Івацэвіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма цэнтральная бібліятэка ім. П. Пестрака


Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання : [аповесць] / В. Гапееў // Маладосць. 2008. № 11. С. 9–44. Апавяданні



старонка2/5
Дата канвертавання13.12.2016
Памер0.68 Mb.
1   2   3   4   5

Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання : [аповесць] / В. Гапееў // Маладосць. 2008. № 11. С. 9–44.

  • Апавяданні : [Знойдзены сэнс ; Баравiкi ; Памнажаючы веды… ; Казка-версія пра голую праўду] / В. Гапееў // Маладосць. 2007. № 6. С. 32–40.

  • Ведзьміна тоня : аповесць / В. Гапееў // Маладосць. 2007. № 11. С. 8–45; № 12. С. 6–57.

  • Кропка на карце : апавяданне / В. Гапееў // Полымя. 2007. № 9. С. 47–57.

  • Профіль фартуны : апавяданне / В. Гапееў // ЛіМ. 2007. 6 крас. С. 9, 15.

  • Беларуская сучасная літаратура : проза для дзяцей і падлеткаў / Валерый Гапееў // Беларуская электронная кніга : сучасная беларуская проза ў сучасным фармаце. – Рэжым доступу: http://gapeev.info/.


    Аб жыццi i творчасцi В. М. Гапеева


    1. Цалюк, А. Валерый Гапееў прэзентаваў раман : прэзентацыя рамана “Праклён” Валерыя Гапеева ў Мінску, у кнігарні “У” / А. Цалюк // Івацэвіцкі веснік. 2014. 31 студзеня (№ 8). С. 11.

    2. Весялуха, М. Зазірнуць за гарызонт / М. Весялуха // Звязда. 2014. 13 сакавіка (№ 46). С. 5.- (Рэц. на кнігу : Я размаўляю для цябе неба: аповесць, п’еса, апавяданні / В. Гапееў.-Мінск : Мастацкая літаратура, 2013.- 222с.)

    3. Зайка, А. Слова з нагоды юбілею : да 50-годдзя Валерыя Мікалаевіча Гапеева / А. Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2013. 8 лютага (№ 10). С. 5.

    4. Крэйдзiч, А. Рыцар сучаснага берасцейскага пiсьменства : [да 50-годдзя В. Гапеева] / Анатоль Крэйдзiч // Заря. 2013. 7 февр. С. 18.

    5. Няма дзiцячых праблем…” : нашаму земляку, беларускаму пiсьменнiку Валерыю Гапееву споўнiлася 50 гадоў // Народная трыбуна. 2013. 8 лют. С. 3.

    6. Бязлепкіна, А. Кніга без мантажу : [пра кнiгу В. Гапеева “Урокі першага кахання”] / Аксана Бязлепкіна // Івацэвіцкі веснік. 2012. С. 4. (Чытачы аб кнігах).

    7. Грышкевіч, С. Проза ўчарашняга дня, альбо Каму патрэбна цнатлівае чытво пра сучасных школьнікаў? : [пра аповесць В. Гапеева “Доказ закона прыгажосці”] / Сяргей Грышкевіч // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2012. № 4. С. 238–244.

    8. Наздрын-Платніцкая, А. Урокі для дарослых : [пра аповесць В. Гапеева “Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання”] / Анастасія Наздрын-Платніцкая // Жырандоля : лiтаратурны альманах. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2012. № 4. С. 232–235.

    9. Сяргеева, М. Адчуць сваю прысутнасць у творы : [пра кнiгу В. Гапеева “Урокі першага кахання”] / Маргарыта Сяргеева // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2012. № 4. С. 236–237.

    10. Гапееў Валерый Мікалаевіч : [біяграфія] // Там, дзе Грыўда і Шчара… : літаратурны альманах Івацэвіччыны / уклад. В. М. Гапееў. Брэст : Альтернатива, 2010. С. 33.

    11. Джэжора, А. “Уроки першага кахання” : [дыялог з В. Гапеевым аб яго кнізе “Урокі першага кахання”] / Аляксандра Джэжора // Івацэвіцкі веснік. 2010. 26 кастр. С. 5.

    12. Жуковіч, М. Дзеці чытаюць Гапеева : Бярозаўскія школьнікі аддаюць перавагу літаратурным творам землякоў / Мікола Жуковіч // Народная трыбуна. 2010. № 21. С. 10.

    13. Застацца ў літаратуры? Там цесна і без мяне… : [развагi пра сваю творчасць] / Валерый Гапееў // ЛіМ. 2010. 19 лют. (№ 6). С. 6.

    14. Мароз, В. Новы твор Валерыя Гапеева : [пра аповесць “Развітальная вячэра”] / В. Мароз // Івацэвіцкі веснік. 2010. 19 лют. С. 9.

    15. Алейнік, Л. Літаратура для падлеткаў : аповесць В. Гапеева “Першы боль, або Доказ законаў прыгажосці” / Лада Алейнік // ЛіМ. 2009. 18 снеж. С. 6–7. (Абмеркаванне).

    16. Грышкевiч, С. Урок, якога не было, альбо Правiльных дзяцей не iснуе : [пра аповесць В. Гапеева “Усё цудоўна, або Урок бяспечнага сексу”] / Сяргей Грышкевiч // ЛiМ. 2009. 27 лют. С. 6.

    17. Капуста, Ж. Шчыра дык шчыра : [пра аповесць В. Гапеева “Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання”] / Жанна Капуста // ЛіМ. 2009. 27 лют. С. 6.

    18. Лiтаратура для падлеткаў : аповесць В. Гапеева “Першы боль, або Доказ законаў прыгажосцi” : [абмеркаванне; удзельнiчалi Лада Алейнiк, Цiхан Чарнякевiч, Алесь Паплаўскi, Жанна Капуста] // ЛiМ. 2009. 18 снеж. (№ 48). С. 6–7.

    19. Сяргей Грышкевiч… Алесь Паплаўскi… Хто наступны? : [палемiка наконт аповесцi В. Гапеева “Урок бяспечнага сексу”] / Валерый Гапееў // ЛiМ. 2009. 19 чэрв. С. 14.

    20. Валерый Гапееў // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 274–275.

    21. Алейнік, Л. З увагай да чалавека : [пра аповесць В. Гапеева “Ведзьміна тоня”] / Лада Алейнік // Полымя. 2008. № 12. С. 174–179.

    22. Дыплом III ступені – у Валерыя Гапеева : [літаратурную прэмію імя У. Калесніка атрымаў наш зямляк – Валерый Гапееў] // Івацэвіцкі веснік. 2007. 23 студз. С. 1.

    23. Несцяровіч, Л. Запрашэнне да роздуму : [прапануецца абмеркаванне аповесці В. Гапеева “Пастка на рыцара”] / Л. Несцяровіч // Бібліятэка прапануе. 2005. № 5. С. 26–28. (Сямейнае чытанне, альбо Святло душы).

    24. Мая мама – цёця Таня” : [аб прыёмнай маці Таццяне Рыгораўне Аўчыннікавай] / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2002. 12 кастр.




    Алесь Фаміч Зайка

    краязнаўца, празаік, этнограф
    Алесь Фаміч Зайка нарадзіўся 12 жніўня 1948 года ў вёсцы Заполле Івацэвіцкага раёна. У 1996 годзе скончыў Косаўскую сярэднюю школу, у 1971 – філалагічны факультэт Брэсцкага педінстытута. Пасля службы ў Савецкай Арміі вярнуўся ў родную вёску, працаваў настаўнікам фізкультуры, затым беларускай мовы і літаратуры. Цяпер загадвае школьным этнаграфічным музеем.

    Празаік. Краязнаўца, фалькларыст, мовазнаўца, улюбёны ў родную зямлю. Шмат што з напісанага ім яшчэ чакае сваёй публікацыі. Многія этнаграфічныя работы Алеся Зайкі ўвайшлі ў выдадзеныя кнігі аб раёне, артыкулы па даўнім і нядаўнім гістарычным мінулым раёна пастаянна друкуюцца ў раённай газеце, з цікавасцю сустракаюцца чытачамі.



    Аўтар кніг “Дым з коміна”(2011), “Дыялектычны слоўнік 
    Косаўшчыны”(2011), “Населеныя пункты Івацэвіччыны”(2012), “Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны”(2014).
    Творы А. Ф. Зайка


    1. Нявестка; Пад ліпкай, Маланка, Брыгадзір : лірычныя запісы, мініяцюры / А. Зайка // Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Л. Валасюк.- Брэст: ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2014. С. 220-221.

    1. Зайка, А. Ф. Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны / А. Ф. Зайка.- Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня, 2014.- 308 с.

    2. Зайка, А. Ф. Населеныя пункты Івацэвіччыны : навукова-папулярнае выданне / А. Ф. Зайка.- Пінск : Пінская рэгіянальная друкарня, 2012.С. 303.

    3. Зайка, А. Ф. Дым з коміна : лірычныя запісы, мініяцюры, апавяданні / А. Ф. Зайка.- Мінск : І. П. Логвінаў, 2011.- 178 с.

    4. Зайка, А. Ф. Дыялектны слоўнік Косаўшчыны / А. Ф. Зайка.- Слонім : Слонімская друкарня, 2011.- 272 с.

    5. Абразкі : Вершы / А. Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2014. 11 ліпеня (№ 51). С. 12.

    6. Хутар. Многія ўратуюцца. Вясёлы дзень. Трэба жыць. Падушачкі. Як у казцы. Стаў бліжэй. Невырашанае пытанні. Хочацца пажыць. Паспела… : абразкі / А. Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2014. 5 верасня (№ 67).- С. 11.

    7. Маланка. Нявестка. Пад ліпкай. Няўдалая пакупка. Брыгадзір. Адмарожаны палец / А. Зайка // Жырандоля : літаратурны альманах.- Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2012. № 4. С. 156-159.

    8. Шантажыстка : апавяданне / А. Зайка // Івацэвіцкі веснік.2012. 30 сакавіка (№ 25). С. 4.

    9. Пяцімінутка / А. Зайка // Івацэвіцкі веснік.2011.19 красавіка (№ 29).

    10. Ветэрынар. Гармонія. Беларуская антрапанімія. Пажар. Свята. Радасць. Яблык ад яблыні.Праводзіны. Дзед і верставыя слупы. Дзед Смальняк. Спакутаваная душа. Падзея. Бацькі і дзеці. Пяцімінутка. Сучасныя прытчы. Залатое дзіця. Восенская элегія. Дзядзька Міхась : абразкі // Там дзе Грыўда і Шчара…: літаратурны альманах Івацэвіччыны.- Брэст : Альтэрнатыва, 2010. С. 50-64.

    11. Човен : казка / А. Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2010. 2 ліпеня (№ 50). С. 9.

    12. Аб паходжанні людзей па-беларуску: легенда / А. Зайка // Жырандоля : літаратурны альманах.- Мінск : Кнігазбор, 2008. № 1. С. 217-218.

    13. Песні і ластаўкі. Валун. Самотны хутар. Крывая сасонка. Спутаны конь. Усмешка. Чаканне : апавяданні / А. Зайка // Жырандоля: літаратурны альманах. – Мінск : Кнігазбор, 2008. № 1. С. 48-51.

    Аб жыццi i творчасцi А. Ф. Зайка


    1. Запалянскі краязнаўца / Л. Валасюк // Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Л. Валасюк.- Брэст: ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2014. С. 220-221.

    2. Гнілазуб, В. “Маці Івана Грознага – з нашых мясцін…” : трактар за кнігу, ці Як энтузіяст Алесь Зайка з вёскі Заполле Івацэвіцкага раёна стаў краязнаўцам і літаратарам / В. Гнілазуб // Белорусская нива. 2013. 20 июля (№ 129). С. 6.

    3. Екель, Л. Мой друг Фомич / Л. Екель // Советская Белоруссия. 2013. 20 декабря. С. 12.

    4. Гапееў, В. Новая кніга А. Ф. Зайкі: прэзентацыя кнігі Алеся Зайкі “Населеныя пункты Івацэвіччыны” / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2012. 30 кастрычніка (№ 83).

    5. Гапееў, В. Твор як помнік і напамін : пра кнігу Алеся Зайкі “Населеныя пункты Івацэвіччыны” / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2012. 23 лістапада.

    6. Крыўко, М. Моўнае багацце Івацэвіцкай зямлі : Алесь Зайка. Дыялектычны слоўнік Косаўшчыны / М. Крыўко // Полымя. 2012. № 6. С. 175-177.

    7. Міхайлаў, П. Некаторыя тэарытычныя праблемы беларускай дыялектнай лексікаграфіі : з нагоды публікацыі “Дыялектычнага слоўніка Косаўшчыны” Алеся Зайкі / П. Міхайлаў; С. Фацеева // Роднае слова. 2012. № 7. С. 29-33.

    8. Неўтаймаваная душа // Івацэвіцкі веснік. 2012. 11 мая . С. 7

    9. Гапееў, В. “Дыялектычны слоўнік Косаўшчыны” / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік, 2011. 22 лістапада.

    10. Гапееў, В. Ёсць у нас спадчына: прэзентацыя дзвух кніг А. Зайкі / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік, 2011. 16 снежня.

    11. Зайка Алесь Фаміч // Там дзе Грыўда і Шчара…: літаратурны альманах Івацэвіччыны.- Брэст : Альтэрнатыва, 2010. С. 49.

    12. Гринкевич, Т. Заполянцы мы! : о жизни и деятельности Алеся Зайко / Т. Гринкевич // Советская Белоруссия”, 2008. 27 мая.




    Мікалай Аляксандравіч Кулецкі

    паэт, пісьменнік
    Нарадзіўся Мікалай Кулецкі у час ваеннага ліхацення, у пачатку 1943 года ў Гошчава Івацэвіцкага раёна. Быў у сям’і трэцім, самым малодшым.
    Канец вайны прынёс у сям’ю Кулецкіх сумную вестку. Пад Кёнігсбергам загінуў бацькаў брат. Каб неяк выпутацца з галечы і нішчымцы, бацька падаўся ў Мінск на заробкі і паабяцаў, што, як толькі ўладкуецца і трохі заробіць грошай, адразу забярэ да сябе сям’ю. Чакалі – і не дачакаліся. Падмануў. Сям’я засталася адзін на адзін з праблемамі. Трое дзяцей. Колі, малодшаму, каля трох гадоў, сястры – шэсць, старэйшаму брату – восем.

    Зусім нечакана прыйшло пісьмо ад бацькі з Мінска. Ён гатовы забраць да сябе аднаго з сыноў. Просіцца паехаць старэйшы , але ж ён так патрэбен маці, першы яе памочнік. Адпусцілі і паехаў старэйшы.

    Мікалай пайшоў у першы клас яшчэ да сямі гадоў. Вучыўся добра, быў кемлівы і не па гадах дапытлівы. Змалку захапіўся паэзіяй. Чытаў свае вершы на школьных вечарах.

    Сам Мікалай марыў стаць журналістам, або паступіць у фізкультурны інстытут. Але брат настояў, каб, як і раней, падаваўся ў аўтамабільны тэхнікум. Неўзабаве Мікалай стаў студэнтам. Аднак сродкаў для вучобы не меў і жылля таксама. Як вынік, з вучобай не атрымалася. Завербаваўся на будаўніцтва Магніткі. Паехаў на заробкі.

    Яго вершы друкуюцца ў мясцовай газеце “Будаўнік”. Некаторыя з іх гучаць па казахтанскім радыё. Кулецкаму раяць паступаць у літаратурны інстытут імя Горкага ў Маскве. Аднак ён не рашыўся, а выбраў прафесію будаўніка. Гэта, на яго погляд, больш надзейна. У ліку лепшых камсамольцаў кіраўніцтва трэста “Казметалургбуд” накіравала яго на вучобу ў Карагандзінскі політэхнічны інстытут, будаўнічы факультэт. Заканчваў ён навучальную установу ўжо ў Мінску, куды перавёўся¸ каб быць бліжэй да маці і па магчымасці дапамагаць ёй.

    Жыццё шмат паматала Кулецкага па свеце, пакуль ён знайшоў пастаянна месца жыхарства і працы. Ён надоўга пасяліўся ў Крыму, які стаў для яго другой Радзімай. Мікалай Аляксандравіч сфарміраваўся як спецыяліст, прайшоўшы ўсе ступені ад інжынера-канструктара да галоўнага інжынера-канстуктара філіяла праектнага інстытута “Укркурортпраект”. Пасля гэтага некаторы час працаваў у Алушцінскім комплексным аддзеле.

    Словам архітэктура стала справай жыцця нашага земляка. Аднак у духоўнае жыццё Кулецкага-архітэктара трывала ўвайшлі і такія віды мастацтва, як жывапіс, скульптура, фатаграфія.

    “Да захаплення ён аднёс і паэзію, - гаворыць пра Кулецкага прафесар, член саюза пісьменнікаў Украіны А. І. Гутар. – Але ў сапраўднасці для Мікалая Кулецкага паэзія не проста захапленне, а прызванне. Ён – паэт. Таленавіты. Паэт па Боскай волі”.

    Пабачылі ўжо свет больш за дзесяць яго паэтычных зборнікаў. Два апошнія выйшлі ў Мінску. Адзін з іх пад назвай “Гошчаўскі вальс”, прысвечаны любімым настаўнікам.

    Мікалай Кулецкі – член саюза рускіх, украінскіх і беларускіх пісьменнікаў Крыма, член саюза пісьменнікаў Расіі, член саюза пісьменнікаў СССР, член Міжнароднага таварыства пісьменніцкіх саюзаў.

    Кнігі паэзіі Кулецкага : “Душою слышащий-услышит”, “Букеты памяти”, “Ошалела … луна!”, “Всколыхнулась душа невзначай…”, “Жизнепад”, “Интегралом по струне”, “Гощевский вальс”…

    Асобная старонка паэтычнай творчасці Кулецкага – гэта ягоныя лірычныя партрэты і пасланні, прысвечаныя выдатным дзеячам культуры, літаратуры, навукі, палітыкі – М. Горкаму, А. Пушкіну, С. Ясеніну, Т. Шаўчэнку, Ф. Скарыне, М. Багдановічу…

    Мікалай Аляксандравіч Кулецкі жыў у Падмаскоўі, пераехаў ў Беларусь, пасяліўся ў Мінску і, думаецца, ужо часцей будзе наведвацца ў родныя мясціны.
    Творы М. А. Кулецкага


    1. Кулецкий, Н. А. Мысли мгновений… : стихи / Николай Кулецкий. – Минск : А. Н. Вараксин, 2011. – 248 с.

    2. Кулецкий, Н. А. Память мгновений… : стихи / Николай Кулецкий. – Минск : А. Н. Вараксин, 2011. – 312 с.

    3. Кулецкий, Н. А. Жизнепад : стихи / Н. А. Кулецкий.- Ялта: Эльга, 2011.- 124 с.

    4. Кулецкий, Н. А. И на струнах Души… трепетал интеграл! / Н. А. Кулецкий.- Минск : Издатель А. Н. Вараксин, 2009.- 229 с.

    5. Кулецкий, Н. А. Гощевский вальс : стихи / Н. А. Кулецкий. – Минск : А. Н. Вараксин, 2009. – 136 с.

    6. Кулецкий, Н. А. Ошалела.. луна : стихи / Н. А. Кулецкий.- Ялта: Эльга, 2000.- 199 с.

    7. Кулецкий, Н. А. Душою слышащий – услышит : стихи / Н. А. Кулецкий.- Симферополь: Доля, 1999.- 302 с.


    Аб жыццi i творчасцi М. А. Кулецкага


    1. Кожедуб, С. «Гощевская венера» : новый поэтический сборник Николая Кулецкого / С. Кожедуб // Ивацевичский вестник. 2014. 14 октября (№ 78). С. 6.

    2. Кожедуб, С. Мгновения Николая Кулецкого: о книгах “Память мгновений” и “Мысли мгновений” / С. Кожедуб // Ивацевичский вестник. 2012. 26 кастр. (№ 82). С. 9.

    3. Кажадуб, С. Мікалай Кулецкі з Гошчава / С. Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2011. 28 чэрвеня.

    4. Кожедуб, С. Знакомьтесь: наш земляк, поэт Николай Кулецкий / С. Кожедуб // Газета для вас.- 2004.- 9-15 студзеня.- С. 13.

    5. http://minskpismennik.com/blog/nashy_pismenniki/2013-08-23-1



    Мікола Сымонавіч (Сямёнавіч) Купрэеў

    беларускі паэтпісьменнік

    Нарадзіўся ў 1937 годзе  ў вёсцы Ямнае Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці (19 верасня 2004, вёска ЛяснаяБаранавіцкі раён Брэсцкай вобласці) ў сям’і настаўніка. У 1943 годзе нацысты арыштавалі яго бацьку і забілі маці.


    У 1947 годзе Мікола з бацькам пераехалі на Брэстчыну, у вёску Пескі Бярозаўскага раёна, а ў 1953 – у вёску Міхнавічы Івацэвіцкага раёна. Выхоўваўся мачыхай.
    Мікола Купрэеў скончыў Івацэвіцкую сярэднюю школу (1957), факультэт беларускай і рускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута (1962).
    Працаваў у Чудзінскай і Малькавіцкай сярэдніх школах Ганцавіцкага раёна, у школах Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў, у рэдакцыі Ляхавіцкай раённай газеты “Будаўнік камунізму”. Адным з вучняў Купрэева ў Чудзінскай школе падчас яго працы на пасадзе завуча і настаўніка літаратуры быў Алесь Каско, а ў Сташанах — Мікола Антаноўскі і Анатоль Шушко.
    У 1988 годзе Мікола Купрэеў не без дапамогі Міколы Антаноўскага, рэдактара Пружанскай “раёнкі”, пераехаў у вёску Папялёва Пружанскага раёна, выкладаў у базавай школе гісторыю. Тут выйшаў на пенсію па прычыне хваробы.
    Пісаць пачаў яшчэ ў школе, найперш вершы на беларускай мове. Аднак друкавацца пачаў падчас вучобы ў інстытуце (19571962). Яго першыя абразкі былі апублікаваныя ў 1958 годзе ў “Советской Отчизне” (цяпер часопіс “Нёман”). Прозу Мікола, у адрозненне ад вершаў, пісаў па-руску, за што, як прызнаваўся пазней, было вельмі сорамна. Рукапіс аповесці “Бродят на рассвете юные”, напісанае ў студэнцкія часы, аўтар пасля знішчыў, нягледзячы на тое, што яна атрымала ў цэлым станоўчыя водгукі Янкі Брыля і Барыса Бур'яна. Машынапісны тэкст аповесці захоўваецца ў Ганцавіцкім краязнаўчым музеі.
    Першая кніга паэзіі “Непазбежнасць” (1967), складзеная з баладаў і элегій, вызначаецца лірычнай, ціхай інтанацыяй. Вершы вызначаюцца казачнасцю, выкарыстаннем фальклорных матываў і стыляў. Пасля выхаду зборніка “Непазбежнасць” у Міколы Купрэева пачалася зацяжная творчая дэпрэсія, звязаная з неўладкаванасцю ўласнага побыту, расчараванасцю ў паэтычнай працы, вялікай плыняй крытыкі, якая абрынулася на першую яго кнігу. У сямідзясятыя гады Мікола Купрэеў амаль нічога не пісаў.
    Актыўна ўключыўся ў літаратурны працэс напрыканцы 80-х. Перакладзеныя на рускую мову яго вершы былі апублікаваныя ў часопісе «Нёман», пасля чаго яго творы сталі часцей трапляць у перыядычны друк. У 1995 годзе выйшаў яго другі зборнік паэзіі “Правінцыйныя фантазіі”. У ім перададзеная цесная сувязь чалавека з радзімай, з яе гісторыяй. Паэт пастаянна звяртаецца да вобраза дарогі, героі яго вершаў — вечныя вандроўнікі.
    Літаратуразнаўцы заўважалі, што яго паэзіі ўласцівыя “арыгінальнасць раскаванай свабоднай формы, шчырае трапяткое пачуццё, нестандартныя вобразы, глыбіня падтэксту і ў той самы час — прастата выказвання”. Творчасць аўтара адзначаная асаблівай любоўю да верлібрубаладаўэлегіяў прытчаў.
    Пісаў таксама і прозу. Падчас жыцця ў Пружанах напісаў аповесці “Дзіцячыя гульні пасля вайны” (1995), “Імгненне светлае” (1996), “На вуліцы Карла Маркса з Паэтам” (1997), “Палеская элегія” (1998), “Рэчкаю плывём, плывём…” (1999), “Пастух у космасе” (2002), “Лісты з млына”(2004).
    Два розныя як па стылі, так і па манеры аналізу даследчыкі літаратуры Уладзімір Саламаха і Сяргей Грышкевіч, аналізуючы розныя творы пісьменніка (першы — «На вуліцы Карла Маркса з Паэтам», другі — «Лісты з млына»), сыходзяцца ў агульнай выснове: лірычная проза Купрэева шчырая і праўдзівая, гуманістычная і чалавечная ў сваёй аснове.
    З’яўляецца Членам Саюза беларускіх пісьменнікаў (1994). У 1996 годзе зборнік вершаў «Правінцыйныя фантазіі» быў вылучаны на атрыманне Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы і адзінагалосна падтрыманы на галасаванні. Аднак у самы апошні момант перамога Міколы Купрэева была скасавана за іранічную згадку Лукашэнкі ў вершы “Сустрэча з
    К. Крапівой у 1993 годзе”. Прэмія тады не дасталася нікому, а паэт замест гэтага атрымаў прэмію Саюзу пісьменнікаў імя Аркадзя Куляшова і аднапакаёвую кватэру ў Пружанах. Брэсцкая мядовая літаратурная прэмія ў 2002 годзе за аповесць “Пастух у космасе», Літаратурная прэмія імя Уладзіміра Калесніка Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ў 2007 годзе за кнігу “Палеская элегія” .
    Пасля выдання аповесцяў «Дзіцячыя гульні пасля вайны» (1995) і «На вуліцы Карла Маркса з паэтам» (1997), якія вызначаліся надзвычайнай шчырасцю ў адносінах да сябе і сваіх родных, бацька адмаўляўся пускаць Міколу ў родную хату падчас яго візітаў на радзіму. Мікола Купрэеў вымушаны быў начаваць у кацельнях, дзе працаваў яго школьны сябра.
    Апошнія гады жыцця правёў у Пружанах, перыядычна лекуючыся ў тубдыспансеры ў Вярховічах (Камянецкі раён). Памёр у доме састарэлых у вёсцы Лясная Баранавіцкага раёна. У 2006 годзе на доме ў Пружанах, дзе жыў паэт, была адкрытая мемарыяльная дошка.
    Пахаваны ў Міхнавічах (прадмесце Івацэвічаў). На яго надмагіллі выбітыя словы ўласнага вершу “О, я многа хацеў вам сказаць…”.

    Творы М. С. Купрэева

    1. Апошняе вяртанне : верш / М. Купрэеў // Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Л. Валасюк.- Брэст: ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2014. С. 203.

    2. У каханні тваім і маім згараю; Сцежка; Закляцце; Выйшла з балота : вершы / М. С. Купрэеў // Жырандоля: літаратурны альманах Брэсцкага абл. Аддзял. Саюза бел. пісьменнікаў , № 5 2013. Брэст: Брэсцкая друкарня, 2013. С. 18-22.

    3. Сны ля дарог: вершы / М. Купрэеў // Я хацеў вам сказаць….: вершы і паэмы / Уклад. В. Шніпа. Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. С. 223-284.

    4. Палеская элегія: аповесці / М. С. Купрэеў, укладальнік Л. М. Галубовіч. Мінск: Литература и Искусство, 2007. 321 с.

    5. Паралелі XX стагоддзя; Каля старога млына; 26 красавіка; На дзедаўскім падворку; Пад дрэвамі: вершы / М. С. Купрэеў // Дзязінец. Паэзія Берасцейшчыны: літаратурна-мастацкае выданне. Брэст: выдавецтва С. Лаўрова, 1999. С.39-44.

    6. Волк; Дым : стихи / М. С. Купреев // Берасцейскія карані ’98: гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік / Рэдкалегія: Г. С. Тамашэвіч і інш. Брэст, 1998. С. 224-225.

    7. Роднае поле падступіць да горла : верш / М. Купрэеў // Агледзіны / Склад. А. Бакач. Мінск: Беларускі кнігазбор, 1998. С. 103.

    8. Правінцыйныя фантазіі: вершы, паэма / М. С. Купрэеў. Мінск: “Мастацкая літаратура”, 1995. 94 с.

    9. Балада пра партызанскія чаравікі / М. С. Купрэеў // Беларуская балада : Анталогія / Уклад. Саламевіч. Мінск: Мастацкая літаратура, 1978. С. 319-320.

    10. Так яно пачыналася; Кветкі ў расе : вершы / М. Купрэеў // Адданасць / Уклад. В. Спрынчан. Мінск: Мастацкая літаратура, 1978. С. 343-345.

    11. Сёння памёр чалавек… : верш / М. С. Купрэеў // Дзень паэзіі. Мінск: Мастацкая літаратура, 1975. С. 98.

    12. Непазбежнасць: вершы . Мінск: Беларусь, 1967. 88 с.

    13. Пастух у космасе / М. Купрэеў // Крыніца. 2002. № 2. С. 96-138.

    14. : uploads -> 5241 -> 3960 -> files
      files -> І н ф а р м а ц ы я аб рабоце бібліятэк Івацэвіцкай цбс за 3кв. 2015г
      files -> Ук «Абласная бібліятэка імя М. Горкага» Аддзел бібліятэказнаўства Каляндар знамянальных І памятных дат на 2016 год
      files -> Івацэвіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма цэнтральная бібліятэка ім. П. Пестрака
      files -> Пачатак тут, ў родным краі
      files -> Арганізацыя абслугоўвання насельніцтва. Змест работы з чытачамі. Папулярызацыя літаратуры
      files -> На мове, сэрцу зразумелай
      files -> Жураўлі адшумелі лугі, палінялі аблогі, Зляцелі ў вырай цяпла песняры


  • 1   2   3   4   5


    База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
    звярнуцца да адміністрацыі

        Галоўная старонка