Іван Штэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…



старонка2/8
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.61 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8
І.Ш.) – цуд: «Ня­хай на зоры ён грувасціць зоры. Усё ж самотны ён, спрад­веч­ны дэспат». Караткевіч тады, у 1963 годзе, не мог не толькі на­пі­саць слова Бог з вялікай літары, але і нават згадваць яго всуе. Та­му заканамерна, што ён далей піша найменне ягонага стварэння з вя­лікай: «І як ён адразу перастае быць вялікім, як толькі па­тра­буе ўкленчанне. І пратэст супраць бога, які не дае людзям Пла­доў Жыцця, каб яны не зрабіліся падобныя да багоў. І вера, што той, хто ўладае праўдай, павінен раздзяліць яе на ўсіх. І па­ка­ран­не за гэта імкненне Чалавека да ісціны. І пратэст супроць улады смер­ці над жывымі – усё вельмі добра».

Містэрыя Байрана – дыспут аб сэнсе і сутнасці жыцця. Каін не згодны з бацькамі – дрэва Жыцця ні ў якім разе не супраць­па­стаў­ляецца дрэву Пазнання: «Змей сказал вам истину – жизнь есть благо, и знание есть благо, как они могут быть злом?» У. Ка­раткевіч бачыць цень, што бяжыць ад Дрэва Дабрыні і Зла, ён яшчэ верыць у мажлівасць паяднання радасці і шчасця, бо зям­ля эдэмская купаецца ў сініх промнях. Ягоны сон Адама ўяў­ля­ецца пралогам да пошукаў Каіна, які папракае бацькоў, што ме­навіта яны вінаваты у тым, што з самага пачатку жыцця людзі не аказаліся свабоднымі, а цалкам падпарадкаваліся дэміургу. Лю­дзі надзелены неодолимой жаждой бытия, лічыць і анг­лій­скі, і беларускі паэт. У Каіна падобны зыходны тэзіс выклікае ня­навісць і презрение да сябе. Хаця яму Люцыфар гаворыць, што пос­ле смерти будет подобен духу, у Караткевіча прага жыцця аба­гаўляецца, (О, як добра, як прыгожа жыць!), вось чаму ён уяў­ляе сыход не касмічна-велічна, а зусім па-беларуску:

Як сканаю – душа застанецца

Ў ззянні кожнай крынічнай слязы,

У аеру, што з ветрам сячэцца,

Ў срэбных хвалях дняпроўскай лазы,

Ў бадзяках, што мячамі суровымі

Кожны родны вартуюць пляцень,

У шыпшыне, што ля Загор’я

Ля старэнькай капліцы цвіце,

У азёрах паўночных і ў нетрах,

У чырвоным начлежным агні,

Ў пільным флюгеры, што пад ветрам

Над страхою ў каханай звініць.

І англійскі, і беларускі паэты ўсведамляюць крохкасць жыц­ця – «Жизнь разве может быть Столь слабою, чтоб так легко по­гаснуть?». Каін Байрана разумее, што гэтае тварэнне асу­д­жа­на на пакуты, таму з болем прадбачыць цяжкую будучыню сына. Яшчэ больш страшэнныя катаклізмы адкрывае У. Караткевіч. Ад­нак абое вырашаюць жыць дзеля будучыні:

І Ева падышла і працягнула

Далоні сонных і пяшчотных рук.

І ён з трывогай, з радасцю няпэўнай

І з мужнасцю суровай, як праклён,

Прынік да іх у страсці горкай, гнеўнай,

Бо ён любіў…

Бо добра помніў сон.

Іх аб’ядноўвае адзіная вялікая мастакоўская задача – спа­знаць агульную долю людзей праз унутраны свет чалавека, спа­сціг­нуць яго маральна-духоўныя мажлівасці. І адсюль памк­нен­не, агульнае для ўсіх рамантыкаў, – пранікнуць у таямніцы Пры­ро­ды, Гісторыі, знайсці тыя законы, па якіх яны развіваюцца, спа­знаць неспазнаныя ракавыя сілы, зразумець, як і ў якой сту­пе­ні ўплываюць яны на канкрэтнага і абагуленага чалавека.



Упорствовать и мыслить – вот чем вы

Особый мир создать в себе способны,

Мир внутренний, где внешний исчезает

Вот способ ваш приблизиться к природе

Духовных сил и победить свою.

У Байрана і Караткевіча з’явіцца шмат твораў, якія можна аба­значыць як видения Валтасар»; «Видение Валтасара», «Про­рочество Данте»), у беларускага паэта – «Апошняя песня Дан­тэ», «Самсон» і шэраг іншых баладаў-маналогаў. Менавіта тут ад­бываецца рэзкі пералом танальнасці радка, з'яўляецца вы­ключ­ны кантраст паміж настроем і думкай, назіраецца спа­лу­чэн­не арганічнага вітальнага парыву і рэлаксацыя ідэі. Прыватнае, лі­рычнае «Я» выходзіць з абмежаванага ўнутранага свету ў шы­ро­кі сусвет, дзе асабістае перарастае ў агульнанацыянальнае, а за­тым у агульначалавечае. На першы план выходзіць уза­е­ма­дзе­ян­не чалавека і часу, жыцця і смерці: Я – СМЕРЦЬ. З дзяцінства Бай­рана палохалі думкі аб смерці, асабліва пасля сыходу ягонай ку­зіны, пятнаццацігадовай Маргарэт Паркер, выключнай пры­га­жу­ні, чорнымі вачыма і доўгімі вейкамі якой заўсёды за­хап­ляў­ся. Ён ніяк не мог пагадзіцца з тым, што нават такая прыгажуня не можа адкупіцца сваімі вабнотамі ад Валадара Жахаў.

У спадчыне У. Караткевіча не будзе падобных жахліва-рос­пач­ных успрыняццяў і асацыяцый. Ён застаецца больш фі­ла­са­фіч­ным, сіла розуму стрымлівае бунт пачуццяў, трагедыя ўлас­на­га быцця значна градзіруецца быццём чалавецтва.

Лірычны герой беларускай варыяцыі эсхаталагічных ма­ты­ваў праходзіць за апошні круг, дзе ўжо «нават улада пекла ася­ка­ла­ся», і «павуціння д’яблы не плялі», а на душы самых горшых «куб­лом гадзюк сплялася Атрута вераломства». Гэта зусім не чыс­цец Ф. Багушэвіча, які пабудаваны на фальклорных уяў­лен­нях, а таму падобны да звычайнай сауны. Гэта сярэдневяковае ўспры­няцце пекла, узмоцненае фантазіяй вялікага італьянца і аса­цыятыўнасцю беларускага рамантыка (можна ўбачыць і алю­зіі з Мільтана і шматлікіх апокрыфаў):

Пакут і безнадзейнасці пякучай.

І нехта там варочаўся на дне,

Дарэмна поўз на ледзяныя кручы

І ўніз зрываўся, грузны, як свінец.

Ў бяссільнай злосці, ў ярасці пакутах

Ён ланцугамі пачынаў звінець,

Стагнаў і выў раз’юшана і люта,

І роў, як львы і гарпіі – адзін, –

Як быццам дэман там крычаў прыкуты

Распятыя на болю і дратах,

Яны вакол стаялі і чакалі,

Маўклівыя, з гадзюкамі ў руках.

Раз-пораз праз натоўп віхуры гналі

Двухногіх нейкіх, тоўстых ці худых,

Якім скавыталі і стагналі

Аб літасці на розныя лады,

А ураган, імпэтны і імклівы,

Іх кідаў на адхон, на край, на льды.

Дзеянне песні Дантэ адбываецца там, дзе «льдзіны адлівалі сі­нім», у нетрах нязведанай зямлі. У Байрана карціна не менш жу­дасная: Погасло солнце светлое, и звезды Скитались без цели, без лучей в пространстве вечном; льдистая земля носилась сле­по в воздухе безлунном. И мир был пуст; Тот многолюдный мир, мо­гучий мир Был мертвой массой, без травы, дерева, Без жизни, времени, людей,.. движенья… то хаос смерти бил озера, ре­ки. И море (згадаем любоў Караткевіча да холаду) все затихло («Тьма»). У абодвух творах дамінуе цемра і холад (льдзіны, льдзіс­тыя). Людзі і там, і тут с проклятиями бросались в прах и вы­ли, Зубами скрежетали. Птицы с криком носились низко над зем­лей, махали Ненужными крылами… Вся земля полна Была од­ной лишь мыслью: смерти – смерти. Не было могилы ни кос­тям, ни телу. Пожирал скелет скелета. Адзіны толькі сабака за­стаўся высакародным. Калі нават дзікія звяры ўцяклі ад жаху, ён адганяў галодных двуногіх ад трупа гаспадара.

Страшэнныя, жахлівыя старонкі і ў сусвеце У. Караткевіча. Ад­нак прычына пакут чалавечых і звярыных аднолькавая – вай­на, якую вялікія рамантыкі асуджалі горача і бескампрамісна. Бай­ран адкрыта здзекваўся над ваеннай славай, над тымі, хто го­ніц­ца за чынамі і медалямі, хто гатовы аддаць жыццё за галун ці па­гон, хто ўзвышае Суворавых і Велінгтонаў: Человек, осу­шив­ший хотя бы одну слезу, более заслуживает честной славы, чем тот, кто проливает целые моря крови.

Так ці правільна зрабіў Адам, калі прыняў-такі пасля ўсяго прад­бачанага (Чым? Вачыма сваёй душы! Згадаем шэкс­пі­раў­скае: Methinks, see… Where? In my mind’s eуеs) ласкі Евы? Што та­кое чалавек, цацка-забаўка ў руках магутных сіл? І чаго варта жыц­цё чалавечае? Разам з Дастаеўскім ён ставіць пытанне: А воз­можно ли познать человека? Па сутнасці, услед за славутым Са­ламонам з дылемай мёртвага ільва і жывога сабакі ён уз­ды­ма­ец­ца яшчэ вышэй (па часавай лесвіцы эвалюцыі чалавецтва) і вы­рашае дыспут яшчэ болей глыбокай старажытнасці – быць ле­пей мёртвым ільвом ці жывой чарапахай і насіць на сабе свой пан­цыр. Не згаджаючыся да канца з апошнім (многія героі У. Ка­­раткевіча выбіраюць смерць перад ганьбай), ён стварае па­не­гірык Бахайскай чарапасе, што восем стагоддзяў ляжыць ся­род праху. Ейнае царства «ўпала лавінаю праху» пад пятою «за­ва­ёўнікаў самых разнастайных імёнаў і назваў, спазнала да­рэм­насць і тленнасць». І толькі ўсурыйскія тыгры прыходзяць па­гля­дзець залатымі вачыма на чарапаху, што здолела ўцячы з аг­ню ў вечнасць. Чарапаха гісторыі, каменная і віртуальная, ідзе да сон­ца. Невыпадкова споведзь «Бахайская чарапаха» прысвечана Ян­ку Брылю (відаць, не толькі за аб’ём народнага пісьменніка. Та­кія асацыяцыі ўзнікаюць са згадкі Караткевіча: «У Слонімскім му­зеі ўразіла каменая галава язычаскага бога. Невядомы скульп­тар, высякаючы яе, меў на ўвазе Янку. Аблічча было такое са­мае – моцнае і масіўнае. Вачэй, праўда, не хапала. Разумных ча­ла­вечых вачэй… продкі таксама ўсяго не прадбачылі»).

І яшчэ раз згадваецца вялікі Саламон, які меў пярсцёнак з над­пісам: «Усё мінае». Верш «Маўзалей Джанік Ханум», бліс­ку­чы і дасканалы, нібы ювелірная аздоба, выклікае падобныя аса­цы­яцыі і алюзіі:

Маці хана і жонка хана,

Кветка шчасця, пагоншчыца зла,

Я была бязмерна каханай

І бязмерна грознай была.

Паўтаралі імя маё крыкам

Нават кінутыя са скал.

Я жаданай была і вялікай,

Як вада Алаха ў пясках.

Я рабыняй была і законам,

І абраным дарыў зару

Невымоўны рай майго ўлоння.

І адразу антытэза, рэзкае, кантрастнае апісанне мёртвага ма­гіль­ніка, белакамення мёртвых кварталаў, часу, што ламае свае кры­лы. Таму чаго варты багацця гной, ўлада, золата; «што такое ня­навісць у сэрцы, кроў, падкопы, людзі-багі. Перад простай іс­ці­най смерці, Перад вечнай спякотай магілы?» Словы «Не­па­трэб­ная чэрапу ўлада» адразу нагадваюць беднага Йорыка, але больш за ўсё згадваецца Ф. Війон з ягоным Но где же прош­ло­год­ний снег? з «Баллады о женщинах былых времен»



Скажите, где в стране ль теней,

Дочь Рима, Флора, перл бесценный?

Архиппа где? Таида с ней,

Сестра-подруга незабвенной?

Где Эхо, чей ответ мгновенный

Живил, когда-то, тихий брег,

С ее красою несравненной?

Увы, где прошлогодний снег!
Где Элоиза, всех мудрей,

Та, за кого был дерзновенный

Пьер Абеляр лишен страстей,

И сам ушел в приют священный?

Где ты царица, кем, надменной,

Был Буридан, под злобный смех,

В мешке опущен в холод пенный?

Увы, где прошлогодний снег!
Где Бланка, лилии белей,

Чей всех пленял напев сиренный?

Алиса? Биче? Берта? – чей

Призыв был крепче клятвы ленной?

Где Жанна, что познала, пленной,

Костер и смерть за славный грех?

Где все, владычица вселенной?

Увы, где прошлогодний снег!

Яшчэ болей трагічна гучаць радкі беларускага паэта:

«Цень імя, што ў далёкіх вяках Трапятанне і страсць вы­клі­ка­ла. Больш нічога… Як мала… Алах…» Sex – смерць, – няўжо гэ­та асноўныя вехі жыцця? – усклікае паэт.

Згадаем яшчэ раз Бахціна з яго характарыстыкай часу ў ра­ман­тыкаў, якія заўсёды прыўносяць у адлюстраванне нешта при­зрач­ное, жуткое и безотчетное. Час у Караткевіча не біблейны, а кас­мічны, хаця рэцыдывы першага сустракаюцца даволі часта. Асаб­ліва ў цыклічных вершах «Сырцовыя цагліны», «Буслы ву­чаць дзяцей», «Мы», «Матчына душа». Апошні – гэта прамая рэ­мі­нісцэнцыя з «Быцця», дзе паказана эвалюцыя зямлі, якая толь­кі што выйшла з гарніла агню і пакуты, калі жыццё маўкліва за­чы­налася, праз дзікі крык брантазаўраў, што звіваюцца паміж хва­шчамі і дурманнымі папарацямі, да майстра-скульптара, што ваяе мадонну і памірае ў абдымках каханай. І хаця мы з гліны, мы адначасова і з агню, што віецца над ёй, мы і з гневу, страсці, пяшчоты. Падобнае адчуванне напрамку эвалюцыі, аднак, не бу­дзе вызначальным. Хутчэй за ўсё час у паэзіі застанецца выразна кас­мічна-цыклічным. Самы яскравы ўзор – «У векавечнай баць­каў­шчыне клёны», дзе сцвярджаецца, што вечнымі застаюцца толь­кі прырода і Бацькаўшчына, толькі край і далеч, а ўсе ас­тат­нія пакаленні людзей знікнуць назаўсёды, а на іх месцы прыйдзе но­вая пара маладых, што будзе ісці ці не над тымі ж клёнамі. Асаб­ліва яскрава кругазварот жыцця паказаны ў вершы «Бацькі з ма­гіл цяплом дыхнулі» – выключная антытэза блокаўскаму Жизнь в лицо могилою дохнула. У Караткевіча жывыя адчуваюць дух дзядоў (так называлі ўсіх, хто пакінуў гэты свет незалежна ад уз­росту):



Бацькі з магіл цяплом дыхнулі,

З узгоркаў снег схаваўся ў роў,

І кожны горб шуміць, як вулей,

Ад спрэчкі кветак і чмялёў.

Загіне, хто ў мінулым дрэмле:

Буяна травы ймкнуць да зор

Навыперадкі, напярэймы,

Узахапы і насупор.

Сок крочыць па мільёнах лесвіц,

Па клетках – аж да верхавін,

Каб падарыць сусвету песні,

Здабытыя з зямных глыбінь.

Ляжу каля лясных узбочын,

Ляжаць і ждуць мяне гады,

І п’юць ускінутыя вочы

Ўсю повень неба і вады.

Мне цяжар шчасця грудзі сплюснуў,

Спляліся валасы з травой,

І мятлушка сядзіць на вуснах,

Каб разам уздыхаць са мной.

Даволі марнай жыць пагоняй,

Жывецца або не – жыві!

Кароўка божая ў далоні,

Як кропля божае крыві.

І зноў бязмежны свет чакае,

Свет сэрцаў, песень і бароў.

Дай мне, вясна, шляхі без краю,

Дай сэрцу вечную любоў.

Зямля гудзі, як цёплы вулей,

Знікаюць крыўды, боль і зло…

Бацькі з магіл цяплом дыхнулі

Каб дзецям жыць лягчэй было.

У гэтым плане ён кардынальна супрацьпастаўлены самот­на­му Блоку, якому кожны новы год з чарговым жоўтым лістком на­гадвае і даказвае аб старэнні душы і яе невидимом тленьи («…Мед­лительной чредой нисходит день осенний»). У Блока мёр­т­выя сочаць за жыццём на зямлі:



Похоронят, зароют глубоко,

Бедный холмик травой порастет,

И услышим: далеко, высоко

На земле где-то дождик идет.

Ни о чем мы уж больше не спросим,

Пробудясь от ленивого сна.

Знаем: если не громко – там осень,

Если бурно – там, значит, весна…

Ва ўяўленні беларускага паэта старэе і гніе цела, якое па­він­на сыйсці з зямлі, але ні ў якім разе не душа. Ён не дойдзе да та­ко­га ніцшэнскага ўспрыняцця жыцця, як рускі паэт: Все на земле умрет – и мать, и младость, Жена изменит, и покинет друг. Ка­лі розумам верыш у мажлівасць з’яўлення здані ў класічных ра­мантыкаў, маці і князя ў баладах і паэмах Купалы і Коласа, то тут працінае і прасякае магутнае вітальнае, адчувальнае пачуццё эфір­нага скаланання паветра, ад якога выразна становіцца цяп­лей. І не патрэбны сэнсары, гэта адчувальна не на падсядомым, як у першым прыкладзе, а на рэальна-пачуццёвым узроўні.

Не менш трагічным успрымаецца кола жыцця ў бунінаўскім вер­шы «Петух на церковном кресте»:

Поет о том, что мы живем,

Что мы умрем, что день за днем

Идут года, текут века –

Вот как река, как облака.

Поет о том, что все обман,

Что лишь на миг судьбою дан

И отчий дом, и милый друг,

И круг детей, и внуков круг.

Поет о том, что держит бег

В чудесный край его ковчег.

Что вечен только мертвых сон

Да Божий храм, да крест, да он.

Уладзімір Караткевіч не мог не стаць рамантыкам. Ён, як вя­до­ма, нарадзіўся 26 лістапада, у дзень смерці Адама Міцкевіча, што дало яму мажлівасць устанавіць містычную сувязь паміж са­бой і вялікім славянскім рамантыкам. Яшчэ ў вершы ў прозе «Сло­ва Міцкевічу» (1955 год) ён згадвае легенду (прыдуманую хут­чэй за ўсё самім) пра тое, што якраз у ноч напярэдні гэтага дня А. Міцкевіч з’яўляецца на зямлі, што яго нарадзіла, і блукае па ёй, заглядваючы ў кожнае жытло, адрыну, на дно кожнага глы­бо­кага возера. Паколькі ночы ў гэты час вельмі доўгія, ён па­с­пявае нячутнымі крокамі прайсці па Беларусі, атуліць яе ня­бач­най пяшчотай, заступіцца за гэную простую і мілую зямлю. Яна не­абсяжная, але паўсюль, дзе чуецца «кугаканне» савы пад ак­ном хаты, ён непрыкметна ўваходзіць туды і глядзіць у вочы но­ва­му чалавеку, што нарадзіўся ў той дзень, калі ён памёр. І як феі з п’есы У. Караткевіча «Калыска чатырох чараўніц», кож­на­му вялікі рамантык дае добры і сумленны лёс. Аднаму гэта слава вя­лікага казачніка, другой – будучыню добрай маці і г.д. «Мяне ты чамусьці зрабіў паэтам, даў мае вочы, якія бачаць сум явара над вадою; вушы, якія чуюць песню чалавечую; рукі, якія здоль­ны перабіраць зямлю; і глотку, каб спяваць язычаскія песні, пес­ні сонцапаклонніка».

Светлы воблік А. Міцкевіча будзе прысутнічаць у творчасці У. Ка­раткевіча як непасрэдна, так і апасродкавана – «Я не кажу, што твой вялікі голас гучыць у нашых. Проста маленькім ялінам доб­ра ў цяні адвечнага дрэва». Так, «Лясная казка» сваёй та­ям­ні­ча­сцю і затуманенасцю вобразаў нагадвае славутую «Сві­ця­зян­ку» («бароды імхоў на дрэвах»; «стажар серабрысты пажар», «пá­ра з нашых імшар Пужае цыбатых ласёў», вожык-клубочак не можа выканаць сваёй сакральнай функцыі, бо няма дарогі; ялі­на ўяўляецца бабай-ягой; цень невядомага хтосьці, што бя­жыць у нікуды; сава, якая лунае над зямлёй, дадаючы жаху. За­яў­ля­ючы сваё credo ў загалоўным вершы з пасмяротнай кнігі «Быў. Ёсць. Буду» – «Сэрца маё распята за ўсе мільярды двухногіх», ён памятае міцкевічаўскае пракляцце пакутаваць за мільёны.—No­men illis legio.

У «Рамансе Марылі» (маецца на ўвазе каханая паэта Марыля Ве­рашчака – І.Ш.) ўслаўляецца сонечны дзень у парку, дзе лю­дзі-пчолы нясуць надакучлівыя пчолы-думкі свае, цвітуць рэ­аль­ныя кветкі, сінія і вогненна-чорныя, адуванчык на ярасным (?) лу­зе. П’янкі водар хмелю, кветніка ўзмацняецца спёкай, нібы эо­ла­ва арфа, гучыць неспазнаная музыка і над усім гэтым «абер­ну­ты ў шумнай вадзе Цень Міцкевіча нада мною Лебядзіную песню вя­дзе».

Водная стыхія будзе заўсёды дамінаваць у рамантыкаў, у тым ліку і ў Караткевіча. Згадаем азёрную школу ў англійскай паэзіі, напомнім, што толь­кі ля вады мог знайсці суцяшэнне Байран. Не здолеўшы адо­лець роспач у гарах, на дзікай поўначы і не менш дзікім поўдні, ён уцякае ў Венецыю, дзе разам з Шэлі крыху супакойваецца. Сяб­ра лорда-паэта адпраўляецца ў апошняе падарожжа менавіта на мора, і толькі праз дзесяць дзён ягонае цела прыбіла да берага, а што там здарылася, ніхто так і не даведаўся.

Адштурхоўваючыся, ці, што больш да­к­ладна, трымаючы ў памяці-свядомасці гісторыю гарадоў, што пай­шлі пад ваду, і цяпер над імі пле­шчуц­ца хвалі чароўнай Свіцязі (балады А. Міцкевіча, оды і ба­ла­ды С. Кольрыджа, В. Гюго, Я. Чачота, Т. Зана,), наш сучаснік стварае адметную легенду, якая не менш прыгожа і не менш дасканала ўвасоблена ў баладзе «Зва­ны ў прадоннях азёр»:

Кажуць балады Палесся,

Што ў даўнія злыя гады

У правалах танулі замкі,

Цэрквы і гарады.

Азёры ўставалі над шпілямі,

Палі залізваў разліў,

І рыбкі ў байніцы вежаў

Сотняй вясёлак плылі.

Але кажуць дасюль, што ў прадоннях,

Над якімі бяжыць чарот,

Жывы ў гарадах падводных

Стары палескі народ.

Жывыя яго паданні,

І песня, і мовы строй

У недасяжных глыбінях,

Пад сіняй азёрнай вадой.

Яны зберагаюць скарбы

За сябе і за нас ўсіх,

А мы цягнем свой крыж штодзённы,

І мы забываем іх.

Але дзень настае, калі раптам

На світанні, нібыта праз сон,

З даляў блакітных мы чуем

Ціхі падводны звон.

Гэта значыць, што з вежаў нябачных,

Праз світанак над мокрай лазой

Клічуць жывых супакутваць

Званы ў прадоннях азёр:

«Прыйдзіце, каб нам убачыць

На беразе кветку агню.

У нас замест птушак – рыбы,

Багноўкі – замест ячмяню.

Але мы зберагаем Сэрца.

Але нашы й вашы грахі

Выкупляем мы ў прорвах азёраў,

Як калісьці ў пажарах ліхіх.

Прыйдзіце. І словам продкаў

Вады ўскалыхніце свінец,

Каб ведаць, што вы – жывыя,

Што мы недарэмна – на дне.

Што мы недарэмна чакаем,

Калі на паверхню зямлі

Узрынуць, амытыя хвалямі,

Белых званіц караблі.

І звон залунае вясёлы,

І светла ўдараць званы

Над агульнымі вечнымі сёламі

Нас, азёрных, і вас, зямных».

………………………………….

Калі захлынаецца песня,

Адчаем туманіцца зор, –

Клічуць душу на Палессе

Званы з прадонняў азёр.

Інтэрмедыя паэмы «Слова пра чалавечнасць» сваімі дзе­ю­чы­мі асобамі (дзве паважаныя савы) вельмі блізкая да хору начніц, ма­налогаў Крука і Савы з другой часткі «Дзядоў» А. Міцкевіча, якія вырасталі на аснове беларускага фальклору і міфалогіі, бо па­яднаны агульнасцю задумы і ўвасаблення і асабліва змрочнай, без­выходнай атмасферай і страшэнным песімізмам:

Дам тады за дачкою ўсё, што просіш:

Бадзякі між дрэвамі дзікіх садоў,

Трыста трыццаць раскошных знішчаных вёсак,

Сто руін разбураных, сто гарадоў.

Куга! Куга! Куга!

Няхай ахаюць,

Сусвет засяляюць.

Куга! Куга!

І давеку, давеку іх царства будзе

Паміж чорных руін, раскошных руін,

Калі толькі дурныя, сардэчныя людзі

Не паўстануць са зброяю ўсе як адзін.

Куга! Куга! Куга!

Свінцовы вецер.

Любо-оў на планеце.

Га-га-га-га!

Як згадвае вялікі рамантык Адам Міцкевіч, «узвышаная мэта аб­раду, самотнае месца, начная пара, фантастычнасць абходзін не­калі моцна хвалявалі маё ўяўленне; я слухаў казкі, апавяданні і пес­ні пра нябожчыкаў, якія варочаліся з таго свету з просьбамі ці перасцярогамі (вылучана намі – І.Ш.); і ва ўсіх гэтых не­звы­чай­ных выдумках можна было бачыць пэўныя маральныя па­ву­чан­ні і ідэі, вобразна выказаныя простым сялянскім народам».

Інтэрмедыя ў паэме У. Караткевіча ўспрымаецца як нешта ін­шароднае, што выбіваецца з агульнага стылю твора, аднак ей­нае з’яўленне цалкам абгрунтавана. Паэма Міцкевіча, паводле яго­ных слоў, «напісана якраз у такім духу, абрадавыя ж песні і за­клінанні ў сваёй большасці пададзены дакладна, а часам і да­слоў­на ўзяты з народнай «песні». Звяртаючыся ў чацвёртай час­т­цы да Перуна, светлага нябеснага конніка, «Бацькі нашага све­та­зар­нага, забытага даўно», У.Караткевіч з болем сцвярджае, што на­род не чуе (як заўсёды ў рамантыкаў) пагрозы смерці, не ба­чыць броду да святой перамогі, не адчувае таго, хто можа за­сла­ніць яго спіной, а таму вязуць яго «па ганебных дарогах». Вось ча­му наш сучаснік звяртаецца да такой незвычайна-ўмоўнай фор­мы, якая павінна прадказаць долю ўжо не адной асобы, а ўсёй цывілізацыі.

Але найбольшы ўплыў Міцкевіча адчуваецца ў цыкле «Таў­ры­да», дзе наш сучаснік падсвядома, а ў некаторых выпадках вы­разна адкрыта выклікае на спаборніцтва вялікі Цень, што вы­раз­на заўважна знешне (у пераклічцы загалоўкаў), і, асабліва, у на­с­троі і паэтыцы твораў. Як вядома, Адам Міцкевіч пісаў свае са­неты ў выгнанні, менавіта таму ў іх найбольш яскрава ўва­соб­ле­ны ноткі тужлівага расстання вялікага Пілігрыма са сваёй Лаў­рай і роднай Літвой, якую паэт, як адчувае сэрцам, ужо ніколі не па­бачыць. Таму са слязінкамі шчырай роспачы і ўдзячнасці згад­­вае раку дзяцінства, і, апісваючы прыгажосць крымскіх стэ­паў, Алуш­ты, Аюдага, так хочацца яму пачуць далёкі голас з Літвы (ён і чуе далёкіх журавоў, якіх не пабачыць і сокал; чуе, як ма­ты­лёк калыхаецца на траве, як вуж слізкім целам да­ты­каецца да зё­лак).

Некаторыя творы пераклікаюцца загалоўкамі: «Сzatyrdag», «Сis­za morska», «Вurza», «Stepy Akermańskie» – «Дрэва на Ча­тыр­дагу», «Чатырдаг», «О, якое цёплае, цёплае, цёплае мора», «Над Аюдагам – над Мядзьведзь-гарою», «Мора гранітныя хва­лі», «Са стэпавымі вятрамі»; «Чуфут-Кале», «Фантан слёз», «Аю­даг». Блізкая і вобразна-выяўленчая сістэма, паэтыка твораў. Так, «Штыль» У. Караткевіча цалкам адпавядае настрою санета «Сis­za morska: nа vysokości Tarkankut». Беларускі паэт у 12 рад­ках, і польскі ў класічных 14 паказалі выключную прыгажосць спа­койнага мора, прычым многія вобразы амаль ідэнтычны: Zag­le, naksztalt chorągwi gdу vojne skończono, Dremią na masztach na­gich; okręt lekkim ruchem Kolysa się, jak gdybу przykuty lań­cu­chem; – «І ветразі абвіслыя на рэях, нібыта ў сне, не дрогнуць, не дых­нуць. Паміж нябеснай і марскою смагай Над караблём, што да змярцвення звык». (Гэта не пераклад, гэта сваё бачанне воб­ра­за (sic), якое вырастае з агульнасці све­та­ўспры­ман­ня).

1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка