Информационно-коммуникативные технологии в деятельности учителей-предметников



Дата канвертавання01.07.2016
Памер31.38 Kb.
ИНФОРМАЦИОННО-КОММУНИКАТИВНЫЕ ТЕХНОЛОГИИ В ДЕЯТЕЛЬНОСТИ УЧИТЕЛЕЙ-ПРЕДМЕТНИКОВ
(из опыта работы учителя белорусского языка и литературы)
Чистова Надежда Сергеевна,

учитель белорусского языка и литературы

ГУО «Романовичская средняя школа»

247003, Гомельский район,

д.Романовичи, ул.Школьная, 33

тел. +375293486382

e-mail: romanovichi23@yandex.by
Тэма: А.Федарэнка “Падслуханая казка”

Мэта: аналіз твора А.Федарэнкі “Падслуханая казка”, паказ адрознення літаратурнай казкі ад народнай;

развіццё памяці, лагічнага мыслення, звязнай мовы;

выхаванне адказнасці, пачуццё прыгажосці, патрыятызму


Ход урока

1.Арганізацыйны момант

Звонка празвінеў званок –

Усіх паклікаў на ўрок.

Тут ствараюць нам умовы –

І да працы мы гатовы.

2.Увядзенне ў тэму.

Давайце ўспомнім, які раздзел мы вывучаем?

Сёння мы пазнаёмімся з заключным творам у гэтым раздзеле “Падслуханая казка” Андрэя Федарэнкі.

Біяграфічныя звесткі (загадзя падрыхтаваны вучань) – слайд 1

3.Работа з тэкстам.

Прачытаўшы назву твора, ці можам вызначыць, ад каго пачута, дзе падслухана казка?

Чытанне тэкста з прагназаваннем.

Настаўнік чытае 1 абзац.

-Ці лёгкае гэта заданне? А якую б кветку намалявалі вы? Чаму менавіта такую?



Настаўнік чытае 2 абзац.

-А ці ведаеце вы ўсе гэтыя кветкі?



Настаўнік чытае 3 абзац (1 сказ).

-Як вы лічыце, пра што мог быць гэты сон? Заплюшчыце вочы і ўявіце тое, што снілася Марыйцы.



Настаўнік чытае абзац да канца пад музыку Чайкоўскага “Вальс кветак”.

-Ці можаце дакладна сказаць, якія кветкі найбольш спадабаліся Марыйцы? Якія б кветкі яна магла пачаць маляваць?



Фізкультхвілінка

Аналіз твора

1.Якое ўражанне аказаў на вас твор?

2.Чаму мы гэты твор лічым казкай?

3.Чым адрозніваецца народная казка ад літаратурнай?

4.З якой цяжкасцю сутыкнулася галоўная гераіня казкі пры выкананні дамашняга задання?

5.Апішыце поплаў, які прысніўся Марыйцы.

6.Пра якія краіны расказваюць маргарыткі на поплаве, што прысніўся Марыйцы?

4.Гульня “Фота-апісанне”(паказваецца слайд з выявай кветкі, вучні зачытваюць, як выглядае кветка ў творы).

5.Інсцэніроўка расказаў маргарытак розных краін (загадзя падрыхтаваныя вучні) – слайды

Настаўнік. Пра маргарытку складалі легенды, паданні, апявалі ў вершах. Зачытаць урывак з верша У.Духоўкі “Твае вочы”

Маргарытка валодае і лекавымі здольнасцямі: яна лечыць раны, дапамагае пры паралізаваных органах. Пры пятнах на целе неабходна закіпяціць гэтую траву з карэннямі ў дажджавой вадзе, вымыць ёю плямы – яны пройдуць. Лічыцца, што калі маці будзе дабаўляць у грудное малако сок маргарытак, то дзіця вырасце моцным і здаровым.

6.Гульня “Суадносіны”

1.Швецыя

1.праверка спаўнення жаданняў

2.Германія

2.букет ад рыцара

3.Аўстрыя

3.паходжанне назвы

4.Беларусь

4.легенда пра паходжанне

5.Грэцыя

5.помнік кветцы

6.Італія

6.звычай

7.Англія

7.прадвеснік вясны

8.Францыя

8.гісторыя краіны

Адказы:1-7, 2-1, 3-5, 4-8, 5-3, 6-4, 7-6,8-2

7.Падвядзенне вынікаў.

Спадзяюся, што вы сёння даведаліся шмат новага не толькі пра маргарытку, але і пра некаторыя звычаі і традыцыі розных краін. Як вы думаеце: маргарытку з якой краіны намалюе Марыйка і чаму?

Выстаўленне і каменціраванне адзнак

8.Д\З: с.138 (пытанні і заданні), складзіце на аснове твора казку пра любую іншую кветку.



9.Рэфлексія

Давайце створым калектыўныя маргарыткі “жаданняў”. На пялёстках вучні пішуць, што яны жадаюць сваёй краіне, школе, сям’і.
: files -> IKT
IKT -> Беларускай мовы І літаратуры шыбайла Святлана Юльянаўна
IKT -> Інфармацыйна–камунікацыйныя тэхналогіі на ўроках фізікі драніца Надзея Васільеўна
IKT -> Информационно-коммуникативные технологии в деятельности учителей-предметников
IKT -> Ўроках беларускай мовы І літаратуры як адзін з фактараў павышэння якасці адукацыі дабравольская Таццяна Паўлаўна
IKT -> Электронны тэст як сродак матывацыі І стымулявання да чытання сіняўскі Сяргей Іванавіч
IKT -> Сеткавае ўзаемадзеянне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу калтан Таццяна Уладзіславаўна
IKT -> Сеткавая суполка эфектыўная форма павышэння ўзроўню прафесійнага развіцця педагогаў Цуканава Вольга Генрыка
IKT -> Роля метадычнай работы ў павышэнні эфектыўнасці выкарыстання ікт у адукацыйным працэсе балюк Святлана Сяргееўна
IKT -> Выкарыстанне сэрвісаў Web 0 (Blogger, LearningApps) у практычнай дзейнасці настаўніка Усціна Ірына Васільеўна
IKT -> Выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій у дзейнасці настаўніка пачатковых класаў Багушэвіч Аксана Іванаўна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка