Калодчына. У 1851 г. — Іпаліта Вікенцьевіча Гячэвіча. “Памяць” Вілейскі раён белта 2003



Дата канвертавання15.05.2016
Памер257.63 Kb.

1851

КАЛОДЧЫНА. У 1851 г. — Іпаліта Вікенцьевіча Гячэвіча.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1853

БЯЗВОДНАЕ. 1853 г. вёска, у маёнтку Абадоўцы, уласнасць Ігнація Багдановіча.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

КАУШЭВІЧЫ. 1853 г. вёска, у маёнтку Асцюковічы, уласнасць Ігнація Тукалы. 32 двары, 186 жыхароў. У 2003 г. вёска, 26 двароў, 58 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1857

ІЛЬЯ, У 1857 г. мястэчка, уласнасць казны: 103 двары, 478 жыхароў.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

Местечки.

В Вилейском уезде — 3 помещичьих местечка (Вязынь, Долгиново и Куренец) и 2 козенных местечка (Илья и Речки).



Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Виленская губерния. СПб., 1861.

1858

Свята Ільінская цаква адрамантавана казённым коштам. Менавіта: узведзены новы іканастас на месцы ранейшага, які не адпавядаў прыгажосці храма.

(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

1859

3 верасня 1859 г. быў выдадзены ўказ Свяшчэннага Сінода аб “адкрыцці вучылішчаў пры цэрквах для сялянскіх дзяцей”.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1860

У 1860 г. - скарбавы маёнтак Iлья з мястэчкам Iлья і 4 вёскамі ў Вязынскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 353 рэвізскія душы, у т.л. у мястэчку — 141 душа.

Герман Брэгер Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.3.Мінск, "Беларуская Энцыклапедыя", 1996

1861

Большасць прыгонных сялян мела зямельны надзел, які на рубяжы XVIII — XIX ст. складаўся з дзвюх прыблізна аднолькавых частак: цяглай і прыёмнай долей. За цяглую сяляне адбывалі паншчыну, за прыёмную плацілі грашовы аброк. Хоць памеры паншчыны фіксаваліся інвентарамі, памешчыкі пастаянна парушалі іх у сувязі з патрэбай у рабочай сіле, імкнуліся спаганяць з сялян перш за ўсё адработачныя, а не аброчныя, павіннасці. Асновай сельскай гаспадаркі працягвала заставацца ворнае земляробства з панаваннем трохпольнай сістэмы. Увядзенне шматпольных севазваротаў і пасеваў кармавых культур закранала толькі рэдкія маёнткі. Гэта і зразумела: памешчыцкая зямля апрацоўвалася інвентаром і цяглавай сілай прыгонных сялян. Усведамляючы адмоўны ўплыў прыгонніцтва на стан гаспадаркі, большасць землеўладальнікаў не збіралася адмаўляцца ад прыгоннага права, лічыла яго «рацыянальнай» асновай свайго жыцця.

Тым не менш скасаванне прыгону пачалося ў Расіі менавіта з заходніх, беларуска-літоўскіх губерняў, дзе, на думку ўрада, многія мясцовыя паны, ужо ўцягнутыя ў рыначныя, таварна-грашовыя адносіны, разумелі немэтазгоднасць паднявольнай сялянскай працы.

19 лютага 1861 г. былі падпісаны Маніфест і «Палажэнне» аб вызваленні памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці. Становішча сялян змянілася карэнным чынам: яны атрымалі асабістую волю і фармальную незалежнасць ад пана. Селянін мог сам звяртацца ў дзяржаўныя ўстановы, заключаць гандлёвыя і іншыя здзелкі, запісвацца ў саслоўі мяшчан ці купцоў, паступаць на службу ці ў навучальную ўстанову.

Н.Л. Яфімава


1862

Ільянскае народнае вучылішча было адкрыта ў 1862 годзе.

Навучаў дзяцей у трох класах адзін настаўнік. У першым класе былі дзве групы. Да канца года некаторыя з першай групы 1 класа пераводзіліся ў 2-ю групу гэтага ж класа. З другой групы 1 класа вучні пераводзіліся ў 2-гі клас.



Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

1863

На пачатку 1860-х гадоў на Беларусі ўзнік востры грамадскі крызіс. Бунтаваліся сяляне, не задаволеныя грабежніцкімі ўмовамі рэформы 1861 г. Неспакойна было. Каліноўскі, які імкнуўся аб'яднаць нацыянальна-вызваленчы рух з сялянскім антыпамешчыцкім. Па ўсім краі, у тым ліку і на Вілейшчыне, распаўсюджвалася падпольная беларуская газета «Мужыцкая праўда», якая заклікала сялян-«дзецюкоў» на барацьбу з самадзяржаўем і прыгонніцтвам. Псеўданім Каліноўскага Яська-гаспадар з-пад Вільні, якім падпісваліся палымяныя лісткі «Мужыцкай праўды», быў і вядомы ўсюды.

21 красавіка ў дакументах зафіксавана з'яўленне паўстанцаў у мястэчку Альковічы (тады Барысаўскага павета, цяпер Вілейскі раён). Там у касцёле быў зачытаны маніфест аб пачатку паўстання, прычым цікава, што Альковіцкі пробашч чытаць небяспечны дакумент адмовіўся, хоць часцей ксяндзы, асабліва маладыя, спрыялі паўстанцам (быў свой капелан і ў атрадзе Козела). Пасля прачытання маніфест быў перададзены аднаму з прысутных у касцёле сялян. Сярод удзельнікаў гэтай акцыі ў данясенні адзначаюцца два браты Козелы з маёнтка Сэрвач, узброеныя. Размова ішла, мабыць, пра Вінцэнта і яго зусім юнага брата Міхала (1847 года нараджэння), бо Ян быў ужо ў Польшчы.

Атрад хутка папаўняўся. Мясцовую групу Адынца-Кавалеўскага, якая далучылася да Козела, яе ўдзельнік характарызуе
так: «Наш невялічкі атрадзік, які складаўся э выдатных стралкоў, быў добра ўзброены, праўда, у большасці паляўнічай зброяй. Апрача некалькіх сялян, галоўную сілу складала інтэлігенцыя, пераважна з універсітэцкай моладзі». Групу паўстанцаў з 78 чалавек прывёў з Барысаўскага павета член ваеннарэвалюцыйнай арганізацыі штабс-капітан М.Чыжык (яго бацька доўгі час быў настаўнікам гімназіі ў Мінску, а потым служыў у графа Храптовіча ў Шчорсах). Гісторыкі называюць яшчэ групу Сухоцкага з Вілейшчыны з 40 чалавек, якая таксама далучылася да Козела. Усяго атрад Козела налічваў 200 - 250 байцоў. 27 красавіка гісторыкі фіксуюць сутычку атрада з урадавымі войскамі (2 роты Крамянчугскага палка) паблізу Тараканаўкі або Харошай. Паводле афіцыйных звестак, паўстанцы страцілі 9 чалавек забітымі і 6 палоннымі. У той жа дзень, паводле данясення вілейскага павятовага спраўніка, паўстанцы ў колькасці 200 чалавек заявіліся на суконную фабрыку ў в. Крайчанка і, захапіўшы з сабой некалькі рабочых, адправіліся ў лес. У другім данясенні жандары дакладвалі аб знішчэнні «інсургентамі» дакументаў канцылярыі паліцэйскага прыстава ў Даўгінаве. У палонных паўстанцаў царскія следчыя дапытваліся, як выглядаў кіраўнік вілейскіх паўстанцаў. У архіўных дакументах захавалася такое апісанне выгляду Вінцэнта Козела: вялікага росту, твар смуглявы, вуграваты, чорныя валасы; без барады і вусоў.

Падзеі хутка нарасталі. У данясенні прадстаўніка царскай адміністрацыі ад 7 мая выказвалася трывога за лёс самой Вілейкі:

«Инсургенты здешних мест... начинают уже показываться крупными шайками в 100 и более человек, провозят оружне, амуницию и пр. По достоверным слухам они намерены напасть на острог для освобождення товарищей своих и вообше арестантов и разграбить казначейство, а в случае достаточных сил завладеть и всем городом. Поэтому они большими партнями появляются иногда одновремснно в разных пунктах около Вилейки...».

Паводле некралога В.Козелу, апублікаванага ў свой час З.Калюмным, галоўны лагер паўстанцаў знаходзіўся ў Дзвінаўскіх лясах. Урадавыя войскі спачатку беспаспяхова спрабавалі выбіць адтуль Козела. Потым туды накіравалі ажно восем рот добра вымуштраванага войска з усіх бакоў — з Мінска, Барысава, Свянцян і Вілейкі.

На ваенным савеце атрада было вырашана змяніць дыслакацыю. Паўстанцы перабраліся ў густы лес, які цягнуўся ўздоўж грэблі, насыпанай нібыта яшчэ салдатамі Напалеона, паблізу в. Зацемень. Гэта было 16 мая. Не паспелі заняць новую пазіцыю, як на грэблі паказаліся ланцугі ўрадавых войскаў, а іх штаб на чале з палкоўнікам размясціўся ў Зацемені. Козелу заставалася дарога на Барысаў або Мінск. Вырашыў падзяліць атрад на дзве часткі. Адна частка павінна прыняць бой. Козел выклікаў добраахвотнікаў. Каля яго ўстала 80 чалавек. Другая частка пайшла на Барысаў. Козел на плытах пераплывае Ілію і агнём сустракае карнікаў ва Уладыках. Урадавыя войскі нясуць вялікія страты (у некралогу, які мы пераказваем, называюцца перабольшаныя звесткі: 50 забітых, 30 параненых), паступова радзеюць і шэрагі паплечнікаў Козела. Пасля ўпартага пяцігадзіннага бою, адрэзаны ад лесу Козел вырашыў вярнуцца туды, адкуль прыйшоў — за раку, і першы на кані ўскочыў у ваду. На сярэдзіне ракі, спыніўшы каня, падбадзёрвае сваіх байцоў. У гэты момант куля трапіла яму ў галаву, і ён упаў з сядла. Яго атрад па пояс у вадзе апынуўся пад градам куль. Загінулі ўсе, апрача 12 цяжка параненых. Раніцай наступнага дня (17 мая) колькі мясцовых шанаваных жыхароў прыехалі на поле бою. Козела пахавалі разам з 68 таварышамі ў адной брацкай магіле.

Так апісана ўладыцкая трагедыя ў надзвычай прыхільным для паўстанцаў некралогу Козелу. Дзеянні паўстанцаў і іх кіраўніка тут рамантызуюцца, усяляк прыўзнімаюцца.

А вось як даносіў пра гэта ў Пецярбург мінскі губернскі жандарскі штаб-афіцэр палкоўнік Рэйхарт 21 мая 1863 г. Тут наадварот «Преследуемая шайка мятежников из Борисовского уезда (так у дакуменце. — Г.К.) 16 мая настигнута 5 ротами пехоты под начальством адьютанта его императорского высочества великого князя Николая Николаевича старшего полковника Галла при селении Владыкове Вилейского уезда и после четырехчасового боя шайка до 300 человек большею частию из дворян совершенно уничтожена. На месте найдено 70 тел, затем мятежники, спасаясь бегством, бросились вплавь под выстрелами через реку Илию, где нх погибло более ста человек вместе с предводителем шайки Козеллом. В плен взято 13 и ксендз один. Захвачено знамя, ружей 62, много пистолетов, сабель н другого оружия, лошадей 10 и разные бумаги. С нашей стороны убито нижних чинов 7, ранено 33. Из офнцеров ранены Великолукского пехотного полка поручик Воронков и прапорщик Данилов, а полковник Галл контужен в голову н шею».

Пад Уладыкамі загінула толькі частка атрада. Другую частку М.Чыжык, які ўжо згадваўся, адвёў у Ігуменскі павет, дзе злучыўся з паўстанцамі С.Ляскоўскага.

Брацкая магіла паўстанцаў, што загінулі 16 мая, знаходзіцца ў лесе за паўкіламетра на поўдзень ад в. Уладыкі. Але ёсць звесткі, што цела Вінцэнта Козела было пасля ўпотайкі выкапана і перапахавана ў родным Сэрвачы. Мабыць, там пахаваны і яго малодшы брат Міхал, які, магчыма, таксама загінуў пад Уладыкамі.

У паўстанні ўдзельнічалі яшчэ браты Яна, Вінцэнта і Міхала Зянон і Юзаф, 1842 і 1845 гадоў нараджэння. Абодва сасланы ў салдаты. Юзаф у 1913 г. быў яшчэ жывы і дапамагаў звесткамі пра Козелаў-Паклеўскіх віленскім гісторыкам, якія рыхтавалі тады да выдання каштоўныя ўспаміны Я.Гейштара аб паўстанні 1863 г.



Архивные материалы Муравьевского музея, относящиеся к польскому восстанню 1863— 1864 гт. в пределах Северо-Западного края (Виленский временник, кн. 6). Ч. 2. Внльна, 1915.

Восстанне в Литве и Белоруссии 1863- 1864 гг.: Материалы и документы. М., 1965.

Дьяков В.А. Деятели русского и польского освободительного движення в царской армии 1856 - 1865 годов (Биобиблиографический словарь). М., 1967.

Зайкоўскі Э. Памятныя мясціны 1863 года// Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1988. № 1.

Караткевіч В.Б. Паўстанцы 1863 года/ /Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1980. № 4.

Каханоўскі Г. Там, дзе спяць «дзецюкі» К.Каліноўскага // Беларусь. 1968. № 2.

Кісялёў Г.В. 3 думай пра Беларусь. Мн., 1966.

Кісялёў Г.В. На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 года на Міншчыне. Мн., 1990.

Кісялёў Г.В. Радаводнае дрэва: Каліноўскі — эпоха — наступнікі. Мн., 1994.

Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861 — 1862 гг.: Матерналы н документы. М., 1964.

Русско-польские революционные связи: Материалы н документы. Т. 2. М., 1963.

Смирнов А.Ф. Восстание 1863 года в Литве и Белоруссии. М., 1963.

Г. В. Кісялёў

У Вілейскім павеце прыцягваліся па справе за ўдзел у паўстанні і пазбаўляліся па прыгаворы суда правоў з канфіскацыяй іх маёмасці на карысць дзяржавы яшчэ шэраг прадстаўнікоў роду Козел-Паклеўскіх. Гэта Восіп Козел, бацька якога меў маёнтак у Сэрвачы, Аўгуст Козел, які пражываў з маці ў маёнтку Баркоўшчына, дваране Павел Козел і Яўстафій Козел. Сярод іншых асоб такое ж пакаранне атрымалі дваране Станіслаў Фельдберг, Леанард Рагановіч, Андрэй Кацела, Фама Вілейка, Уладзіслаў Шафкоўскі, Людвік Васілеўскі, аднадворцы Восіп Ржэчыцкі і Юрый Самотны, служачы Вілейгкага павятовага суда Генрых Навакоўскі. Дваранін маёнтка Сакаўшчына Вікенцій Казлоўскі, бацькі якога валодалі 190 валокамі ворнай зямлі, быў высланы на пражыванне ў Тульскую губерню.

Вядома яшчэ некалькі ўдзельнікаў паўстання - нашых землякоў.

Так, Эдвард Клямята, жыхар в. Лявонавічы, быў вучнем каваля ў Мінску. За ўдзел у паўстанцкім атрадзе А.Трусава сасланы ў арыштанцкія роты ў Яраслаўскую губерню. Аляксандр Аскерка, уладальнік фальварка Раеўшчына, член правінцыяльнага камітэта, сын падкаморнага Уладзіслава і Ядвігі з Гячэвічаў, якія мелі дабротны маёнтак у Вязыні. Яго памочнікам быў уладальнік Абадоўскага маёнтка Ян Багдановіч. Па некаторых звестках, у брацкай магіле пад Уладыкамі было пахавана больш за 100 паўстанцаў атрада В.Козела.

Па ўспамінах Юзафа Дуброўскага, там значылася 121 прозвішча. Сярод іх сцяганосец атрада Дамінік Козел. Далей у спісе ішлі: Альфрэд і Эрнэст Ратынскія з Краснага, браты Вінцэнт і Ірыней Адынцы; браты Мурашкавы; бацька з сынам Радрыніцы, Шаткоўскі з Глыбачан, ксёндз Антон Гваддзейцкі з Ваўкалаткі, Даманоўскі з Мінска, Ляшкевіч з Ашмяншчыны, Валіцкі (афіцэр), Сухоцкі (доктар), Мікалай Даўкша, Генрык Козел, Генрык Тышкевіч, Яўстафій Копаць з в. Шыпкі, Людвік Васілеўскі і Оберт з Даўгінава.

А.В.Рогач

Для наладжвання жыцця на месцах у створаных рэвалюцыйных камітэтах нараўне з ваеннымі былі абраны і цывільныя павятовыя паўстанцкія начальнікі. Так, на Вілейшчыне такім кіраўніком быў прызначаны памешчык Асцюковіцкага маёнтка Канстанцін Тукала (1819-1880), родны брат вілейскага маршалка Мечыслава Тукалы. Канстанцін закончыў Харкаўскі ўніверсітэт, у недалёкім мінулым калежскі сакратар, быў вельмі інтэлігентным і справядлівым чалавекам. Асабістыя зберажэнні ахвяраваў на патрэбы паўстанцаў. У 1864 годзе быў арыштаваны і пасля суда сасланы ў Сібір, а маёнтак Асцюковічы канфіскаваны.

Асобны спіс “Злачынцаў”, маёмасць якіх належала канфіскацыі ў казну, складалі асобы “бывшие предводителями мятежнических шаек и участвовавшие в оных , убитые в делах с войсками, или неизвестно куда скрывшиеся”.

…Аляксандр Аскерка, уладальнік фальварка Раёўшчына, член правінцыяльнага камітэта, сын падкаморнага Уладзіслава і Ядзвігі Гячэвічаў, якія мелі дабротны маёнтак у Вязыні. Яго памочнікам быў уладальнік Абадоўскага маёнтка Ян Багдановіч.



Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

Пры ўсіх неспрыяльных умовах намаганнямі духавенства да 1 красавіка 1863 г. у Вілейскім павеце былі створаны наступныя вучылішчы:




Назва

Колькасць вучняў

Кім адкрыты

Дзе размяшчаліся

прыхода

м.

ж.




СЯЛО Іжа

26



Свяшчэннік Андрушкевіч


У доме прыхаджан

сяло Касута

9




Протаіерэй Баліцкі

У доме прыхаджан

сяло Рабунь

5




Свяшчэнвік Сцяпура

У доме прыхаджан

Мястэчка Ілья

23




Свяшчэннік Яленскі


У доме прыхаджан

вёскаЛукавец

50




Свяшчэннік Янушэвіч


У доме прыхаджан

сяло Латыгаль

14




Свяшчэннік

Савіч


У доме

псаломшчыка




Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

Абадоўцы… за ўдзел у паўстанні 1863 года канфіскаваны, пазней вернуты ўладальнікам (Багдановічам).

Гарады і вёскі Беларусі. Энцыклапедыя том 8,кніга 1, Мінск “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 2010

1864

… пасля задушэння паўстання 1863-1864 г.г. вернікі парафіі пацярпелі ганенне з боку царскіх уладаў, і ў Ільі касцёл зачынілі, і парафію ліквідавалі.

Ільянскія далягляды”. Краязнаўчы маршрут.

У 1864 г. было выдадзена новае «Палажэнне аб пачатковых вучылішчах». Паводле яго пачатковыя вучылішчы ствараліся для дзяцей усіх саслоўяў і веравызнанняў абодвух полаў.



Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

Вязынскае народнае вучылішча было заснавана ў 1864 г. Размяшчалася яно ў грамадскім доме бясплатна. На яго ўтрыманне з дзяржаўнай казны выдзялялася 200 руб. у год.

Латыгальскае народнае вучылішча

было адкрыта ў 1864 г. Размяшчалася яно ў грамадскім доме бясплатна. На ўтрыманне вучылішча выдзялялася 200 руб. у год дзяржаўнага казначэйства.



Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1865

Елізавету Фамінічну Соніч (1865 года нараджэння) з в. Ілья добра ведаюць і памятаюць у нашым раёне, як майстра вышыўкі па філейнай сетцы. 104 гады пражыла Елізавета Фамінічна і да апошняга часу займалася любімай справай: вышывала накідкі на падушкі, абрусы, гардзіны і фіранкі ў незвычйнай тэхніцы. Зробленыя ёю рэчы ў 1940-1950-я гады захоўваюцца ў Вілейскім гісторыка-крязнаўчым музеі.

У сваёй вышыўцы Елізавета Фамінічна выкарыстоўвала шоў “павуцінка” , калі рабочая нітка бралася танейшая чым сетка. Разнастайныя варыянты кампазіцыі, выкарыстанне нітак розных колераў і адценняў надавалі яе вырабам непаўторную прыгажосць і чароўнасць.



Старадаўняе адзенне Вілейшчыны. З матэрыялаў Вілейскага краязнаўчага музея.

1866

Пры Ільскай Ілліной царкве прычт складаўся з настаяцеля дыякана, псаломшчыка «дзячка», панамара і прасфорні.

(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

325 сялян Вілейскага павета Забарскай воласці Асцюковіцкага сельскага таварыства, якія жылі ў вёсках Забар’е, Каўшэвічы, Казлы, Шыпкі і ў Засценках Беражковы, Лёпаўшчына, Сцюдзянец –1, Сцюдзянец –2, Грыбаўскі і Буйлі на падставе вышэй упамянутай пастановы № 7079 Віленскага губернскага дэпартамента па сялянскіх справах 6 верасня 1866 года атрымоўваюць ад дзяржавы пазыку – 7698 р 63 кап. на выкуп 1407 дзесяцін і 1007 сажаняў зямлі. Гэтай жа пастановай вызначаны і тэрмін пагашэння пазыкі – на працягу 49 гадоў.



У.С. Кажамяка. “Там за лесам”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011

1867

У 1867 г. былі нераведзены з аброку на абавязковы выкуп і далучаны да разраду сялян-уласнікаў і дзяржаўныя сяляне. Умовы іх вызвалення ад феадальнай рэнты былі больш спрыяльныя, чым у памешчыцкай вёсцы. Да канца 1880-х гадоў былі пераведзены на выкуп і іншыя, адносна нешматлікія катэгорыі сялянства: чыншавікі, «вольныя людзі», панцырныя баяры, аднадворцы і інш. Рэфармаваная сельская гаспадарка паступова страціла феадальныя рысы і ўступіла на шлях буржуазнага, капіталістычнага развіцця, што ў першую чаргу праяўлялася ў павелічэнні таварнай вытворчасці і спецыялізацыі на мяса-малочную жывёлагадоўлю і вінакурства.

Галоўнымі гаспадарамі ворнай зямлі, як і раней, заставаліся памешчыкі, перш за ўсё буйныя землеўладальнікі. Сярэднія і дробныя дваране склалі вельмі своеасаблівы пласт дваран-фальваркоўцаў і засцянковай шляхты — землеўласніцкай, беззямельнай і з чыноўніцкага асяроддзя.

Так званае аграрнае пытанне па ранейшаму чакала свайго вырашэння.

Н.Л.Яфімава.


1868

…у 1868 годзе сяляне атрымоўваюць-такі ва ўласнае карыстанне даўгачаканую зямлю.

Зямлю давалі ў розных месцах невялікімі цеснымі надзеламі, якія народ назваў шнурамі. Выдзялялася сядзібная, ворная зямля, сенажаць, лес, а яшчэ і няўдобіца, і неацэнны пералог – паша для жывёлы.

І да адмены прыгону некаторыя сяляне таксама мелі крыху зямлі, але яна была панскай або дзяржаўнай. Яе давалі ў часовае карыстанне, за што трэба было адбываць паншчыну. Цяпер жа сяляне, пасля адмены прыгону, маглі выкупіць выдзеленую ім зямлю і стаць сапраўднымі ўласнікамі, нібыта, незалежнымі. Малазямельныя сяляне былі заўсёды беднымі. Пагэтаму многія з іх дрэнна харчаваліся, збіралі сродкі, каб купіць больш зямлі. Вельмі беднымі былі беззямельныя сяляне. Шмат хто з іх меў тады гэты статус.

У той перыяд, у перыяд тагачаснай царскай рэформы, у панскім засценку Лёпаўшчына (ад “лепо” – прыгожы, лагодны) жылі прыгонныя сем’і Каляды Данілы, Каляды Рыгора, якія прыйшлі сюды аднекуль з-пад Баранавічаў і тут ажаніліся. І яшчэ дзве сям’і жылі ў засценку: Камінскага Ігната і Петрусевіча Аўгусціна. Пан Тукала некалі спецыяльна пабудаваў гэты невялікі засценак тут, каля лесу, недалёка ад вёскі Вязынкі па правую руку ад дарогі, калі ехаць з Асцюковічаў у Вязынку. Не без падстаў пан лічыў, што вазіць гной на конях сюды на гэты абшар з Асцюковічаў далекавата – шмат траціцца часу і сродкаў. Пагэтаму ён і мусіў трымаць там нейкую колькасць жывёлы і мець гной на месцы. Для гэтага і загадаў пабудаваць неабходныя памяшканні. Там пастаянна жылі прыгонныя і працавалі, даглядалі панскую жывёлу, апрацоўвалі панскую зямлю і, канешне, “сваю” – тую, якую даў ім пан.

Атрымаўшы ў 1868 годзе зямлю ва ўласнае карыстанне, сяляне засценка Лёпаўшчына павінны былі цяпер самі збудаваць сабе хаты ўжо на новым месцы на сваёй зямлі і там занава абжывацца.

У.С. Кажамяка. “Там за лесам”. Не пакідаюць нас белыя лебедзі. Мінск, Выд. І.П. Логвінаў 2011


1871

Хаценчыцкае народнае вучылішча адкрыта ў 1871 г. Размяшчалася ў грамадскім доме. На ўтрыманне вучылішча па рашэнні павятовага сходу штогод адпускалася 136 руб. з казны павета.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1875

Адкрыта аднакласная царкоўна-прыходская школа: … У 1875 г. у вёсках Заазер'е, Старынкі

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1879

Шкляны завод (былая Ільянская шклогута, што перамешчана ў Паграбішча) перайшоў да Нарбута Васнеўскага, на ім працавала 36 чалавек, а прадукцыі выраблялася на 4800 рублёў.

У канцы ХІХ стагоддзя, калі насельніцтва стала адмаўляцца ад лучыны і пераходзіць на лямпу, асабліва ўзмацніўся попыт на шкло да яе. Таму ў той час Залеская гута, акрамя выпуску гэтых вырабаў, спецыялізавалася на аптэкарскім і хімічным посудзе.



(А.В. Рогач. Бляск і галеча гуты «Залессе»)

1880

Адкрыта аднакласная царкоўна-прыходская школа: … У 1880 г. у в. Русакі,

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

У 1880-1890-я гады на гуце працавала ўжо 110 рабочых.



(А.В. Рогач. Бляск і галеча гуты «Залессе»)

1881

Рэзалюцыяй яго высокапраасвяшчэнства Аляксандра архіепіскапа Літоўскага і Віленскага царкоўны прыход падзелены на дзве часткі і настаяцелем указана толькі пры прыпісной св. Іосіфаўскай царквы, а памочніку ў Свята-Ілліной з правам самастойнага святара. Прычт атрымлівае ўтрыманне ад казны 500 рублёў, зямлі пры гэтай царкве 52 дзесяціны і 434 сажані... Дамы для прычта з усімі гаспадарчымі прыбудовамі, пабудаваныя казённым коштам у 1843 г., зараз зусім састарэлыя...

Аб прычце і прыходзе Свята-Ільінскай царквы

Мястэчка Ілія размешчана ля рэчкі Іліі на роўным месцы на адлегласці ад г. Вільні за 153 вярсты, ад павятовага г. Вілейкі ў 29 вярстах, ад чыгункі ў 28 вярстах. Назву сваю мае невядома ад чаго.

Зараз прыход складаецца з паступных вёсак: Хвянёва, Шыпкі, Трыбоўскія, Каменны, Беражок, Астахава, Сцюдзеніца, Саколкі, Казлы, Залессе, Барысаўшчына і Саколі Вугал, Пагробішча, ІІІарочыха, Вараб'ёва, Вардзені, Альхавец, Боркі, Любча, Малевічы.

Есць паданне, што недалёка ад вёскі Казлы каля лесу пана Кузьміна закапаны скарб (клад) шведамі пад каменем, пад якім невядома.

У межах прыхода ёсць іншавернікі каталікі, але менш, чым раней, калі не лічыць шляхты і паноў, якія ўсе фанатыкі. Ёсць і раскольнікі, але вельмі мала іх пасяленняў пасля польскага мяцяжу 1863 г. Яўрэяў вельмі шмат, і цэнтр іх духоўнага кагальнага ўпраўлення (Кагал – рэлігіёзная іўдзейская абшчына) ў м. Іліі.

(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

Аб прыхаджанах

Прыхаджане амаль усе беларускага племя і размаўляюць мовай беларускай, простай мовай з прымессю польскага акцэнту і дыялектаў, што адбылося ад уздзеяння прыгоннага права, калі ўсе паны размаўлялі на польскай мове, і, натуральна, сяляне, як і яго прыгонныя, імкнуліся пераймаць. Але зараз з развіццём школ, са зменай накірунку гавораць рускай мовай, аб польскай толькі маюць разуменне старыя, моладзь, можна сказаць, амаль паняцця не мае.

Прыхаджан зараз пры Ільскай царкве лічыцца мужчынскага полу 1021 і жаночага 1093, усяго 2114. Есць між прыхаджанамі невялікая колькасць мяшчан — 10 асоб, астатнія вайскоўцы з сялян і сяляне. Ступень рэлігіёзнасці даволі высокая, вера моцная, хоць і забабонаў шмат, да праваслаўя прыхільны, за выключэннем нямногіх асобных людзей, на сумленні якіх уздзейнічаць развіццю забабонства і падтрымліваць фанатызм...

Пераважныя заняткі прыхаджан — хлебаробства. Прыхаджане пачалі ўсведамляць карысць пісьменнасці, сталі ахвотна пасылаць дзяцей у народнае вучылішча, што ў м. Ілія.

(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

Адкрыта аднакласныя царкоўна-прыходская школа: … У 1881 г. у в. Кастыкі



Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1882

Сярод рабочых-гутнікаў (Ільянскай шклогуты) заўсёды было многа дзяцей і жанчын. Умовы працы на гуце былі такія, што нават даросламу цяжка было вытрываць больш за 2-3 гады запар. Тым не менш, да 1882 года на шклозаводзе працавалі дзеці ад 8 да 16 гадоў. Асноўнай прычынай гэтаму была нізкая аплата дзіцячай працы. Калі сярэдні месячны заробак мужчыны складаў 25 рублёў і 96 капеек, жанчыны – 10-12 рублёў, дык у падлетка ён быў роўны 6 рублям 64 капейкам.

(А.В. Рогач. Бляск і галеча гуты «Залессе»)

1883

Адкрыта аднакласныя царкоўна-прыходская школа: … У 1883 г. у в. Забалацце

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1884

13 чэрвеня 1884 г. зацверджаны «Правілы аб царкоўна-прыходскіх школах», паводле якіх у Вілейскім павеце пачалі адкрывацца аднакласныя царкоўна-прыходскія школы

Адкрыта аднакласныя царкоўна-прыходская школа: … У 1884г. у в. Казлы



Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

Хаценчыцкае народнае вучылішча

Да 1884 г. сума грошай на ўтрыманне вучылішча павялічылася да 140 руб. 52 кап. У 1884 г. навучалася 38 хлопчыкаў і 2


дзяўчынкі.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1885

Год аказаўся спрыяльны ў рэлігіёзных адносінах прыхаджан. Многія, хто праваслаўнага веравызнання, добраахвотна прыходзілі на споведзь і выконвалі ўсе абрады праваслаўнай царквы. Год быў ураджайны, але дажджы перашкаджалі ўбіраць ураджай і нарыхтоўваць сена. Корму жывёле не хапала.

(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

1886

У 1886 г. у мястэчку 318 жыхароў, 40 двароў, 2 праваслаўныя царквы, школа, таргі па нядзелях, штогадовыя кірмашы 6 студзеня і 20 чэрвеня.

Герман Брэгер Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.3.Мінск, "Беларуская Энцыклапедыя", 1996

Дзякуючы старшыні апякунства Мікалаю Мамчыку, набыта для

царквы вынасная ікона з кіотам, кошт 40 руб...

Студзень, люты і сакавік да 15-га чысла былі марозныя, з моцнымі вятрамі.

У красавіку з 5-га па 14-е было вельмі спякотна. Тэрмометр па Рэомеру(? ў цені паказваў 26 градусаў цяпла.

(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

ІЛЬЯ, У 1886 г. мястэчка казённае, у Вязынскай воласці: 40 двароў, 318 жыхароў; 2 царквы, пікола, таргі па нядзелях, 2 кірмашы штогод. “Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

Некалі ў пана Тукалы пад Вязынкай быў фальварак Лёпаўшчызна з правага боку дарогі, калі ехаць з Асцюковіч у Вязынку. Пазней, калі сяляне атрымалі зямлю па царскаму загаду № 70-79 ад 06 верасня 1886 года ва ўласнае карыстанне, на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца вёска, яны пабудавалі там свае хаты. Вёска павялічвалася з часам і пачала называцца Лёпаўшчынай. Назва яе, магчыма, паходзіць ад слова “лепа”, якое абазначае (прыгожая). Першымі пасяленцамі ў Лёпаўшчыне, якія атрымалі зямлю ў 1886 годзе, былі Каляда Рыгор, Каляда Даніла, Камінскі Ігнат, Петрусевіч Аўгусцін.



Ільянскія далягляды”. Краязнаўчы маршрут.

ЛАТЫГАЛЬ. У 1886 г. сяло ў Вязынскай воласці, 19 двароў, 191 жыхар, царква,школа, карчма.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

Адкрыта аднакласныя царкоўна-прыходская школа: … У 1886 г. у в. Стайкі



Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

У 1886 годзе Батурына – сяло ў Хаценчыцкай воласці, дзе было 9 двароў і жыло 105 жыхароў.



Праект Геаграфічныя і краязнаўчыя магчымасці Ільянскай зоны

Хаценчыцкае народнае вучылішча

У 1896 г. — 45 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак.



Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1887

Лета было сухое, для пасеваў неспрыяльнае. Уборка спрыяльная.

Зіма была ўмераная. Царква набыла ікону пакут Выратавальніка (Спасіцеля).



(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

1888

Вясна была позняя, халодная. Кветкі на пладовых дрэвах памерзлі.

Лета спрыяльнае. Чэрвень быў дажджлівы, травы раслі здавальняюча. 7 чэрвеня быў страшэнны буран, папсаваў шмат стрэх. Уборка палёў спрыяльная, страт мала было. У верасні быў страшэнны буран. Вельмі шмат папсавана лесу. Зіма позняя.



(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

Адкрыта аднакласныя царкоўна-прыходская школа: … У 1888 г. у в.Шыпкі



Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1889

Малаўраджайны. Цэны на ўсё слабыя. Зіма маласнежная і вельмі цёплая. Уборка палёў спрыяльная. У царкву куплена шаўковая, тканая срэбрам рыза коштам 355 руб. з усімі прыборамі.

(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

1890

Студзень быў халодны, з моцнымі маразамі. 6 студзеня было вельмі багата народу на рацэ ў час водаасвяшчэння, лёд праламаўся ад мноства людзей. Вясна ранняя, вельмі спрыяльная для пасеваў, лета вельмі спрыяльнае для росту траў і пасеваў. Уборцы яравых перашкаджалі дажджы. 20 мая была ўрачыстасць далучэння раскольніцтва. 17 ліпеня купілі на заводзе Венгерава (Уладзікаўказ) звон для царквы на 13 пудоў 37 фунтаў па 18 руб. пуд на добраахвотныя ахвяраваяні сялян. Гучанне звона даволі добрае. На асвячэнні было шмат людзей.

(З летапісу царквы Маладосць №4 1996г.)

Вязынскае народнае вучылішча

У 1890 г. навучалася 60 хлопчыкаў і 5 дзяўчынак.



(У Ільянскай школе) У 1890 г. навучалася 64 хлопчыкі і 8 дзяўчынак, у 1896 г. — 68 хлопчыкаў і 16 дзяўчынак, у 1905 г. — 70 хлопчыкаў

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

Латыгальскае народнае вучылішча

У 1890 г. навучалася 65 хлопчыкаў і7 дзяўчынак.



Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1891

Адкрыта аднакласныя царкоўна-прыходская школа: … У 1891 г. у засценку Гліннае, в. Казлы

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1893

ЛАТЫГАЛЬ. У 1893 годзе вёска, уласнасць графа Бенядзікта Тышкевіча.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

Адкрыта аднакласныя царкоўна-прыходская школа: … У 1893 г. у вёсках Будзькі, Калодчына



Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

ЯЗЭП ЕМЯЛЬЯНАВІЧ ГАЎРЫЛІК

Нарадзіўся 6 красавіка 1893 г. у в. Калодчына Вязынскай воласці. Бацька яго меў нрафесію краўца. Акрамя таго, перайшоўшыя ў спадчыну 8 дзесяцін зямлі дазвалялі мець некаторы дастатак. У сям'і, акрамя Емяльяна, падрасталі 4 сыны і 7 дачок.

У 1925 г. стаў членам Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У Вясной 1928 г. быў абраны дэпутатам у Іюльскі сейм, стаў адным са стваральнікаў і старшынёй дэпутацкай фракцыі «Змаганне».

Пасля разгрому Грамады актывізавала сваю дзейнасць ТБШ, у якой Я.Е.Гаўрылік адыгрываў вялікую ролю, а пазней стаў членам Галоўнай управы. Цесна супрацоўнічаючы з КПЗБ.

Ужо ў канцы жніўня 1930 г. Ю.Пілсудскі распусціў сейм і прызначыў выбары повага на лістапад месяц. Яшчэ не быў надрукаваны ўказ аб яго роспуску, як у ноч з 29 на 30 жніўня паліцыя арыштавала ўсіх дэпутатаў «Змагання» як «дзяржаўных злачынцаў». Я.Е.Гаўрылік быў прыгавораны да 9,5 гадоў зняволення, якое адбываў у віленскай турме У 1932 г. пасля абмену палітвязнямі апынуўся ў Мінску. 1 верасня 1933 г. арыштаваны органамі НКУС БССР, паводле пастановы судовай калегіі АДПУ прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, якая была заменена 10 гадамі пазбаўлення волі, пакаранне адбываў на Салавецкіх астравах. Паводле пастановы тройкі УНКУС Ленінградскай вобласці, 25.11.1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры. Расстралялі Я.Гаўрыліка 8 снежня 1937 г.

Рэабілітаваны на абодвух прыгаворах 18.4.1956 г. Ваенным трыбуналам Беларускай ваеннай акругі.

А.В.Рогач.


1894

Адкрыта аднакласныя царкоўна-прыходская школа: … У 1894 г. у вёсках Залессе, Капусціна, Кавалі, Старынкі, Хадасы

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1895

Адкрыта аднакласныя царкоўна-прыходская школа: … У 1895 Забар'е, Каўшэвічы, Рыбчына “Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1896

Абадоўцы. Маёнтак у Вязынскай вол. Вілейскага павета Віленскай губ., уласнасць А. Багдановіча, была капліца.

Гарады і вёскі Беларусі. Энцыклапедыя том 8,кніга 1, Мінск “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 2010

АСЦЮКОВІЧЫ. У 1896 г. уласніцкі маёнтак Ігнація Мечыслававіча Тукалы, у Хаценчыцкай воласці: двор, крухмальны і маслабойны заводы.

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

У канцы 19 ст. у в. Ілья была адкрыта царкоўна-прыходская школа. Народныя вучылішчы былі толькі ў вёсках Ілья, Вязынь, Хаценчыцы. Загадчыкам царкоўна-прыходскай школы быў бацюшка. Больш граматнымі былі настаўнікі народных вучылішч. Настаўнікамі народнага вучылішча да Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі працавалі Харлап, Шарафановіч, Трубач Міхаіл Васільевіч, Трубач Іван Андрэевіч. Двое апошніх – жыхары в. Куранец Вілейскага раёна.



Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”

У 1896 годзе мястэчка Вязынь, сумеснае з уласным маёнткам Вязынь (Гячэвіча): дваровых месцаў 92, жылых дамоў 102, пражываюць 299 асоб мужчынскага полу і 303 жаночых, 2 яўрэйскія рэлігійныя школы (хедары), народнае вучылішча, валасное праўленне, мяшчанскае ўпраўленне; хлебазапасны магазін, 6 крам, карчма.



Вязынскае народнае вучылішча

у 1896 г. — 57 хлопчыкаў і 14 дзяўчынак.



Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

Латыгальскае народнае вучылішча

У 1896 г. — 64 хлопчыкі і 16 дзяўчынак.



Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1897

Усеагульны перапіс насельніцтва 1897 года.

Першы і адзіны перапіс насельніцтва Расійскай імперыі быў прведзены 9 лютага (28 студзеня па старым стылі) 1897 года. Гэты перапіс уяўляе сабой адзіную праўдзівую крыніцу аб колькасці насельніцтва Расіі ў канцы 19 стагоддзя, у тым ліку і ў нашым рэгіёне.

Кожны лічыльнік атрымаў чарнільніцу, партфель, спецыяльны нагрудны металічны знак, пасведчанне. Узнагароджанне за работу складала ад 7 да 12 рублёў. Пуд (16 кг. 320 г.) мяса у той час каштаваў 3 рублі 50 капеек. Пуд чорнага хлеба – 43 капейкі.

Дадзеныя па населеных пунктах Вілейскага павета сведчаць, што ў населеных пунктах з колькасцю жыхароў больш за 500 чалавек пражывала:



  • мястэчка Ілья – 1431;

  • мястэчка Вязынь – 601;

  • мястэчка Даўгінава – 3551.

Інфармацыя прадстаўлена Ільянскім сельскім саветам 09.09.2011. Старшыня М.В. Русак, сакратар В.Ч. Гараніна.

У Вілейскім павеце пачалі адкрывацца аднакласныя царкоўна-прыходскія школы: … 1897 г. — у мястэчках Ілья, Бязводнае, Карытніца



Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

1898

Адкрыта аднакласныя царкоўна-прыходская школа: … У 1898 г. у вёсках Навасёлкі, Паняцічы, Рогавічы, Рамейкі, Шчукі

Памяць” Вілейскі раён БЕЛТА 2003

: templates -> blog 14 -> museum -> ilianskiedalegledy -> letapis%20downloads
letapis%20downloads -> 130 тыс г. да н э. Каштоўнае геалагічнае агаленне старажытных азёрных адкладаў
letapis%20downloads -> Ілья Вёска ў Вілейскім
letapis%20downloads -> Праект “Мая школа ў асобах і падзеях”. Матэрыялы музея “Ільянскія далягляды”
letapis%20downloads -> Краязнаўчы маршрут “Ільянскія далягляды 3”
letapis%20downloads -> У 1940 г на тэрыторыі Вілейскай вобласці былі арганізаваны першыя калгасы. Згодна з даваенным дакументам, які часткова захаваўся, па стане на вясну 1941 г
letapis%20downloads -> Вялікім княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім
letapis%20downloads -> Навучальны год
letapis%20downloads -> -
letapis%20downloads -> … у 1900 г у вёсках Беражок, Дварэц




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка