К вифлеему не очень далеко” “Да Бэтлеема не вельмі далёка” Лектар 1



Дата канвертавання14.06.2016
Памер112.87 Kb.
К Вифлеему не очень далеко”
Да Бэтлеема не вельмі далёка”

Лектар 1:
Столькі разоў мы ўжо сустракалі гэтыя святы, столькі вігілій, столькі пастэрак, столькі хвалявання, столькі калядак, столькі беганіны, мітусні, і што??? Але ці змянілася ў маім жыцці штосьці па-сапраўднаму? А калі не – тады навошта гэтыя святы?!
Мы, людзі ХХІ стагоддзя,

Цвёрдыя, стрыманыя ў выражэнні пачуццяў,

Рэдка паказваем свае пачуцці.

Носім чорныя курткі,

Фарбуем валасы.

Сядзім у напаленых клубах.

Прыдумалі плэеры,

Каб не чуць сябе і птушак.

Але калі позна ўначы

Зачыняем дзверы нашых дамоў,

Грызём рукі ад болю,

Паміраем ад суму

Па сапраўднай ЛЮБОВІ.


  • Мы, пакаленне нуклеарнай энэргіі, касмічных палётаў і перасадкі сэрцаў.

  • Мы, як не адно пакаленне да нас, даведаліся моц і слабасць чалавека.

  • Мы, якія змагаемся за спакой, але ў той жа час здзяйсняем столькі забойстваў і жорсткіх учынкаў.

  • Мы, якія так высока нясём гуманны сцяг, а спакойна назіраем, як людзі кожны дзень паміраюць ад голаду.

  • Мы, якія ўдасканалілі сродкі інфармацыі, каб ведаць праўду, але падманваем… скажаем факты, падманваем саміх сябе.

  • Мы, якія як ніводнае пакаленне да нас, даведаліся моц і бяссілле чалавека – схілімся над яслямі Езуса і адкрыем гэтую новую нязвыклую рэчаіснасць, што Бог усіх нас і кожнага асобна ЛЮБІЦЬ!



Лектар 2:
Дзяўчынка:

Мне 15 год.

Я хацела бацькоў, а атрымала цацку.

Я хацела размоў, а атрымала тэлевізар,

Я хацела вучыцца, а атрымала школьны атэстат,

Я хацела думаць, а атрымала ведаць,

Я хацела быць вольнай, а атрымала дысцыпліну,

Я хацела любові, а атрымала нармальнасць.

Я хацела прафесію, а атрымала пасаду,

Я хацела шчасця, а атрымала грошы.

Я хацела волю, а атрымала машыну,

Я хацела сэнсу, а атрымала кар’еру,

Я хацела надзею, а атрымала страх,

Я хацела змяніць свет, а атрымала спачуванне,

Я хацела жыць…
Мама:

Набліжаліся святы. Мы хацелі купіць нашай дачцэ цацкі пад ёлку. Шукалі мы штосьці, што зробіць яе шчаслівай – апошні час мы так часта знаходзімся па-за домам, запрацаваныя, мітуслівыя. Мы заўважылі, што яна ўсё менш усміхаецца, і мы вырашылі купіць ёй штосьці незвычайнае, што прынясе ёй радасць, калі нас няма дома.

Мне вельмі шкада – ветліва адказала прадавец, у якой мы папрасілі параду, але мы не прадаём бацькоў.

Гэтая жанчына растлумачыла нам, што мы далі ёй усё, акрамя любові.




Лектар 3:
Гэта дзіўна, як проста для чалавека адкінуць Бога, а потым здзіўляцца, чаму свет імкнецца ў бок пекла.

Гэта смешна, як моцна моцна мы верым у тое, што напісана ў газетах і часопісах, але сумняваемся ў тым, што кажа Святое Пісанне.

Гэта дзіўна, як моцна кожны хоча знаходзіцца на небе, але з умовай, што ён неабавязкова павінен верыць, думаць, гаварыць ці рабіць тое, пра што кажа Слова Божае.

Гэта дзіўна, што хтосьці можа сказаць: “Я веру ў Бога” і па-ранейшаму ісці за д’яблам, які, так, між іншым, таксама верыць у Бога.

Гэта дзіўна, як лёгка мы асуджаем, але не хочам быць асуджанымі.

Гэта дзіўна, як ты можаш высылаць тысячы “жартаў” праз кантакт ці фэйсбук, якія распаўсюджваюцца, як неўтаймоўны агонь, але, калі высылаеш інфармацыю, якая тычыць адносін паміж Богам і чалавекам, два разы задумаешся, ці падзяліцца ёй з іншымі.

Гэта дзіўна, як непрыстойныя, бессаромныя, пікантныя і вульгарныя навіны вольна перадаюцца ў прасторы, а публічная дыскусія пра Бога ў школе і на працы, падаўляецца.

Гэта дзіўна, як хтосьці можа быць палаючым для Езуса ў нядзелю, а ў астатнія дні нябачным хрысціянінам.

Гэта смешна, як моцна я магу быць усхваляваны тым, што пра мяне думаюць іншыя людзі, замест таго, да чаго кліча мяне Бог.

Гэта дзіўна, як лёгка раздражняемся тым, што адбываецца ў бачным Касцёле, а так мала з ім атаясамліваемся, каб у Ім штосьці змяніць. Чым менш атаясамліваемся, тым больш ёсць нам што сказаць, на тэму нашых пажаданняў і зменаў.

Дзіўна, што мы так мала любім, хоць так моцна абураныя і няшчасныя, калі адчуваем сябе нелюбімымі і непатрэбнымі.

Ці не так…?


Лектар 4:
Ён нарадзіўся для цябе – таму што ты змучаны жыццём; таму што жыццё цяжкое для цябе; таму што жыццё плыве скрозь пальцы, як брудная вада, пакідаючы на пальцах цёмныя сляды.

Ён нарадзіўся для цябе – каб узнагародзіць цябе за цуды, якія ты сам чыніш кожны дзень – каб хапіла хоць бы да 20-га; таму што хоча табе сказаць, што нават вар’яцтвы ў жыцці маюць свае межы, і калі іх пераступіш – заб’еш у сабе чалавецтва.

Ён нарадзіўся для цябе – каб ты свабоду не прадаў за некалькі мярзотых газет, фільмаў і начэй; каб душу і цела не прадаў за некалькі манетаў; каб кожны дзень без агіды глядзеў на сябе ў люстэрка; каб меў анёльскае цярпенне; каб быў у небе.

Прасі Бога, каб даў табе Анёла – каб ты заўсёды чуў пра Яго нараджэнне; каб, як пастухі, сустрэў Бога. Прымі Яго ў сэрца – і памятай: заўсёды бэтлеемская беднасць лепшая за ірадаўскі трон.



Что за Дитя
1. Что за Дитя в хлеву чужом
Мария охраняет?
Небесный хор поёт о Нём,
А пастухи внимают.

Припев:

Сей есть Христос Господь,

Пришедший в мир с небес высот,

Он нам Всевышним дан,

Спаситель,Сын Марии.

2. Зачем же в яслях Он лежит,
Где овцам корм давали?
Чтоб всякий мог у ног Его
Сложить свои печали.


3. Ему в дар золото и ладан,
И смирну принесите-
Он Царь царей, пред Ним скорей
Дверь сердца отворите.

Лектар 5:

Быў вечар. На небе запальваліся першыя маленькія, залатыя зоркі. У вокнах свяціліся гірлянды на ёлках. Людзі з усмешкай на твары бралі ў свае рукі белы аплатак. На пустой вуліцы, трасучыся ад холаду, стаяў маленькі хлопчык. Мокрыя, вялікія, сумныя вочы ўглядаліся ў гірлянды на ёлках. Ён быў адзін. У яго доме на месца ёлкі паставілі бутэлькі з гарэлкай. Не было падарункаў і белага аплатка. Прыклейваў свой маленькі нос да вокан, за якімі людзі сядалі вячэраць.


Адкрываем падарункі, смяёмся,

Сядаем разам за стол.

Але за акном – там, у цемры –

Знаходзяцца тыя, якім Божае Нараджэнне

Не прыносіць палёгкі.

Для іх гэта яшчэ адзін дзень адзіноты,

Страху, няволі, голаду, хваробы,

Яшчэ адзін дзень без дома,

Дзень стомленасці і вайны.

Для многіх нават адзін пакой

Быў бы цудоўным месцам – сухім, цёплым,

Бяспечным, якраз для ўсёй сям’і.

Для многіх нашы поўныя халадзільнікі, цёплая вада,

Здароўе, наш душэўны спакой, сямейныя сустрэчы –

Гэта штосьці, пра што яны могуць толькі марыць.

Некаторыя з іх калісьці жылі “ў нашым свеце” –

І страцілі яго, былі з яго выгнаны

Ці яго ў іх адабралі.

Некаторыя з іх ніколі не ведалі нічога іншага,

Акрамя беднасці і страху,

Гэта добра, што мы выказваем у святы нашу любоў,

Сядзім разам за адным сталом,

Дарым адно аднаму падарункі, і мы шчаслівыя.

Але хацелася б, каб мы – гэтыя асаблівыя –

Умелі пачуць голас людзей за нашымі вокнамі.

Каб хоць сёння, на Божае Нараджэнне,


Умелі запрасіць іх да сябе,

Падзяліцца нашымі думкамі і выслухаць іх гісторыі…

Таму што гэтыя людзі не статыстыка,

Міжнародныя праблемы

І не дзірка ў народным бюджэце.

Гэта людзі – кожны з іх з’яўляецца кімсьці асаблівым.

Неацэнным. Так, як мы.


Лектар 6:

Мужчына:

У вігілійны вечар я выйшаў прагуляцца, каб у цёплых адбітках вокнаў суседзяў паглядзець прыгатаванні да вячэры. Часам з’яўляўся смутак, бо ў маім доме было пуста, бо не было з кім падзяліцца аплаткам. Я цалкам адчуваў атмасферу гэтага адзінага і выключнага вечару. Я ішоў, радуючыся шчасцем іншых, маё сэрца атрымлівала ад гэтага асалоду, бо я не ўмеў насіць у ім зайздрасці.

Раптам я ўбачыў маленькага хлопчыка, які сядзеў на прыступках, скручаны ў клубок. Абсыпаны снежным пухам, ён быў амаль незаўважным. На мяне паглядзелі вялікія блакітныя вочы, поўныя слёз.



  • Адкуль ты з’явіўся? Хто ты? Дзе твае бацькі? Шмат іншых пытанняў я хацеў яму задаць, але слёзы ўсё мацней плылі па яго шчаках. Усё жыццё хлопчыка было бачна ў яго вачах.

Я пяшчотна абняў хлопчыка, адчуваў, як паступова яго халоднае цела разаграваецца. Я забраў яго з сабой дадому. І мы селі вячэраць.

Пасля начной Імшы я застаўся ў пустым касцёле, молячыся ў цішыні. “Дзе Ты? Чаму Ты гэта дапусціў? Чаму ў свеце столькі нешчаслівых людзей, а Ты нічога для іх не робіш?” Мае думкі перарваў голас:



  • Не кажы так, што я нічога для іх не раблю. Бо я стварыў цябе. Я даў табе сэрца, рукі і розум. У такім выпадку будзь працягам маіх рук, супрацоўнічай са мной дзеля дабра людзей! Я патрабую цябе…

Лектар 7:

Пяць год назад памерла яго жонка.

Апошнія два гады ён сам сур’ёзна хворы і не выходзіць з дому. У доме ніхто не прыбіраў ад пахавання яго жонкі. Зніклі толькі музычныя інструменты, акардэон і два кларнеты, яго самыя верныя сябры, калі ён быў у росквіце сілаў. Аддаў іх за паслугі: тым, хто прыносіў ежу, прывозіў вугаль на зіму, вырашаў іншыя справы ў горадзе.

Сядзіць ля зачыненага да паловы акна, з раніцы да вечара выглядвае на вуліцу, чакаючы смерці. На працягу апошніх двух год яна наведала суседа з дома насупраць, забрала маладую жанчыну з першага паверха. Апошні раз яна была зусім побач, але пастукалася ў суседнія дзверы і забрала сямнаццацігадовага хлопца. Але за ім ўсё яшчэ не прыходзіла. А ён чакаў.

Яго жыццё не мае вялікай каштоўнасці, яно як старая газета з 1967 года, якая ляжыць на падлозе.

Веру страціў ужо даўно, яшчэ падчас акупацыі. Не ведае, ці існуе Бог. Нічога ўжо яго не цікавіць. Адзіная рэальнасць, якую ён чакае, гэта смерць. У яе не трэба верыць. Яна з’яўляецца адзінай справядлівасцю на зямлі.

Побач жывуць суседзі, якія, калі ён быў здаровы, з задавальненнем карысталіся яго дапамогай. Меў залатыя рукі, і калі штосьці зламалася, з задавальненнем рамантаваў. Сёння ён ужо нікому не патрэбны, таму што рукі слабыя і трасуцца.

У гэтым жа горадзе жывуць яго далёкія сваякі. Час ад часу прыходзяць, каб праверыць, колькі грошай ён зняў з рахунку ў банку.

Адны і другія ходзяць у нядзелю ў касцёл і лічаць сябе добрымі католікамі, але ніхто не мае часу на тое, каб пацікавіцца
гэтым старым. Ніхто не памые яму адзенне, не дапаможа памыцца, не вывесці мышэй, якія пасяліліся ў яго і адчуваюць сябе гаспадарамі больш, чым ён сам.


Лектар 8:
Я вельмі адзінокая. Цэлымі днямі ляжу ў ложку і ўглядаюся ў паталок… Па твары цякуць слёзы. Мне 14 год і ўжо год я ляжу паралізаваная. Ніхто да мяне не прыходзіць. Чаму? Мне вельмі цяжка. Я вельмі прашу… Прашу пра чалавека.
Заўсёды, калі ўсміхаешся свайму брату і працягваеш да яго руку – гэта і ёсць Божае Нараджэнне.

Заўсёды, калі маўчыш, каб выслухаць іншых – гэта і ёсць Божае Нараджэнне.

Калі даеш часцінку надзеі тым, якіх прыгнятае цяжар фізічнай, маральнай і духоўнай беднасці – гэта і ёсць Божае Нараджэнне.

Заўсёды, калі дазволіш, каб Бог узлюбіў іншых у табе – тады заўсёды бывае Божае Нараджэнне.




Лектар 9:
Ян Твардоўскі Чаканне
Паглядзі на сабаку каля крамы прывязанага 
ён думае пра свайго гаспадара 
і рвецца да яго 
на дзвюх лапах яго чакае 
гаспадар для яго і надворак і поле і лес і дом 
вачыма за ім бяжыць 
і сумуе хвастом,
пацалуй яго ў лапу 
бо ён вучыць як чакаць Пана Бога

(паводле Твардоўскі, Я. Разам з Табою : выбраныя вершы = Razem z Tobą : wiersze wуbrane / Ян Твардоўскі ; пер. з пол. Д. Бічэль, К. Лялько. – Мінск : Про Хрысто, 2012. – 312 с. – с. 209)


Радавацца кожнаму моманту быцця і заўважаць знакі вечнасці, рыхтаваць душу да спаткання з невядомым – вось што галоўнае. Прабачаючы чалавечую слабасць, паэт нагадвае: “Галоўнае ў жыцці – не перашкаджаць Богу дзейнічаць праз цябе”.

Ціхая ноч

  1. Ціхая ноч, святая ноч,

Спіць усё, спіць даўно,

Толькі Маці святая ўсцяж

Ціха ў яслях люляе Дзіця:

Спі, Сыночак малы,

Люлі, люлі, спі.


  1. А ў гары ўсё гарыць 

     Серабром зорных крыг.

     Хор Анёлаў пяе пастухом

     Аб Дзіцяці, што будзе Хрыстом,

     Светлай песняй хвалы

    Славяць Збаўцу зямлі.


  1. Ціхая ноч, святая ноч, 

Ў родны край завітай, 

Людзям сум і тугу разгані, 

Хай жа цешацца ў гэтыя дні, 

Ў святую ноч, 

Ў святую ноч.

(http://katecheta.narod.ru/razdestvo.htm)



Лектар 10:
Напачатку стварыў Бог неба і зямлю. Стварыў сонца, зоркі, моры і ўсё, што іх напаўняе. Тады ў невычэрпнай сваёй любові стварыў Бог чалавека – мужчыну і жанчыну. І даў ім рукі.
Рукі – каб стваралі,

Рукі – каб давалі,

Рукі – каб любілі,

Рукі – каб дапамагалі і абаранялі.

Рукі.

Бог даў нам рукі.


Але мы выкарыстоўваем гэтыя рукі, каб знішчаць!

Рукі, створаныя, каб любіць, - ненавідзяць!

Рукі, якія павінны былі дапамагаць – адварочваюцца і нападаюць!

Пан Бог працягнуў Свае рукі, поўныя любові, над светам, які імкнецца да знішчэння.


Але мы адкінулі гэтыя рукі і сказалі – не ўмешвайся ў наша жыццё, Пане. Пан Бог не ўмешваецца. Ён чакае! Сёння Езус прыходзіць у нашыя гарады і вёскі, у нашыя сэрцы. Яго рукі сумуюць, чакаюць кагосьці, магчыма, хто-небудзь прыйдзе. Бог мае лекі на непаслухмянае стварэнне.

Гэтымі лекамі з’яўляецца Езус.

Што з Ім зробіш?

Будзеш спрабаваць не глядзець?

Будзеш спрабаваць не слухаць?

Праўда застаецца праўдай.

Прымеш Яго? – ці адкінеш?
Жыві далей уласным жыццём ці аддай усё Езусу.

Рашэнне належыць табе!



Лектар 11:
Ян Твардоўскі Справядлівасць

Калі б усе мелі па чатыры яблыкі

калі б усе былі дужыя як коні

калі б усе былі аднолькава безабаронныя ў каханні

калі б усе мелі адно і тое ж

ніхто нікому не быў бы патрэбны
Дзякуй Табе што не пароўну дзеліш

тое што маю і чаго не маю

нават тое чаго няма каму аддаць

заўсёды камусьці патрэбнае

ёсць ноч каб быў дзень

ёсць цемра каб зорка свяціла

апошняе спатканне і першая ростань

молімся бо нехта не моліцца

верым бо іншыя не вераць

паміраем за тых хто не хоча памерці

кахаем бо ў іншых выстыла сэрца

адзін ліст збліжае другі аддаляе

няроўні патрэбна няроўня

ім лягчэй зразумець што кожны – для ўсіх

і лягчэй ва ўсім разабрацца

(паводле Твардоўскі, Я. Разам з Табою : выбраныя вершы = Razem z Tobą : wiersze wуbrane / Ян Твардоўскі ; пер. з пол. Д. Бічэль, К. Лялько. – Мінск : Про Хрысто, 2012. – 312 с. – с. 61)


Лектар 12:

  1. Да Бэтлеема не вельмі далёка…

  2. Ён знаходзіцца на адлегласці чалавечага сэрца,

  3. … на адлегласці шырока раскрытых абдымкаў,

  4. … На адлегласці адкрытай рукі.

  5. Бэтлеем знаходзіцца блізка. Кожны можа сюды дайсці.

  6. Калі сядзеш за стол,

  7. У сённяшні вечар году, у вечар нараджэння Божага Сына, песні, мяккага снегу, цяпла і спакою…

  8. … падумай пра чалавека, які знаходзіцца ад цябе на адлегласці думкі,

  9. … адламай для яго кавалачак аплатка, таму што чалавек знаходзіцца ад цябе на адлегласці выцягнутай рукі.

  10. …пачні песню пра нараджэнне Божага Сына з чалавекам, які знаходзіцца ад цябе на адлегласці твайго голасу.

  11. Калі станеш на калені ў вечаровай малітве, будзе маліцца з табой чалавек, як знаходзіцца побач, на адлегласці твайго шэпту,

  12. … каб у гэтую ноч не было адзінокіх,

  13. … каб кожны адно з адным дзяліўся сэрцам за слязьмі на вачах,

  14. … каб крывыя сталі роўнымі,

  15. … каб хтосьці камусьці прабачыў, хтосьці расплакаўся, хтосьці адчыніў зачыненыя дзверы,

  16. … каб усе былі добрай волі, і спакой над усім светам.


Кожны дзень ты з’яўляешся сведкам Божага Нараджэння. У сэрцы прыходзіць і знаходзіцца сярод нас той самы Езус. Выйдзі Яму насустрач. Хай надыдзе Божае Нараджэнне. Калі нараджаецца Пан, хай у гэтай святыні, хай у табе не будзе халадней, чым у тых яслях, і памятай, што цуд магчымы! Што людзі могуць быць людзьмі, што ты… можаш быць чалавекам!
: images -> stories -> files -> credo -> teatr
teatr -> Знойдзеныя мары … аповед пра Божае Нараджэнне, якое працягваецца Героі
teatr -> Калі мы бачылі Цябе, Пане?
teatr -> У цэнтра сцэны крыж. Голас Пана Езуса з укрыцця. Постаці прыходзяць з разных месцаў касцёла Ціхая музыка
teatr -> Батлейка без слоў – музычная батлейка Час каля 20 хвілін Героі
teatr -> Цемра, фанаграмма –гадзіннік, мелодыя – amomentLost Адвэнт – чаканне Голас аўтара
teatr -> Батлейка з нашых часоў музычная батлейка Героі: Юзаф
teatr -> Дары Артабана (сцэнка на Божае Нараджэнне)
teatr -> Дакраніся да міласэрнасці (цэлебрацыя для моладзі) І. Уступ




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка