Іван Штэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…



старонка1/8
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.61 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8

Іван Штэйнер




Свет шчодры.

Свет мяне паўторыць…:


паэзія У.Караткевіча і класічныя традыцыі

Гомель

2008

УДК 8.С(Бел)2


ББК 83.3(4 Беи)6

Ш 88



Штэйнер І.

Ш 88 Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…: паэзія У.Караткевіча і класічныя традыцыі: манаграфія / І.Ф. Штэйнер. – Гомель: ………, 2008. – 119 с.




ISBN ………….

У манаграфічным даследаванні аналізуецца паэ­тычная спадчына выдатнага пісьменніка канца ХХ ста­годдзя Уладзіміра Караткевіча ў кантэксце славянскіх і еўрапейскіх традыцый, паказана сувязь лірыкі паэта з класічным жывапісам і прозай, вылучаны асноўныя адметнасці паэтыкі.



УДК 8.С(Бел)2


ББК 83.3(4 Беи)6

ISBN …………


© І. Штэйнер, 2007

Ён самы небеларускі паэт у нацыянальнай літаратуры дру­гой па­ловы ХХ стагоддзя. Не ў сэнсе этнічна-эт­на­гра­фіч­ным, г.зн., крый Божа, па крыві, а ў суадносінах-су­па­стаў­леннях з па­ра­мет­ра­мі і сутнасцю той свяшчэннай ка­ро­вы, што мае гордае імя бе­ла­руская літаратура, ці, хутчэй і да­кладней, з нашым прад­стаў­лен­нем-уяўленнем яе, або яшчэ болей дакладна, не такой, як яна ёсць на самой спра­ве, а якой павінна быць, каб усебакова ад­па­вя­даць звыкла-тра­дыцыйнаму ўспрыняццю калі не ўсіх нось­бі­таў мовы, то ха­ця б большасці. Апошнія і не лічаць ягоную ПА­Э­ЗІЮ га­лоў­най састаўной часткай усёй спадчыны, успрымаючы лі­ры­ку, што ўвайшла ў тры прыжыццёвыя (у шматлікіх су­час­­ні­каў і паслядоўнікаў шматкроць болей!) і адзін па­смя­рот­ны збор­нік як своеасаблівую, арыгінальную, адметную, але ўсё ж такі за­пеўку, інтрадукцыю да асноўнай, вар­тас­най творчай дзейна­сці – ЭПІКІ, дзе ён разгарнуўся магутна, ве­лічна, амаль ге­ні­яль­на. А ўсе паэтычныя знаходкі і да­сяг­нен­ні развіў, удасканаліў, ад­шліфаваў у прозе, зрабіўшы з за­баўкі маладосці дыяментна-бліс­кучую вартасць.

Аднак ён пачынаў з вершаў, пісаў іх у гады славы, і за­кон­чыў творчы шлях лірыкай. І ў эпіцы ў выключнай ступені за­стаў­ся ПАЭТАМ.

Блізкі да Уладзіміра Караткевіча, а пра яго мы і гаворым, толь­кі Максім Багдановіч, любоў да якога, захапленне жыц­цё­вым і творчым подзвігам першы пранёс праз усё жыццё. Бо мно­гае яднала знакавыя постаці нацыянальнай культуры, якія яс­к­ра­ва вылучаліся на ледзь не «аднакаляровым фоне» (тэрмін самога Баг­дановіча) беларускай літаратуры. Перш за ўсё, яны былі ўз­га­да­ваны (і сямейна, і культурна) у рускамоўным асяроддзі (Ка­рат­ке­віч у дадатак меў украінскую адукацыю); яны самаахвярна і да­волі праблематычна засвойвалі тую беларускую аўтэнтычную аў­ру, што выпадала на долю практычна кожнага беларускага пісь­менніка ўжо толькі фактам нараджэння ў жывой яшчэ ў тыя ча­сы беларускай стыхіі; ужо ў даволі сталым узросце, рэзка па­ры­ваючы з рэальнай мажлівасцю рэалізаваць творчы патэнцыял, паэ­тычны талент у еўрапейскім культурным абсязе, свядома абі­ра­лі беларускую мову (бо толькі так, лічылі яны, можна тварыць на­цыянальную культуру) у якасці сваёй асноўнай, адзінай мовы твор­часці (прычым пакінулі самыя дасканалыя выказванні аб ёй); якраз яны, ужо належным чынам абазнаныя ў еўрапейскай паэ­зіі і яе беларускім адгалінаванні, добра ўсведамлялі, чаго не ха­пае апошняй, што ёй патрэбна (зараз і ў перспектыве) для таго, каб на гэтай галіне з’явіліся сапраўдныя кветкі, што патрэбна пры­віць гэтай дзічцы-самародцы. Яны ў значнай ступені былі чу­жаніцамі, а таму і не прымаліся аўтахонамі, якія добра бачылі не сваё, далёкае ў іх спробах-намаганнях (не друкавала «Наша Ні­ва» першыя вершы М. Багдановіча; У. Караткевіча пастаянна па­пракалі ў бязмежным арыгінальнічанні, жаданні не толькі здзі­віць, але і нават шакаваць чытача). У вершы «Багдановічу» У. Ка­раткевіч сцвярджаў, што Максім Кніжнік з’явіўся ў сцю­ж­ны час, калі народ спаў, нібы зерне ў раллі:

Ты прыйшоў

І гарачым словам

Рунь узняў на роднай зямлі.

Ты сказаў нам:

«Унукі Скарыны,

Дзе ваш гонар, моц і краса?

Ёсць і ў вас, як у іншых, святыня.

Не давайце святыні псам!

Не давайце з яе глуміцца,

Бо праспіць яна ясну зару,

Бо святы ізумруд заімшліцца

У пярсцёнку тваім, Беларусь.

У артыкуле У. Караткевіча «Якім шляхам ісці?» («ЛіМ», 1959) імя М. Багдановіча не згадваецца, аднак добра пад­ра­зу­мя­ва­ецца: «Мы даўно выраслі з сялянскіх пялёнак, калі пра бе­ла­рус­кую паэзію кажуць, што чытаць яе – гэта «як басанож на расе прай­сціся» – мы павінны крыўдзіцца… Мы адчулі ўжо добра сваю сталасць. У нас ёсць розныя вершы: песенныя і баладныя, на­родныя і філасофскія, наіўныя і кніжныя».

Адразу ж успамінаюцца ўрокі М. Багдановіча, зробленыя за паў­стагоддзя да таго. Вось як ацэньвае іх наш сучаснік. У пра­нік­нёным (гэтае слова прыдзецца згадваць амаль з такой час­та­той, як і аўтар сваё ўлюблёнае прыўкраснае) эсэ «Saxifragu» ён з вя­лікім майстэрствам паказаў светлы вобраз Лесі Украінкі і яе знач­насць для ўкраінскай культуры, бо «з ейнай асобай ва ўкра­ін­скую літаратуру ўвайшло тое, чаго не хапала ў той час і ўкра­ін­цам і нам: спалучаныя з высакароднай ідэяй інтэлігентнасць, вы­танчанасць і, пры ўсёй нацыянальнай стыхіі, Сусветнасць у са­мым вышнім сэнсе гэтага слова. У нас гэта зрабіў Багдановіч, у іх – яна».

Багдановіч зрабіў, аднак ён не мог прымусіць літаратуру ісці прад­казаным шляхам; менавіта таму праз пяцьдзесят гадоў прый­шлося згадаць яшчэ раз адвечны ўрок, развярнуць карабель і плыць не па фальклорна-сацыялагізаваным рэчышчы стыліза­цыі, а ў адкрытым акіяне сусветнай культуры, арыентуючыся па агуль­ным зорным небе чалавечнасці. У. Караткевіч добра ўсвя­до­міў, што гэтая высакародная місія яму пад сілу. Што выканае па­стаўленыя перад ім доляй задачы, і лживая скромность – не са­мы лепшы памочнік у гэтай справе:

Радок бяззбройны і бясспрэчны

Слабым – адзіна верны шчыт.

І не знікаць Паэтам вечна,

У вечнай Песні жывучы.

Калі пайду з юдолі гора,

Не скончыўшы найлепшы сказ,

То божы свет мяне паўторыць,

Як паўтараў ужо не раз.

Як моры, зоры і азёры,

Якія ў вечнасць забяру.

Свет шчодры.

Свет мяне паўторыць…

Ну, а не свет,

дык Беларусь.–

Мне – досыць…

Падобнае ўсведамленне ўласнай значнасці і дазволіла яму ўвай­сці ў паэзію вельмі прыгожа і эфектна. Па сутнасці, ён мог бы назваць свае першыя зборнікі як В. Брусаў: Me eum esse – «Гэ­та Я»; Chefs D’oevre – «Шэдэўры», але толькі не Juvenilia – «Юнац­кае». (Нават загаловак апошняга зборніка «Быў. Ёсць. Бу­ду” У. Караткевіча пераклікаецца з Памятником рускага паэта: Я есмь и вечно должен быть).



Ён не разумеў і не мог спасцігнуць таго факта, што бе­ла­рус­ка­му паэту, адэкватна пачаткоўцу, неабходна жыццёва быць сціп­лым, а таму трэба пачынаць з вершаў пра родную вёску, края­віды, рэчку дзяцінства, босыя ногі, расу на траве, спелыя яб­лы­кі, а потым толькі пераходзіць да вялікага Кастрычніка ці пом­нікаў мінулай вайны. Так уваходзілі ці не ўсе пачаткоўцы ў са­вецкі час. А тут адразу ў святліцу паэзіі, а не сенцы, туды, у са­мае сакрамента-сакральнае (тады так успрымалася), ува­хо­дзіць чалавек з годнасцю, гонарам, чувством собственного дос­то­инства. І не просіць міластыні-ўвагі, а ўпэўнена заяўляе – гля­дзіце, хто прыйшоў. Ён можа спатыкнуцца, але ніколі не бу­дзе гнуцца ў пояс, як і не стане скідваць галёшы ў цэнтры свят­лі­цы, што так тэатральна-прыгожа здзяйсняў незабыўны пан Адольф Быкоўскі. Падобны эфектны ўваход выклікаў не толькі за­хапленне і авацыі, але і зайздрасць у тых, хто стаяў даўно ў пред­баннике, і пэўную збянтэжанасць і незразумеласць бес­смя­рот­ных (згодна з французскай класіфікацыяй пантэона славы), што ў той час сядзелі на покуці. І даставаў ён свае першыя тво­ры, што гучалі амаль ці не па-купалаўску, не з кайстры, а з дых­тоў­нага сакваяжа, бо і былі яны не сялянскімі, а шляхотнымі. У. Ка­­раткевіч, як і М. Багдановіч, інтэлігенты не ў першым па­ка­лен­ні, як амаль усе беларускія літаратары, і гэта таксама паў­плы­ва­ла на многае, як і той факт, што іх станаўленне адбывалася не ў Беларусі. Менавіта таму іх захапленне беларусікай (не­зра­зу­ме­лае, неактуальнае, бесперспектыўнае, непатрэбнае нікому нават з пункту гледжання блізкіх) успрымалася ў чужынскім ася­род­дзі, якое не ведала добра ды і не надта цікавілася рэальнымі спра­вамі, перш за ўсё як дзівацтва, ня шкоднае, як і ўсе хобі. Га­лоў­нае, што яны пазбавіліся кпінаў, нават насмешак і здзеку, праз што прыйшлося прайсці і Якубу Коласу і Максіму Га­рэц­ка­му, і выразна паблажліва-іранічных ухмылак больш позніх су­час­нікаў-эстэтаў, што ў значнай ступені сказалася на свядомасці твор­цаў і іх літаратурных арыентацыях. Гэта зведалі не толькі бе­ларускія літаратуры. Французскі простолюдин Анарэ Бальса ма­рыў падпісваць свае раманы шляхетным прозвішчам Бальзак з аба­вязковым дваранскім ДЭ. Хлопчыка, які нарадзіўся 22 сту­дзе­ня 1798 года, назвалі Джордж Гордан Байран, бо нашчадак Гор­данаў Гайцкіх павінен насіць іх імя, а потым становіцца чар­го­вым лордам Байранам (у гэтым выпадку сёмым). У. Каратке­віч – шлях­ціц і без апошніх фармальных прыкмет, хаця ягоны род у беларускіх гербоўніках адносіцца да высакародных, а яго­ная маці, як і Кэтрын Гордан, што увесь час сцвярджала сыну, што ён – нашчадак Сцюартаў, апавядала маленькаму Валодзі пра вя­домых продкаў, памяць аб якіх існавала ў пісьмовых і вусных ва­рыянтах. Хаця прынцыповага і тут не мае значэння, ці цячэ ў яго­ных жылах блакітная кроў, ці не. Бо ўжо былі спробы шлях­ты стварыць нацыянальную літаратуру (ва ўсёй беларускай лі­та­ра­туры ХІХ – пачатку ХХ ст. толькі Якуб Колас з мужыкоў), ад­нак яна (літаратура) аказалася цалкам сялянскай. І толькі сяляне з па­ходжання (той жа самы Колас і Гарэцкі, а потым цэлая ка­гор­та) пачалі яе выкшталцоўваць, рафініраваць. Бо згаданая шлях­та – ад засцянковага Чачота да графа Бандынелі-Абуховіча, ро­­дзіча італьянскага папы, – не толькі гаварыла голасам му­жы­ка, але і глядзела на сябе і на ўвесь свет вачыма селяніна. І ад по­гля­­ду гэнага не адцураюцца да канца ні Танк, ні Панчанка, ні на­ват Бы­каў з Казьком. Карцінна – тэатральна зробіць гэта ме­шча­нін (так на Палессі называлі жыхароў Давыд-Гарадка, падкрэслі­ва­­ю­чы іх адметнасць) Дранько-Майсюк. Але Ка­рат­ке­віч быў пер­­шым і, галоўнае, самым прынцыповым і настойлівым у гэтай спра­­ве. Мы ніколі не можам папракнуць яго ў бытавізме, пры­­зем­­ленасці (у паганым разуменні слова), некаторыя вы­клю­чэнні, што знаходзяць пэўныя даследчыкі, толькі пацвярджаюць зы­­ход­­ны тэзіс, бо і арлам здаралася ніжэй за кур спускацца. Ён – РА­­­МАНТЫК. І прычым адзіны рамантык у гісторыі беларускай лі­­таратуры, чый светапогляд і творчая дзейнасць цалкам ад­па­вя­даюць асноўным канонам рамантызму.

Класічны рамантызм як творчы метад уяўляе сабой дыя­лек­тыч­нае спалучэнне агульнага і індывідуальнага. Таму агульны еў­рапейскі рамантызм разбіваецца на шэраг нацыянальных, як ма­гутныя плыні на бурлівыя рэкі, рэчкі, ручаі, пратокі, затокі. Ад­сюль рамантызм нямецкі, французскі, ангельскі, рускі, поль­скі. І беларускі, які, нібыта тая крынічка, то з’яўляўся, то знікаў, па­паўняючы чужыя воды, то нясмела бруіўся ручайком, баю­чы­ся загаманіць хвалямі нават самай малюпасенькай рачулкі. Ме­на­віта таму ён і з’явіўся значна пазней, калі ў Еўропе ўжо ады­хо­дзі­лі – забываліся нават на неарамантычныя тэндэнцыі. Што ж, Баць­каўшчына яшчэ не адспявала сваёй песні, не здзейснілася яшчэ на належным узроўні кансалідацыя нацыі, таму беларуская лі­таратура павінна была яшчэ раз паспрабаваць прайсці праз гэ­ты этап эвалюцыі, успомніць аб будучыні, вярнуцца ў яе.

Без гэтага яна не стала б сапраўды нацыянальна-еўрапейскай з’я­вай.

Зразумела, што з усіх пастулатаў класічнага рамантызму менш за ўсё прыцягвала У. Караткевіча фалькларызацыя. Бе­ла­рус­кі фальклор адыграў пэўную ролю ў станаўленні польскай ра­мантычнай паэзіі, рамантычных пошукаў Купалы, сім­ва­лі­за­цыі вобразаў Коласа. Аднак засцярога Багдановіча аб тым, што не трэба трымацца народных прынцыпаў, як п’яны плоту, зроб­ле­ная на пачатку ХХ ст., павінна была астудзіць бязмернае вы­ка­рыс­танне ўжо знойдзенных паэтычных сродкаў. Ці не таму толь­кі да двух ягоных твораў будзе пастаўлена рэмарка «з на­род­на­га» («Шыпшына і ружа») і «народная легенда» («Перакаці-по­ле»). Ды і то цяжка сказаць, з чыйго гэта народнага? Бо ў аснове і пер­шага, і другога твора ляжыць класічны баладны еўрапейскі ма­тыў, які надзвычай шырока прадстаўлены як у народных, так і лі­таратурных баладах усіх еўрапейскіх народаў.

Класічны сюжэт добра вядомы праз “Івікавых журавоў” Ф.Шы­лера і “Убийцу” П.Каценіна. У гэтых творах аналізуюцца па­водзіны і ўчынкі чалавека ў гэтым складаным і супярэчлівым све­це, дзе фатум, рок, прадвызначанасць адыгрываюць вы­ключ­ную ролю. Івіка, сябра багоў, забіваюць разбойнікі; багатага гас­па­дара задушыў прыёмны сын; засякае аднавяскоўца Пятро – та­кія непадобныя трагедыі сталі асновай трох балад. Але ў апош­нія імгненні жыцця кожная з ахвяр знаходзіць у сабе сілы звяр­нуц­ца да журавоў:

Упаў, абліўшыся крывёю,

Ды чуе шум над галавою.

І прыпадняўся ён з зямлі:

Ляцяць у вырай жураўлі.

О жураўлі, за сведак будзьце,



зірніце з неба ў цёмны бор,

Майго малення не забудзьце!”—

Сказаўшы гэта, ён памёр,

месяца:

Убить меня тебе не чудо,

Пожалуй, задуши.
Но помни слово: не обидит

Без казни ввек злодей;

Есть там свидетель, он увидит,

Когда здесь нет людей».
Взглянул, а месяц тут проклятый

И смотрит на меня.

И не устанет, а десятый

Уж год с того ведь дня,

перакаці-поля:

Рэзка сякера ўпялася ў грудзі…

Хоць бы якая жывая тля!

Ян паваліўся. Не бачаць людзі,

Хмары змаўчаць, і змаўчыць зямля.

Вочы, ад сну смяротна сонныя,

Убачылі толькі, што ў самых нагах

Вецер сцяблінку зламаў пад кронаю

І каці-поле пабегла ў свой шлях.

Ледзьве прамовіў ён, белы ад болю,

Чорнаму шару без ног і без рук:

«У сведкі бяру цябе, каці-поле,

Вечны бадзяга, расліна-павук.

Чуеш, Пятро, памятай і ведай,

Бачыш, яна ўцякае ад нас.

Гэта расліна, яна мой сведак,

Бойся яе… засведчыць яна…

Журавы, месяц, каці-поле выконваюць апошнюю волю ах­вяр – зло і забойцы пакараны. У дадзеных выпадках яны ўспры­ма­юцца як сімвал пакутаў сумлення чалавека. У свой час Ман­тэнь апавядаў павучальную гісторыю Плутарха: «Фінікіец Бесі, яко­га папракалі ў тым, штто ён без прычыны раскідаў кубло і за­біў вераб'ёў, апраўдваўся тым, што гэтыя птушачкі бес­пе­ра­стан­ку дарэмна абвінавачвалі яго ў забойстве бацькі. Да гэтага імг­нен­ня ніхто нічога не ведаў пра бацьказабойства, яно за­с­та­ва­ла­ся невядомым, але помслівыя фурыі чалавечага сумлення пры­му­сілі раскрыць гэтую тайну менавіта таго, хто павінен быў па­нес­ці за яе пакаранне». Асаблівая «совестливость» вылучае ба­ла­ду Караткевіча. Гэтым яна блізкая славутай “Свіцязі” Яна Ча­чо­та, герой якой, як і караткевічаўскі Пятро, забівае купца, каб зда­быць грошы для выкупу каханай, пакутуе ад згрызот ду­шэў­ных і, нарэшце, гіне разам з горадам і ўсімі жыхарамі. Аднак Ка­рат­кевічу у адрозненне ад іншых паэтаў не толькі асуджае свай­го героя, але і спрабуе ў нечым апраўдаць яго, выклікаць нейкую спа­гаду да яго дзікунска-роспачнага ўчынку. Бо хто вырве гнеў­нае слова з волата, што спіць пад мёртвым ветраком як крыжам і не хоча глядзець на гэтую змрочную, шэрую, з’імжэлую зямлю? Праб­лема злачынства і пакарання набывае прыкметна новую рэа­­лізацыю, аднак застаецца галоўнае, што аб’ядноўвае ўсе ба­ла­ды, напісаныя ў розныя часы і эпохі, -- вера ў чалавека, яго ўнут­раную веліч, глыбокую чалавечнасць.

Як у класічных баладных творах, на магіле Марыі вырастае ка­ліна, на магіле Яна – магутны явар, якія сплятаюцца сваімі вяр­шынямі (“Паэма пра явар і каліну” У.Караткевіча).

Некаторыя на­сле­даванні ўсходняй мудрасці толькі па­цвяр­джаюць зыходны тэ­зіс. У. Караткевіч ніколі не быў пры­мі­тыў­ным апалагетам пры­мі­тыўнай фалькларызацыі, тым больш ён ве­даў папулярнае ў яго час сцвярджэнне Бялінскага пра ка­кош­ні­кі і сарафан. Ён хутчэй, як улюбёны ім Ян Баршчэўскі, быў ства­ральнікам фальклору (не толь­кі беларускага), чым бяз­дум­ным пользователем. Яго ці­ка­вяць выразна іншыя, анталагічныя, праб­лемы быцця, якія знеш­нія вартасці фальклору раскрыць не мо­гуць. У першую чаргу фі­ла­софія адзінства (тождества) духа і пры­роды, суб’екта і аб’ек­та: Произведение искусства должно, по­добно творению при­ро­ды, рождаться и развиваться, по­ви­нуясь заложенному в него им­пульсу, едино и неделимо на форму и содержание. Словы Шле­геля надзвычай імпанавалі У. Ка­рат­ке­вічу. І яшчэ. Адна з са­мых галоўных рыс рамантызму – сва­бод­нае памкненне да ства­рэння абагуленых сімвалічных воб­ра­заў, вось чаму з такой нас­тойлівасцю звярталіся ягоныя адэпты да міфаў самых раз­ма­і­тых – біблейных, антычных, сярэдня­веч­ных, фальклорных, пе­ра­раб­ляючы і пераствараючы іх у ад­па­вед­на­сці з уласнымі эс­тэ­тыч­нымі ідэаламі, або смела пе­ра­асэн­соў­ва­ючы і ствараючы ўлас­ныя вобразы-міфы: Мы не можем утвер­ждать, что всякий ве­ликий поэт призван превратить в не­го целое открывшуюся ему часть мира и из его материала соз­дать собственную мифо­ло­гию. І гэтыя пастулаты Шэлінга над­звычай адпавядаюць ду­хоў­ным пошукам маладога бе­ла­рус­ка­га паэта. Як і згадка На­ва­лі­са: Нет ничего романтичнее того, что обычно именуется ми­ром и судьбой.

Аб выразна рамантычным светаўспрыманні сведчыць ка­ла­рыс­тыка паэзіі Караткевіча, які вельмі рана спасціг выключныя вы­яўленчыя мажлівасці колеру, што, нібы люстэрка, значна ўзмац­няе ўсе адценні пачуцця і думкі. У Галівудзе здаўна пад­крэс­лівалі, што менавіта колер – драма. Улюбёны колер паэзіі У. Ка­раткевіча – чорны з усімі адценнямі.

«Ў распараныя глоткі цёмных бочак», «соллю з чорным кмінам», «за мок­рым шклом раздзеты чорны сад», «на паверхні счарнелай цагліны сырой», «бя­ро­зы зусім пачарнелі ад ветру», «шэры дождж глядзіцца ў хату», «цень паў­стан­ня народнага», «ад дажджу пачарнеў небарака-дом», «у чорнай глыбіні», «чор­ныя, глухія ногі лета», «на чорнай, як дзёгаць, рацэ», «чорнае жыта», «чар­не­ла навокал імгла», «і трызняць вочы цёмныя, сляпыя», «чорныя, як здані», «або чарнеюць на раллі», «пасмы чорныя хмар на вяршыні», «буран над уцё­ка­мі горанні», «няўмольныя птушкі чорна сыплюцца з нізкай імглы», «на вачах ня­бёсаў чорных», «у тумане – кіпарысы цёмныя», «чорныя ружы цвілі», «муж­ны народ у прыцемку чорным», «і ў вачах маіх, чорных персідскіх, тужліва-бяз­донных», «ў вокны цёмныя заглядае»; «моўчкі чорныя птушкі», «бязлітасна чор­ны вораг ідзе», «дэман чорны», «валавокая цемра Дняпра», «з чорнаю па­вяз­кай на вушах, з чорнаю павязкаю на вуснах, з чорнаю павязкаю на вачах», «чор­ная рэчка Папараць», «ноч чорнай азёрнай вады», «чорная ружа саскоў», «Чор­ная балада Гаркушы», «кветкі вогненна-чорныя», «у чорны Нёман па чор­ным шкле».

Як і холад (не толькі для цела, але і душы, холад быційны): халодныя ад сцю­жы вяргіні, лужы зацягвае лядок; сцюдзёная раса, сумны халадок; золкай во­сенню, золь-зіма, рута ў халоднай расе, вусны халодныя, як лёд, свет стыне ў кра­се; ліпа з холаду дрыжыць, песня шпака халадком цячэ; халадзее рака, да­лё­кі сцю-дзёны маяк; ільдзісты хлеба акраец, сцюдзёнай і чыстай расе; халодных тра­вах, льдзіны адлівалі сінім, ледзяны маладзік; лябяжы іней; ружы бялеюць сне­гам; халодная, як апёк; холад захоплены ў жываце; зорак лёд, дубяк адубеў, ха­лодны зімні снег, насустрач вясне і ільду, сцюжны час, Золь. Прысненне зі­мы; халодная кроў; халоднай, як лілея; халодная і чыстая зіма трывог, цёмны хо­лад; у мёртвы лёд закула смерць, туга-смутак.

Але над усім валадарыць сум і туга, выключная рамантычная все­ленская грусть, характэрная для рамантыкаў ХІХ – пачатку ХХ ст.ст.

«Ноч глухая ляжыць за вокнамі самотнай хаты», «Зяберам і асотам зараслі пус­тыя палі; – Зяберам і асотам, горкай пустой травой»; «Хаты стаяць пустыя, лі­сіцы спяць у хлявах, Восы, стракатыя восы гнёзды звілі ў Чарапах»; «І кліча ліс­цяў жоўты сум зіму, сум у небе імглістым», «Я сумую па Радзіме»; «Белыя тра­вы засумавалі»; «І жанчына ў дзіўнай журбе»; «Толькі я перапоўнены су­мам»; «Стаяў жахлівы позні лістапад»; «Чэрап свой заціснуўшы ў рукі»; «І ў ка­роткай птушынай журбе»; «Глуха так, так цяжка і дрэнна, Мне ніколі яшчэ не было», «Сумныя вочы твае»; «Самотным дрэвам сняцца май і радасці»; «Па­хмур­ныя твары, як хмары»; «Сусветную дрэў тугу»; «Плач дрыядаў»; «Хутары сум­ней у палях і сумней…»; «Чароды на сумных асенніх лугах»; «Спевы Хаў­тур­ныя траў з вятрамі»; «Смерць хаваючы ў сэрцы»; «Веі дрыжаць у салодкай жур­бе»; «Мудрыя сумныя вочы»; «Як схаваць мае тугу, і пакорлівасць лёсу, і жа­х»; «Ўлонне маё сумуе»; «Жах замшэлы стром»; «Перад імі лунае гора, За імі лунае жах»; «Курчыць зрынуты дрэва страх»;

Аднак гэта толькі подступы да трагедыі ўсяленскай, да свай­го роду апакаліпсісу, калі асабістая, нацыянальная, агульначала­ве­­чая трагедыі з’ядноўваюцца, пераплаўляюцца ў тыглі спрад­веч­ных пакут. І пачыналася ўсё з балады «Паўлюк Багрым», змроч­ны драматызм якой стаўся камертонам усёй творчасці У. Ка­­раткевіча. У творы няма аніводнага пробліску надзеі, пра­мень­чыка святла, нават бярозы зусім пачарнелі ад ветру, усюды па­нуе дзіч і глуш безнадзейная. Змрочнасць атмасферы ўзмацняе сля­пое акенца, шэры дождж і зусім рэальна-адчувальная ста­расць, што дагарае, бы ў небе асеннім зара. Смерць дня нагадвае пра адвечны лёс, які ніяк ні змяніць, ні пазбегнуць. І канкрэтная на­цыянальная трагедыя, што вырастае з трагедыі асабістай («мог бы славай грымець сярод гучных імёнаў Еўропы») набывае су­свет­ную значнасць, абагуленасць і гучанне, бо гэтая страта – агуль­началавечая (невядома, чым узбагаціў бы беларускі Кабзар су­польнасць?!!), а над усім пануе жах. Наогул, у цыкле «Старыя су­воі» падобныя ноткі жуды і бяссэнсавасці быцця становяцца вы­значальнымі. «Горе живущему на зЂмлЂ»,– чуецца ў вершы-спо­ведзі «Чашы слёз». Біблейскія старонкі пакут ажываюць у гэ­тай «юдоли скорби», якім уяўляецца жыццё прыгонных на жніве: «Жы­та чырвонае, жыта чорнае лезе ў твар»; рыга барона на­гад­вае пашчу пустую; спёка і смага роўназначныя пякельным па­ку­там; людзі сапраўды не радыя сонейку, а просяць цёмнай ночы (Пра­менні паляць нас І поле, бы ў агні). Пажыццёва сядзіць у цэ­лі пад зямлёй, без іскры святла чалавек («Чорная балада Гар­ку­шы»). «Як махровая сажа ў хаце курной, Чарнела навокал імг­ла». Вось чаму герой слёзна-ўрачыста моліць уласную Памяць, каб зберагла яна фарбы палёў і нябёс, сіні спеў жаўрука… Аран­жа­вы звон… Вясёлак агонь. Чалавеку, і не толькі вязню, не ха­пае красак. «Чорныя, рагатыя, як здані» валадараць жыццём («Ба­лада аб нашэсцях»), выганяюць і знішчаюць светлае, ра­зум­нае, вечнае («Скарына пакідае Радзіму»).

«Стаяў жахлівы позні лістапад», – так пачынаецца баладны верш «Крумкачы», таму з сэрца знікла радасць, як лебедзі з ка­на­лаў, і лірычны герой усклікае: «Чым горш, тым лепш», бо над усім лунае «Крумкаччо!», і гэта гучыць не менш жахліва, чым «Ne­vermore» ў «Крумкачы» Эдгара По, самага славутага змроч­на­га вешчуна свету. «Ложак – краіна мая, калыска, труна і дом…», дзе «сонца мёртвае нагадвае далёкі сцюдзёны маяк». Смерць палюе нават на чатырохгадовае дзіця, што роўна палову жыц­ця балансуе паміж вечнай цемрай, за якой нічога няма, і быц­цём, дзе замест слёз з вачэй і замест усяго точыцца кроў. І ні­чога не будзе светлага ў будучыні, бо «іншыя чорныя караблі Чор­ныя ветразі ўгору ўзнялі» («Прысмеркі») і яны намнога ўраж­лівей за пунсовыя (згадаем міф старажытнай Грэцыі, якой, да­рэчы, прысвечаны і верш «Здратаваныя магілы»).

Найбольш яскрава пачварнасць і абсурднасць быцця чала­ве­ча­га раскрыта ў вершы «І сніў Адам…», дзе скандэнсавана, амаль, не раўнуючы, у біблейным стылі, раскрыты трызненні пер­шага чалавека на зямлі. Напярэдадні свайго грэхападзення ён ува­ходзіць у своеасаблівы транс, дзякуючы чаму змог прад­ба­чыць усе наступствы свайго анталагічнага ўчынку:

Камета ўстала ў небе

Барвяным страшным зракам – і тады

Крывёю пачала сачыцца глеба

І згінулі эдэмскія сады.

І пакаціўся ён, бяздольны, голы,

Як пералёт, адсохлы на карню,

Насустрач болю і насустрач волі,

Насустрач злу і сернаму агню.

І сніў Адам:

Да светлых зор сусвету

Імчыць, як лямант, шматвяковы жах –

Кроў Іліяды, попел Плошчы кветак,

Рагнеды плач і Хірасімы прах,

І дыбіцца шалёны свет гарою

Над цалаванай брызам і вадой,

Карункавай ад сонца і прыбою,

Блакітнаю каралавай градой.

…Туды… сюды…

… Туды… сюды…

Над прыскам,

Над цішынёй, дрыжачай, бы струна,

Бязгучная гайдаецца калыска,

Як паміж небам і зямлёй труна.

… І плакаў ён,

Хаця ў праменнях сініх

Эдэмская купалася зямля,

Бо лепш у самым чэраве загінуць,

Чым падарыць нашчадкам гэткі шлях.

Нашто жыве і ў дыме гіне вулей?!

Нашто стагоддзі беспрасветных мук?!

Тым самым У. Караткевіч выразна палемізуе з вялікім ра­ман­ты­кам Байранам, творчасць якога ён добра ведаў і любіў, аб чым свед­чыць ягоны артыкул «…Будзеш свой сярод чужых», дзе ана­лі­зуе пераклады твораў славутага прадстаўніка туманнага Аль­бі­ё­на на родную мову. Прызнаючыся ў не вельмі дасканалым ве­дан­ні ангельскай, ён тлумачыць з’яўленне артыкула любоўю – да роднай мовы і Байрана. Даючы агульную ацэнку перакладам, дзе, паводле ягонай алюзіі, Байран гаворыць «дзе» і «чаго», ён сцвяр­джае: «Калі б я жыў у век рамантыкаў, я сказаў бы, што Чэр­веньскія палі падаюць руку Анслейскім палям, каб іхнія ве­рас і шыпшына сталі братам і сястрой нашаму верасу, нашай дзі­кай ружы».

Ён лічыць Байрана нашым сучаснікам, бо ягоная спадчына ву­чыць любві да радзімы і волі, абуджае сумленне, яна не­пры­мі­ры­мая ў нянавісці, бо любіць людзей.

Асабліва Караткевіч захоплены «Каінам». Маленькі Джордж з дзя­цінства ведаў гісторыю Каіна, бо настаўнік нямецкай мовы пры­мусіў яго перакладаць “Смерць Авеля” Геснера. Трагедыя зда­валася яму вельмі сумнай, бо ў душы лічыў, што смерць та­кой ідыятычнай асобы, як малодшы сын Адама, не такое ўжо і вя­лікае злачынства. Але адначасова адчуваў шкадобу да ня­він­най ахвяры і рэальна жахаўся сваіх шкадлівых думак. Ён увесь час разважаў над тым, чаму Бог дапусціў трагедыю, чаму Ён даз­ва­ляе маленькаму Байрану быць такім жорсткім? За гэтымі сум­нен­нямі і дзіцячымі ацэнкамі яму бачыліся страшэнныя вог­нен­ныя пакуты будучага пекла, што з ягонай прыроджанай і рас­пра­ца­ванай фантазіяй было не вельмі складана ўявіць. Гэтая міс­тэ­рыя заснавана на гіпотэзе Кюўе аб тым, што сусвет некалькі ра­зоў перажываў грандыёзныя катастрофы і да эпохі Майсея быў на­селены мамантамі, бегемотамі і невядома кім яшчэ. Тым са­мым паэт уявіў, што Люцыфер паказаў Каіну разумныя істоты да­адамавай эпохі, якія мелі больш высокі інтэлект, чым чалавек, але былі зусім не падобныя на людзей – больш магутныя духам і це­лам.

Вобразам ворага чалавечага захоплены і Караткевіч: «Лю­цы­фар – дзіва! Яго словы пра бога (тады пісался так –

  1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка