Інтэлектуальна – пазнавальная гульня “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”



Дата канвертавання14.07.2016
Памер183.4 Kb.


Аддзел адукацыі, спорту і турызму Крупскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа №1

імя У.М.Марцынкевіча г.Крупкі”


Інтэлектуальна – пазнавальная гульня

Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

Закірава

Людміла Анатольеўна,

педагог-арганізатар

г.Крупкі, ул.Савецкая, 21

8-01796-55795

г.Крупкі,

2014

Мэта:


  • дапамагчы вучням у вывучэнні гісторыка-культурнай спадчыны роднай краіны і яе сучасных дасягненняў;

  • фарміраваць паважлівыя адносіны да гісторыка-культурнай спадчыны сваёй Айчыны;

  • выхоўваць пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры.


Абсталяванне:

  • мультымедыйная сістэма;

  • картка з тэмамі, нумарамі заданняў і іх коштам;

  • картка з тэмамі, нумарамі заданняў і іх коштам для кожнай каманды.


Гучыць фанаграма песні “Белоруссия” А.Пахмутавай, І.Дабранравава
Настаўнік:

Мяжуе з Польшчай, Украінай,

Расіяй, Латвіяй, Літвой.

Твой родны край, твая Айчына –

Жыццё тваё і гонар твой.

І ты яе запомні імя,

Як неба, сонца і зару.

Твая зямля, твая Радзіма

Названа светла –

Бе-ла-ру-сь. (Ю.Свірка )


Прывітанне, паважаныя сябры! Мы адпраўляемся з вамі ў падарожжа па нашай краіне. Нам неабходна падзяліцца на 3 каманды. У мяне ў руках кветкі: рамонкі, васількі і званочкі. Вам трэба выбраць сабе найбольш спадабаўшуюся кветку. І такім чынам мы падзелімся на каманды.
Паслухайце ўважліва правілы гульні:

Кожная каманда па чарзе выбірае намінацыю з прапанаваных на экране і адпаведна пытанне з азначанай колькасцю балаў (ад 10 да 80). Калі каманда не здолее адказаць у сваю чаргу на пытанне правільна, балы залічваюцца той камандзе, якая першая агучыць правільны адказ. У канцы гульні падвядзём вынікі, і каманда-пераможца атрымае ўзнагароду. Але пераможаных не застанецца, бо кожны з нас атрымае новыя веды, адкрые для сябе духоўныя скарбы роднай краіны.


А зараз вашай увазе прадстаўляем наша журы.
Прадстаўленне членаў журы




Намінацыя

Колькасць балаў

1

Дзяржава і яе сімвалы

10

20

30

40

50

60

70

80

2

Зямля Беларусі – краіна герояў

10

20

30

40

50

60

70

80

3

Культурная спадчына

10

20

30

40

50

60

70

80

4

Каменны летапіс

10

20

30

40

50

60

70

80

5

Зямля пад белымі крыламі

10

20

30

40

50

60

70

80

6

Песняры

10

20

30

40

50

60

70

80

7

У свеце народных традыцый

10

20

30

40

50

60

70

80

8

Крок у будучае

10

20

30

40

50

60

70

80


Заданні да ігры

Намінацыя І “Дзяржава і яе сімвалы”

Пытанне на 10 балаў: Кожны год у краіне ладзіцца шмат святочных мерапрыемстваў, прысвечаных розным памятным падзеям. Але ёсць у народа самае любімае свята. На яго заўсёды запрашаюць шмат гасцей з розных краін свету.Гэта свята сімвалізуе еднасць народа і дзяржавы, нашу самабытнасць. Адзначаецца яно ў дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Як называецца гэта свята і калі адзначаецца?

( Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – 3 ліпеня)
Пытанне на 20 балаў: Наша краіна – незалежная дзяржава. Але наш народ паважае іншыя народы і ганарыцца братэрскімі сувязямі. Адзначаецца як свята Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Калі адзначаецца гэта свята?

(2 красавіка)
Пытанне на 30 балаў: Кожная дэталь у гэтым дзяржаўным сімвале мае сваё значэнне. Зялёны колер тэрыторыі РБ у залатых промнях узыходзячага Сонца гаворыць аб тым, што ўсе свае думкі грамадзяне скіроўваюць да Айчыны: гэта наша зямля, нам чужой не трэба, але і сваёй не аддадзім.

Контур краіны знаходзіцца ў сярэдзіне сімвала, утворанага вянком з каласоў.

Пра які дзяржаўны сімвал ідзе размова?

( Герб)
Пытанне на 40 балаў: Наш сцяг мае тры колеры: чырвоны, зялёны і белы.

Чырвоны колер служыць знакам Сонца, сімвалізуе братэрства. Гэта знак шчаслівага жыцця. Зялёны колер – Прырода, гэта палі, лясы краіны. Гэта колер дабра, росту, развіцця, дабрабыту і міру.



Што сімвалізуе белы колер і арнамент ?

(Белы колер – колер свабоды,маральнай чысціні і мудрасці. Арнамент сімвалізуе працалюбства, працоўнае майстэрства)
Пытанне на 50 балаў: Гімн расказвае пра мінулае беларускага народа, жадае славы, росквіту, вечнага жыцця Беларусі, заклікае любіць і шанаваць нашу Радзіму. Хто з’яўляецца аўтарам музыкі і тэксту Дзяржаўнага Гімна?

(Музыка Нестара Сакалоўскага, словы Міхася Клімковіча, Уладзіміра Карызны)
Пытанне на 60 балаў: Герб і Сцяг Рэспублікі Беларусь прыняты ў выніку ўсенароднага галасавання 14 мая. Якога года?

(1995г.)
Пытанне на 70 балаў: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны Закон краіны. У нашай краіне было прынята пяць Канстытуцый : у 1919г., 1927г., 1937г., 1978г. Калі была прынята апошняя Канстытуцыя РБ?

(15 сакавіка 1994года)

Пытанне на 80 балаў: Назавіце важнейшае права чалавека, якое замацавана ў Канстытуцыі РБ.

(права на жыццё ў шырокім сэнсе слова)
Намінацыя ІІ “Зямля Беларусі – краіна герояў”
Пытанне на 10 балаў: Лёс нашай краіны ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны падзялілі яшчэ чатырнаццаць рэспублік, якія ўваходзілі ў склад СССР. Якая кодавая назва плана вайны фашысцкай Германіі супраць СССР?

(ад прозвішча германскага караля і імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыха І)?

(Барбаросса)
Пытанне на 20 балаў: Якая кодавая назва летняй (1944г.) стратэгічнай наступальнай аперацыі Чырвонай Арміі па вызваленні Беларусі?

(Баграціён)
Пытанне на 30 балаў: Што сімвалізуюць 4 штыкі-абеліскі Кургана Славы, узведзенага ля шашы Мінск – Масква?

(4 франты – удзельнікі вызвалення Беларусі)
Пытанне на 40 балаў: Як прозвішча аднаго з арганізатараў падпольнага і партызанскага руху, Героя Савецкага Саюза, з 1965 па 1980 гады – першага сакратара ЦК КПБ, які трагічна загінуў? Яго імя насіў да нядаўняга часу адзін з прыгажэйшых праспектаў горада Мінска?

(Пётр Міронавіч Машэраў)
Пытанне на 50 балаў: Як прозвішча палітычнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794г. у Польшчы, Беларусі і Літве. У 1776г. выехаў у Амерыку, дзе ўнёс вялікі ўклад у змаганне супраць англійскага каланіяльнага ўладарніцтва. Атрымаў званне генерала. У 1784 г вярнуўся на Радзіму, уключыўся ў нацыянальна-вызваленчы рух народаў Рэчы Паспалітай?

(Тадэвуш Касцюшка)
Пытанне на 60 балаў: Славуты дзяржаўны і грамадскі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, дыпламат. Вечным помнікам яму стаў падрыхтаваны і выдадзены яго дбаннем на беларускай мове адзін з найбольш дасканалых узораў сусветнай юрыдычнай думкі таго часу – Статут Вялікага Княства Літоўскага. Назавіце яго прозвішча.

(Леў Сапега)
Пытанне на 70 балаў: У ХІІ стагоддзі на беларускіх землях утварылася Вялікае Княства Літоўскае . Адным з самых моцных кіраўнікоў яго быў гэты князь. Пры ім ВКЛ стала найбуйнейшай еўрапейскай дзяржавай . Аўтарытэт яго ў свеце быў настолькі вялікі, што недзе каля 1410 года імператар Святой Рымскай імперыі Жыгімонт і сам папа Рымскі Марцін шукалі яго падтрымкі і прапанавалі яму каралеўскую карону, але перад каранацыяй ён памёр. Мікола Гусоўскі прысвяціў яму шмат радкоў у знакамітай паэме “Песня пра зубра”. Назавіце князя.

(Вітаўт)
Пытанне на 80 балаў: Назавіце прозвішча лётчыка, які стаў першым Героем Беларусі.

(Уладзімір Карват)
Намінацыя ІІІ “Культурная спадчына”
Пытанне на 10 балаў: Назавіце нашу святую, якую здаўна шануюць як нябесную заступніцу беларускай зямлі, як асветніцу нашых продкаў.

(Еўфрасіння Полацкая)

Пытанне на 20 балаў: У першага самастойнага ўладара Полацкага княства Рагвалода была дачка. Чаму яе называюць князёўнай з трыма імёнамі? (з якімі?)

(Рагнеда – Гарыслава – Анастасія)
Пытанне на 30 балаў: Назавіце імя друкара, год і горад, дзе пачалі друкавацца першыя кнігі на беларускай мове.

(Ф.Скарына, г.Прага 1517г.)
Пытанне на 40 балаў: Назавіце імя паэта-гуманіста эпохі Адраджэння, які паходзіў з сям’і паляўнічага. У 1518 годзе ў складзе польска-літоўскай дыпламатычнай місіі трапіў у Рым, дзе ў 1522 годзе стварыў свой лепшы твор – паэму – жамчужыну, прасякнутую любоўю да роднай зямлі.

(Мікола Гусоўскі)
Пытанне на 50 балаў: Пераносімся ў 1629 – 1680–я гады. На гэты час прыпадае дзейнасць славутага сына полацкай зямлі. Літаратурная спадчына паэта, драматурга, асветніка і філосафа даволі разнастайная: “ Буквар языка славенскага...”, “Рыфмалагіён”, “Вертаград мнагацветны”, камедыі, прытчы, казанні, рытуальныя прамовы-пропаведзі. Назавіце імя гэтага славутага дзеяча.

(Сімяон Полацкі)
Пытанне на 60 балаў: Адзін з самых вядомых прадстаўнікоў свайго роду, вялікі літоўскі гетман, адзін з прэтэндэнтаў на карону Рэчы Паспалітай. Мастак і цудоўны музыкант. Самы вядомы, створаны ім паланэз “Развітанне з Радзімай” носіць яго імя.

(Міхаіл Казімір Агінскі)
Пытанне на 70 балаў: Назавіце імя славутага мастака пачатку 20 стагоддзя, які нарадзіўся ў Беларусі, жыў і ствараў палотны ў Пецербургу, аўтара знакамітай карціны “Лютаўскі блакіт ”

(Февральская лазурь). (Ігар Грабар )


Пытанне на 80 балаў: Назавіце прозвішча скульптара, аўтара цудоўнага ансамбля на плошчы Якуба Коласа ў Мінску.

(Азгур)
Намінацыя ІУ “Каменны летапіс”
Пытанне на 10 балаў: Гэты будынак належыў сям’і Вайніловічаў як памяць па іх заўчасна памерлых дзецях Сымоне і Алене. Потым у гэтым будынку быў размешчаны Дом кіно. Сёння ў будынку лунаюць анёлы і гучыць духоўная музыка, працуе тэатр Зніч.

(Чырвоны касцёл)
Пытанне на 20 балаў: Назавіце архітэктурны помнік, які знаходзіўся на плошчы Свабоды ў Мінску. У савецкі час быў разбураны і толькі ў апошнія гады адноўлены на ранейшым месцы. У гэтым будынку размяшчаўся тэатр, праводзіў пасяджэнні губернатар, засядала гарадская дума.

(Ратуша)
Пытанне на 30 балаў: Гэты сабор пабудаваны ў Полацку ў ХІ стагоддзі па загаду Усяслава Чарадзея. У адной з яго келляў некаторы час жыла Еўфрасіння Полацкая. Менавіта ў гэтым саборы яна запрасіла блаславення будаваць Спаса-Еўфрасіннеўскую царкву.

(Сафійскі сабор)
Пытанне на 40 балаў: Назавіце царкву, якая пабудавана па загаду Еўфрасінні Полацкай. Яна захавалася да нашага часу і знаходзіцца ў складзе знакамітага жаночага манастыра. Сёння ў ёй захоўваюцца мошчы прэпадобнай заступніцы беларускай зямлі.

(Спаса-Еўфрасіннеўская царква)
Пытанне на 50 балаў: Дайце назву касцёлу, першае набажэнства ў якім адбылося ў 1700 годзе . На ім прысутнічалі кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст ІІ і рускі цар Пётр І. Ён займаў цэлы квартал. На жаль, нядаўна ў ім адбыўся пажар і там загінула палова каштоўных скульптур алтара. Сёння гэты касцёл уваходзіць у спіс архітэктурных каштоўнасцяў краіны.

(Фарны касцёл езуітаў у Гродне)

Пытанне на 60 ьалаў: Знакаміты замак, які набыў другое жыццё пасля рэстаўрацыі і зараз гасцінна прымае замежных і айчынных падарожнікаў. Яго старажытныя вежы і сцены з чырвонай цэглы прыцягваюць увагу ўсіх аматараў даўніны.

(Мірскі замак)

Пытанне на 70 балаў: Князі, што валодалі гэтым замкам, належылі да вельмі старажытнага роду. Іх нават называлі каралямі. Князёўна Барбара нават сапраўды стала жонкай польскага караля Зыгмунда Аўгуста ІІ, але праз год пасля каранацыі памерла. Існуе паданне, што каралева засталася жыць у сваім замку прывідам – гэта знакамітая “Чорная дама“. А “12 залатых апосталаў”, схаваных адным з гаспадароў замка, не знойдзены і да нашых дзён.

Пра які замак ідзе размова?



(Нясвіжскі замак)
Пытанне на 80 балаў: Гэта царква пабудавана на Вайсковых могілках у Мінску ў 1896-1898 гадах у гонар перамогі рускіх войск у руска-турэцкай вайне 1877-1878 г.г. Пад царкоўным будынкам размешчаны падвалы, якія ў час Вялікай Айчыннай вайны сталі сховішчам для мінчан ад прымусовага перамяшчэння ў Германію.

(Царква Аляксандра Неўскага)
Намінацыя V “Зямля пад белымі крыламі”

Пытанне на 10 балаў: Якая птушка з’яўляецца сімвалам роднай краіны?

(бусел)
Пытанне на 20 балаў: У гушчары старых бароў, як сляза, што ўпала з неба, блішчала вялікае возера... Назавіце самае вялікае па плошчы возера, размешчанае ў Мядзельскім раёне. Пра яго складзена шмат народных легенд і паданняў, а Максім Танк прысвяціў яму сваю паэму. Побач з ім размешчаны знакаміты беларускі курорт.

(возера Нарач)
Пытанне на 30 балаў: Якую расліну – сімвал беларускіх палёў – ўзгадвае Максім Багдановіч у славутым вершы “Слуцкія паясы”?

(васілёк)
Пытанне на 40 балаў: Якое дрэва распусціла галлё над курганам у знакамітай паэме Янкі Купалы “Курган”?

(дуб)
Пытанне на 50 балаў: Самая магутная жывёла нашых лясоў, якая захавалася толькі ў знакамітай пушчы. Мікола Гусоўскі прысвяціў паляванню на гэту жывёлу шмат радкоў сваёй паэмы.

(зубр)
Пытанне на 60 балаў: Самае старажытнае дрэва ў нашых лясах. Гэта асноўная парода, якая дае драўніну для будаўніцтва, вытворчасці высакаякаснай паперы, штучных валокнаў. З яго драўніны вырабляюць музычныя інструменты.

(елка)
Пытанне на 70 балаў: На месцы былой сельскагаспадарчай выставы быў заложаны Цэнтральны батанічны сад Акадэміі навук Беларусі .

У якім годзе адбылася гэта падзея?



( у 1931 годзе)
Пытанне на 80 балаў: У гэтым скверы горада Мінска ў 2001 годзе адбылася рэканструкцыя. Вядомасць яму надалі скульптурныя групы “Дзяўчынка пад парасонам” , “Дама”, “Курыльшчык”. Як называецца гэты сквер?

(Міхайлаўскі сквер)
Намінацыя VІ “Песняры”

Пытанне на 10 балаў: Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы! Назавіце аўтара гэтых бессмяротных радкоў.

(Якуб Колас)
Пытанне на 20 балаў: З творчасцю славутага песняра Янкі Купалы мы знаёмы з дзяцінства. Нас зачароўвае песня “Спадчына” на словы з аднайменнага твора. А ці памятаеце вы, дзе нарадзіўся пісьменнік?

(у Вязынцы)
Пытанне на 30 балаў: Сапраўднае імя гэтага пісьменніка – Іван Фёдараў. Прыгодамі яго “палесскіх рабінзонаў” цікавяцца падлеткі. Назавіце творчае імя пісьменніка.

(Янка Маўр)
Пытанне на 40 балаў: Гэтага пісьменніка называюць гонарам і сумленнем беларускай літаратуры. Дыяпазон яго твораў шырокі і разнастайны: ад казкі “Нямоглы бацька” да рамана “Каласы пад сярпом тваім”. У Віцебску яму пастаўлены помнік з надпісам “Быў.Ёсць.Буду.”

(У.Караткевіч)
Пытанне на 50 балаў: Паэт, які амаль усё жыццё правёў за межамі радзімы, але лічыў сваім абавязкам пісаць творы на мове свайго народа. Лёс адвёў яму кароткі тэрмін і адзіным прыжыццёвым зборнікам з’явіўся толькі “Вянок”.У 2007 годзе адбудзецца 90–я гадавіна з дня смерці паэта. Назавіце яго імя.

(Максім Багдановіч)
Пытанне на 60 балаў: Назавіце аўтара раманаў “Трэцяе пакаленне”, “Бацькаўшчына”, “Зямля” і інш. У 1938 годзе адсядзеў у турме каля 8 месяцаў.

(Кузьма Чорны)

Пытанне на 70 балаў: Пісьменнік, які з’яўляецца майстрам псіхалагічнага партрэта. Вайна наклала на яго творчасць глыбокі адбітак. Аповесці “Жураўліны крык”, “Трэцяя ракета”, апавяданні “Сваякі”, “Незагойная рана” і інш. уражваюць глыбокім псіхалагізмам.

(Васіль Быкаў)
Пытанне на 80 балаў: Назавіце пісьменніка – аўтара раманаў “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань”.

(Іван Мележ)


Намінацыя VІІ “Усвеце народных традыцый”
Пытанне на 10 балаў: Гэта старажытнае свята, калі розныя народы адзначалі зімовае сонцастаянне. Пазней пачатак сталі звязваць з Ражаством Хрыстовым. На свята людзі вадзілі “казу”, “мядзведзя”, насілі зорку. У святочных песнях былі самыя лепшыя пажаданні. За песні і пажаданні гаспадары дзячылі юнакоў і дзяўчат рознымі прысмакамі.

(Каляды)
Пытанне на 20 балаў: На гэта свята хлопцы і дзяўчаты водзяць карагоды, скачуць праз вогнішча і шукаюць самую чароўную кветку шчасця.

(Купалле)
Пытанне на 30 балаў: На якое вясёлае свята пачыналі гукаць вясну?

(Масленіца)
Пытанне на 40 балаў: Як называецца свята, калі ўшаноўваюць памяць памерлых продкаў?

(Дзяды)
Пытанне на 50 балаў: Як называецца цыкл народных песен, звязаных з земляробчым календаром?

(каляндарна – абрадавыя)
Пытанне на 60 балаў: Найвялікшае каляндарнае свята ў хрысціян.

Стала перасоўным святам ад 4 красавіка да 8 мая.



(Вялікдзень)

Пытанне на 70 балаў: Напярэдадні гэтага свята , 5 мая, беларусы ўшаноўвалі сімвал парадку, вясны, росквіту прыроды. Дзяўчаты на лузе выбіралі самую прыгожую дзяўчыну, апраналі яе русалкай, упрыгожвалі зеленню, вянком з кветак, вадзілі вакол яе карагоды і спявалі:

Блаславі, маці,

Ой, Лада, маці,

Вясну заклікаці...

(Юр’я)

Пытанне на 80 балаў:На якое свята спявалі прыпеўку:

Ой, чыя то дачка, як ягадачка,

Святы вечар добрым людзям!

Бацькова дачка, як ягадачка.

Як у сені ўвайшла – сені заззялі.

Як у хату ўвайшла – паны паўставалі.

(Каляды)
НамінацыяVІІІ “Крок у будучае”
Пытанне на 10 балаў: Гэтым будынкам можа ганарыцца кожны грамадзянін нашай краіны. “Храм навукі” мае агульную плошчу 112,6 тысячы квадратных метраў. На 22 паверсе знаходзіцца закрытая назіральная пляцоўка “Панарама”.

(Нацыянальная бібліятэка)
Пытанне на 20 балаў: Будынак на перакрыжаванні шляхоў. Яго прыгажосць, сучаснасць і зручнасць здзіўляюць наведвальнікаў нашай краіны.

(Вакзал)
Пытанне на 30 балаў: Гэты завод быў заснаваны ў 1946 – 1948 гадах. Яго прадукцыя носіць назву нашай дзяржавы і гэты брэнд вядомы далёка за межамі рэспублікі.

(Мінскі трактарны завод)
Пытанне на 40 балаў: У 1931 годзе была заснавана самая любімая ўсімі дзецьмі фабрыка. Яе салодкая прадукцыя карыстаецца вялікім попытам, а яе якасцю задаволены самыя патрабавальныя пакупнікі. Яе брэнды “Белавежская пушча”, “Алёнка” і інш.

(Камунарка)
Пытанне на 50 балаў: Імя дзяўчынкі Ксеніі Сітнік стала вядома жыхарам нашай краіны імгненна. Чаму?

(трыумф на Еўрабачанні)
Пытанне на 60 балаў: Гэта адна з самых маладых спартыўных пабудоў Мінска. Сучасны будынак з металу, шкла, бетону. Мае арэны для міні-футбола, для міжнародных спаборніцтваў.

(Чыжоўка-арэна)
Пытанне на 70 балаў: Прадукцыя гэтага завода прысутнічае дома амаль у большай паловы жыхароў краіны. Без яе немагчыма захаваць розныя прысмакі і стравы ў спякотны дзень.

(Мінскі завод халадзільнікаў Атлант)
Пытанне на 80 балаў: Назавіце фонд, які падтрымлівае таленавітую моладзь краіны і ў межах якой праграмы ён існуе?

(Прэзідэнтскі фонд па падтрымцы

таленавітай моладзі)
Настаўнік: Вось і скончана наша вандроўка па старонках гісторыі і сучаснасці нашай Радзімы. Пакуль будуць падводзіцца вынікі, я прапаную вам паслухаць музыкальны нумар.
Аб’яўляецца каманда – пераможца і ўзнагароджваецца.

Віншуем пераможцаў і спадзяёмся, што сустрэча з традыцыямі, звычыямі роднай зямлі абавязкова працягнецца, калі мы таго пажадаем, і на ўроках, і ў жыцці, бо мы – Беларусы, мы памятаем мінулае, мы ўдасканальваем сучаснае і будзем ствараць будучае. Ад кожнага з нас залежыць, якой будзе наша дзяржава. І кожны сам павінны задаць сабе пытанне: што асабіста я магу зрабіць для Радзімы? І тады з гонарам можна сказаць: “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!”

Дадатак :

Картка з тэмамі, нумарамі заданняў і іх коштам для кожнай каманды, дзе вядучы адзначыць атрыманыя балы.






каманды


Намінацыя


Колькасць балаў



1

Дзяржава і яе сімвалы

10

20

30

40

50

60

70

80

2

Зямля Беларусі – краіна герояў

10

20

30

40

50

60

70

80

3

Культурная спадчына

10

20

30

40

50

60

70

80

4

Каменны летапіс

10

20

30

40

50

60

70

80

5

Зямля пад белымі крыламі

10

20

30

40

50

60

70

80

6

Песняры

10

20

30

40

50

60

70

80

7

У свеце народных традыцый

10

20

30

40

50

60

70

80

8

Крок у будучае

10

20

30

40

50

60

70

80

Заўвага: У прэзентацыі на слайдах з пытаннямі размешчаны знакі-кропачкі ўверсе для таго, каб перайсці да слайда з нумарамі пытанняў і намінацый.




: gallery
gallery -> Канцэртная праграма «за беларусь»
gallery -> Графік работы клубаў і аб’яднанняў па інтарэсах
gallery -> Дарагія рабяты, улічваючы вашу занятасць у вучэбны час, рэкамендуем прачытаць праграмныя творы летам
gallery -> Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Выверскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”
gallery -> Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
gallery -> План выхаваўчай работы з вучнямі на IІI чвэрць
gallery -> Асавецкая сш любанскага раёна
gallery -> Ўдасканальваць вылічальныя навыкі ў межах 10 і ўменне рашаць задачы
gallery -> Кантрольны тэст па тэмах 1-7




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка