Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі



Дата канвертавання15.05.2016
Памер28.62 Kb.
Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”

220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, к.2, тел./факс (017) 284-18-85,

E-mail: inlinasbel@tut.by; cайт інстытута: iml.basnet.by



Інфармацыйнае пісьмо

Паважаныя калегі!

Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у Міжнароднай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі "ТВОРЧАСЦЬ МАКСІМА ТАНКА Ў ДЫЯЛОГУ СЛАВЯНСКІХ ЛІТАРАТУР: ТРАДЫЦЫІ, НАВАТАРСТВА, НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АДМЕТНАСЦЬ", прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння акадэміка НАН Беларусі, народнага паэта, лаўрэата Ленінскай прэміі СССР і Дзяржаўных прэмій СССР і БССР Максіма Танка, якая адбудзецца 17-18 верасня 2012 г.

Напрамкі працы канферэнцыі:


  • Жыццё і творчасць Максіма Танка ў дыялогу славянскіх літаратур;

  • Пазалітаратурныя і ўнутрылітаратурныя фактары танкаўскага паэтычнага стылю;

  • Максім Танк – перакладчык, крытык, публіцыст; пераклады яго паэзіі на мовы славянскіх народаў;

  • Дзённікі і эпісталярый Максіма Танка, невядомыя старонкі біяграфіі паэта;

  • Вывучэнне творчасці паэта ў сярэднеадукацыйных і вышэйшых навучальных установах: новыя метадалагічныя падыходы і прынцыпы;

  • Паэтычныя жанры, віды, формы верша ў сучаснай паэзіі; суадноснасць зместавых і фармальных узроўняў паэтычнага твора;

  • Мова твораў Максіма Танка.

Формы ўдзелу ў канферэнцыі:

  • Даклад – да 15 хвілін;

  • Паведамленне – да 7 хвілін.

Рабочыя мовы: беларуская, руская, украінская, польская.

Да 5 верасня 2012 г. просім даслаць у аргкамітэт (на адрас інстытута: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, д.1, к.2, Інстытут мовы і літаратуры НАН Беларусі, аддзел тэорыі і гісторыі літаратуры ці на e-mail: swkol71@list.ru) матэрыялы выступленняў і заяўку ў наступнай форме:

Прозвішча, імя, імя па бацьку (ў поўнай форме)

Месца працы

Пасада

Вучоная ступень,вучонае званне

Тэлефон, e-mail

Хатні адрас

Назва даклада/ выступлення

Напрамак працы канферэнцыі

Аб неабходнасці браніравання нумара ў гасцініцы паведаміць да 1 верасня 2012 г.  Праезд, харчаванне і пражыванне ўдзельнікаў канферэнцыі ажыццяўляецца за кошт камандзіруючых арганізацый.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў выступленняў у камп’ютарным варыянце: гарнітура шрыфта Times New Roman, памер шрыфта --14, інтэрвал – адзінарны, палі – 20 мм, злева – 25 мм, аб’ём – да 6 старонак, зноскі афармляць у тэксце ў квадратных дужках (напрыклад, [2, с. 5]), спіс выкарыстаных крыніц размяшчаць у канцы даклада адпаведна паслядоўнасці іх выкарыстання ў тэксце. Пажадана не рабіць лішніх прабелаў, не выкарыстоўваць аўтаматычную табуляцыю і нумарацыю, двукоссе перадаваць выключна праз «елачкі». Зверху злева паўтлустым шрыфтам – прозвішча і ініцыялы (Пятрова І.Н.); наступны радок – злева горад і месца працы (г. Мінск, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка); праз інтэрвал па цэнтры – паўтлустым шрыфтам прапіснымі літарамі назва даклада; праз інтэрвал – тэкст даклада; у канцы пасля тэкста праз інтэрвал – спіс выкарыстаных крыніц.

Па выніках правядзення канферэнцыі будзе апублікаваны зборнік навуковых артыкулаў. Аргкамітэт будзе праводзіць адбор дакладаў, адпаведных заяўленым напрамкам працы канферэнцыі, для ўключэння ў зборнік. Аргкамітэт пакідае за сабой права рэдагавання і скарачэння матэрыялаў.



Кантактныя тэлефоны: аддзел тэорыі і гісторыі літаратуры – (017)284-25-01; прыёмная інстытута – (017)284 -18-85.

Аргкамітэт канферэнцыі
: sites -> default -> files
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 1 Перыядызацыя гісторыі Гісторыя
files -> Закон рэспублікі беларусь 3 ліпеня 2008 г. №420-з аб Правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 чэрвеня 2008 года Адобраны Саветам Рэспублікі 28 чэрвеня 2008 года
files -> 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі
files -> Арганізацыя дзейнасці Лятучага ўніверсітэта як рэалізацыя місіі
files -> Пытанні да экзамену па гісторыі Беларусі
files -> Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна»
files -> Гарадская палітыка ў беларусі: case-study рэканструкцыі гістарычнага цэнтра гродна
files -> Удой на карову (кг) Сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе (гр.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка