Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь


вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура»



старонка2/4
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.56 Mb.
1   2   3   4

вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура»

Від установы агульнай сярэдняй адукацыі

Колькасць вучэбных гадзін на тыдзень па класах

V

VI

VII

VIII

IX

X

XI

базавая школа

сярэдняя школа

школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апякунства бацькоў

санаторная школа-інтэрнат

вучэбна-педагагічны комплекс


2

2

1/2

2/1

1/2

2/1

1/2

кадэцкае вучылішча







2/1

1/2

2/1

1/2

гімназія

гімназія-інтэрнат


2
2
2/1
1/2
2/1
1/2
2/1

сувораўскае вучылішча

спецыялізаваны ліцэй







2/1

1/2

2/1

1/2

2/1

ліцэй










1/2
2/1

Тыпавым вучэбным планам вячэрняй школы на вывучэнне вучэбнага прадмета «Беларуская мова» адводзіцца па 1 гадзіне ў Х – ХІІ класах, вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура» – па 1 гадзіне ў Х, ХІ класах і 2 гадзіны ў ХІІ класе.

У сваёй дзейнасці настаўнікі беларускай мовы і літаратуры кіруюцца:

вучэбнай праграмай для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання: Беларуская мова. V–XI класы (Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012);

вучэбнай праграмай для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання: Беларуская літаратура.V–XI класы (Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012).

Звяртаем увагу, што пры пастаноўцы мэт вучэбных заняткаў неабходна арыентавацца на рэалізацыю задач, вызначаных вучэбнымі праграмамі. Мэта залежыць ад тэмы і зместу кожных заняткаў.

Праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» прапануе тры спісы літаратурных твораў:

для чытання і вывучэння;

для чытання і абмеркавання;

для дадатковага чытання.

У першым спісе прапануецца абавязковы мінімум твораў, вывучэнне якіх праходзіць усе тры этапы (успрыманне, аналіз, абагульненне). Творы з гэтай групы вывучаюцца тэкстуальна, дастаткова падрабязна, з выкананнем вусных і пісьмовых заданняў рознага характару (рэпрадуктыўнага, аналітычнага, творчага).

Творы другога спіса прапанаваны для чытання, асэнсавання, абмеркавання ў класе, для пісьмовага ці вуснага водзыву аб іх і г.д. Прадметам разгляду могуць быць праблема, герой, своеасаблівасць кампазіцыі і сюжэту.

Трэці спіс рэкамендацыйны і ўключае творы для дадатковага чытання. Гэта рэкамендацыйны спіс, які пашырае кола чытання вучняў. Ён не павінен быць аб’ёмным (1–3 творы з кожнага раздзела вучэбнага дапаможніка).

Колькасць вучэбных гадзін, якія адводзяцца вучэбнай праграмай на вывучэнне твора, не з’яўляецца абавязковай, а носіць рэкамендацыйны характар. Пры неабходнасці настаўнік можа павялічыць або зменшыць колькасць гадзін на вывучэнне якога-небудзь твора, пераразмеркаваўшы пры гэтым гадзіны ў межах тэмы.

Прапанаваныя праграмай анатацыі да аглядавых і манаграфічных тэм маюць арыенціровачны характар: у іх акрэсліваюцца кола праблем, ключавыя моманты, на якія мэтазгодна звярнуць увагу пры вывучэнні і абмеркаванні твораў. Настаўнік засяроджвае ўвагу на асобных пазіцыях, найбольш актуальных у канкрэтных класах.

Праграмай у ІХ – XI класах не прадугледжаны асобныя гадзіны на пазакласнае чытанне, але настаўнік абавязаны рэгулярна цікавіцца чытаннем вучняў і можа, пераразмеркаваўшы вучэбную нагрузку, правесці на працягу навучальнага года адны або некалькі вучэбных заняткаў пазакласнага чытання па выбраных творах.

Нагадваем, што з 1 верасня 2010 года ўступіў у дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» ад 23 ліпеня 2008 г. (далей – Закон). Новая рэдакцыя Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі (далей – новая рэдакцыя Правіл) – гэта не рэформа існуючага беларускага правапісу. Новая рэдакцыя правапісу з’яўляецца аптымальнай у сучаснай моўнай сітуацыі ў краіне і садзейнічае стабілізацыі правапісных нормаў беларускай літаратурнай мовы, забяспечвае пераемнасць традыцый пісьмовай беларускай мовы, спрыяе павышэнню прэстыжу беларускай мовы ў грамадстве як дзяржаўнай мовы нашай краіны і мовы тытульнай нацыі.

У пачатку навучальнага года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі неабходна правесці бацькоўскія сходы, педагагічныя саветы, класныя гадзіны з мэтай інфармавання бацькоў, настаўнікаў і вучняў са зменамі ў беларускім правапісе, якія адбыліся з прыняццем Закона, а таксама абнавіць інфармацыю на стэндах «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».

Звяртаем увагу, што матэрыялы, якія тлумачаць асобныя параграфы новай рэдакцыі Правіл, друкаваліся ў часопісах «Роднае слова», «Беларуская мова і літаратура», «Веснік адукацыі», у «Настаўніцкай газеце».

Працягваецца пераходны перыяд (з 1 верасня 2010 г. па 31 жніўня 2013 г.), вызначаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для якаснай арганізацыі працэсу навучання і выхавання па беларускай мове пасля ўвядзення ў дзеянне Закона. З мэтай азнаямлення вучняў са зменамі, якія адбыліся ў напісанні тых ці іншых слоў у адпаведнасці з новай рэдакцыяй Правіл, на вучэбных занятках па беларускай мове праводзяцца арфаграфічныя хвілінкі.

У пераходны перыяд пры праверцы навучальных, кантрольных, экзаменацыйных работ памылкі ў напісанні слоў, якія адпавядаюць правілам арфаграфіі 1959 года, настаўнікі павінны выпраўляць, аднак пры выстаўленні адзнакі не ўлічваць.

Пры правядзенні кантрольных дыктантаў, пераказаў трэба падбіраць тэксты, дзе не выкарыстоўваюцца словы, у якіх адбыліся змены ў правапісе. Калі ў тэкстах сустракаюцца такія словы, неабходна папярэджваць вучняў аб зменах у іх напісанні згодна з новай рэдакцыяй Правіл. Словы пажадана запісваць на дошцы, тлумачыць іх правапіс, а пры неабходнасці і лексічнае значэнне.

Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь распрацаваны вучэбна-метадычныя комплексы (вучэбная праграма, дыдактычныя матэрыялы, метадычныя рэкамендацыі) для правядзення факультатыўных заняткаў па беларускай мове ў пераходны перыяд «Вывучаем беларускі правапіс» для V –IX класаў і «Практыкум па арфаграфіі беларускай мовы» для Х–ХІ класаў. Факультатыўныя заняткі дапамогуць вучням засвоіць тыя змены, якія адбыліся ў беларускай арфаграфіі, і набыць практычныя навыкі правільнага напісання.

На вучэбных занятках па беларускай літаратуры пры чытанні і вывучэнні мастацкіх твораў таксама неабходна звяртаць увагу на напісанне слоў, у якіх адбыліся змены ў правапісе з улікам увядзення ў дзеянне Закона.

Падкрэсліваем, што ў пераходны перыяд пры правядзенні цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове з тэставых заданняў будуць выключаны словы, у правапісе якіх адбыліся змены. Гэту інфармацыю неабходна паведаміць будучым абітурыентам, а таксама іх законным прадстаўнікам (бацькам).

У 2012/2013 навучальным годзе ва ўсіх класах навучанне беларускай мове ажыццяўляецца па вучэбных дапаможніках, падрыхтаваных у адпаведнасці з новай рэдакцыяй Правіл.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Правіл звяртаем увагу на правапіс асобных слоў, змешчаных у наступных дапаможніках: «Беларуская мова», 5 клас (Ч. 1) – тунэль (ст. 33, пр. 54), дзясяты (ст. 108, пр. 184), дзявятага (ст. 109, пр. 186); «Беларуская мова», 5 клас (Ч. 2) – дэзынфармацыя (ст. 123, пр. 227); «Беларуская мова», 6 клас – эспандар (ст. 269, пр. 518); «Беларуская мова», 8 клас – Вялікае Княства Літоўскае (ст. 173, пр. 246; ст. 246, пр. 353); «Беларуская мова», 10 клас – кантрасныя (ст. 71, пр. 85), алітарацыяй, алітарацыі (ст. 89). Пры тлумачэнні тэмы «Правапіс й, ы пасля прыставак» («Беларуская мова», 5 клас (Ч. 2), ст. 122) настаўніку неабходна звярнуць увагу вучняў на тое, што літара і пішацца пасля прыставак між-, звыш-, контр-, гіпер-, а пасля прыстаўкі дэз- пішацца літара ы.

Вучэбны матэрыял па тэме «Сінтаксічныя прыметы сказаў з устаўнымі канструкцыямі» для Х класа размешчаны на сайце Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (раздзел «Вучэбныя прадметы» / «Беларуская мова і літаратура») пад назвай «Сказы з устаўнымі канструкцыямі».

Выкарыстоўваючы вучэбна-метадычныя дапаможнікі, слоўнікі і даведнікі, якія выйшлі да 2010 года, настаўнікі ажыццяўляюць адбор матэрыялу для арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй Правіл.

У дапамогу настаўніку распрацавана прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» (Мінск: НІА, Аверсэв, 2012), у якім прапануецца прыкладнае размеркаванне вучэбных гадзін па тэмах, вызначаных праграмамі. Настаўнік можа выкарыстоўваць прапанаванае планаванне без змен. У той жа час ён мае права ў межах вучэбных гадзін, якія адводзяцца на вывучэнне вучэбнага прадмета, уносіць у планаванне змены з улікам асаблівасцей класа.

У V–XI класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі прадугледжана наступная колькасць кантрольных работ за год:



Клас
Від работы

V



VІІ

VІІІ

ІХ

Х

ХІ

Беларуская мова

Дыктант

3

3

3

3

3

2

2

Пераказ

2

2

2

2

2

2

2

Тэставая работа







1

1

1

1

Беларуская лiтаратура

Класнае сачыненне









1

2

2

Кантрольныя работы павінны праводзіцца ў адпаведнасці з графікам, складзеным з улікам патрабаванняў санітарных норм, правілаў і гігіенічных нарматываў1 і зацверджаным кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі, але не больш чым па адным вучэбным прадмеце ў дзень у адным класе. Правядзенне кантрольных работ у панядзелак, на першых і апошніх вучэбных занятках чвэрці, а таксама на апошніх вучэбных занятках не дапускаецца.

Пры планаванні дамашняга задання неабходна ўлічваць патрабаванні, вызначаныя санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі. Дамашнія заданні павінны задавацца вучням з улікам магчымасці іх выканання: у V–VІ класах – да 2 гадзін, VІІ–VІІІ класах – да 2,5 гадзін, ІХ–ХІ класах – да 3 гадзін.

Інфармуем, што згаданы вышэй тэхнічны нарматыўны прававы акт, вучэбныя праграмы размешчаны на сайтах Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (edu.gov.by), Навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (www.adu.by).

Звяртаем увагу на неабходнасць выканання адзіных патрабаванняў да афармлення, вядзення і праверкі сшыткаў.

Па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» вучням неабходна мець 2 сшыткі ў лінейку для выканання навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ; па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура» – 1 сшытак для навучальных работ і 1 сшытак для кантрольных работ (ІХ–ХІ класы). Сшыткі для кантрольных работ захоўваюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі на працягу ўсяго навучальнага года і выдаюцца вучням для выканання адпаведных работ, работ над памылкамі.

Пры афармленні запiсу на вокладцы сшытка ўказваецца, для чаго прызначаецца сшытак (для работ па беларускай мове, для кантрольных работ па беларускай мове i г.д.), клас (выкарыстоўваюцца арабскія або рымскія лічбы), скарочаная назва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (у адпаведнасці са Статутам), прозвiшча, iмя ўласнае (поўнасцю) вучня ў родным склоне. Дапускаецца рабіць запіс аб прызначэнні сшытка і назве ўстановы адукацыі ў два радкі.

Узоры афармлення запiсу на вокладцы сшытка:



Сшытак

Сшытак

для работ

для кантрольных работ

па беларускай мове

па беларускай мове

вучня 8 „Б“ класа

вучаніцы 9 класа

сярэдняй школы № 2

Выгалавіцкай базавай школы

г. Наваполацка

Данiльчык Вольгi

Фёдарава Аляксандра







Сшытак

Сшытак

для работ

для кантрольных работ

па беларускай літаратуры

па беларускай літаратуры

вучаніцы V „А“ класа

вучня XI „А“ класа

сярэдняй школы № 13

гімназіі № 1 г. Віцебска

г. Гомеля

Аксёнава Аляксандра

Пятровай Кацярыны




Кожная ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі выбірае адзіны ўзор подпісу. Вокладка сшытка падпісваецца вучнем.

Заўвага. У прапісным варыянце выкарыстоўваецца адкрыццё двукосся ўнізе радка і закрыццё ўверсе (,,), іншыя абазначэнні сустракаюцца ў друкаваным тэксце або пры камп’ютарным наборы.

Пры афармленні работ у сшытках вучні павінны пісаць ад самага пачатку і да самага канца радка, пры неабходнасці падзяляючы словы для пераносу, захоўваць чырвоны радок. Усе запiсы ў сшытках робяцца шарыкавай ручкай з пастай сіняга або фіялетавага колеру акуратна, разборлiвым почыркам, выпраўленні памылковага напісання на правільнае выконваюцца без выкарыстання карэктара і т.п. Падкрэслiваннi членаў сказа, выдзяленні марфем у слове, схемы, табліцы выконваюцца акуратна алоўкам або ручкай, пры неабходнасці – з прымяненнем лiнейкi. Са знешняга боку старонкі ў сшытках па літаратуры неабходна адводзіць палі (у выпадку іх адсутнасці).

У сшытках для навучальных работ па беларускай літаратуры дата выканання работы запiсваецца лiчбамi на палях сшытка (15.09.2012), словы «Класная работа», «Дамашняя работа» не пішуцца, запісваецца тэма вучэбных заняткаў або від работы на тым жа радку, на якім на палях запісана дата выканання навучальнай работы. Запіс у сшытках афармляецца наступным чынам:

Вобраз Алеся Шпака, яго роля ў духоўным узвышэнні Вольгі Ляновіч

15.09.2012

У сшытках для кантрольных работ па беларускай літаратуры дата пішацца словамі па цэнтры радка. Запіс афармляецца наступным чынам:



Дваццатага красавіка

Сачыненне

Тэма Радзімы ў сучаснай беларускай паэзіі

У сшытках для навучальных і кантрольных работ па беларускай мове дата запісваецца словамі па цэнтры радка. На наступных радках пасля даты пішацца: «Дамашняя работа», затым «Практыкаванне», указваецца яго нумар (без знака №); «Класная работа» або «Работа над памылкамі». Пасля слоў «Класная работа» на наступным радку можа ўказвацца тэма вучэбных заняткаў (па меркаванні настаўніка). Від работы (пераказ, сачыненне, водгук i iнш.) указваецца на асобным радку. Загаловак навучальнай ці кантрольнай работы запісваецца без двукосся і кропкі ў канцы назвы (калі яна не з’яўляецца цытатай і складаецца з аднаго сказа). Запіс афармляецца наступным чынам:




Трэцяга верасня

Чацвёртага верасня

Восьмага кастрычніка

Дамашняя работа

Класная работа

Работа над памылкамі

Практыкаванне 12

Спосабы ўтварэння дзеясловаў







Пятага снежня

Сёмага лютага

Дваццатага красавіка

Дыктант

Пераказ

Сачыненне

Мой родны край

У лесе

З гісторыі майго роду

Памiж заключным радком тэксту навучальнай або кантрольнай работы i датай наступнай навучальнай або кантрольнай работы неабходна прапускаць 2 лiнейкi незалежна ад таго, колькі радкоў застаецца на старонцы сшытка. Калі пасля работы застаецца адзін радок на старонцы, дата запісваецца на верхнім радку наступнай старонкі.

У выпадку, калі пісьмовая работа ўключае дадатковае заданне, то на наступным радку пасля тэксту дыктанта або пераказу ўказваецца нумар варыянта. Нумар задання абазначаецца арабскай лічбай:

Варыянт 1 (Варыянт І)

1.

Сшыткі для навучальных работ па беларускай мове ў V–VІІ класах правяраюцца не менш чым адзiн раз у тыдзень ва ўсiх вучняў, у VІІІ–ІХ класах – адзiн раз у два тыднi, у Х–ХІ (XII) класах – адзін раз у месяц. Сшыткі для навучальных работ па беларускай літаратуры правяраюцца не менш чым адзін раз у месяц. У любой рабоце па беларускай мове і літаратуры, якая правяраецца, выпраўляюцца ўсе дапушчаныя вучнямі памылкі.

Праверка кантрольных работ ажыццяўляецца настаўнікам у наступныя тэрміны:

кантрольныя дыктанты, кантрольныя тэставыя работы правяраюцца і вяртаюцца вучням да наступных вучэбных заняткаў. У Х–ХІ класах кантрольныя дыктанты, тэставыя работы могуць быць вернуты вучням праз адзін – два вучэбныя заняткі;

кантрольныя пераказы па беларускай мове і класныя сачыненні па беларускай літаратуры правяраюцца і вяртаюцца вучням не пазней чым праз тыдзень у V–VІІІ класах і не пазней чым праз 10 дзён у ІХ–ХІ (ХІІ) класах.

Работа над памылкамі абавязкова выконваецца вучнямі пасля кантрольных работ і пры неабходнасці пасля навучальных работ у тых жа сшытках, у якіх яны пісалі адпаведныя навучальныя або кантрольныя работы. Работа над памылкамі, якая выконваецца вучнямі пасля кантрольных работ, праводзіцца толькі ў класе. Па выніках праверкі рабочых сшыткаў, работ над памылкамі па меркаванні настаўніка адзнака можа быць выстаўлена ў класны журнал. Калі адзнака за выкананую работу над памылкамі не выстаўляецца, тады факт праверкі работы ніяк не фіксуецца. Памылкі, дапушчаныя пры выкананні работы, выпраўляюцца ва ўстаноўленым парадку.

Пры праверцы сшыткаў па беларускай мове і літаратуры настаўнік выпраўляе ўсе дапушчаныя вучнямі памылкі (арфаграфічныя, граматычныя, пунктуацыйныя, маўленчыя, зместавыя) ручкай з пастай чырвонага колеру.

У навучальных, кантрольных, а таксама ў экзаменацыйных работах настаўнік выпраўляе дапушчаныя вучнямi памылкі наступным чынам:

няправiльна напiсаную лiтару або пунктуацыйны знак настаўнік закрэслiвае, падкрэслівае, надпiсвае правiльны варыянт і адзначае на палях наступнымі ўмоўнымі знакамі: I – арфаграфiчная; V – пунктуацыйная; Г – граматычная; З – зместавая; М – маўленчая памылкі; а – аднатыпная; н – нягрубая: I (а), V (н);

частку слова – закрэслівае гарызантальнай лiнiяй;

лiчбу, літару – закрэслівае наўскос.

Зместавыя i маўленчыя памылкі падкрэслiваюцца хвалiстай лiнiяй і адзначаюцца ўмоўнымi знакамi на палях.

Памылкі на правiлы, якiя яшчэ не вывучалiся, настаўнік падкрэслівае, выпраўляе, але на палях не адзначае і пры выстаўленні адзнакі не ўлічвае.

Пры праверцы дыктанта на наступным пасля тэксту радку дробам указваецца колькасць арфаграфiчных памылак (лiчнiк) i пунктуацыйных (назоўнiк).

Напрыклад:

2/3
За навучальныя і кантрольныя пераказы, пераклады, сачыненні, водгукі вучням выстаўляюцца дзве адзнакі: адна – за змест, другая – за пісьменнасць.

Пры праверцы сачыненняў, пераказаў, перакладаў, водгукаў, іншых творчых работ, якiя разлiчаны на адны або два вучэбныя заняткi, на наступным пасля тэксту радку настаўнік запісвае дробам у лічніку колькасць зместавых i маўленчых памылак, а ў назоўнiку дробу ўказвае колькасць арфаграфiчных, пунктуацыйных i граматычных памылак.

Напрыклад:


З – М

 

2-2

I – V – Г

 

2-2-1

Адзнакі за вядзенне сшыткаў выстаўляюцца ў класны журнал па меркаванні настаўніка.


: olderfiles
olderfiles -> Сармацкае кадзіла
olderfiles -> Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
olderfiles -> Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
olderfiles -> Табліца 6 вынікі паспяховасці па асобных прадметах
olderfiles -> Адзначце сказы, у якіх парушана лексічная спалучальнасць слоў
olderfiles -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт
olderfiles -> Ты жывеш у Беларусі Віктарына
olderfiles -> Беларускі дзяржаўны універсітэт курсавая работа па гісторыі заходніх І паўднёвых славян
olderfiles -> Урок па тэме "Фразеалагізмы"


1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка