Интэлектуальная гульня “Хто жадае стаць мільянерам?” Падагульняючы ўрок па жанрах, відах і формах лірыкі



Дата канвертавання17.06.2016
Памер121.08 Kb.
Интэлектуальная гульня “Хто жадае стаць мільянерам?”

Падагульняючы ўрок па жанрах, відах і формах лірыкі.
Мэта:

Паўтарыць атрыманыя веды пра жанры, віды і формы лірыкі; узбагаціць слоўнікавы запас вучняў; развіваць у вучняў пачуццё адказнасці і самастойнасці; фарміраваць пачуццё патрыятызму да Радзімы, цікавасць да ўрокаў беларускай літаратуры.


Ход гульні:


  1. Арганізацыйны момант.

Праводзіцца інтэрактыўная гульня – Алітэрацыя імя.

Педагог тлумачыць метад і правілы яго рэалізацыі: алітэрацыя імя" - гэта дадатковая характарыстыка да імя ўдзельнікаў узаемадзеяння на тую ж літару, з якой пачынаецца імя (напрыклад, Сяргей сур'ёзны, Міхась мудры)

- Рабяты, вы любіце гуляць? (ДА). Сёння мы сабраліся, каб паіграць з вамі ў гульню, якая многім вам вядома. Гэта гульня “Хто жадае стаць мільянерам”? А хто з вас ведае, хто такі мільянер? (варыянты вучняў).

- Вы амаль угадалі. Мільянер – гэта ўладальнік багаццяў, якія ацэньваюцца ў мільёны якіх-небудзь грашовых адзінак. Але прызом, на жаль, сёння будуць не грошы, а вашы веды. Пераможца сённяшняй гульні абавязкова атрымае падарунак.

- А для таго, каб сёння перамагчы ў нашай гульні, трэба будзе скарыстаць усе раней набытыя веды па тэме “Лірыка”.


  1. Агучванне мэты ўрока.

Сёння на ўроку мы з вамі паўторым атрыманыя веды пра жанры, віды і формы лірыкі; будзем узбагачаць слоўнікавы запас; развіваць пачуццё адказнасці і самастойнасці; фарміраваць культурныя і патрыятычныя адносіны да нашай радзімы. На пачатку мэты я сказала, што мы з вамі сёння паўторым атрыманыя веды, але якія – спадзяюся падкажыце вы мне на працягу ўрока.


  1. Стварэнне каманд.

Настаўнік прапануе мяшок з рознакаляровымі фігуркамі: квадрацік, ромбік, круг, зорка. Удзельнікі па аднаму выцягваюць і сядаюць у групы.

  1. На экране манітора будуць з’яўляцца пытанні і чатыры прапанаваныя адказы, правільным з якіх будзе толькі адзін.

  2. Пятае, дзевятае і трынаццатае пытанні з’яўляюцца незгараючымі ўзроўнямі. Хто да іх дойдзе, у таго застанецца адпаведная адзнака. Звернемся да дошкі. На дошцы вісіць перавадная шкала грошаў і адзнак. Вы дайшлі да 5 пытання – ваша адзнака 6 балаў, да дзевятага – 8 балаў, да 13 – 9 балаў, да, 14,15 – 10 балаў. І на гэтых жа незгараючых узроўнях адна з каманд выбывае. Але ўдзельнікі яе не застаюцца сядзець, яны таксама адказваюць і зарабляюць грошы. А капітан сочыць за атрыманнем правільнай адзнакі з дапаможнікам.

  3. На абдумванне адказа на пытанне даецца 1 хвіліна. Капітаны павінны ўстаць з адказам і адначасова яго паказаць журы. Калі адказ не паступіў або адказ няправільны, гульня заканчваецца.

  4. Пытанні з кожным узроўнем ускладняюцца.

  5. Каманда можа карыстацца падказкамі толькі пачынаючы з 9 пытання. Удзельнікі могуць скарыстаць наступныя падказкі:

    1. 50:50 (убіраюцца 2 няправільныя адказы);

    2. «званок сябру»;

    3. «дапамога зала».

  1. За нашай гульнёй будзе сачыць кампетэнтнае журы – гэта сённяшнія нашы госці. Іх задача – выяўляць групу, якая павінна будзе пакінуць гульню. У журы на сталах ляжыць Ліст-лічылка, у якім журы трэба будзе адзначыць хто хутчэй і правільна даў адказ на пытанне.

ІV. Ітак, пачнём гульню.

1 пытанне.

Як называецца раздзел падручніка, у якім вывучаюцца жанры, віды і формы лірыкі?

А У трох абліччах

В Голасам душы і сэрца

Д Павольная плынь аповеду

С На сцэне і на экране.


  • Як здагадаліся, што гэта голасам душы і сэрца?

В: Тут вельмі проста здагадацца, таму што назва гаворыць сама за сябе. У трох абліччах – гэта калі мы гаворым пра роды: эпас, лірыку і драму. Павольная плынь аповеду – гэта, напэўна, будзе ісці размова пра эпічныя жанры: апавяданне, аповесць.

  • Дастаткова. А хто растлумачыць астатнія раздзелы?

В: На сцэне і на экране – гэта тое, што можна паглядзець у тэатры, на экране. І застаўся “голасам дышы і сэрца” – гэта раздзел, у якім вывучаюцца лірычныя творы, таму што лірыка адлюстроўвае жыццё праз пачуцці. Паэт давярае нам самае патаемнае.

  • Адкажыце, калі ласка, што вам дапамагло адказаць на першае пытанне?

В: Структура падручніка.

2 пытанне.

Словам “лірыкос” старажытныя грэкі называлі ______, якія чыталіся пад акампанемент ліры.

А драмы

В раманы


С вершы

Д навелы


- Давайце патлумачым свае меркаванні.

В: Правільны адказ С. Таму што, як мне падалося, у пытанні ёсць падказка – якія чыталіся пад акампанемент ліры, калі растлумачыць гэтае слова – старажытнагрэчаскі музычны інструмент, на якім ігралі, перабіраючы струны пальцамі. А верш – невялікі мастацкі твор, напісаны рыфмаванай мовай. На мой погляд, толькі верш падыходзіць, каб чытаць яго разам з лірай.



  • Давайце нагадаем, што такое навела, раман, драма.

В: навела-

В: раман –

В: драма -


В: Жанры лірыкі: эпічныя, драматычныя, лірычныя.

3 пытанне.

Якога віду лірыкі не хапае: інтымная, філасофская, пейзажная?



А грамадзянскай

В мастацкай

С экалагічнай

Д сімвалічнай

- У чым адрозненне гэтых відаў лірыкі? Інтымнай?

В:


  • Пейзажнай?

В:

  • Філасофскай?

В:

-Грамадзянскай?

В:


  • Адкажыце, калі ласка, што нам гэтае пытанне дапамагло ўспомніць?

В: Віды лірыкі.
4 пытанне.

У народнай песні “Бяроза з лістом” знайдзіце прыём паралелізму.

А Чалавек і чалавек

В Прырода і прырода

С Чалавек і жыццё

Д прырода і чалавек


  • Дакажыце. Чаму вы абралі такі адказ?

В: Таму што паралелізм – гэта разгорнутае параўнанне, у якім падзеі чалавечага жыцця супастаўляюцца са з’явамі прыроды. Канкрэтна па вершу – гэта супастаўленне з’явы прыроды (лістападу) і развітання маці і дачкі. Бяроза з лістком размаўляюць, як і маці з дачкой.

  • Мы зараз з вамі гаварылі пра якое тэарэтычнае паняцце?

В: Пра паралелізм.
5 пытанне.

Падумай, якой тэмай могуць быць аб’яднаныя апошнія тры страфы верша Я. Купалы “Спадчына”?

А. Агледзіны скарбу

В. Клопат пра захаванне спадчыны

С. Роздум пра старонку родную

Д. Культурнае жыццё мінулых часоў.

- Давайце паразважаем услых пра клопат.

В : Я лічу, клопат пра захаванне спадчыны, таму што паэта сапраўды хвалюе лёс за нашу краіну, за наша багацце. А гэта і духоўнае багацце, і сямейнае, і прыроднае. Ад першага да апошняга радка верш “Спадчына” прасякнуты вялікай любоўю паэта да ўсяго, што звязвае яго з РАДЗІМАЙ. Яе вобразы і малюнкі ён убіраў у сябе з самага маленства. Яны як дарагі скарб, страта якога роўна страце жыцця. Таму яго трэба захоўваць.

- Аб чым ішла размова ў гэтым пытанні?

В: Аб вызначэнні тэмы ў вершы Янкі Кпалы “Спадчына”.
6 пытанне.

Разгледзьце ілюстрацыю Міхася Балыгі да верша Я. Купалы «Спадчына». Якія агульныя вобразы вы заўважылі ў творах паэта і мастака?

А: Стары амшалы тын

В: Тое нуднае ягнят Бляянне-зоў на пасьбішчы

С: Крык вароненых грамад

D: У полі дуб апалены.


  • Чаму прыйшла да такой высновы __________?

В: Калі ўзяць не Д, а, напрыклад, А – стары амшалы тын, то тын – гэта “забор”. А на карціне ніякага забору мы не бачым. Тое нуднае ягнят Бляянне зоў на пасьбішчы – таксама, не адчуваецца праз гэтую карціну ніякага нуднага зову, тым больш ягнят. Крык вароненых грамад – дык тут варон няма зусім. Тут хутчэй можна было б сказаць – Аб ёй мне будзіць успамін на ліпе бусел клёкатам. А ў нас толькі буслы. Такім чынам Д.

  • Як мы зараз працавалі над гэтым пытаннем?

В: Мы супастаўлялі карціну і верш.

  • Правільна, можна сказаць – адлюстраванне паэзіі ў творах мастакоў.


7 пытанне.

Праслухайце запіс песні «Слуцкія ткачыхі» ў выкананні ансамбля «Песняры». Падумайце, хто з’яўляецца кампазітарам?



А: Ігар Лучанок

В: Анатоль Багатыроў

С: Ісаак Любан

D: Мікалай Сакалоўскі

- Каб адказаць на гэтае пытанне, вам трэба было ведаць нашых кампазітараў?

Хто вельмі добра рыхтаваўся да нашай гульні?

В: Тут не Анатоль Багатыроў, таму што песня была напісана ў сярэдзіне прошлага стагоддзя. А Анатоль Багатыроў – нацыянальны кампазітар, які вядомы больш як аўтар жыццясцвярджальных хораў, кантатаў. Напрыклад, “Беларускім партызанам”. Ісаак Любан вядомы нам як аўтар песні "Бывайце здаровы, жывiце багата...". Яго творчасць прыйшла хутчэй на 1929-1945 гады. Мікалай Сакалоўскі – вядомы больш па жанру вакальнай музыкі. Яго твор – Дзяржаўны гімна БССР (верасень 1955 года). Такім чынам – Ігар Лучанок. Тым больш што мы ўжо не раз слухалі яго творы на ўроках, і вы называлі нам яго як кампазітара гэтых твораў.


  • Дзякую. Песнi Iгара Лучанка — гэта не проста iнфармацыйнае цi энцыклапедычнае, а ўстойлiва-псiхалагiчнае словазлучэнне, роўнае такiм словазлучэнням, як, скажам, санеты Шэкспiра, або законы Ньютана… Творчасць кампазiтара магнетычная па сваёй сутнасцi, яна прыцягвае да сябе цудоўнае…

  • Што мы з вамі паўтарылі?

В: Вершы, пакладзеную на музыку, і кампазітараў Беларусі.

ФІЗКУЛЬТХВІЛІНКА



  • ДЛЯ ВАЧЭЙ

Зараз будуць рухацца прадметы, сачыце за імі.

Сіні шарык – васьмёрачка.

Ружовы шарык – васьмёрачка.


  • Карта Беларусі.


8 пытанне.

На колькі сэнсавых частак дзеліцца верш М. Багдановіча«Слуцкія ткачыхі»?

А: 2

В: 4


С: 3

D: 5


- Чаму вы вылучылі 3 часткі. Паразважайце, калі ласка?

В: Калі чытаеш верш, то адчуваецца думка аўтара пра прымус. Тут перамагае “чужая” тэма. Яна праходзіць, адольваючы ўсё, што звязвае з родным, нават дзявочыя сны. І як вынік гэтата – першая частка заканчавецца радкамі:

Свае шырокія тканіны

На лад персідскі ткуць яны, -

Другая частка пра тое, як вольна, як бы вырваўшыся з-за сцен панскага палаца ляцяць на волю радасныя думкі. Ляцяць да роднага краю, на радзіму васількоў. І трэцяя частка – гэта своеасаблівы вывад, дзя як перамога закрасаваў жывы цвяток радзімы васілька над мёртвым персідскім узорам.

Заміж персідскага ўзору

Цвяток радзімы васілька.


  • Дзякуй, вельмі поўны адказ. Я думаю ўсім зразумела, што зараз мы рабілі з вершам?

В: Дзялілі на часткі.

  • Правільна. Падзел верша на сэнсавыя часткі.

9 пытанне.

Вызначце памер верша Максіма Танка «Шчасце».

А: Харэй

В: Дактыль

С: Сінекдаха

D: Ямб


  • Давайце ахарактарызуем кожны памер.

В: Дактыль – трохскладовая стапа з націскам на першым складзе.

В: Харэй – двухскладовая стапа з націскам на першым складзе.

В: Ямб – двухскладовая стапа з націскам на другім складзе.

В: Сінекдаха – мастацкі троп, заснаваны на замене множнага ліку адзіночным ці часткі цэлым (або наадварот). Гэта не памер, а троп – словы, якія набываюць у вершы пераносны сэнс.



  • Вы падзялілі на склады і паставілі націск, у вас атрымаўся дактыль. Правільна. Таму можна сказаць, што ў гэтым заданні мы паўтарылі што?

В: Памер верша.
10 пытанне.

Паспрабуй замяніць перыфразу з верша А. Вярцінскага «Жыццё даецца…» - «віць светла-залатую ніць жыцця».

А: Адпачываць

В: Пражыць на адным дыханні

С: Жыць як набяжыць

D: Працаваць.


  • Раскажыце, чаму менавіта працаваць?

В: Перыфраза – гэта … . Тут адказ - працаваць, яшчэ можна дадаць – любіць, верыць. Я лічу, што без гэтых дзеянняў жыць немагчыма, нецікава. Пражыць на адным дыханні – значыць сённяшнім днём, не задумваючыся аб будучым, так нельга. Жыць як набяжыць – значыць плыць па лініі лёсу, ляцець па паветры. Тады ў чым цікавасць жыцця? Адпачываць – тут можна даць адказ прыказкай – той, хто не працуе, той не ясі, а значыць не жыве поўным жыццём.

  • Добра. Значыць у гэтым заданні мы з вамі паўтарылі

В: перыфразу.
11 пытанне.

Вобраз Багдановічавага васілька стаў сімвалам Беларусі. А ці можна лічыць сімвалічным вобраз зоркі Венеры?



А: Так, можна. Зорка Венера – сімвал вернасці ў каханні

В: Нельга, бо за сімвалам значэнне замацоўваецца трывала, паўтараецца ў многіх творах. А вобраз зоркі Венеры ёсць толькі ў адным вершы.



  • Чаму вы палічылі, што Зорка Венеры – гэта сімвал вернасці ў каханні?

  • Што паўтарылі?

В: сімвал у паэзіі
12 пытанне.

Перачытайце верш А. Куляшова «Бывай» і падумайце, якая жанравая форма найбольш адпавядае яго зместу?

А: Эпітафія

В: Ода

С: Элегія

D: Раманс



  • Адказалі правільна. А што вам падказала? Давайце раскрыем сутнасць гэтых жанравых форм.

В: Раманс – невялікі лірычны верш напеўнага характару пра каханне.

В: элегія – лірычны верш, прасякнуты сумным настроем з прычыны асабістага няшчасця, нераздзеленага кахання.

В: Ода – урачысты, узнёслы верш, хвалебная песня ў гонар важнай падзеі, з’явы.

В: Эпітафія – жалобны верш на ўшанаванне памяці памерлых.



  • Дык чаму элегія?

В: Таму што аўтар гаворыць Бывай свайму неспраўдзенаму каханню, на жаль яго каханая абрала сабе іншага.

  • Што мы з вамі паўтарылі?

В: Жанравыя формы.
13 пытанне.

Якія з прыведзеных ніжэй вершаваных радкоў найбольш выразна перадаюць паяднанасць (единство) чалавека з прыродай?

А: «Улажылі спаць мяне вы на зямлі»

В: «Бачу я, як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной, чую ў цішы, як расце трава.»

С: «Каб чорныя далі з мяцеліцаў ужо больш не шалелі над роднай зямлёй»

D: «У небе месяца праглянуў бледны рог»


  • Як здагадаліся?

В: Тут на пачатку трэба ісці ад таго, з якога верша гэтыя радкі. Радкі пад літарамі С і Д не патрабуюць, на мой погляд, доўгага разгляду, таму што тут адразу бачна – гэта з’явы прыроды. А вось літара А мяне насцярожыла, таму што можна сказаць, што прырода і чалавек разам у гэтых словах – улажылі спаць мяне вы на зямлі. Але гэты верш я ведаю – гэта “Цёплы вечар…” Максіма Багдановіча. Тут пераважае прырода над чалавекам, а не паяднанасць чалавека з прыродай. Такім чынам, паяднанасць ачна толькі ў В.

  • Такім чынам, назавіце, што мы з вамі тут паўтарылі?

В: Перадача праз прыроду ўнутранага стану лірычнага героя.
14 пытанне.

Да якой пары года можна аднесці вечар, пра які ідзе размова ў вершы

М. Багдановіча “Цёплы вечар…”?

А: Асенні

В: Зімні

С: Вясенні



D: Летні

-дакажыце вашу думку.

- Што мы рабілі ў гэтым заданні?

В: Праца са зместам лірычнага твору.


15 пытанне.

Працягніце, калі ласка, трыялет Сяргея Чыгрына: «Чыстая, вясёлая вада З красавіцкім сонейкам у згодзе. Па балоце першы бусел ходзіць – … .

А: З красавіцкім сонейкам у згодзе

В: Буслу кола пакладзі на дах

С: Будзе шчасце, кажуць у народзе

D: Чыстая, вясёлая вада.


  • Тут можна было адказаць, ведаючы толькі, што такое трыялет?

В: Трыялет – гэта форма лірычнага верша з васьмі радкоў, у якім два першыя і два апошнія, а таксама першы і чацвёрты радкі аднолькавыя.

-Правільна, апошняе, што мы з вамі паўтарылі?

В: Трыялет. Форму верша.

V.ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ.

Давайце звернемся да дошкі і адкажам на пытанне: “Якая мэта ў нас з вамі сёння была на ўроку?”

В: Сёння на ўроку мы паўтарылі наступны матэрыял: пералічвае на дошцы, працавалі з вершамі, параўноўвалі карціну і твор, вызначалі памер верша, віды, жанры лірыкі.



  • Малайчына. Ітак, падвядзем вынікі нашага занятка.

Прыём “СМС”.

Пасля завяршэння занятку кожнаму з вас прапануецца запоўніць СМС –ку, атрымаўшы пры гэтым наступную інструкцыю: "Што вы думаеце аб пройдзеным занятку? Што было для вас важным? Чаму вы навучыліся? Што вам спадабалася? Што засталося няясным? Напішыце мне, калі ласка, аб гэтым кароткае пасланне – СМС з 15 слоў. Я жадаю пазнаць ваша меркаванне для таго, каб улічваць яго ў далейшай працы."



VI. ДАМАШНЯЕ ЗАДАННЕ.

Стар. 115 – 116, адказаць на пытанні.

5-6 балаў – 1-6 пытанні.

7-8 балаў – 1-8 пытанні

9-10 балаў – 9,10 пытанні.

VII. АДЗНАКІ.

Вучні абменьваюць грошы на адзнакі. Шкала на дошцы. Капітаны сочаць за правільнасцю перавода грошаў на адзнакі.



  • 1-я каманда, якая выбыла, у вас 6 балаў. Але вы маглі набраць да 8. Ці атрымалася ў каго-небудзь?

  • 2- я каманда – у вас 8 балаў. Вы маглі падняць на бал. Ці атрымалася ў каго-небудзь?

  • 3-я каманда – у вас 9 балаў. Ці атрымалася ў каго-небудзь павялічыць на бал? – Не. На жаль.

РЭФЛЕКСІЯ.

Раскажу вам невялікую прытчу.

Нясуць тры чалавекі за плячыма ў мяхах каменне.


  • Чым вы займаецеся? – спыталі ў іх.

  • Цягну гэтыя праклятыя камяні, - злосна адказаў першы.

  • Зарабляю сабе на хлеб, - стомлена прамовіў другі.

  • А я будую храм, - радасна паведаміў трэці…

Пачуцці якога з гэтых трох чалавек адпавядаюць вашаму стану пасля сённяшняга ўрока? Чым для вас быў урок? Працай, якая пакінула толькі стому?

Вы працавалі толькі дзеля адзнакі і пахвалы? А можа, вы будавалі храм? Зрабіце кожны свой выбар. (Вучні змяшчаюць квадрацікі, зоркі і г.д. на малюнку з грудай камянёў, грашыма і храмам).



Мне асабіста ўдалося сёння пабудаваць храм. Але я ўзводзіла яго разам з вамі, закладваючы ў падмурак вашы веды і цудоўныя адказы.




: olderfiles
olderfiles -> Сармацкае кадзіла
olderfiles -> Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
olderfiles -> Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
olderfiles -> Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
olderfiles -> Табліца 6 вынікі паспяховасці па асобных прадметах
olderfiles -> Адзначце сказы, у якіх парушана лексічная спалучальнасць слоў
olderfiles -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт
olderfiles -> Ты жывеш у Беларусі Віктарына
olderfiles -> Беларускі дзяржаўны універсітэт курсавая работа па гісторыі заходніх І паўднёвых славян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка