Жалабоўшчына



Дата канвертавання06.07.2016
Памер9.25 Kb.
Жалабоўшчына

Пра апошні дзень вёскі Жалабоўшчына – 16 лютага 1943 года – ніхто не раскажа, бо жывых сведкаў гібелі яе жыхароў не засталося.

Жалабоўшчына стаяла блізка ад латвійскай мяжы – за тры кіламетры, і яе, як і дзясяткі іншых памежных вёсак, спалілі на самым пачатку карнай аперацыі “Зімовыя чары”.

Вёска стаяла ў куце паміж вялікіх дарог, адгароджаная ад адной з іх рэчкай Сар’янкай, ад другой – лесам. Але карнікі, відаць, ішлі лавінай і па мясцовых дарогах ад вёскі да вёскі. Жалабоўцы не паспелі нікуды ўцячы і трапілі ўсе ў полымя. Гэта засведчылі новапасяленцы залеснай вёскі Пятроўшчына, якія шукалі месца расправы над былымі яе жыхарамі, што таксама загінулі ўсе да аднаго. На пажарышчы аднаго з дамоў Жалабоўшчыны яны ўбачылі абмытыя дажджамі чалавечыя косткі. Сярод шкілетаў адзін быў вялікім: Жалабоўшчына славілася дзяўчынай высокага росту, яе звалі Ганурата Лемяшонак. “Лішніх” касцякоў не знайшлося. Пятроўцы пахавалі парэшткі суседзяў на месцы іх пакутлівай смерці, а ў сваёй вёсцы пад вялікі крыж пахавалі ў труне вуголле і попел з пажарышчаў, палічыўшы, што надта люты агонь дашчэнту спапяліў ранейшых яе жыхароў.



На адкрыцці помнічка на кургане ў Жалабоўшчыне прысутнічаў і казаў жалобныя словы Пётр Міронавіч Машэраў.
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка