“Каласы пад сярпом тваім”



Дата канвертавання18.06.2016
Памер17.49 Kb.
Раю прачытаць… выпускнікам і не толькі

  1. У. Караткевіч. “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чазенія”, “Ладдзя роспачы”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі”, “Лятучы Галандзец”, “Легенда аб бедным д’ябле”, “Леаніды не вернуцца да Зямлі” (“Нельга забыць”) !!!, “Зямля пад белымі крыламі”; люблю вершы са зборніка “Быў. Ёсць. Буду”, але да іх трэба дарасці – Насця Ахрэм ведае.

  2. Янка Брыль. “Memento more” !!! і інш. апавяданні.

  3. В. Быкаў. “Доўгая дарога дадому”, “Сцюжа”, “Аблава”, “Кар’ер”, “Сцяна”, “Жоўты пясочак”, “Афганец”, “Інтэграцыя”, “Сотнікаў”, “Дажыць да світання”, “Пакахай мяне, салдацік”

  4. А. Дудараў “Радавыя” !!!, “Вечар”, “Кім”; К. Крапіва “Брама неўміручасці”; М. Матукоўскі “Мудрамер”

  5. Андрэй Хадановіч, Альгерд Бахарэвіч, Віктар Жыбуль, Сяргей Балахонаў, У. Карпюк “Данута”, Я. Грышкавец “Як я з’еў сабаку”, Г. Далідовіч “Іста”

  6. С. Алексіевіч. “Чарнобыльская малітва”

  7. В. Іпатава. “Залатая жрыца Ашвінаў”, “Альгердава дзіда”

  8. І. Шамякін. “Злая зорка”, “Гандлярка і паэт”, “Сатанінскі тур”

  9. І. Пташнікаў. “Ільвы” !!!

  10. У. Арлоў. Зб. “Рандэву на манёўрах”

  11. І. Мележ. “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань”

  12. Я. Колас. “Новая зямля”, “На ростанях”

  13. Я. Купала. “Тутэйшыя”, “Паўлінка”, “Курган”

  14. Р. Барадулін. Вершы, зб. “Ксты”

  15. А. Мрый. “Запіскі Самсона Самасуя” !!!

  16. Л. Геніюш. “Споведзь”

  17. А. Жук. “Паляванне на апошняга Жураўля”

  18. Н. Гілевіч. “Родныя дзеці”

  19. Абавязкова прачытайце сваім дзецям П. Місько “Прыгоды Бульбобаў”, В. Кажуры “Азбука ў вершах і малюнках”, казку “Жаронцы”

Усё чытайце да сямнаццатай старонкі (нават праз сілу), а потым вырашайце: “Кінуць – мучыць далей…” У школе не любіла класіку – дурніца была. З замежнай літаратуры раю Рэмарка і Сянкевіча “Камо грядеши”, Хэменгуэя “По ком звонит колокол”. У “Вайне і міры” самыя “крутыя” месцы пра вайну. Люблю і “Воскресение” Л. Талстога, і Гогаля, і “Ціхі Дон”, і Платонава, і Хармса.

Знайдзіце Біблію (праваслаўную) на беларускай мове, прачытайце (абавязкова з павагай) “Малітву Гасподню” па-руску, па-стараславянску, па-польску, па-беларуску… – многае зразумееце пра родную мову і жыццё ўвогуле.

З тымі, хто чытае класіку, лічацца…

Настаўнік беларускай літаратуры



Матусевіч Т.П.
: gallery
gallery -> Канцэртная праграма «за беларусь»
gallery -> Графік работы клубаў і аб’яднанняў па інтарэсах
gallery -> Дарагія рабяты, улічваючы вашу занятасць у вучэбны час, рэкамендуем прачытаць праграмныя творы летам
gallery -> Правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў Дзяржаўнай установы адукацыі “Выверскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Маладзечанскага раёна”
gallery -> Упраўленне адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
gallery -> План выхаваўчай работы з вучнямі на IІI чвэрць
gallery -> Асавецкая сш любанскага раёна
gallery -> Ўдасканальваць вылічальныя навыкі ў межах 10 і ўменне рашаць задачы
gallery -> Кантрольны тэст па тэмах 1-7




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка