Информация о результатах работы за 2013 год



Дата канвертавання15.05.2016
Памер29.88 Kb.
Информация о результатах работы за 2013 год
Усяго у аддзел ЗАГС трапіла 2711 заяў і запросаў на выдачу і высылку дакументаў. Колькасць выданных дакументаў складае – 3458.

Зарэгістравана 897 запісаў актаў грамадзянскага стану, што на 131 запіс больш, чым у 2012 годзе. 594 запісаў саставіў аддзел ЗАГС, а 303 сельвыканкамы. Наібольшая колькасць запісаў састаўлена Шчыткавіцкім сельвыканкамам- 55, у Навадарожскім і у Языльскім па 53, у Старадарожскім і у Палажэвіцкім па 47, найменш у Пасецкім сельвыканкаме -28.

Унесена змяненняў у запісы актаў грамадзянскага стану – 109, выдана паўторных пасведчаннеў – 184.

Дзевяць грамадзян змянілі фамілію.

Каханне без межаў

Семнаццаць жыхароў нашага горада звязалі свой лёс з грамадзянамі краін замежжа: Украіна - 2, Расійскай Федыраціі - 10, Арменіі -2, Тунис -1, Азербайджан-1, Израиль-1, лицо без гражданства -1,

Перадумалі

Невыпадкова Кодэксам Рэспублікі Беларусь вызначаны тэрмін (ад 3-х дзён да 3-х месяцаў) для абдумвання такога важнага жыццёвага кроку, як стварэнне сямьі. Паспелі перадумаць свае планы чатыры маладыя пары, якія не гледзячы на пададзеныя заявы, на рэгістрацыю шлюбу так і не з’явіліся-перадумалі.

Шлюбны ўзрост

Звычайна дзяўчаты згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і аб сям’і шлюбны ўзрост устаноўлены з 18 гадоў. Сярэдни узрост уступлення у шлюб: дзяўчаты выходзяць замуж ў 27 гадоў, юнакі- у 29. У мінулым годзе ўзаконілі свае адносіны і стварылі сем’і - 193 пары маладажонаў, што на 50 больш, чым ў 2012 годзе. Наибольш нявест, якія уступілі у шлюб у 20 гадоў - 23, найбольшая колькасць жанихоу прыступае на 24 гады – их было 26.У горадзе зарэгістравалі шлюб-165 пары, на сяле- 28. Найбольш прыемных падзей было: у Дражнаўскім- 6,у Старадарожскім -5, у Новадарожскім, Языльским і Пасецкім па 4, сельвыканкамам, а вось у Палажэвіцкім шлюбаў не зарэгістравана зусім.

За 2013 год зніжаны шлюбны ўзрост –5 нявестам( у горадзе), што на 3 больш,чым у 2012 годзе- тром нявестам споўнілася па 17 год, а дваім па 16

Дарэчы, напамінаем, што аддзел ЗАГС аказвае новыя паслугі. Па жаданні асоб, якія збіраюцца уступіць у шлюб, цырымонія можа быць праведзена у нядзелю, можа быць праведзена з выездам на месца правядзення святкавання, а таксама па індывідуальнаму сцэнарыю. Гэта дае магчымасць маладым зрабіць свой галоўны дзень яшчэ больш незабыўным і яркім.

У гэтым годзе было праведзена 2 выездныя цырымоніі.
Падарункі ад бусліка

Летась такіх радасных падзей было 259: нарадзіўся 137 хлопчыкаў і 122 будучых нявест. А вось у 2012 годзе буслік прылятаў менш (на 50) - 209 раз.

Дзе – першы, а дзе –пяты

Нараджэнне першынцаў адсвяткавалі 114 сямей, другое дзіця нарадзілася ў 97 сем’ях. У мнагадзетных семьях дабавілася 48 неўмалят (30-трэціх па ліку дзяцей у бацькоў, 16-чацвёртых, 2-пятых).

У адносинах 64 дзяцей (53 у горадзе і 11 у сельскай мясцовасці) было зарыгістравана устанауленне бацькоўства (што на 42 больш, чым у 2012 годзе). А 50 на (15 больш, чым у 2012 годзе) маладыя жанчыны адважылася нарадзіць і выхоўваць сваё неўмалятка ў адзіноцтве.

У 2013 годзе у трох семьях нарадзіліся двойні, гэта у сем’ях Дмитрук, Грабинавых и Блинковых ( тры дзяўчынкі и тры хлопчыкі).

Самыя папулярныя

З кожным годам мяняецца мода на імёны, якімі называюць сваіх неўмалятак бацькі. У мінулым годзе першую прыступку рэйтынгу папулярнасці сярод хлопчыкаў займаў – Аляксей (13), Арцём (11, Кірыл (10). Сустракаліся і рэдкія імёны – Архіп, Далемір, Демір

У дзяўчат лідэрства летась трымали- Паліна (12), Анастасія (9), Анна і Мілана (6). Рэдкія імёна- Земфіра, Заріна, Сабіна.

Жыхары вёсак

У 2013 у вёсках раёна нарадзілася 90 (на 46 больш, чым у 2012 годзе) маленькіх жыхароў. У Старадарожскім сельвыканкаме 15, у Палажэвіцким і Шчыткавіцкім па 13 , у Новадорожскім-16, Дражнаўскім -9, у Языльскім -17.Самая меншая нараджальнасць у Пасецкім сельвыканкаме - 7.

Па добрых традыцыях

Супрацоўнікі ЗАГСаў стараюцца захоўваць і распаўсюджваюць старажытныя беларускія абрады і традыцыі .Урачыста з улікам народных звычаяў зарэгістравана 61 % шлюбаў. Жыхары раёна з задавальненнем святкуюць гадавіны вяселляў: 3 сямьі адзначылі “залатое”,

8 -“сярэбранае”.

Сумная статыстыка

Наведваюць ЗАГС і тыя, хто пахаваў родных і блізкіх.У мінулым годзе памерлі 351 чалавекі - на 31 менш, чым у 2012 г. (у 2012- 382, 2011-452), Амаль 58% нябожчыкаў –жыхары вёсак.

З першага студзеня 2013 года ЗАГС пачаў займаецца скасаваннем шлюбаў: хто не мае непаўналетніх дзяцей, спора аб нажым скарбу і жаданне абоіх старон. Скасавалі свій шлюб у ЗАГСе – 20 сямейных пар і 50 пар па рашэнню суда.

Начальнік аддзела ЗАГС



Н.Н. Карпіевіч
: dfiles
dfiles -> Шчучынскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Слонімскі раённы выканаўчы камітэт
dfiles -> Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”
dfiles -> Значимые мероприятия – 2015 года Библиотечная система
dfiles -> Загс паведамляе: 2014 год у лічбах І фактах
dfiles -> Бібліятэкі-юбіляры Мар’інагорская гарадская бібліятэка (1993) – 20 гадоў
dfiles -> Л. А. Антанюк Б. А. Плотнікаў Беларуская мова: прафесійная лексіка
dfiles -> Адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь па заявах грамадзян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка