Іван Штэйнер Свет шчодры. Свет мяне паўторыць…



старонка6/8
Дата канвертавання15.05.2016
Памер1.61 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8

Менавіта за гэтай смугой ляжыць абсяг зямлі – заказнік жыц­ця­дайны пушчанскага насельніцтва, скарбонка княства, дзе, як у Ное­вым каўчэгу, жывуць усе віды жывёл і раслін:

У самым асяродку нетры, па паданні,

І дапатопны тур і зубр свае ўладанні

З мядзведзем у суседстве маюць, як магнаты, –

У кожнага свой двор, пасад, свае палаты.

У гэтай дзяржаве рысь і расамаха служаць міністрамі, ваўкі, дзі­кі, ласі – васалы-стражнікі, арлы і сокалы – дазорцы. У «ляс­ной сталіцы між звярамі пануе звычай жыць, як сябра між сяб­ра­мі»; звяры «і дзікія і свойскія – жывуць у згодзе, інстынктам раў­на­вагу цэнячы ў прыродзе». Такім чынам, старажытныя на­род­ныя ўяўленні аб існаванні своеасаблівага царства жывёл і раслін з іх адметнымі сувязямі са светам людзей, праломленыя ў паэме і ба­ладах, становяцца асновай балады празаічнай. Згадаем яшчэ У. Караткевіча: «Перад упадзеннем у Прыпяць Гарыні па­цяг­нуў­ся дагістарычны лес. Каравыя вербы з дзвюма-трыма бус­лян­ка­мі, перакручаныя, як душы змарных у пекле вялікага тасканца. І ма­ленькія маладыя вербы, што толькі падкрэслівалі трагічнасць пей­зажу. А над усім гэтым, над буслінымі крыламі, пер­ша­быт­нае неба, нібы ў час стварэння сусвету».

У сваю чаргу балада магла стаць асновай значнага празаічнга тво­ра. Невыпадкова даследчыца чэшскай прозы Н.Капысцянская на­­зывае баладу мікрараманам. З гісторыі літаратуры мы па­мя­та­ем прыгожую метафару, што “Барадзіно” М.Ю. Лермантава – гэ­та тое зернетка, з якога вырасла “Вайна і мір”. З палымянага ма­на­­лога адсечанай галавы Валынскага, з кропляў крыві, што па­даюць на памост, дзе стаіць царскі трон, прадказання будучага веч­нага суда «равны там раб и царь надменный» (балада «Ви­де­ние императрицы Анны» К.Рылеева) – вырасце раман І. Ла­жэч­ні­кава “Ледзяны дом”. Зернеткам, з якога выраслі “Каласы пад сяр­пом тваім” У.Караткевіча, была, безумоўна, балада “Паўлюк Баг­рым”. Сапраўды, у лёсе славутага паэта, як у кроплі расы, пра­ламляецца лёс Радзімы з яе трагічнасцю і гераізмам, без­на­дзей­насцю і аптымізмам, здрадніцтвам і вечнай верай. Ці не та­му так паліфанічна гучыць гэтая маленькая араторыя пакуты, па­ко­ры і гневу? Ад усхваляваных публіцыстычных канстатацый:

А ў краіне так цяжка

(Асіны ад ганьбы палаюць),

І над ёй фанабэрыцца

П’яны, разбэшчаны гун.

Як пры князю Ўсяславе –

Дзень вялікі, а луста малая.

Як пры князю Ягайле –

На кожную спіну бізун;

ад рэквіема-плачу:

Мы чакалі свабоды,

І касілі нас кулямі роты,

Ў ланцугі нас кавалі,

Каб пад палкай нам быў карачун.

Узялі мае вершы,

Узялі маіх дзетак гаротных.

Вершы, бедныя вершы

Пад чырванню сургучу!

праз праклён-пратэст:

Край згубіў сваю мову

І матчынай песні напеў...

Нельга верыць у бога,

Калі ён такое дазволіў.

Цяжка верыць у люд свой,

Калі ён такое сцярпеў.

да вечнай веры ў веліч цяперашняй і будучай пакуты:

Паміраю і веру:

Калісьці над светлымі водамі,

Над свабоднай зямлёю

І над Белаю Руссю маёй

Шчасце сонцам заззяе,

І словы нашчадка свабоднага

Мае раны загоіць

Гаючай жывою вадой.

Сапраўды, у кожным гуку балады зашыфраваны код бу­ду­ча­га твора, які праз некаторы час выльецца на прастору велічным та­лентам мастака. І ў рамане прагучыць тое ж самае радаснае за­хап­ленне родным краем і яго мужнымі нескаронымі людзьмі, туж­лівыя лірныя моманты бязвер’я і роспачы, рэквіемныя ста­рон­кі развітання з мужнымі абаронцамі роднага краю, плач па стра­чаных сапраўдных талентах. Ці не таму гучанне рамана У. Ка­раткевіча надзвычай своеасаблівае? Як лічыць А. Бар­шчэў­скі, «аўтар баляды, як эпічны паэт, апісвае нейкія жыццёвыя па­дзеі, але ён перажывае іх як лірык. Два пачаткі – апавядальны і лі­рычны – органічна зліты ў балядзе... Можна гаварыць аб асоб­ным тыпе баляднага апавядання». Менавіта ў стыхію апошняга трап­ляем мы з першых старонак «Каласоў пад сярпом тваім», па­чынаючы з трагічнай гісторыі грушы (сімвала гібелі ў роск­ві­це сіл – згадаем «Белым кветам адзета каліна» М. Багдановіча, «Ка­ліна» Ленартовіча і г. д.). І зусім баладнага ўступу пра за­бойс­тва бацькі і бяздольныя блукаючыя душы. Што ж іншае мо­жа зда­рыц­ца ў краі, дзе адвеку пануе «дзіч і глуш без­на­дзей­ная»?

Нешта падобнае ўласціва і раману-баладзе І. Ольбрахта «Мі­ко­ла Шугай, разбойнік». Сама экспазіцыя, – лічыць Я. Неедла, – на­гадвае зачыны народных балад. А. Закарпацкую Украіну Ольб­рахт называў краем, створаным для балады: Полосы ут­рен­них туманов медленно ползут по вершинам елей ввысь, в горы, слов­но процессия мертвецов, а проплывающие над ущельями об­ла­ка похожи на злых псов… А внизу, в узких речных долинах, в зе­ленеющих кукурузными полями и в желтеющих под­сол­неч­ни­ка­ми деревушками живут упыри; они только и ждут вечерних су­мерек, чтобы, перекатившись через колоду, обернуться вол­ком, а к утру опять принимают человеческий облик. Там лун­ны­ми ночами молодые ведьмы скачут верхом, превративши в коня спя­щего мужа, а волшебниц не надо искать за горами, за до­ла­ми, между небом и землей: на любом пастбище можно увидеть, как злая колдунья посыпает солью три коровьих следа, чтоб про­пал удой, а к доброй можно в любое время зайти в хату…

Зямля, дзе адбываецца трагедыя, экзатычная, але менавіта тут здзейснілася рэальная драма цэлага краю, люд якога сумуе па вышэйшай чалавечай справядлівасці. Трэба пагадзіцца з Я. Не­едлай, якая сцвярджае, што пісьменніку неабходна было спа­­лучыць міф з цвёрдай рэальнасцю, баладу з легендай, якія маюць агульнае паходжанне ў найстарэйшай народнай твор­ча­сці, адным словам, спалучыць агонь і ваду. Гэта асабліва ты­чыц­ца вобраза галоўнага героя. Даследчыца сцвярджае, што праз ба­лад­ную сціпласць, насычанасць прозы партрэт галоўнага героя атрым­ліваецца незвычайна глыбокі і пластычны, бо ўключае ён не толькі знешнія рысы, але і багаты ўнутраны свет. Мікола Шу­гай – паўнакроўны чалавек, аслеплены сваёй адвагай, муж­на­сцю, жыццяздольнасцю. Яго гісторыя распаўсюджваецца паміж дву­ма пунктамі, адным з якіх з’яўляецца міф, легенда пра Шу­гая, другім – сам рэальны чалавек.

Не менш складаная задача стаяла перад У. Караткевічам. Як гэ­та цяжка спалучыць у адзіны мастацкі сувой усе паданні, міфы пра К. Каліноўскага, Konstantу Kalinоwskiego, K. Kalinowskasa, Ха­муціуса, Хама, Яську-гаспадара з-пад Вільні з рэальным ге­ра­іч­ным беларускім хлопцам, не збіцца на патэтыку, але ў той жа час пазбегнуць стылю бясстраснага хранікёра падзей. Вось чаму з першых старонак рамана мы трапляем у свет вялізнай, ве­ліч­най балады аб пошуках лёсу Радзімы і ўласнага лёсу, якія так не­па­рыўна звязаны навечна. І ў той жа час амаль пастаянна поруч з ге­роямі знаходзіцца і свая для кожнага маленькая балада.

Значную частку прадмовы да рамана «Айвенга» В. Скот пры­свя­ціў аналізу эпізоду, запазычанага са скарбніцы старажытных ба­лад. Ён пераказвае сюжэт шырока вядомай балады «Кароль і пус­тэльнік», супастаўляючы яе з апісаннем сустрэчы караля Ры­чар­да з манахам Тукам у рамане. Запрашаючы ў сваю творчую ла­бараторыю, аўтар хацеў паказаць працэс падобнага ўза­е­ма­дзе­ян­­ня і адзначыць тую ролю, якую выконваюць устаўныя балады ў празаічным творы. Нешта падобнае ўласціва і для І. Ольб­рах­та, які ўключае ў свой раман баладу аб подзвігах і смерці А. Доў­­буша. У згаданай навеле П. Мерымэ гучыць цалкам ба­ла­да А. Міцкевіча «Тры Будрысы». У аповесці А. Мальдзіса «Во­сень пасярод вясны», «сатканай з гістрычных матэрыялаў і мяс­цо­вых паданняў», славуты паэт У. Сыракомля слухае сваю ба­ла­ду на рускай мове.

Пад уплывам адной з такіх балад аб гібелі закаханых на вог­ні­шчы Алесь Загорскі здзяйсняе свой першы ўчынак – да­ма­га­ец­ца вызвалення прыгоннай акторкі. Важныя падзеі адбываюцца з ге­роем пасля праслухоўвання на кірмашы балады пра татарскае на­шэсце.

Балада вельмі часта выкарыстоўвае прарочыя сны, павер’і, прык­меты, прадчуванні, што ўласціва і баладнай прозе. Я. Не­ед­ла адзначала, што Ольбрахт прыўносіць да рэальнага элементы ма­гіі. Сапраўды, з гэтым можна пагадзіцца, асабліва калі па­раў­на­ем гібель мядзведзяў у чэшскага і беларускага пісьменнікаў. У пэў­ных выпадках сама балада можа быць прарочай. Майка Раў­біч, збіраючыся на першы ў сваім жыцці баль, чуе трагічную кла­січную баладу. Як прадчуванне блізкай трагедыі гучыць і ба­ла­да Эдгара По «Энабел Лі» ў перакладзе аўтара.

Выключна баладнай уяўляецца гісторыя Чорнага Войны. Яна знеш­не вельмі падобная на гісторыю Чорнага Рыцара з англа-шат­ландскіх балад, а таксама гісторыю Міколы Шугая. Асабліва гэ­та датычыць паядынку Войны і Мусаватава, Шугая і Ленарда, са­праўднай страсцю якога стала праследаванне «разбойніка».



Ленард Бела стал похож на охотника, преследующего рысь. Он проводил целые дни в горах, всматриваясь в следы на топких мес­тах, обшаривая пустые колыбы, взбираясь с биноклем на вер­шины, откуда далеко видно. Вечером шёл домой, возлагая на­деж­ды на завтрашний день, ночью видел во сне Шугая. Как-то раз он в самом деле встретил его. На Красной. Тот шёл прямо по­лониной. В каких-нибудь трёхстах шагах. Как описать вол­не­ние охотника – полустрах, полувосторг, лёгкое ощущение смер­тель­ного ужаса, – когда он увидит на расстоянии выстрела дичь, которую так долго выслеживал.

Параўнаем адпаведную сцэну з рамана У. Караткевіча: «Вой­на нарваўся на дванаццатыя суткі. Выйшаў з пушчы проста пад ку­лі. Тут бы счакаць і браць яго, але пагарачыліся земскія і ад­кры­лі страляніну, калі да сцярожкага чалавека было яшчэ саж­няў сорак. Збаяліся падпусціць яго бліжэй».

Але па-сапраўднаму гісторыя Войны, Шугая, усіх змагароў за народнае шчасце глыбока скандэнсавана ў «Баладзе пра паў­стан­ца Ваўкалаку» і «Машэку». Звычайная смерць у ложку – гэ­та не для іх. Сам Война аднойчы сказаў: «А свабоднага чалавека ча­каюць сіло, раны, смерць... І ўсё адно гэта лепей. Забіцца ку­дысь і... здохнуць. Абы не вісець у торбе, як гусь на адкорме...». (Неш­та падобнае ў Буніна – Как сладко мне во мгле морозной Мое звериное жилье). Герой другой празаічнай балады не менш ге­раічны: Никола был похож на рысь. Она тоже выходит на до­ро­гу одна, одна дерется и умирает – от пули, либо забравшись, обес­силенная, в чащу. Адны сустаркаюць смерць народныя за­ступ­нікі:

Апошняя ноч над зямлёю.

Каля мяне, як цень,

Праходзіць да вадапою

Вольны лясны алень.

Заўтра нікога не будзе.

Ляжу ў яры ля ракі.

Куляю срэбнаю ў грудзі

Звалілі мяне паюкі.

Біўся з панамі нямала,

На ўсіх паганяючы жах,

Часамі – і без кінжала,

З адною злосцю ў руках.

Дабрацца б да родных межаў,

Пабачыць бы новы дзень...

Дай глянуць на свет бязмежны,

Лісце аб’еш, алень!

Кідаючы выклік усім, хто спужаўся, хто здрадзіў ідэям юнац­тва, Война вырашыў: «Паўстанне будзе жыць, пакуль буду жыць я. Павінна ж быць праўда!» Ці не таму ўвесь раман набывае гу­чан­не балады-рэквіема ў памяць усім адважным героям, што за­гі­­нулі за свабоду.

Спецыфіку баладнай прозы варта згадваць і пры знаёмстве з ін­­шымі творамі У.Караткевіча, асабліва яго раманам «Хрыстос пры­­зямліўся ў Гародні». Так, урыўкі з паасобных балад з’яў­ля­юц­­ца эпіграфамі да адпаведных раздзелаў, што дазваляе больш грун­­тоўна зразумець іх ідэйна-мастацкую задуму. Праўда, тут аў­­тар часта звяртаецца да містыфікацыі, падаючы фрагменты з не­­іс­нуючых твораў. У свой час так рабіў і В. Скот. Кожны раз, ка­­лі яму быў патрэбен вершаваны фрагмент да раздзела, а не­аб­ход­­ны ўрывак з твораў іншых аўтараў ён не мог згадаць, то ха­па­ла яму ўласнай фантазіі стварыць у народным стылі, па­ве­дам­ля­ю­чы чытачу, што ўзята гэта са «Старажытнай балады». Зра­зу­ме­ла, нельга перабольшваць значэнне падобных жанравых уза­е­ма­дзе­янняў, але і не ўлічваць іх таксама нельга. Так, сярод не­да­хо­паў рамана «Каласы пад сярпом тваім» Г. Кісялёў адзначае: «Во­дзя­чы свайго героя па кругах жыцця, раманіст часам не пазбягае паў­тораў. Першыя сустрэчы хлопчыка Алеся з Майкай Раўбіч не­як нагадваюць іх пазнейшыя спатканні «на дарослым узроў­ні». Паважаны крытык ігнаруе адзін з самых цікавых прыёмаў ба­лады (а каханне ў Караткевіча заўсёды баладнае) – паўтор з на­растаннем, узмацненнем, паўтор на больш высокім узроўні.

Баладны гістарызм – з’ява своеасаблівая, аб чым мы ўжо не ад­нойчы гаварылі. Але самае галоўнае, ён дазваляе спалучыць па­дзею з яе асэнсаваннем, пачуццё з глыбінёй думкі. У баладзе Я. Бар­шчэўскага «Партрэт» падвыпіўшыя афіцэры распачалі стра­ляніну па старажытным партрэце. Такое, здавалася б, пры­ват­нае здарэнне дазваляе аўтару зрабіць значнае абагульненне: «Хто здрадзіць сваіх бацькоў цені, не ўтопіць у віне сумлення, як Ка­іна, яго ўсюды праследаваць роспач будзе» (падрадковы пе­раклад). Праблема памяці продкаў, іх слаўных спраў, ша­на­ван­не гісторыі было надзвычай актуальным для беларускай лі­та­ра­туры. І бадай што ўпершыню яна загучала так узнёсла ў ба­ла­дах («На дзяды», «На куццю», «Няшчасная маці»), аб’яднаных глы­бокім роздумам аб мінулым, дні сённяшнім і будучым свайго на­рода. Чалавек і народ толькі тады маюць гістарычную пер­с­пек­тыву, калі адчуваюць жывую сувязь з усімі пакаленнямі, што прай­шлі па гэтай зямлі да іх.

Баладны гістарызм неабходны беларусам і Беларусі, дзе, як лі­чыцца, няма гістарычнага мыслення. Аналізуючы спадчыну М. Баг­дановіча, які першым не паверыў, што на Беларусі не збе­раг­лося гістарычных паданняў, што ў народа беларускага няма гіс­тарычнага мыслення, У. Караткевіч пісаў: «Сёння мы ведаем, што паэт не памыліўся, што эпас, што паданні ёсць, што і цяпер мы ствараем іх. Раскіданыя ў старажытных кнігах, у летапісах (па­данне аб мужыцкім Хрысце), запісаныя фалькларыстамі, але за­пісаныя ці выдадзеныя пазней, яны, каб іх, апрацаваўшы, скла­с­ці з асколкаў у цэлае, маглі быць эпапеяй, вартай іншых вялікіх эпа­пей розных народаў. Беларусь чакае яшчэ свайго Лёнарта, свай­го Лангфела, якія зноў складуць у цэлае разбітае некалі бяз­лі­тасным часам…

Характар гістарызму ў нашага паэта своеасаблівы. Амаль ня­ма гістарычных асоб… І гэта зразумела. Багдановіч жыў на зары Ад­раджэння, і ён параўнаўча мала ведаў. Але ён прадбачыў усё, ра­зумеў усё і ў няведанні сваім глядзеў праўдзівей і далей, чым не­каторыя прафесары гісторыі, што свядома скажаюць ісціну. Ба­чыў далей, таму што ведаў: калі гісторыя народа не­рас­пра­ца­ва­ная, малавядомая – ёсць адзіны сродак пазбегнуць памылкі, рас­казваючы аб ёй. Зрабіць героем сваіх вершаў самую вялікую гіс­тарычную асобу – народ».

Народ, Беларусь ён будзе адначасова і любіць, захапляцца, і на­ват ненавідзець. Так, як І. Северанін (бывают дни: я ненавижу Свою отчизну – мать свою), бо ее нет ближе:

Я – русский сам и что я знаю?

Я падаю. Я в небо рвусь.

Я сам себя не понимаю,

А сам я – вылитая Русь!

Ніхто, як Караткевіч, быў падобны ў такой ступені на Бе­ла­русь: сваім талентам, дабрынёй, любоўю і верай у чалавека і ча­ла­вечнасць. Вось чаму яго адносіны да Радзімы нагадваюць сло­вы Севераніна ў вершы «Слава Солнце»



Много видел я стран и не хуже ее –

Вся земля мною нежно любима.

Но с Россией сравнить?.. С нею – сердце мое,

И она для меня несравнима!

Чья космична душа, тот плохой патриот:

Целый мир для меня одинаков…

Знаю я, чем могуч и чем слаб мой народ,

Знаю смысл незначительных знаков…

Осуждая войну, осуждая погром,

Над народностью каждой насилье,

Я Россию люблю – свой родительский дом –

Даже с грязью со всею и пылью…

Мне немыслима мысль, что над мертвою – тьма..

Верю, верю в ее воскресенье

Всею силой души, всем воскрыльем ума,

Всем огнем своего вдохновенья!.

Найбольш адпавядаў гэтаму менавіта баладны погляд на гіс­та­рычны працэс развіцця, што ўласціва працэс развицця, усім ма­ладым нацыям.

Класічная балада застанецца, бадай што, назаўсёды. Для гэ­тых твораў уласціва сваё цячэнне часу, сваё разуменне свету і ўся­го, што ў ім адбываецца. «Баладны свет – захапляльнае мес­ца. Ён усюды і нідзе. Замкі, што ўзвышаюцца над пагоркамі, гля­дзяць уніз на дарогі, маленькія рэчкі, на цёмныя лясы або ўспе­не­ныя жамчужныя моры. Але няма чалавека сёння, які ведае наз­вы замкаў або зможа паказаць дарогу да іх. Часцей мы можам знай­сці маленькія рэчкі, але ніколі не зведаем іх вытокі. Мы блу­ка­ем праз цёмныя лясы, сустракаем дзіўныя забудовы, сумных жан­чын, бравых мужоў, але гэтыя дрэвы незразумелыя для нас» (Д. Лоўрэнс). Яе свет – гэты дзіцячы, наіўны і таму такі паэ­тыч­ны і дарагі для ўсіх.

Для такіх развітых паэзій (з пункту гледжання балады), як поль­ская, руская, славацкая, гэта было ў пэўнай ступені нас­таль­гі­яй. Дарэчы, такія рэцыдывы ў гісторыі балады паўтараліся трой­чы. Для іншых славянскіх літаратур гэта мела значна боль­шае значэнне. У тым ліку і для беларускай. Бо класічная балада для беларусаў яшчэ не адспявала сваёй песні, яна не ўяўлялася не­чым застыглым, нязменным, далёкім упрыгожаннем. Яна ча­ка­ла беларускага слова, як кашубскага, сербалужыцкага, маке­дон­скага, каб зазвінець у іх гуках звыкла, нова і непаўторна. Тым больш што, як аказалася, у яе звыклай традыцыйнай форме мож­на ўзняць надзвычай складаныя і актуальныя праблемы і ў пер­шую чаргу патрыятычныя. У гэтым плане надзвычай ці­ка­вы­мі ўяўляюцца спробы стварэння ці адраджэння дзвюх жанравых раз­навіднасцей. Першая з іх – гістарычная, пачатак якой па­кла­дзе­ны ў баладзе «Мінуўшчына» Л. Родзевіча. Паэт услаўляе тыя слаў­ныя часы сапраўднай дэмакратыі, калі мудрае веча правіла сла­вутым Полацкам. Гісторыя выгнання прагнага князя дазваляе аў­тару прыйсці да глыбокіх вывадаў:

Вось тады не мячом Полацк край ратаваў,–

Моцай веры сваёй Вільню ён паканаў.

З дзікіх, цёмных лясоў вывеў ворага ён,

Ў рукі светач ім даў, даў ім правы закон.

Баладны гістарызм даволі своеасаблівы. «Балада не мае аба­вяз­ковай эстэтычнай устаноўкі на гістарычную канкрэтнасць і фак­тычную вызначанасць на адлюстраванне непаўторных гіс­та­рыч­ных эпізодаў, выпадкаў, падзей. Наадварот, стыхія балады – паў­таральныя калізіі народнага жыцця, што сталі бытам, часта зу­сім пазбаўленыя больш ці менш абмежаваных часавых прык­мет» (Б. Пуцілаў). Большасць балад апавядае аб мінулым, але ў чы­тача ствараецца ілюзія, што падзеі, адлюстраваныя аўтарам, і са­мо апавяданне аб іх адбываюцца адначасова, г.зн. супадаюць у ча­се, і таму аўтар пры ўсім жаданні не меў бы магчымасці ні аца­ніць іх, ні абагульніць. Якраз тая спецыфіка баладнага часу, аб якой гаварыў А. Барычэўскі. Падобная лінія эвалюцыі ўяўля­ла­ся найбольш перспектыўнай, і яна атрымала развіццё ў паэзіі У. Ка­раткевіча.

У духу былін ці народных сказаў гучыць адна з першых па ча­се стварэння «Балада пра Вячка, князя людзей простых». Паэт улю­бёна паказвае барацьбу народа з крыжакамі, што, «як гру­га­ны на трупы», наляцелі на вёскі і бары. Тры гады змагалася кра­і­на, загінулі героі і здрадзілі князькі. Вось тады барацьбу ўзна­ча­ліў «сумленны хлопскі князь Вячка», які, паранены і са­слаб­ле­ны, трапіў у палон. Непрытомнага ворагі вывезлі ў крыжацкі Мар’ён­бург, дзе яго вядуць на страту. У апошнюю хвіліну ў зра­не­­най свядомасці ўстае чырвоны снег, подзігі ў бітвах, таму ён не можа загінуць «як бык дурны на бойні». Ён, нібы Алег з вя­до­май балады А. Пушкіна, просіць развязаць рукі, каб развітацца з любым канём – «Са мною разам зносіў ён дождж і халады, Насіў мя­не на бітву тры доўгія гады, Таптаў начамі лона сталочанай зям­лі». Зварот да каня нагадвае паэтыку класічнай быліны, пла­ча-трэнасу развітання. Прамова-заклік чалавечая робіць сваю спра­ву: князь выхоплівае меч у ката і разам з канём, які з дзікім хры­пам рве ворагаў, яны гінуць у гэтай сечы, два баявыя та­ва­ры­шы, што ўжо ніколі не пабачаць лугі і родны край, за які і склалі га­ловы. Такім паэт застаўся ва ўсіх гістарычных баладах, не­за­леж­на ад таго, прысвечаны яны векавой гісторыі ці падзеям тады яшчэ не такой далёкай вайны («Партызанская балада», «Балада пра паўстанца Ваўкалака», «Балада пра развітанне», «Балада пра смя­ротнікаў»).

Наступны від жанру звязаны са спадчынай нашага славутага пер­шадрукара і асветніка. Імя Ф. Скарыны стала сапраўдным сім­валам велічы народа, а яго падзвіжніцкая дзейнасць – асновай і га­рантыяй адраджэння нацянальнага духу, далучэння беларуса да тых асноўных праблем і ідэалаў, якімі жыло і жыве чала­вец­тва на працягу апошніх стагоддзяў. Аднак у гэтым працэсе ад­чу­ва­ецца пэўны парадокс. Здавалася б, паколькі ўжо ў тыя далёкія ча­сы на беларускую мову былі перакладзены кнігі Бібліі, а да гэ­та­га мы мелі славутыя казанні К. Тураўскага, неблагія традыцыі ду­хоўнага пісьменства, то біблейскія матывы, алюзіі і асацыяцыі зой­муць значнае месца ў нацыянальнай літаратуры, як гэта ўлас­ці­ва для прыгожага пісьменства заходнееўрапейскіх народаў. Ад­нак біблеізмы, г.зн. уключэнне ў мастацкі твор імёнаў, назваў га­­радоў і мясцін, падзей і эпізодаў, сентэнцый, афарызмаў і дог­маў Бібліі, распрацоўка яе тэм, матываў, сюжэтаў ці вы­ка­рыс­тан­не стылёва-вобразнай стыхіі, не сталі шырока рас­паў­сю­джа­ны­мі ў беларускай паэзіі за апошнія пяць стагоддзяў. Ці не таму ў нас няма твораў, падобных «Боскай камедыі» Дантэ, «Выз­ва­ле­на­му Ерусаліму» Т. Тасо, «Страчанаму раю» Дж. Мільтана. Зга­да­ныя аўтары, як і Ф. Скарына, лічаць, што Біблія – гэта сво­е­а­саб­лівы кодэкс жыцця, у якім вси законы и права, ими же люде на земли справоватися имають, пописаны суть. Як і яго па­пя­рэд­нікаў, першадрукара прыцягвае выразная дыдактычнасць, мэ­та­накіраванасць біблейскіх сюжэтаў і матываў, магчымасць вы­ве­сці з іх выразную маральную тэзу, што знайшло выразнае ўва­саб­ленне ў шматлікіх прадмовах і пасляслоўях.

Аднак беларуская літаратура часцей за ўсё звярталася не да адап­тацый біблейскіх тэкстаў, а да народнай паэтычнай свя­до­ма­с­ці. Як лічыць У. Калеснік, «фальклорныя язычніцкія сімвалы час­та аказваліся больш прыдатнымі цаглінкамі для новай бу­доў­лі, чым прасякнутыя містыкай, пакорай і пакутніцтвам хрыс­ці­ян­скія».

Беларуская балада больш шырока ў параўнанні з іншымі жан­рамі паэзіі праявіла схільнасць да біблейскіх матываў і воб­ра­заў. Тлумачыцца гэты факт шэрагам прычын, сярод якіх не­аб­ход­на адзначыць і блізкасць да прытчы ў разуменні Ф. Скарыны: При­тчи или присловия, понеже иными словы всегда иную муд­рость и наку знаменують а иначей ся разумеють, нежели мол­ве­ны бывають, и болии в собЂ сокрытых таин замыкаютъ, не­же­ли ся словами пишуть. У пэўнай ступені гэтыя словы ад­но­сяц­ца і да балады, якая таксама заўсёды мае некалькі тлу­ма­чэн­няў. З аднаго боку – гэта драматычнае апавяданне аб трагічнай смер­­ці закаханых, вяртанні мерцвяка з таго свету, незвычайнай гіс­торыі 31 сярэбраніка, пракляцці маці, гібелі жывой істоты, а з дру­гога – узвышэнне рэальнай падзеі да вобраза-сімвала (веч­насць мацярынскай любові, суіснаванне чалавека і прыроды, асу­джэнне здрадніцтва, прыстасавальніцтва і ўслаўленне са­праў­д­ных чалавечых законаў, па якіх павінна будавацца жыццё, спрад­вечная спрэчка жыцця і смерці, чалавечнасці і бес­ча­ла­веч­на­сці). Асноўная ідэя Іосіфа Сірахава о крепости, о трезвости, о мерности, о почтивости, о щедрости, о тихости, о дру­го­лю­бии… о справовании самого себя, о товаристве добром и злом пе­раклікаецца, па сутнасці, з галоўнай ідэяй балады – паказаць, як чалавек уступае ў барацьбу за сваю чалавечнасць і перамагае, з яго ўяўленнямі аб каханні, любові, мужнасці і гераізме, аб сэн­се чалавечага жыцця, аб самім чалавеку і яго галоўных ма­раль­на-этычных законах. (У. Калеснік назваў творы А. Разанава вер­ша­мі баладнага складу, бо яны блізкія афарыстычнай роз­дум­на­с­цю да прытчаў.)

Вось чаму даволі часта асновай балад станавіліся падзеі, пра якія ўпершыню згадвалася ў біблейскіх прытчах, у прадмовах і пас­ляслоўях да іх Ф. Скарыны.

Амаль адначасова два беларускія паэты звяртаюцца да адзі­на­га біблейскага матыву, які ўпершыню ўвёў у беларускую літа­ра­туру Ф. Скарына: «Дванадесятый судья и останочный сынов Из­раилевых был ест Самсон Пресилный с покольния Данова. Той еди­ною щекою ословою тысещу мужей филистымских убил и льва, поткавши на пути, расторгал и иныи богатырскии дЂла чи­нил, и судил людей Израилевых двадцеть лЂт».

1   2   3   4   5   6   7   8


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка