссёр В. Ворличек).

16.«Калыханка» (записи телепередачи разных лет).

17.«Калыханка» (сл. Г.Буравкина, муз. В.Раинчика).

18.«Песенька Дзеда Барадзеда» (сл. А. Вольского, муз. Л. Захлевного).

19.«Калыханка» (сл. Л. Прончака, муз. Л. Захлевного).

20.«Мульцікі-пульцікі» (сл. и муз. Я. Жабко).

21. «Картинки с выставки». (фильм на музыку М. П. Мусоргского в исполнении С. Рихтера: «Союзмультфильм», 1984, режиссёр И. Ковалевская).

22.«Сказка о рыбаке и рыбке» («Союзмультфильм», 1950, режиссёр М.Цехановский).

23.«Сказка о мёртвой царевне и о семи богатырях» («Союзмультфильм», 1951, режиссёр-постановщик И. Иванов-Вано).

24.«Сказка о царе Салтане» («Союзмультфильм», 1984, кинорежиссёры И.Иванов-Вано и А.Мильчич).

25. «Кошкин дом» («Союзмультфильм», 1958, режиссёр Л. Амальрик).

26.«Кошкин дом» («Экран», 1982, режиссёр М. Новогрудская).

27.«Царевна-лягушка» («Союзмультфильм», 1954, режиссёр М. Цехановский.

28. «Вини Пух и все, все, все» («Союзмультфильм», 1969, режиссёр Ф. Хитрук).

29.«Малыш и Карлсон» («Союзмультфильм», 1968, режиссёр Б.Степанцев).

30. «Цветик-семицветик» («Союзмультфильм», 1948, режиссёр М.Цехановский).

31. «Пластилиновая ворона» (в фильме использованы рисунки детей мультстудии Центрального республиканского дворца пионеров г. Киева; «Экран», 1981, режиссёр А. Татарский).

32. «Вовка в тридевятом царстве» («Союзмультфильм», 1965, режиссёр Б.Степанцев).

33. «Волшебник Изумрудного города» («Экран», 1974 г., режиссер К.Малянтович).

34. «Светлячок и росинка» (Беларусьфильм, 1978, режиссёр Ю.Бутырин).

35.«Ловись, рыбка» (мультипликационный сериал «Маша и медведь»: «Анимаккорд», 2009, режиссёр-постановщик Д.Червяцов).

36.«Путь в приличное общество» (мультипликационный сериал «Смешарики»: «Мастер фильм», 2004, режиссёр Д. Чернов).

37. «Дюймовочка» («Союзмультфильм», 1964, режиссёр: Л. Амальрик).



38. «Дюймовочка» («A-1 Кино-Видео», 2007, режиссёр Л. Нечаев).

39. «Паровозик из Ромашково» («Союзмультфильм», 1967, режиссёр: В.Дегтярев).

40.«Песенка Паровозика (из мультфильма «Паровозик из Ромашково», муз. В.Юровского, сл. Г.Сапгира, Г.Цыферова).

41. «Трям! Здравствуйте!» («Экран», 1980, режиссёр Ю. Бутырин).

42. «Белогривые лошадки» (песня из мультфильма «Трям! Здравствуйте!», сл. С. Козлова, муз. В. Шаинского).

43. «Приходите в гости к нам» (песня из кинофильма "Там, на неведомых дорожках" (сл. Ю. Кима, муз. В. Дашкевича).

44. «Трое из Простоквашино» («Союзмультфильм», режиссёр В. Попов).

45.«Песенка путешественников» из музыкальной сказки «Незнайка и его друзья» (авт. Н. Носов, сл. И. Лебедева, муз. Г.Гладкова).

46. «Ужасно интересно» (песня из мультфильма «38 попугаев», сл. Г.Остера, муз. В.Шаинского).

47. «Новогодние приключения Маши и Вити» («Ленфильм», 1975, режиссёры И. Усов, Г. Казанский).

48. «Рапунцель. Запутанная история» («Walt Disney Animation Studios», 2010, режиссёры Н. Грено, Б. Ховард).

49.«Король Лев» («Walt Disney Pictures», 1994, режиссёры Р. Аллерс, Р. Минкофф).

50. «О вкусной и здоровой пище» (выпуск детского юмористического киножурнала «Ералаш «№ 190, эпизод 1, режиссёр А. Михалёв).

51.«Ябеда-корябеда» (выпуск детского юмористического киножурнала «Ералаш «№ 184, эпизод 2, режиссёр М.Рязанов).

52. «Подарок Деду Морозу» (выпуск детского юмористического киножурнала «Ералаш «№ 179, эпизод 1, режиссёр Н. Хлопецкая).

53. «Братья по разуму» (выпуск детского юмористического киножурнала «Ералаш «№ 168, эпизод 1, режиссёр А. Петрас).

54.«Завтрак аристократа» (выпуск детского юмористического киножурнала «Ералаш «№ 127, эпизод 3, режиссёр О. Фомин).



55.«Хорошие манеры» (выпуск детского юмористического киножурнала «Ералаш «№ 125, эпизод 2, режиссёр Н. Репина).


: wp-content -> uploads -> 2014 -> umodos -> fakult nach shkola
fakult nach shkola -> І. І. Паўлоўскі беларускае красамоўства
umodos -> Нацыянальны інстытут адукацыі палітыка беларусізацыі ў 1920-ыя гг
umodos -> Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў ХІ класа агульнаадукацыйных устаноў
umodos -> Краязнаўства вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для vi–ix класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Аўтар: Катовіч Наталля Канстанцiнаўна Мінск 2010 Тлумачальная запіска
fakult nach shkola -> Навукова—метадычная установа «нацыянальны iнстытут адукацыi» мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi беларусь
umodos -> Вучэбная праграма выяўленчае мастацтва I -v класы
fakult nach shkola -> Кніга запрашае ў падарожжа Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў для ii–iv класаў агульнаадукацыйных устаноў
fakult nach shkola -> Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе роднае слова для 1-4 класаў агульнаадукацыйных устаноў
fakult nach shkola -> Ix класы тлумачальная запіска




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка