Каляды, і Коляды, і Калядкі, і Каляда, і Раство Хрыстова, і Раство Гасподне, і Ражаство, і ражство, Ражджаство, і Божае Нараджэнне, Нараджэнне Хрыста, Нараджэнне Хрыстова



Дата канвертавання04.07.2016
Памер28.02 Kb.
Каляды

У беларускай, у адрозненне ад іншых моваў, гэта свята мае цэлы шэраг назваў: і Каляды, і Коляды, і Калядкі, і Каляда, і Раство Хрыстова, і Раство Гасподне, і Ражаство, і ражство, Ражджаство, і Божае Нараджэнне, Нараджэнне Хрыста, Нараджэнне Хрыстова… У прэсе была інфармацыя, што сярод усіх гэтых назваў менавіта Ражджаство яшчэ нядаўна сустракалася часцей за ўсё на беларусіх святочных паштоўках і марках. Чым жа было абумоўлена тое, што Ражджаство стала такой пашыранай назвай пры тым, што гучыць яна зусім не па-беларуску? У ім вуха нам рэжа спалучэнне зычных жд, не ўласцівае нашай мове. Гэта царкоўнаславянскае спалучэнне, бо сама назва патрапіла ў беларускую мову з царкоўнаславянскай, прыйшоўшы на нашу тэрыторыю разам з праваслаўем.

Складальнікі “Слоўніка рэлігійных і багаслоўскіх тэрмінаў царкоўнаславянска-беларускага” сцвярджаюць, што менавіта Ражджаство – гэта адзіна правільная назва свята, і лічаць, што ўсе астатнія назвы супярэчаць праваслаўнай традыцыі, якая неперарыўна існавала на нашых землях тысячу год. У прадмове да слоўніка яны бачаць прычыну ўжывання іншых назваў, што супярэчаць праваслаўнай кананічнай традыцыі, у фармальнай “беларусізацыі”, у абнаўленні мовы шляхам адмежавання ад рускай і царкоўнаславянскай.

Ну а калі звярнуцца да старабеларускай мовы, якая, дарэчы, адносіцца да моваў царкоўнаславянскай традыцыі, фіксуюцца назвы роство, розство, утвораныя ад дзеяслова радзіць. У беларускіх дыялектах маем і Ражаство, і Ражство, а ў палескіх гаворках – нават Роздво. А ў “Расійска-беларускім слоўніку” Некрашэвіча і Байкова 1928 года, а таксама ў шэрагу сучасных слоўнікаў знаходзім Раство і Каляды.

Дарэчы, назвы Коляды, Каляды ці Каляда маюць неславянскае паходжанне. Гэта даўняе запазычанне з лацінскай мовы. У старажытнарымскім календары календамі называлі першы дзень кожнага месяца (адсюль, уласна кажучы, і само слова каляндар). І сёння часцей за ўсё ў свецкім жыцці мы ўжываем менавіта гэтаю назву. А вось калі гаворка ідзе пра рэлігійнае свята, католікі аддаюць перавагу назве Божае Нараджэнне, што, верагодна, паходзіць ад польскага Boze Narodzenie. Варыянтам гэтай назвы можа з’яўляцца Нараджэнне Хрыста (Нараджэнне Хрыстова).

А ў праваслаўным свеце, як мы ўжо адзначалі вышэй, пашыраныя назвы Раство, Ражаство, Ражджаство. Трэба сказаць, што сёння ўсе гэтыя варыянты фактычна суіснуюць і нават у навукоўцаў няма нейкага адназначнага адказу, якой з іх варта аддаваць перавагу. Аднак трэба заўважыць, што ў апошняе дзесяцігоддзе ўсё большую папулярнасць набывае назва Раство, якая для нашага вуха гучыць цалкам натуральна, як, для прыкладу, назоўнікі княства, птаства, хараство, у якіх адбываецца прыпадабненне шыпячых зычных гукаў да свісцячых. Магчыма, менавіта Раство ў будучым стане асноўнай назвай свята для ўсіх беларусаў незалежна ад іх веравызнання. А можа такім словам будзе слова Каляды. Тым больш што ў народных прыказках, прымаўках і фразеалагізмах часцей за ўсё сустракаецца назва Калядкі,_Каляда'>Каляды, Калядкі, Каляда:



Прыйшлі Калядкі - бліны ды аладкі.
Як прыйдуць Каляды - мужык мякіне рады, а як прыйдуць зажынкі - няма хлеба ні асьмінкі.
Каляды - хрысціяне рады.
Калядкі - добрыя святкі: пад'еў ды на палаткі.
Стань у раду, дастанеш Каляду.
Ужо тыдзень да Каляд - пан з сваёй чэлядзі не рад.

Каляды, то ён цяпер не пан.

Па Калядах уночы трашчыць, а ўдзень плюшчыць.

Сабачкі брэшуць, Калядкі будуць, мароз стучыць, вароты адчыняць вяліць.

Наўрад, каб стала хлеба да Каляд.

Ад Каляд не ідзе ў лад.

Не да каляды, калі поўна хата бяды.

Снегу на Каляды не дапросішся.

На Каляды сарочку надзявай новую, на Вялікдзень - бялёвую, а на Сёмуху - смяротную.  Калі Каляды ў веташку, дык хавай насенне ў мяшку.



Зафіксавана таксама прыказка з назвай Раство: Святое Раство - людзям прыгаство.


Заданне

Утварыць ад назоўнікаў і словазлучэнняў прыметнік:
Раство – які? калядны

Ражджаство – які? калядны

Божае Нараджэнне – які? калядны

Нараджэнне Хрыстова – які? калядны



Каляды, Каляда – які? калядны
: wp-content -> uploads -> 2015
2015 -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
2015 -> Правядзення агульнагімназічнай дэкады Я. Ф. Карскага (да 20 годдзя музея ў гімназіі) 21 студзеня – 31 студзеня 2015 года
2015 -> Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні 1 верасня першага ўрока І мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў
2015 -> Расклад работы аб’яднанняў па інтарэсах І спартыўных секцый дуа “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма” на канікулы з 25. 10 па 01. 11. 2015 года
2015 -> Тема недели: цик беларуси утвердил итоги выборов Президента 3
2015 -> Программа деятельности правительства Беларуси на 2015 год 4
2015 -> Тема недели. Выборы-2015: цик беларуси зарегистрировал четырех кандидатов на пост Президента 3
2015 -> Час правядзення Мерапрыемствы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка