Жэшко Кацярына 11 “Г” клас, сш №35 г. Гродна, 2010г. Родны горад



Дата канвертавання30.06.2016
Памер51.49 Kb.
Жэшко Кацярына

11 “Г” клас, СШ №35 г.Гродна, 2010г.



Родны горад
Я люблю цябе, Нёман шырокі,

Стары замак і Фарны касцёл!

Я люблю цябе, горад мой родны!

Самы лепшы з усіх гарадоў.


У час расстання з табой я сумую,

І душа птушкай рвецца дамоў,

Калі доўга па свеце вандрую:

Ты ж – мілейшы з ўсіх гарадоў!


Перажыўшы нашэсцяў нямала,

Ты заўжды бараніцца гатоў.

І зямля твая цяжка стагнала,

Бессмяротных хаваўшы сыноў.


Славу, годнасць і гонар народ твой

Захаваў і пранёс праз гады,

Родны Гродна, любімы мой горад –

Старажытны – навек малады.


Ты квітней, прыгажэй з кожным годам,

Фару Вітаўта слаў на ўвесь свет!

Дай жа Бог табе множыцца родам,

Не спазнаць больш ні гора, ні бед!


Звярко Эдуард

6 “Б” клас, СШ №35 г.Гродна, 2010г.



Горад маёй мары
Горад наш пакуль не сталічны,

Затое вядомы сваёй даўніной.

Ён, як летапіс, гістарычны,

Горад, дзе нарадзіліся мы з табой.


Паглядзіце! Я яшчэ малады!

І пакуль у сярэдняй школе вучуся!

Я моцна люблю ўсе гарады,

А сваім найбольш ганаруся!


Трэба мне расці і вучыцца,

Прафесію выбраць, работу знайсці…

Будзеш ты, Гродна, мной ганарыцца:

З табой нам шляхам адзіным ісці.


Хай радуюць вочы палацы і паркі,

Заводаў і фабрык растуць карпусы.

Адзнакі хай будуць не менш за “дзясяткі”,

У дзіцячых садках хай звіняць галасы!


Мой горад, жыві і красуй на вякі,

Станавіся яшчэ прыгажэйшы.

Няхай ганарацца табой землякі –

Для мяне ты з усіх даражэйшы.


Міклаш Марыя

5 “Б” клас, СШ №35 г.Гродна, 2011



Намалюю Гродна
У мяне ёсць фарбы, ёсць і карандаш.

Я, напэўна , горад намалюю наш.

Намалюю Нёман, мне так дарагі,

Вуліцы шырокія, замак ля ракі,

Фабрыкі, заводы, школы і сады,

І на клумбах кветак цэлыя вянкі.

Заапарк прыгожы, маленькіх лісянят

І вясёлых, смешных шэрых ваўчанят,

Гараджан прыбраных, радасных дзяцей,

На вадзе празрыстай белых лебядзей.

Буду я старацца Гродна маляваць,

Так, каб на малюнку маглі яго пазнаць.



Рукшта Юля

11 “Б” клас, СШ №35 г.Гродна, 2010г.


Добры дзень, дарагая сяброўка!

Я запрашаю цябе наведаць мой горад Гродна.

Гродна і Гродзенская вобласць - прыгажэйшыя мясціны на Беларусі. Наша зямля мае старажытную і багатую гісторыю. Яе помнікі , як дыяменты, раскіданы паўсюль. Яны з’яўляюцца ўнікальнай нацыянальнай спадчынай і гонарам нашай краіны.

Гісторыя Гродзеншчыны пачынае свой адлік з глыбіні стагоддзяў.

Аповед пра свій горад я хачу пачаць з замкавай гары – месца нараджэння Гродна . Тут узвышаецца Стары замак, які ў дванаццатым стагоддзі быў пабудаваны вялікім князем літоўскім Вітаўтам. У ім зберагліся рэшткі Ніжняй царквы дванаццатага стагоддзя. У Старым замку больш за восемдзясят гадоў знаходзіцца Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.

У маім горадзе Гародні ёсць унікальны помнік старажытна-рускай архітэктуры, якому няма аналагаў у Еўропе, – Свята-Барыса-Глебская (Каложская) царква дванаццатага стагоддзя.

У Гародні налічваецца вялікая колькасць касцёлаў, цэркваў. Адным з прыгажэйшых з’яўляецца Кафедральны касцёл святога Францыска Ксаверыя і пабудова пры ім, дзе размяшчаецца музей-аптэка, самая старая іезуіцкая аптэка ў Беларусі, заснаваная ў 1687 годзе. Прыгожым помнікам архітэктуры з’яўляецца Свята-пакроўская царква, асвечаная ў 1907 годзе. Свята-Багародзіцкі праваслаўны жаночы манастыр быў пабудаваны ў 1720-1751 гадах па праекце архітэктара І. Фонтаны-трэцяга.

Я з задавальненнем правяду цябе па гродзенскім заапарку, якому больш за восемдзясят гадоў. Штогод калекцыя нашага заапарка абнаўляецца і папаўняецца новымі экспанатамі. У заапарку больш за 2,5 тысячы жывёл, 298 відаў, 53 з якіх занесены ў Чырвоную кнігу Міжнароднага саюза аховы прыроды Беларусі.

Гродна сёння – гэта буйны прамысловы і тарговы, навуковы і культурны цэнтар нашай краіны.

Мы зможам наведаць драматычны і лялечны тэатры, філарманічныя канцэрты, лядовы палац спорту.

Убачыць усё сваімі вачамі – лепшы сродак пазнаёміцца з маім горадам.

З нецярпеннем чакаю сустрэчы з табой . Я ўпэўнена, што прыгажосць майго горада не пакіне цябе раўнадушнай і ты атрымаеш вялікае задавальненне ад спаткання з ім.


Мілюк Яна

7 “А” клас, СШ №35 г.Гродна, 2010г.



Мой горад
Спытайце ў мяне, які горад найлепшы ў свеце? І я адкажу: “Той, у якім я жыву – старажытны і адначасова заўжды малады горад Гродна! Ці - як называлі яго нашы продкі – Гародня!”

Да майго таты прыязджаюць сябры з Масквы, і ўсе яны кажуць, што наш горад падобны да еўрапейскіх і ў той жа час застаецца вельмі самабытным. Вузкія вулачкі і цікавая архітэктура ў цэнтры змяняецца зялёнымі і шырокімі праспектамі, шматпавярховымі будынкамі. Блакітнай стужкай нясе свае воды праз Гродна бацька-Нёман, дыхаючы жаданай прахалодай ў спякотны летні дзень.

Ёсць у маім горадзе нейкая загадкавасць: у ім мінулае пераклікаецца з сучасным. Ідзеш па родных мясцінах і думаеш, што некалі тут праязджаў на кані славуты Давід Гарадзенскі, а па гэтых прысадах гуляла, задумваючы свой новы раман, Эліза Ажэшка. А вось на гэтым самым месцы рыхтаваўся да штурму сусветных рэкордаў Аляксандр Курловіч.

Праз мой горад праходзілі крыжакі і французы, немцы і палякі, рускія і жамойты, і не заўсёды неслі яны дабро, але ўсе яны пакідалі свой след у непаўторным абліччы Гродна.

Напэўна, таму мой любімы горад, не падобны ні на які другі. Гэта мая радзіма! Я люблю цябе, горад Гродна!
Варабей Віктар

6 “Б” клас, СШ №35 г.Гродна, 2011г.




Мой родны горад
Мой родны горад, ты найлепшы!

З малых гадоў цябе люблю,

Ты самы мілы. Найчысцейшы,

Сваю любоў табе дару.


Прыгожы ты і самы родны,

Цябе забыць я не змагу.

Найлепшы ты, такі лагодны,

Што маю сіл – цябе люблю.


Калі наступяць цёмны ночы,

Заззяюць зоркі за акном,



Тваіх нябёс блакітных вочы

Бяздоннем вабяць у прастор.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка