Каб нашае наднёманскае памежжа насамрэч жыло



Дата канвертавання06.07.2016
Памер34.02 Kb.
Зоф’я Шмід : “Каб нашае наднёманскае памежжа насамрэч жыло”.

Часьцей за ўсё транспамежнае супрацоўніцтва распачынаецца з індывідуальных ініцыятываў, нават калі мэта супрацоўніцтва зьяўляецца доўгатэрміновай і часта залежыць ад канкрэтных людзей, якія распачынаюць першыя, піянэрскія дзеяньні ў гэтай сфэры. Адносіцца гэта, у прыватнасьці, да рэгіёнаў з выбітным гістарычнай ці палітычнай мінуўшчынай, з рознай культурнай спадчынай, а таксама тых рэгіёнаў, дзе ўзьнікаюць праблемы меншасьцяў.

Нашае памежжа (г.зн. Вармінска-Мазурскае ваяводзтва, Гарадзенская вобласьць, Алітускі, Віленскі і Марыямпальскі паветы, а таксама раёны Калінінградзкай вобласьці) найбольш адпавядаюць гэтым крытэрам. Аб’ядноўвае нас ня толькі супольная дзяржаўная мяжа, але і трывалыя гістарычныя, культурныя й моўныя стасункі.

Шмат стагодзьдзяў гісторыі нашых народаў перапляталіся паміж сабою. Сёньня існуе шмат сваяцкіх сувязяў паміж сем’ямі ў нашых краінах. Гэтыя сувязі мы павінны падтрымліваць і выкарыстоўваць дзеля разьвіцьця супрацоўніцтва на кожным узроўні. Гэтыя сувязі могуць даць такі плён, якога ніколі не было й ня будзе ў эўрарэгіёнах Заходняе Эўропы. Давайце выкарыстоўваць гэта. Давайце ствараць давер паміж нашымі агульнымі партнэрамі праз дакладнае пазнаньне нашай гістарычнай мінуўшчыны, звычаяў і традыцыяў, палітычных і прававых структур, заканадаўства, эканамічных умоваў, а таксама – што найбольш важна – мовы.

Адным з сродкаў, які можа быць выкарыстаны на першым этапе, зьяўляюцца грамадзкія арганізацыі. Яны павінны быць ня толькі мэханізмам, які паляпшае супрацоўніцтва ў сфэры ўтварэньня інфраструктуры альбо падтрымку кантактаў у сьвеце бізнэсу, але таксама выкарыстоўвацца дзеля пераадоленьня сур’ёзных перашкодаў як у грамадзка-культурнай, так і ў сацыяльнай і моўнай сфэрах. Яны павінны разьвязваць штодзённыя памежныя праблемы. У гэтым кантэксьце транспамежнае супрацоўніцтва ў грамадзка-культурнай сфэры зьяўляецца гэткім жа важным, як супрацоўніцтва гаспадарчае, бо яно ўтварае базу, на якой ствараюцца транспамежныя гаспадарчыя праекты, або праекты ў сфэры інфраструктуры.

Транспамежнае супрацоўніцтва на культурнай аснове ў значнай ступені распачынаецца з зразуменьня праблем суседа. Адпаведна, давайце арганізоўваць разнастайныя маладзёвыя спатканьні, фэстывалі, алімпіяды, маладзёвыя летнікі, якія зблізяць нашыя народы і дазволяць лепей разумець адзін аднаго. Бо менавіта тыя кантакты маладых людзей ў будучыні прынясуць плён. Менавіта пакаленьне, якое сёньня пачынае навучацца, будзе заўтра фармаваць аблічча нашых агульных кантактаў ува ўсіх сфэрах грамадзкага, гаспадарчага, культурнага жыцьця. Давайце паставім на моладзь.

Давайце створым структуры, якія шматкроць павялічаць транспамежнае супрацоўніцтва.

Мы павінны імкнуцца да стварэньня й распаўсюду ў дзьвюх-трох мовах (маю на ўвазе польскую, расейскую і летувіскую) інфармацыі, якая датычыцца пэўных тэм (да прыкладу, магчымасьцяў рынкавых вытворцаў) і статыстыкі. Гэтая інфармацыя ня толькі павялічыць сьвядомасьць у памежных рэгіёнах, але створыць таксама магчымасьць для кантактаў прыватнага і публічнага сэктару, да прыкладу, сувязяў паміж прадпрыемствамі – асабліва сярэднімі й малымі, асяродкамі тэхнічных навінак, турыстычнымі бюро, дасьледчымі і ўнівэрсытэцкімі ўстановамі.

Невялічкая заўвага. Кажучы пра Гародню, з прыкрасьцю адзначу адсутнасьць прывабнай увагу каляровай рэклямы, якая запрашала бы ў Польшчу, Летуву ці Расею.

У кожнай з гэтых краін ёсьць мясьціны і куточкі, якія зьяўляюцца разыначкамі эўрапейскай культуры. Чаму не прэзэнтаваць іх у прыгожым выглядзе? Чаму немагчыма знайсьці каляровых, выразных буклетаў Гарадзеншчыны? Напэўна, шмат хто з наведвальнікаў гэтага рэгіёну купіў бы сабе на памяць добрую паштоўку, альбомчык, зусім не абавязкова вялікі, але адначасова й дарагі гэтай памяцьцю. Прашу адзначыць, што часта наведвальнікамі зьяўляюцца асобы, якія пачуцьцямі зьвязаныя з тэрыторыямі нашых памежных рэгіёнаў. Яны зь вялікім задавальненьнем забралі бы з сабою частачку сваёй маладосьці.

Перад намі вялікія магчымасьці і вялікае поле для дзеяньня. Давайце гэта выкарыстоўваць.

Шаноўнае спадарства, шаноўныя госьці зь Летувы і Калінінградзкай вобласьці.

Ад імя Генэральнага Консульства Рэспублікі Польшча ў Гародні маю гонар узяць удзел у адкрыцьці Форуму грамадзкіх арганізацыяў эўрарэгіёну “Нёман”.

Прыемна, што падобныя сустрэчы адбываюцца, паколькі памкненьні тых, хто ўтварае эўрарэгіён, заключаецца ня ў тым, каб паўстала чарговая ініцыятыва на паперы, але каб гэты інстытут, гэтае ўтварэньне жыло, дзейнічала й дасягала пэўных вынікаў. Нам надзвычай пашанцавала, што ў склад эўрарэгіёну ўваходзяць ажно чатыры дзяржавы. Няшмат падобных рэгіёнаў у Эўропе. Давайце выкарыстаем гэтую моц учатырох. Гэта магутны людзкі, культурны, навуковы, гаспадарчы патэнцыял.

Давайце выкарыстаем гэтую агульную моц дзеля таго, каб нашае наднёманскае памежжа насамрэч жыло.



Зычу спадарству плённых, канструктыўных абмеркаваньняў. Хай гэта будуць спрэчкі й размовы творчага характару, якія ў будучыні (каб у недалёкай) Вы перакладзеце на канкрэтныя дзеяньні.

Зоф’я Шмід, консул Генэральнага консульства Польшчы ў Гародні

(з тэксту выступу на Форуме НГА эўрарэгіёну “Нёман”)

Пераклад з польскай мовы С. Кузьняцова
: wp-content -> uploads -> 2011
2011 -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Агляд стаў больш суровым
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Конкурс для журналістаў 6 Вулічныя мастакі збяруцца разам 7 Пачаўся прыём заявак на "Бардаўскую восень-2011" 7
2011 -> Конкурс для журналістаў з краін снд 11 Конкурс для студэнтаў да міжнароднага дня талерантнасці 11
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка