Інтэрпрэтацыя смi як дыскурсу у кантэксце полiэтнiчнасцi мiжнародных зносiн



Дата канвертавання05.07.2016
Памер96.69 Kb.
Віктар Іўчанкаў

Беларускi дзяржауны унiверсiтэт
ІНТЭРПРЭТАЦЫЯ СМI ЯК ДЫСКУРСУ У КАНТЭКСЦЕ ПОЛIЭТНIЧНАСЦI МIЖНАРОДНЫХ ЗНОСIН

(ТЭАРЭТЫЧНЫ АСПЕКТ)
Найважнейшы аспект дыскурса – спецыфіка інтэрпрэтацыі якая задаецца ў яго рамках У значнай ступені ад гэтага залежыць наколькі разбураецца камунікацыя паміж сацыяльнымі суб'ектамі Сітуацыя акумулявання разумення і адсутнасці камунікацыі якраз і пацвярджае розніцу паміж дыскурсамі ўзаемадзеючых суб'ектаў Такім чынам адбываецца дэмаркацыя маўлення Для любога носьбіта мовы і ў такой жа ступені матываваных грамадствам каштоўнасцей уласціва адасобле­насць ад знешняга свету Адмежаванне ад іншых сацыяльных суб'ектаў звязана з фарміраваннем калектыўнай ідэнтычнасці яе канструяванне адбываецца пры дапамозе моўных сродкаў яно ўключае ў сябе агульныя калектыўныя самавызначэнні уяўленні пра сацыяльнае асяроддзе мэты погляды на магчымасці і абмежаванні калектыўных дзеянняў

Развіццё атрымліваюць тры стратэгіі назавем умоўна першай інтэрпрэтацыйнай групы якія з кагнітыўнай прыроды навокалля выдзяляюць “чалавека ўспрымаючага” “чалавека думаючага” “чалавека дзеючага” Скажэнне камунікатыўных адносін мае “небяспеку” спарадзіць канфрантацыю паміж суб’ектамі камунікацыі – СМІ і рэцыпіентам

Фундаментальнай рысай савецкага медыядыскурсу можна лічыць парушэнне фактуальнай прэзумпцыі, адсутнасць у ідэолагаў савецкага часу дзейснага маўленчага статусу, г.зн. арыентацыі не толькі на сацыяльна значнае, але і на духоўнае жыццеўладкаванне на этычна адказаны дыктум – сукупнасць маўленчых ўчынкаў як сацыяльных дзеянняў. Добра памятаем наколькі скажоным і збедненым быў асноўны від рытарычнай дзейнасці – дарадчае (ці палітычнае) красамоўства Катонаўскі запавет “Vir bonus dicendi peritus” не меў магчымасці не толькі праявіць свае мажлівасці а цалкам адвяргаўся саступаючы месца суцэльнаму маналагізму чытанню з паперак і вытворчасці аднапартыйных прамоў падрыхтаваных пракламацыйнай машынай калектыўнага апарату

Вылучэнне трох стратэгій кагнітыўнай апрацоўкі тэксту якія “канфрантуюць” паміж сабой у савецкім дыскурсе натуральна можна папоўніць яшчэ адной – стратэгіяй “чалавека пішучага” Яна блізка звязана са стратэгіяй “чалавека думаючага” (розніца выяўляецца толькі ў функцыянальным дзеянні і прафесійнай прызначанасці калі першая з’яўляецца агульнай глабальнай то другая – прыватнай абмежаванай сацыяльнай роллю журналіста) Нездарма гаворачы пра адносіны да рэчаічнасці якія праяўляюцца шматаспектна даследчыкі медыядыскурсу вылучаюць “чалавека прыватнага” і “чалавека сацыяльнага” – другая інтэрпрэтацыйная група стратэгій Маецца на ўвазе праяўленне дыхатаміі тэкставай дзейнасці журналіста журналіст як аўтар выступае ў дзвюх іпастасях “аўтар – чалавек сацыяльны” і “аўтар – чалавек пішучы” Гэта і вызначае сутнасную сігніфікацыю публіцыстычнага тэксту што у сваю чаргу прыводзіць да характарыстыкі не толькі публіцыстычнага тэксту а стылю эпохі 

Як “чалавек прыватны” журналіст выступае тады калі гаворыць ад імя грамадства і таксама ад свайго аўтарскага “я” Значыць чалавек сацыяльны з’яўляецца і чалавекам прыватным Можам канстатаваць што “чалавек пішучы” праяўляецца індывідуальна ў соцыуме і выступае прадстаўніком грамадскіх інтарэсаў На сёння маем сітуацыю калі “чалавек прыватны” максімалізуецца ў публіцыстычным тэксце вынікам чаго з’яўляецца паступовае ўзмацненне агенснай пазіцыі рэпрадуцэнта

У прэсе мінулага тыповай была семантычная характарыстыка пасіўнага ўдзельніка камунікатыўнай сітуацыі дзейснага ў ёй але якую ён не кантралюе і не выконвае – пазіцыі пацыенса Яна праяўлялася ў абазначэнні таго суразмоўца які знаходзіцца ў пэўным стане або ва ўказанні на аб’ект уздзеяння які адпаведна мяняе свой стан

Сучасная прэса не адышла далёка ад традыцый мінулага але ў ёй як ужо адзначалася вышэй наглядаюцца пэўныя зрухі ў трансфармацыі тыповай семантычнай характарыстыкі ўдзельніка камунікатыўнай сітуацыі Аднак у процівагу мінуламу ў публіцыстычным тэксце пачатку ХХІ ст усё часцей знаходзіць месца адушаўлёны ўдзельнік сітуацыі яе намераны ініцыятар які кантралюе сітуацыю непасрэдна выконвае адпаведнае дзеянне – агенс (агентыў) “Дальнобойщики просят внимания”; “Байцы ўспаміналі мінулыя дні; “И белорусы прирастают Сибирью”;“Судьи сажают деревья”; “Министр едет в гости ; “Ухажер стелил мягко (Рэспубліка) і гд

Зыходзячы з прамых характарыстык “чалавека ўспрымаючага” “чалавека думаючага” “чалавека дзеючага” генератарам маўленчага руху якіх выступае “чалавек пішучы” можна вывесці схематычную мадэль сукупнай моўнай асобы SMA = Т* ± Т** ± Т*** дзе SMA – сукупная моўная асоба ± – знак інтэгравання на знешнім узроўні і супрацьпастаўлення ілакутыўных дзеянняў на ўнутраным Т* – “чалавек успрымаючы” Т** – “чалавек думаючы” Т*** – “чалавек дзеючы” У праекцыі на тэкставую дзейнасць журналіста формула відазмяняецца наступным чынам SMA = Т х  + Т  + (Т* ± Т** ± Т***) дзе Т – “чалавек пішучы” Т – “чалавек сацыяльны” Т – “чалавек прыватны” Стратэгіі яб’яднаныя сацыяльнай накіраванасцю успрымаць думаць дзейнічаць сумуюцца са складнікамі стратэгіі інтэгруючай у сабе двух агенсаў – прыватнага і сацыяльнага у сваю чаргу апошнія актывізуюцца пад стратэгічным інтэгралам “чалавека пішучага” Працэс прапанаванай кампаноўкі кагнітыўнай прыроды дыскурса СМІ складаны і патрабуе некаторых інтэрпрэтацыйных уводак у праблему выяўлення ў журналісцкай дзейнасці характарыстык сукупнай моўнай асобы Сінхроннае вывучэнне гэтага феномену не ўяўляецца без аналізу адпаведнасці маўленчых актаў з сацыяльным вопытам грамадства Таму на першы план вылучаюцца лакуцыі ілакуцыі і перлакуцыі выразна рэпрэзентаваныя ў любым публіцыстычным тэксце

У сітуацыі маўленчага ізамарфізму ХХ ст. не высветлена роля “чалавека пішучага” / журналіста які па сутнасці ствараў сукупную моўную асобу і пры гэтым нёс у сабе ўсе яе характарыстычныя рысы выступаў у ролі верагоднага інтэрпрэтатара створанага ім тэксту

Публіцыстычны тэкст маркіруе прасвятленне ролі той ці іншай стратэгіі ўладкавання жыццёвай прасторы і месца чалавека / носьбіта мовы ў ёй Чалавек апынаецца ў фокусе публіцыстычнага тэксту / дыскурса выяўляючы шматвектарнасць камунікатыўнага ўзаемадзеяння з ім праз розныя аспекты сацыяльнай дзейнасці чалавека раскрываецца лакальная кагерэнтнасць яго з тэкстам.

“Чалавек сацыяльны” і “чалавек пішучы” як стратэгіі розных напрамкаў (стратэгія “чалавек пішучы” знаходзіцца ў інтэгральным дачыненні да стратэгій першай групы стратэгія “чалавек сацыяльны” стварае дыхатамію камунікатыўнага ўзаемадзеяння журналіста як асобы сацыяльнай з грамадствам “чалавекам прыватным”) уваходзяць у парадыгму арганічна ўзаемазвязаных кампанентаў кагнітыўнага працэсу Публіцыстычны тэкст выступае ў гэтым выпадку цэнтральнай пазіцыяй да кожных са стратэгій розніца складаецца толькі ва ўплыве апошніх на сам тэкст

Так стратэгііі “чалавека прыватнага” і “чалавека пішучага” / журналіста пры рэзкай дыферэнцыяцыі (верагодны маніпулюючы ўплыў) маюць праяўляцца на камунікатыўным узроўні як непасрэдныя ўдзельнікі дыялогу На сацыяльным узроўні стыхійна арганізоўваюцца ва ўзаемадзеянні “чалавек сацыяльны” / журналіст і “чалавек дзеючы” Пры добра наладжанай тактыцы першага вымушаюцца дзеянні другога На кагнітыўным узроўні актывізуецца стратэгія “чалавека ўспрымаючага” як непасрэднага скарыстальніка прапанаванай інфармацыі што павінна адлюстроўвацца ў мысленчых працэсах і інтэлектуальных інтэрпрэтацыях “чалавека думаючага”

Падзейнасць публіцыстычнага тэксту выразна праяўляецца ў тэматычных рэпертуарах фрэймаў – структур якія рэпрэзентуюць стэрэатыпныя сітуацыі ў свядомасці чалавека і па якіх наладжваецца інтэрпрэтацыя канкрэтнага паведамлення Структурна-сістэмныя адносіны стратэгіі і тактыкі моўна-камунікатыўнага ўзаемадзеяння суб’ектаў СМІ наглядна перадаюцца ў схеме

Тэматычныя рэпертуары дыскурса ахопліваюць усе сферы чалавечай дзейнасці ў такой меры як і канкрэтная тэма адлюстроўвае рэчаіснасць Яна можна сказаць складаецца з розных фрагментаў з’яў жыцця прыроды прадметнага рэчыўнага свету Пры інтэрпрэтацыі дыскурса носьбіт мовы зыходзіць са сваіх уяўленняў пра глабальны і лакальны кантэксты у якіх закладзена кантэкстуальная інфармацыя апрацаваная ў публіцыстычным тэксце з мэтай вывядзення тэм На гэтай падставе адрасат будуе свае гіпотэзы адносна магчымых маўленчых актаў а адсюль і пра глабальныя тэмы тыпы канкрэтных дыскурсаў

У іерархічным наборы тэм прэвалююць прадвызначаныя сітуацыяй камунікатыўнага ўзаемадзеяння Кагнітыўная тэорыя разумення дыскурса ўключае мадэль карыстальнікаў мовы ў рамках сацыякультурнай і камунікатыўнай сітуацыі з якой паводле ван Дэйка вылучаецца пяць кантэкстуальных макрастратэгій у залежнасці ад 1) агульнага кантэксту (праяўляецца ў катэгорыях якія падаюцца ў комплексе Т* ± Т** ± Т***) 2) бягучай сітуацыі (актуалізуецца ў комплексе Т х  + Т)) 3) камунікатыўнага ўзаемадзеяння (ахоплівае комплекс SMA = Т х  + Т) + (Т* ± Т** ± Т***)) 4) тыпу дыскурса 5) свабоды рэферэнцыі Яны не дзейнічаюць ізалявана і менавіта дыскурс прадвызначае канчатковае ўключэнне ў маўленчы акт адпаведных з тэкстам і кантэкстам бягучых тэм Аднак вызначальнымі ў рэканст­руяванні фрагмента рэчаіснасці ў працэсе спасціжэння публіцыстычнага тэксту выступаюць складнікі “чалавека ўспрымаючага”



Эмпірычны вопыт паказвае што любы спажывец медыяінфармацыі можа без папярэдняй падрыхтоўкі вызначыць пра што гаворыцца ў тым ці іншым матэрыяле Гэта пазначае тое што ён у стане схематычна акрэсліць падзейную і тэматычную накіраванасць любога дыскурса Аднак для гэтага ён павінен знаходзіцца ў адпаведнай тэмпаральнай і лакальнай сінхраніі ў дачыненні да самога тэксту

Сучасны інфармацыйны дыктум, прадстаўлены замежнымі рускамоўнымі (і беларускамоўнымі) СМІ (Euronews, Radio Free Europe/Radio Liberty, Белсат і інш.), ангажаваны ў стратэгіі, што, у сваю чаргу, вынікуе неадпаведнасць кантэкстуальнаму модусу ў тактыцы. Камунікатыўнасць публіцыстычнага тэксту з'яўляецца існтрументам карэкцыі камунікатыўных установак. Можна сказаць, што ў ролі сацыяльнага працэсара журналісцкі тэкст служыць фарміраванню думкі грамадства ў цэлым, адыгрываючы звязуючую ролю ў жыцці камунікантаў. Публіцыстычны тэкст выражае карэляцыі ўласна паводзін аб'екта інфармацыі і артэфактаў, г.зн. апрацаванага рэдактарам або аператарам і рэдактарам друкаванага тэксту або відэатэксту. Артэфакт даступны адрасату – грамадству. Тое, што стаіць за такой апрацоўкай, застаецца для яго невядомым. Кантэнт названых СМІ складаецца менавіта з артэфактаў, тады калі зыходная маўленчая падзея і іх першапачатковая фіксацыя часта не бярэцца пад увагу
: bitstream -> 123456789 -> 101853
123456789 -> Марына Шода «Несучы хвалу красе» (паэзія Уільяма Батлера Ейтса)
123456789 -> Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ ст. – 1970-я гады ХХ ст.)
123456789 -> П. С. Лопух гідралогія сушы частка 2 (агульная гідралогія)
123456789 -> П. С. Лопух, А. А. Макарэвіч
123456789 -> Праявы масавай культуры ў дыскурсе смі, альбо да праблемы гуманізацыі медыясферы
123456789 -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
123456789 -> 1. Гістарычныя ўмовы ўзнікнення новай беларускай літаратуры. Асноўныя літаратурныя напрамкі канца ХVІII – пачатку ХІХ стст. І іх выражэнне ў беларускай літаратуры
123456789 -> Гісторыя старажытнай грэцыі І рыма (Фядосік В. А.)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка