Івацэвіцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма цэнтральная бібліятэка ім. П. Пестрака



старонка1/5
Дата канвертавання15.05.2016
Памер0.69 Mb.
  1   2   3   4   5


ІВАЦЭВІЦКАЯ ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЯ БІБЛІЯТЭЧНАЯ СІСТЭМА

ЦЭНТРАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА ІМ. П.ПЕСТРАКА





Біябібліяграфічны паказальнік

г. Івацэвічы, 2014.

Пісьменнікі роднага краю : уражэнцы і жыхары г. Івацэвічы, Івацэвіцкага раёна : біябібліяграфічны паказальнік / Івацэвіцкая ЦБС, Цэнтральная бібліятэка імя П. Пестрака, [складальнік Джэжора, Л. С.]. - Івацэвічы : Цэнтральная бібліятэка імя П. Пестрака, 2014.- 52 с.
Гэта выданне — настольны даведнік для ўсіх, хто цікавіцца мастацкім словам роднага краю. У ім змешчаны артыкулы пра жыццё і дзейнасць пісьменнікаў—землякоў, што нарадзіліся і жывуць на Івацэвіччыне.
Прадмова

Якая багатая наша Івацэвіччына на таленты! Гэтыя словы самі вырываюцца з душы і тады, калі чытаеш творы літаратараў. Не паменела людзей, якія могуць праз паэтычнае слова выказаць тое, што іх хвалюе ў жыцці. Творы нараджаліся і будуць стварацца, нягледзячы ні на што, бо літаратура — гэта жывая вада, якая дае духоўную моц не толькі чытачам, але і самім творцам. І пакуль існуе Слова, будзе чалавек давяраць паперы свае пачуцці, якія прыйшоўшы ў свет, зробяць яго крыху лепшым. Творцы вельмі розныя: па ўзросце, адукацыі, прафесіі, месцы жыхарства. Гэткія розныя і іх творы. Але разам яны ствараюць панараму літаратурнага жыцця роднага краю.

Мэта гэтага паказальніка — коратка пазнаёміцць чытачоў з біяграфіямі пісьменнікаў—землякоў, іх творчасцю.

У паказальніку паведамляюцца асноўныя біяграфічныя факты: даты нараджэння пісьменнікаў, месца нараджэння, адукацыя, жыццёвы шлях. Называюцца арыгінальныя кнігі пісьменніка. У выпадку, калі твор не выходзіў асобным выданнем, ён датуецца па публікацыі ў друку. Задача даведніка ― заключаецца ў тым, каб даць чытачу дакладную, 

аб’ектыўную інфармацыю.
Кожны артыкул складаецца з двух раздзелаў: біяграфічнага і бібліяграфічнага.
У біяграфічным раздзеле даюцца ўсе абавязковыя звесткі : а) прозвішча, імя і імя па бацьку пісьменніка, яго псеўданімы; б) даты і месца нараджэння і смерці; в) адукацыя; г) сфера і характар пазалітаратурнай дзейнасці; д) геаграфія;ж)кароткая характарыстыка творчасці.
Бібліяграфічны раздзел змяшчае звесткі пра творы пісьменніка, апублікаваныя асобнымі выданнямі, у зборніках, перыядычным друку. У аснову пакладзены храналагічны і храналагічна–алфавітны прынцыпы ўкладання інфармацыі.
Асноўнымі крыніцамі для напісання паказальніка паслужылі: краязнаўчая картатэка, даведачныя выданні, артыкулы з часопісаў і газет.



Аляксей Ільіч Белы
паэт

Аляксей Ільіч Белы нарадзіўся 2 студзеня 1953 года ў вёсцы Міхнавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласцi. У роднай вёсцы атрымаў пачатковую адукацыю, а затым вучыўся ў Івацэвічах – у СШ № 1 і СШ № 2.

Бацькі – Ілья Мікалаевіч і Любоў Рыгораўна – не чакалі, што іх шаснаццацігадовы сын паедзе на Поўнач, паступіць там у ПТВ і будзе працаваць матросам. Краявіды Карэліі, Салавецкіх астравоў, белыя ночы Запаляр’я, рыбацкія пасёлкі на ўсё жыццё засталіся ў памяці Аляксея. Там жа ён адважыўся вынесці на суд чытачоў свае першыя вершы – дэбютная публікацыя з’явілася ў 1971 годзе ў газеце “Вперёд” (г. Мядзведзягорск).

Пасля службы ў войску А. Белы вярнуўся на радзіму, у Беларусь, і ўладкаваўся на працу памочнікам капітана цеплахода. З 1977 года звязаў свой лёс з Баранавічамі. Быў і слесарам, і майстрам, і карэспандэнтам, рэдактарам газеты “Текстильщик”, намеснiкам галоўнага рэдактара ТАА “Выдавецкi дом “Iнтэкс-прэс”.

Жыццё Аляксея Ільіча – гэта няўтольная прага, неадольная цяга да ведаў. Ён скончыў суднамеханiчнае аддзяленне Гомельскага політэхнікума, фiлалагiчны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта, аддзяленне журналiстыкi Кіеўскага інстытута паліталогіі і сацыяльнага кіравання. У Гродне Аляксей Белы пазнаёміўся з цікавым чалавекам і таленавітым паэтам Юркам Голубам, які шмат што даў яму ў працы над вершамі.

У 1993 годзе Аляксей Белы стаў лаўрэатам Рэспубліканскага конкурсу аднаго твора на гiстарычную тэму. На той час аўтар прадстаўленага на конкурс верша “Крашын”, прысвечанага Паўлюку Багрыму, яшчэ не меў асобных паэтычных зборнікаў, але часта выступаў у друку і быў добра вядомы сярод літаратараў краю.

Перамога ў рэспублiканскiм конкурсе акрыліла яго, і ў наступным, 1994 годзе, убачыў свет першы зборнік А. Белага “Тридцать второе августа”. У кнігу таксама ўвайшла нізка вершаў на беларускай мове (кнiга ў кнiзе) пад назвай “Валошкавы вецер”. Затым выйшлi зборнiкi лiрыкi “Невольничьи песни” (1997), “Каляровыя сны” (1999), “Боскі вецер правінцыі” (2003), “Кветкi ў стагах” (2010). Творы паэта друкавалiся ў альманахах “Святлiца” (1997, 2000) i “Жырандоля”, у зборнiках “Берасцейскiя каранi” (1993), “Верш на свабоду”, “Агледзiны” (1998), “Дзядзiнец” (1999), у часопiсах “Крынiца”, “Дыялог”, “Абажур” i iншых выданнях.



А. Белы – член Саюза беларускiх пiсьменнiкаў. На нялёгкай жыццёвай дарозе Аляксей Iльiч заўсёды знаходзіць час для мастацкай творчасці, піша вершы, эсэ, артыкулы. Асобныя творы Аляксея Белага перакладзены на рускую i ўкраінскую мовы, да некаторых – напісана музыка.
Творы А. I. Белага


  1. Кветкіў стагах; Паром : вершы / А. Белы // Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Л. Валасюк.- Брэст: ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2014. С. 165.

  2. Сплаў; Ветэранам; Люты. Сапраўдны. На вуліцах спешка; Вяртанне на Поўнач да сяброў; А ў снегу кароткі век; Памеры; У шпітале; У адпачынку; Вандроўка // Жырандоля: літаратурны альманах Брэсцкага абл. Аддзял. саюза бел. пісьменнікаў , № 5 2013. Брэст: Брэсцкая друкарня, 2013. С. 125-130.

  3. Летавызначэнне ад 1959-га ; “Нам верасень дорыць усё разам – самоту і гульбы…” ; Крым ; “Напэўна, гэта нам таксама трэба…” : [вершы] / Аляксей Белы // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2012. № 4. С. 52–54.

  4. Радкі, што ідуць ад сэрца : верш / Аляксей Белы // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2012. № 4. С.3-6.

  5. Здесь душа купается в вине…” ; В детдоме : [стихи] / Алексей Белый // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины в переводах Валерия Гришковца. Минск : Літаратура і мастацтва, 2010. С. 103–104.

  6. Замежны пазайздросціў бы мастак…” ; “Якое ўсё-ткі рознае жыццё…” ; “Ад выспаў мы далёка адграблі…” ; “Жнiвеньскiя страты…” : [вершы] / Аляксей Белы // Жырандоля : літаратурны альманах. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2010. № 3. С. 73–75.

  7. І каму на свеце ты патрэбен…” ; Усюды і заўсёды ; Мары ля мора : [вершы] / Аляксей Белы // Жырандоля 2 : лiтаратурны альманах / уклад. і гал. рэд. Н. Мацяш і інш. Мінск : Кнігазбор, 2009. С. 55–56.

  8. Лясная ; Радзiма ; Крашын: Паўлюку Багрыму : [вершы] / Аляксей Белы // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 272–273.

  9. Правiнцыя ; На могілках у Міхнавічах ; Поўдзень ; “Знак вяртання – лёгкі сум і асалода…” ; Наiў ; “Пад засенню хваёвых шат…” : [вершы] / Аляксей Белы // Жырандоля : лiтаратурны альманах. Мiнск : Кнiгазбор, 2008. № 1. С. 52–57.

  10. Боскі вецер правінцыі : вершы / Аляксей Белы ; мастакі Аляксей Белы, Галіна Ярашэвіч. Брэст, 2002. 64 с. : іл.

  11. Калыханка для каханай : [вершы] / Аляксей Белы // Дзядзінец : паэзія Берасцейшчыны : літаратурна-мастацкае выданне. Брэст : Выдавецтва С. Лаўрова, 1999. С. 172–177. – Са зместу: Тэатр ; Купальскія кветкі ; “Як абрыдла ісці напралом…” ; “Стаміцца ад доўгіх разваг…” ; Калыханка для каханай ; Курортны раман ; У сіроцкім доме ; Лёс ; Куточак жыцця ; Восень ; “Тут душа купаецца ў віне…”.

  12. Каляровыя сны : лiрыка / Аляксей Белы ; мастак Алена Фалей. Брэст : Вежа, 1999. 70 с. : іл.

  13. Дзяцінства: верш / А. Белы // Агледзіны / Склад. А. Бакач. Мінск: Беларускі кнігазбор, 1998. С. 26-27.

  14. Невольничьи песни : стихи / Алексей Белый. Барановичи, 1997. 51с. : ил.

  15. Тридцать второе августа : стихи / Алексей Белый ; худ. М. А. Толкач. Барановичи, 1994. 56 с. : ил.

  16. З нас кожны чымсцi хоча даражыць…” ; “Нам верасень дорыць усё разам – самоту i гульбы…” ; Вандроўка па жыццi ; Крым ; “Рэчачка, выспа, барок…” ; “Напэўна, гэта нам таксама трэба…” : [вершы] / Аляксей Белы // Заря. 2012. 19 апр. С. 18.

  17. Кветкі ў стагах : лiрыка / Аляксей Белы. Баранавічы, 2010. 32 с. (Планета М; 2010. № 2).

  18. Правінцыйныя фантазіі : успаміны пра Міколу Купрэева / Аляксей Белы // ЛiМ. 2006. 7 крас. С. 13.

  19. Ах, як між ялін расцудоўна…” ; “І птушкі – кругамі, і думкі – кругамі…” ; Саёнара ; Дома ; “Нібыта ў чароўную казку…” : [вершы] / Аляксей Белы // Intex-press (Барановичи). 2002. 14 марта. С. 10.

  20. Вадохрышча; Як сто гадоў таму…; Аблога; Гэтак, як ёсць : вершы / М. Купрэеў // Крыніца. 2002. С. 90-94.

  21. Вяртанне да тэмы : [верш] / Аляксей Белы // Газета для вас (Iвацэвiчы). 2002. 3–9 мая. С. 7.

  22. Горы і людзі : [эсэ] / Аляксей Белы // Газета для вас (Iвацэвiчы). 2002. 2–8 жн. С. 8.

  23. У нас: Аляксей Белы : [вершы] / Аляксей Белы // Крыніца. 2002. № 2. С. 89–94.

  24. Чаго тут яшчэ, падкажы…” ; Манкуртызацыя ; “Прыўстаўшы над сусветам…” : [вершы] / Аляксей Белы // Газета для вас (Iвацэвiчы). 2002. 4–10 студз. С. 5.



Аб жыцці і творчасці пісьменніка


  1. Кветкі ў стагах Аляксея Белага : паэтычная творчасць / Л. Валасюк // Валасюк, Л. Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Л. Валасюк.- Брэст: ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2014. С. 164.

  2. З лістоў Міколы Купрэева да Аляксея (Леаніда) Філатава // Жырандоля: літаратурны альманах. Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2013. № 5. С. 27-28

  3. Ад лета да восенi : [творчасць i бiяграфiя баранавiцкага паэта Аляксея Белага] // Планета М. 2009. № 2 (72). С. 1–2.

  4. Аляксей Белы // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 271–272.

  5. У чаканні добрых вятроў… : [інтэрв’ю з паэтам] / Аляксей Белы ; гутарыла А. Гізун // Intex-press (Барановичи). 2007. 20 дек. С. 12; Ганцавіцкі час. 2007. 21 снеж. С. 5.

  6. Трафімчык, А. У нас не глыбінка. У нас – глыбіня! : [рэцэнзія на кнігу А. Белага “Боскі вецер правінцыі”] / А. Трафiмчык // ЛiМ. 2004. 19 сак. С. 7.

  7. Горбач, А. “Прызнаюся ў каханні табе і аднойчы, і двойчы, і тройчы” : Аляксею Беламу – паэту, празаіку – 50 гадоў / А. Горбач // Газета для вас (Iвацэвiчы). 2003. 27 снеж. С.6.

  8. Маліноўскі, М. “Боскі вецер правінцыі” : [аб зборніку вершаў Аляксея Белага] / Мiхась Маліноўскі // Культура. 2002. 2–8 лiст. С. 12.

  9. Маліноўскі, М. “…І знічка на комін прысядзе часцінкай Сусвету…” : [аб творчасці паэта Аляксея Белага з вёскі Міхнавічы] / Міхась Маліноўскі // Івацэвіцкі веснік. 2001. 9 чэрв.

  10. Мальцев, Н. Это – хорошая поэзия : [о сборнике стихов А. Белого «Невольничьи песни»] / Н. Мальцев // Наш край (Барановичи). 1997. 12 сент. С. 3.

  11. Маліноўскі, М. Сэрцам з паэзіяй : [пра кнігу паэзіі А. Белага “Тридцать второе августа”] / М. Малiноўскi // Народная трыбуна. 1994. 4 чэрв. С. 4; Белая Русь. 1994. 14 окт. С. 3.

  12. Малиновский, М. “И звезды, что летят неслышно с неба…” : [о книге А. Белого «Тридцать второе августа»] / М. Малиновский // Заря. 1994. 24 дек. С. 2.



Пятро Лукіч Валінскі

паэт

Пятро Лукіч Валінскі нарадзіўся ў вёсцы Стайкі Івацэвіцкага раёна. Тут пайшоў ў першы клас чатырохгадовай школы.

Працаваў дырэктарам сельскага клуба ў родных Стайках.

Пасля заканчэння Пінскага педвучылішча працаваў вясковым настаўнікам і завочна вучыўся ў Брэсцкім педінстытуце.

Родная зямля, родная мова, родныя людзі – тэмы вершаў Пятра Лукіча.

Цяпер на пенсіі.



Творы П. Л. Валінскага


  1. Святая памяць”; “Апошні ліст ад бацькі”; “Шчасце”; “Мары хлебароба”; “У лесе”; “Дзверы шчасця”; “Цяплом слова”; “Айчына”; “Прызнанне”; “Споведзь”; “Грыбнік”; “Беларусь”; “Жыты”; “Чараўніца”; “Світанак”; “Шанц”; “Папараць-кветка” : вершы / П. Л. Валінскі // Там, дзе Грыўда і Шчара…: літаратурны альманах Івацэвіччыны / уклад. В. М. Гапееў.- Брэст: Альтернатива, 2010. С. 5-17.

  2. Грыбнік : верш / П. Л. Валінскі // Івацэвіцкі веснік, 2009. 27 лістапада.№ 92. С. 3.

  3. Раніца ў Івацэвічах : песня / П. Л. Валінскі // Івацэвіцкі веснік, 2009.29 мая (№ 40). С. 4.

  4. А дождж шуміць” : верш / П. Л. Валінскі // Івацэвіцкі веснік, 1999.

7 крас. С. 3.

  1. Самотнасць” : верш / П. Л. Валінскі // Івацэвіцкі веснік, 1998. 28 лютага.С. 2.

  2. У дарозе з Ноччу” : верш / П. Л. Валінскі // Івацэвіцкі веснік.1998.

13 чэрвеня . С. 2.

  1. Сон летнім днём” : верш / П. Л. Валінскі // Івацэвіцкі веснік. 1997.

3 снежня. С. 3.

  1. У маёй душы душа Айчыны…” : каротная біяграфія; вершы : “Курапаты”; “Судны дзень”; “Касавіца” “Ля Смагі”; “Бярозы”; “Шчасце”; “Жыты”; “Ля ракі”; “Раніца” / П. Л. Валінскі // Газета для вас,1997. 19 ліст. С. 2.

  2. Курапаты; Касавіца; Чараўніца; Грыбнік; Жыты; Бярозка між яблынь; Світанак; У лесе; Педагог : вершы / Пятро Валінскі (в. Стайкі, Івацэвіцкі раён) // Гістарычная брама.- http://brama.brestregion.com/nomer8/artic01.shtml




Вінцэсь Вашэка
паэт, педагог

Вячаслаў Васільевіч Вашэка нарадзіўся 28 сакавіка 1966 года ў вёсцы Сенькавічы Івацэвіцкага раёна. У 1983 годзе скончыў СШ № 3 г. Івацэвічы. Вучыўся ў Беларускім палітэхнічным інстытуце, служыў у Афганістане.
Пасля службы ў войску працаваў токарам. Скончыўшы завочна Брэсцкі педінстытут імя Пушкіна, выкладаў беларускую мову і літаратуру ў школе вёскі Альба Івацэвіцкага раёна. Пасля – дырэктар беларускага ліцея ў Брэсцкім педінстытуце, які ў 1994 годзе быў зачынены. Шэсць гадоў адпрацаваў на мытні “Заходні Буг”. З 2000 года – на журналісцкай рабоце.

Друкаваўся са школьных гадоў. Аднак упершыню сур’ёздна заявіў пра сябе як аўтар афганскіх вершаў.

Спрабуе свае сілы і ў прозе. У гэтым жанры выступіў у 1992 годзе у газеце “Чырвоная змена”. Дэбют аказаўся паспяховым – газета прызнала яго апавяданне “Дзень нараджэння” лепшым апавяданнем года.
Творы Вінцэся Вашэкі


  1. Снова мне выпадает дорога; Земля ссохлась – до окаменелости : стихи / В. Вашэка // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины в переводах Валерия Гришковца.- Минск: «Літаратура і мастацтва», 2010. С. 147-148.

  2. Душа: Алесю Каско / В. Вашэка.- Брэст, 2000. С. 37.; Заря, 2008. 24 января. С. 8; Маладосць, 2008. № 11. С. 51.

  3. І выпаў снег, Берасце, Камянецкая вежа, пакаянне, Душа, Пакаранне, Кітаец, З М. Звяздзінскага : вершы / В. Вашэка // Маладосць. 2008.№ 11. С. 49-51.

  4. Цягнік ідзе на Ўладаву; Неба засланае хмарамі; Сяброўка мая, і каханка, і жонка : вершы / В. Вашэка // Наша ніва, 2008. № 5.

  5. Камянецкая вежа : верш / В. Вашэка // Бібліяпанарама, 2003. Вып. 7. С. 15.

  6. Лампаднае святло: вершы / В. Вашэка.- Брэст : Цэнтр “Вежа”, 2000. 63 с.

  7. Спакой самоты; Акраверш; Успамін; Вечнасць; Афганістан; На мяжы; Душа : вершы / В. Вашэка // Дзядзінец. Паэзія Берасцейшчыны: літаратурна-мастацкае выданне. Серыя “Берасцейскае вогнішча”.- Брэст: выдавецтва С. Лаўрова, 1999. 346 с.




  1. Адраджаецца душа / В. Вашэка // Крыніца, 1996. № 7. С. 96.


Аб жыцці і творчасці Вінцэся Вашэкі


  1. Вінцэсь Вашэка (нар. Ў 1966 годзе) // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст: ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2008. С.275.

  2. Вінцэсь Вашэка // Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко.- Мінск: Литература и Искусство, 2008.- С. 307-308.




Валерый Мікалаевіч Гапееў
пісьменнік, журналіст

Валерый Мікалаевіч Гапееў нарадзіўся 6 лютага 1963 года ў вясковай сям’і на Гомельшчыне, ў пасёлку Восава Рагачоўскага раёна. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер Мінскі каледж сувязі). Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у арміі. Пасля была работа на мінскім заводзе “Інтэграл”.

У 1992 годзе Гапееў пераехаў з сям’ёй у Івацэвічы Брэсцкай вобласцi. Тут ён працаваў на прыборабудаўнічым заводзе рабочым, інжэнерам-тэхнолагам.

У гэты ж час Валерый Гапееў пачаў пісаць прозу. Першае сур’ёзнае апавяданне “Абсалютнае жаданне” было надрукавана ў часопiсе “Маладосць”. Затым часопіс ”Крыніца” надрукаваў дэтэктыў на рускай мове “…И два в остатке”. Таксама невялікія творы маладога аўтара друкаваліся ў газетах. Валерый Мікалаевіч стаў супрацоўнічаць з раённай газетай “Iвацэвiцкi веснiк” як пазаштатны карэспандэнт.

У 1995 годзе пісьменнік быў запрошаны на працу карэспандэнтам ў “Газету Уладзіміра Кудзінава” (цяпер “Газета для вас”). У 1997 годзе перайшоў на працу ў раённую газету “Івацэвіцкі веснік” карэспандэнтам, стаў загадчыкам аддзела, адказным сакратаром.

У 2001 годзе Гапееў падрыхтаваў кнігу апавяданняў для дзяцей і падлеткаў “Пастка на рыцара”, якая праз год выйшла ў выдавецтве “Юнацтва”. Частка апавяданняў з гэтай кнігі пабачыла свет раней у часопісах “Першацвет” i “Бярозка”. Друкаваўся ў часопiсах “Маладосць” i “Полымя”. У 2010 годзе выйшла другая кнiга прозы В. Гапеева “Урокі першага кахання”, якая выклiкала шмат палемiчных водгукаў.

На пытанне, чаму пачаў пісаць для дзяцей і падлеткаў, В. Гапееў аднойчы адказаў: “Можа і таму, што не надта для іх хочуць пісаць. Крыўдна бачыць праз чвэрць стагоддзя ў бібліятэках тыя ж творы беларускай літаратуры для дзяцей і юнацтва. І ў планах на пазашкольнае чытанне – усё тыя ж аўтары. Як быццам час спыніўся. Ці літаратура спынілася. Тая ж ідэалогія, тыя ж прынцыпы і тая ж вера…”

Яшчэ Валерый Мікалаевіч цвёрда перакананы, што нельга казаць пра адсутнасць дзіцячых праблем: “Ёсць праблемы ў нашых дзяцей. І яны перажываюцца імі настолькі ж балюча, як і мы перажываем свае. Гэта і хачу данесці да чытача: і юнага, і сталага”.

Валерый Гапееў лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка за кнігу “Пастка на рыцара” (2007). У гэтым жа годзе ў часопісе “Маладосць” убачыла свет аповесць Гапеева “Ведзьміна тоня”, якую крытыкі адразу ж далучылі да ліку лепшых празаічных твораў апошніх гадоў.

В. М. Гапееў з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў.

Валерый Мікалаевіч жанаты, мае сына і дачку (1989 i 1998 г. н.).


Творы В. М. Гапеева


  1. Гапееў В. М. Сонечная паляна : казка / В. Гапееў ; маст. Марыя, Міцкевіч.- Мінск : Маст. літ., 2013. 70 с.

  2. Гапееў, В. Я размаўляю для цябе неба : аповесць, п’еса, апавяданні: Рэальнасць, містыка, фантастыка / В. Гапееў.- Мінск: Маст. літ., 2013. 222 с.

  3. Гапееў, В.М. Ведзьміна тоня : аповесць / В. Гапееў.- Мінск : Маст. літ., 2012. 294 с.

  4. Гапееў, В. М. Урокі першага кахання : аповесці / В. Гапееў.- Мінск: Літаратура і мастацтва, 2010. 192 с.

  5. Гапееў, В. Пастка на рыцара : аповесць, апавяданні / В. Гапееў; маст. А. Г. Званароў.- Мн.: Юнацтва, 2002. 191 с.

  6. Дзядзька Пецька : землякі / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2014. 11 ліпеня (№ 51). С. 12.

  7. Забойства і неўміручасць : інтэрв’ю з аўтарам пра яго твор / гутарыла Наста, Грышчук // Літаратура і мастацтва. 2014. 19 верасня (№ 37). С. 6.

  8. Неадпраўленая аповесць / В. Гапееў // Маладосць. 2014. № 7. С. 58-68.

  9. Гапееў В. М. Я размаўляю для цябе неба : казка для дарослых дзяцей / В. Гапееў // Маладосць. 2013. № 10. С. 32-51.

  10. Вуснамі дзяцей : дыялогі / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2013. 25 студзеня (№ 6). С. 4.

  11. Качаняты ; Галка ; На кляновых прысадах ; Туман : апавяданнi / В. Гапееў // Закаханы ў Снягурку : апавяданнi, казкi, мiнiяцюры / уклад. А. С. Масла. Мінск : Мастацкая літаратура, 2012. С. 91–110. (Маладзік).

  12. Пунсовая кветка ў пацiне : [аповесць] / В. Гапееў // Самотная зорка Венера : аповесцi, апавяданнi / уклад. А. Лесавiк. Мiнск : Мастацкая лiтаратура, 2012. С. 51–63. (Вера. Надзея. Любоў).

  13. Восеньскія ружы ; Верабей і ластаўка ; Жук і лямпачка ; Магазін згубленых рэчаў ; Пра каня ; Старая казка ; Сядай са мной побач : (зварот да жонкi) : [апавяданнi] / В. Гапееў // Там, дзе Грыўда і Шчара… : літаратурны альманах Івацэвіччыны. Брэст : Альтэрнатыва, 2010. С. 34–48.

  14. Урокі першага кахання : аповесцi [Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання ; Лёшкава каханне, або Вiртуальнае дрэва рэальнасцi ; Першы боль, або Доказ закона прыгажосці] : для стар. Шк. Узросту / В. Гапееў. Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. 189 с. (Пераходны ўзрост).

  15. Пастка на рыцара : аповесць, апавяданнi : для дзяцей сярэд. I стар. Шк. Узросту / Валерый Гапееў ; маст. А. Г. Званароў. Мінск : Юнацтва, 2002. 191 с.: iл.

  16. Адна нага тут, другая – там… : [апавяданне] / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2012. 30 сак. С. 13.

  17. Армейскi блакнот : аўтабiяграфiчнае / В. Гапееў // Дзеяслоў. 2012. № 6. С. 259–283.

  18. Зацішак : [апавяданне] / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2012. С. 9.

  19. Пара грыбная настае : [верш] / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2012. 31 жн. С. 3.

  20. Пра Дзятла : [апавяданне] / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2012. 30 сак. С. 4. (Творчасць).

  21. Мэты, якія мы выбіраем… : [гісторыі з жыцця] / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2011. 11 студз. С. 6. (Асабісты погляд).

  22. Пра дзіка / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2011. 19 крас. С. 6. (Творчасць).

  23. Словы ад мамы : [“Пападзеш на гадзіну…” ; “У мяне ж вы малыя…”] / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2011. 1 лют. С. 6. (Асабістае).

  24. Вартаўнік : апавяданне / В. Гапееў // Маладосць. 2010. № 9. С. 21–27.

  25. Маміна мудрасць : [Мама і дапамога ; Мама і выбар ; Мама і нож ; Мама і кветкі : проза] / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2010. 22 чэрв. С. 5. (Слова пісьменніка).

  26. Пра Пісьменніка і Чорта : казка для дарослых / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2010. 26 сак. С. 4. (Творчасць).

  27. Доказ закона прыгажосці : аповесць / В. Гапееў // Маладосць. 2009. № 11. С. 16–65.

  28. Жалуды / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2009. 30 кастр. С. 12.

  29. Пра Бога і дапамогу / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2009. 14 жн. С. 4. (Творчасць).

  30. Развітальная вячэра / В. Гапееў // Полымя. 2009. № 10. С. 69–88. (Проза).

  31. Словы ад мамы / В. Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2009. 31 ліп. С. 9. (Асабістае).
  1   2   3   4   5


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка