Каляндарна-тэматычнае планаванне ўрокаў беларускай літаратуры



Дата канвертавання15.05.2016
Памер180.14 Kb.
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне для вячэрніх класаў
11 клас

2015/2016 навучальны год

Целяпун Н.У.

Каляндарна-тэматычнае планаванне

ўрокаў беларускай літаратуры

ў 11 класе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі

з беларускай і рускай мовамі навучання

(35 гадзін (1 гадзіна на тыдзень), з іх на творчыя работы – 2 гадзіны)



БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПЕРЫЯДУ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

(8)

1-2

Аркадзь Куляшоў. Жыццёвы і творчы шлях паэта. Глыбіня лірычнага пачуцця ў лепшых творах даваеннага часу (“Мая Бесядзь”). Ваенная лірыка А. Куляшова (балада “Над брацкай магілай”)


- пазнаёміць з асноўнымі фактамі жыццёвага шляху Аркадзя Куляшова, стварыць умовы для асэнсавання творчай спадчыны паэта, акрэсліць асаблівасці даваеннай і ваеннай творчасці, на прыкладзе верша “Над брацкай магілай” паказаць суровую праўду вайны і гуманізм у паказе народнага подзвігу;

- удасканальваць навыкі аналізу паэтычных твораў, працягваць працу па фарміраванні ўмення разумець духоўны свет лірычнага героя, знаходзіць мастацкія сродкі, якія дапамагаюць раскрыць ідэю і праблему твора;

- выхоўваць патрыятызм, жаданне стаць на абарону Радзімы


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 143-149, вывучыць на памяць верш (на выбар настаўніка)

3-4

Пашырэнне тэматыкі ў пасляваеннай лірыцы. Зварот да тэм жыцця і смерці, кахання і вернасці, лёсу і абавязку (“Спакойнага шчасця не зычу нікому…”, “Я хаце абавязаны прапіскаю…”). Развіццё і ўзбагачэнне класічных традыцый лірыкі

- разгледзець пасляваенную лірыку Куляшова, прасачыць, як у вершах услаўляецца чалавек, яго духоўныя каштоўнасці, бязмежнасць пазнання, дапамагчы вучням убачыць паэтычнае майстэрства А. Куляшова, паглыбіць іх веды пра лірычнага героя;

- развіваць уменне вучняў разумець сэнс лірычных твораў і аналізаваць іх;

- праз асэнсаванне вобраза лірычнага героя паэзіі А. Куляшова выхоўваць пазітыўнае стаўленне да жыцця як найвышэйшай каштоўнасці


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 149-155, ахарактарызаваць лірычнага героя вершаў пасляваеннага часу

5-6

Максім Танк. Кароткія звесткі пра жыццё і творчасць. Шырокі творчы дыяпазон ранняй паэзіі (“Спатканне”). Адметнасць лірыкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны (“Родная мова”)

- выклікаць у вучняў цікавасць да жыцця і творчасці паэта Максіма Танка, пазнаёміць з фактамі, якія спрыялі развіццю яго таленту, паказаць дыяпазон яго ранняй паэзіі і раскрыць адметнасць лірыкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны;

- прадоўжыць працу па фарміраванні ўмення знаходзіць мастацкія тропы, пры дапамозе якіх раскрываецца ідэя твора і малюецца вобраз лірычнага героя;

- выхоўваць павагу да свайго народа і роднай мовы, гонар за яго мужнасць і гераізм


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 159-162, вывучыць на памяць верш “Родная мова”

7

Пашырэнне тэматыкі ў пасляваеннай паэзіі. Увага да духоўнага свету чалавека, агульначалавечых каштоўнасцей (“Каб ведалі”, “Мой хлеб надзённы”, “Завушніцы”, “Ave Maria”, “Працягласць дня і ночы”)

- увесці вучняў у паэтычны свет пасляваеннай лірыкі Максіма Танка, вучыць вызначаць тэматыку і праблематыку паэтычнага твора, высвятляць ролю інверсіі, метафары, кантрасту, паглыбіць веды вучняў пра свабодны верш, асацыятыўны вобраз;

- развіваць уменні і навыкі даваць самастойную ацэнку лірычным творам, стымуляваць крэатыўнасць вучняў;

- садзейнічаць выхаванню імкнення да паўназначнага, мэтанакіраванага і гарманічнага жыцця


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 162-166, аналіз аднаго з вершаў на выбар вучняў, прачытаць паэму “Люцыян Таполя”

8

Паэма “Люцыян Таполя”. Праблема мастака і мастацтва

- выразна прачытаць паэму, даследаваць яе ідэйны і мастацкі бок, паказаць яе сувязь з фальклорам, раскрыць праблему мастака і мастацтва, дапамагчы вучням убачыць блізкасць героя паэмы Танка да купалаўскага Гусляра;

- удасканальваць навыкі аналізу паэтычнага твора, засяродзіўшы ўвагу на выкарыстанні сродкаў паэтызацыі і гратэску;

- садзейнічаць выхаванню сілы духу, жыццястойкасці перад нягодамі


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
Падрыхтавацца да тэматычнага кантролю па тэме

“Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны”



БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПАСЛЯВАЕННАГА ЧАСУ (да сярэдзіны 1960-х гадоў)

(27)

9-10

Беларуская літаратура пасляваеннага дзесяцігоддзя (1945—1955)

Беларуская літаратура ў гады абнаўлення грамадства (1956—1965)

- правесці тэматычны кантроль па раздзеле “Беларуская літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны”, даць характарыстыку літаратурнаму працэсу пасляваеннага дзесяцігоддзя, засяродзіўшы ўвагу на патрыятычным і жыццялюбным пафасе творчасці, які быў абумоўлены заканчэннем вайны, мірным будаўніцтвам, пазнаёміць са зменамі ў грамадскай атмасферы сярэдзіны 50-х гадоў, якія прывялі да ўзмацнення крытычнага пачатку ў літаратурнай творчасці, адмаўлення ад схематызму, тэорыі бесканфліктнасці, выклікалі актыўны прыход у літаратуру новага пакалення пісьменнікаў, паўплывалі на вяртанне ў беларускую літаратуру класічных традыцый рэалістычнага мастацтва;

- развіваць аналітычнае мысленне вучняў, навыкі складання канспекта, уменне карыстацца даведачна-інфармацыйнай літаратурай;

- выхоўваць маўленчую культуру вучняў, пашыраць іх інтэлектуальную прастору


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 175–187, пытанні

11-12

Янка Брыль. Жыццё і творчасць пісьменніка. Апавяданне «Memento mori»

- зрабіць агляд жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, дапамагчы вучням спасцігнуць глыбокі філасофскі змест апавядання, у працэсе аналізу твора раскрыць духоўны свет печніка, паказаць высакароднасць простага чалавека, яго маральную вартасць, асудзіць фашызм як антычалавечую існасць;


- фарміраваць уменне аргументаваць, матываваць, даказваць свой пункт гледжання, карыстаючыся фактамі тэксту, характарызаваць вобразы;

- выхоўваць чалавечую годнасць і адказнасць за свае ўчынкі



Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 188-194, прачытаць апавяданне “Галя”

13

Апавяданне«Галя». Праблема чалавечага шчасця і сэнсу жыцця


- правесці аналіз апавядання, вызначыць цэнтральную праблему твора і абмеркаваць яе з вучнямі, даць ацэнку паводзінам герояў;

- развіваць навыкі мастацкага чытання, праблемнага аналізу празаічнага твора;

- скіраваць думку вучняў да сённяшніх дзён, да норм маралі, узаемаадносін сучасных людзей, сэнсу жыцця


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 194-197, 200, пытанні № 2, 4

14-15

Пімен Панчанка. Жыццёвы і творчы шлях паэта. Спалучэнне непасрэднасці, шчырасці пачуццяў з яскравай пластычнай вобразнасцю ў ранняй лірыцы. Патрыятычны пафас ваеннай паэзіі П. Панчанкі (“Краіна мая” і інш.)

- пад час знаёмства з найбольш яркімі старонкамі жыцця і творчасці паэта правесці ідэйна-мастацкі аналіз вершаў ранняй лірыкі , дапамагчы вучням асэнсаваць ідэйны змест вершаў ваеннага часу, паўтарыць звесткі пра віды лірыкі;

- працягваць працу па фарміраванні ўмення разумець духоўны свет лірычнага героя, знаходзіць мастацкія сродкі, якія дапамагаюць раскрыць ідэю і праблему твора;

- падвесці вучняў да сур’ёзных разваг над грамадскім абавязкам свайго пакалення


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 202-208, вывучыць на памяць верш (на выбар)



16

Роздум пра сэнс жыцця, гуманныя адносіны паміж людзьмі ў творах 60-х гадоў (“Родная мова” і інш.). Пашырэнне тэматычнай, жанрава-стылёвай разнастайнасці лірыкі 70-80-х гадоў, духоўная эвалюцыя лірычнага героя


- дапамагчы вучням асэнсаваць ідэйны змест вершаў пасляваеннага часу, даць паняцце “публіцыстычнасць у паэзіі”, паказаць, як выяўляецца аўтарская пазіцыя ў творы; шляхам аналізу паэтычных твораў дапамагчы вучням раскрыць духоўны свет лiрычнага героя вершаў П. Панчанкі, убачыць разнастайнасць рытміка-інтанацыйнага малюнка, ёмістасць паэтычных вобразаў, багацце сродкаў мастацкага выяўлення;

- удасканальваць уменне аналізаваць паэтычны твор, вылучаць аўтарскую пазіцыю ў вершы і суадносіць яе са сваімі меркаваннямі;

- садзейнічаць выхаванню пачуцця маральнай адказнасці за лёс краіны, свету, шчасце людзей


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 208-211, вусны водгук на любімы верш П. Панчанкі


17

Iван Мележ. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Раман «Людзі на балоце», творчая гісторыя, тэматыка і праблематыка

- пазнаёміць з умовамі жыцця і фарміравання творчай індывідуальнасці Iвана Мележа, разгледзець творчую гісторыю рамана, яго тэматыку і праблематыку;

- развіваць уменне фармуляваць пытанні па змесце і праблеме твора;

- садзейнічаць паглыбленню літаратуразнаўчага вопыту вучняў, пашырэнню кругагляду вучняў


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 218-223, цытаты для характарыстыкі Васіля і Ганны

18-19

Шматгранныя нацыянальныя характары ў рамане. Майстэрства раскрыцця ўнутранага свету галоўных герояў Васіля Дзятла і Ганны Чарнушкі

- шляхам павобразнага аналізу раскрыць характары Васіля Дзятла і Ганны Чарнушкі, засяродзіўшы ўвагу на майстэрстве пісьменніка раскрываць унутраны свет сваіх герояў;

- развіваць і замацоўваць уменне вызначаць элементы сюжэта твора, важныя для характарыстыкі герояў, параўноўваць герояў, характарызаваць іх на падставе партрэта, дзеянняў, учынкаў;

- выхоўваць павагу да сям’і, да блізкіх, да людзей, сілу волі супрацьстаяць ганебным жыццёвым спакусам


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 223-225, 232, пытанні № 3, 4, на памяць урывак з рамана

20

Нетрадыцыйны падыход аўтара да раскрыцця псіхалогіі заможных сялян

- раскрыць перад вучнямі нетрадыцыйны падыход аўтара ў паказе псіхалогіі заможных сялян, адзначыць розныя адносіны да людзей, да працы, да будучыні ў старога Глушака і яго сыноў;

- развіваць рэпрадуктыўнае, творчае і аналітычнае мысленне, выпрацоўваць навыкі калектыўнай работы;

- паспрыяць выхаванню культуры ўзаемаадносін, адэкватнай самаацэнкі і ацэнкі чужых ўчынкаў


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 225-227, 232, пытанні № 7, 10

21

Чалавек і прырода ў рамане. Псіхалагічнае майстэрства Мележа. Роля мовы герояў (палескага дыялекту) у раскрыцці індывідуальных характараў

- прааналізаваць майстэрства аўтара ў стварэнні псіхалагічнага партрэта сваіх герояў, паказаць ролю мовы ў раскрыцці індывідуальных характараў, правесці абагульняльную гутарку па рамане, падрыхтаваць вучняў да напісання кантрольнага сачынення;

- развіваць чытацкія ўменні вучняў, іх мысленне і мову;

- выхоўваць у рэчышчы народнай свядомасці і мудрага стаўлення да прыроды


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 227-233, падрыхтавацца да класнага кантрольнага сачынення

22-23

Класнае кантрольнае сачыненне

- развіваць пісьмовую мову, лагічнае мысленне;

- садзейнічаць развіццю творчага патэнцыялу вучняў, выхаванню літаратурна-лінгвістычнай кампетэнцыі асобы



Змест аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”

24

Уладзімір Караткевіч. Кароткія звесткі пра жыццё і творчасць пісьменніка. Каларыт, атмасфера мінулай эпохі (80-я гады XIX ст.) у аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”


Або

Уладзімір Караткевіч. Кароткія звесткі аб жыцці і творчасці пісьменніка. Аповесць “Чазенія”. Праблематыка твора



- пазнаёміць вучняў з жыццёвым і творчым шляхам пачынальніка гістарычнай прозы ў беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, зацікавіць вучняў творам пісьменніка, выявіць непасрэдна чытацкія адносіны да падзей, апісаных у творы, і герояў твора, звярнуць увагу на спалучэнне ў творы канкрэтна-гістарычнага і рамантычнага;

- развіваць гістарычнае мысленне вучняў, навыкі самастойнай ацэнкі твора;

- выхоўваць цікавасць да гістарычнага мінулага сваёй Радзімы, уплываць на фарміраванне нацыянальнай свядомасці вучняў
- пазнаёміць вучняў з жыццёвым і творчым шляхам пачынальніка гістарычнай прозы ў беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, зацікавіць вучняў творам пісьменніка, выявіць непасрэдна чытацкія адносіны да падзей, апісаных у творы, і герояў твора, шляхам пераказу па ланцужку аднавіць змест аповесці, вызначыць праблемы твора і правесці яго аналіз;

- стварыць умовы для развіцця навыкаў мастацкага пераказу твора, навыкаў самастойнай яго ацэнкі;

- выхоўваць мастацкі густ вучняў, уплываць на фарміраванне нацыянальнай свядомасці


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 237-241, пытанне № 3

Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009


С. 237-241, пытанне № 3,

скласці план характарыстыкі

1 в - Севярына Будрыса

2 в - Гражыны



25

Роздум аб прызначэнні чалавека на зямлі, аб лёсе беларускага народа, узаемасувязі розных гістарычных эпох. Праблемы дабра і зла, кахання, мужнасці і гераізму
Або

Вобразы Севярына Будрыса і Гражыны


- прааналізаваць змест аповесці, спыніць увагу на пытанні сэнсу жыцця чалавека, падвесці вучняў да разумення таго, як асэнсоўваў гістарычны лёс беларускага народа Уладзімір Караткевіч;

- удасканальваць навыкі аналізу празаічнага твора, развіваць уменні выяўляць асноўныя праблемы твора, навыкі выбарачнага пераказу;

- уплываць на выхаванне патрыятычных пачуццяў вучняў
- правесці аналіз вобразаў Севярына Будрыса і Гражыны, паказаць, як выяўляюцца іх характары ў неардынарных абставінах, як імкнуцца героі да дасканаласці, як цэняць дружбу і берагуць каханне;

- развіваць навыкі адбору матэрыялу для параўнальнай характарыстыкі герояў;

- на прыкладзе герояў твора паказаць вучням трываласць дружбы, сілу жыцця і кахання, магутнасць дабра, чалавечнасці і праўды


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 244-247, скласці план характарыстыкі

1 в - Андрэя Беларэцкага,

2 в - Андрэя Свеціловіча,

3 в - Надзеі Яноўскай


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 249-251, пытанне № 4

26-27

Вобразы Андрэя Беларэцкага, Андрэя Свеціловіча і Надзеі Яноўскай. Асаблівасці кампазіцыі

Або

Мастацкая роля прыроды ў творы. Сэнс назвы аповесці. Жанр і кампазіцыя твора


- вучыць характарызаваць герояў па іх учынках, паводзінах, перажываннях, звяртаючы ўвагу на ўдалае выкарыстанне пісьменнікам такіх сродкаў стварэння мастацкага вобраза, як партрэт, выказванні, паводзіны, аўтарская характарыстыка, даследаваць кампазіцыю аповесці, вылучыць яе асаблівасці;

- развіваць вуснае маўленне вучняў, уменне аргументаваць свае адказы, навыкі складання цытатнага плана і плана характарыстыкі літаратурнага героя;

- пераканаць зместам аповесці, што каханне, дабро ўдасканальваюць душу, а зло, помслівасць, прагнасць нажывы яе разбураюць.
- паказаць мастацкую ролю прыроды, якая выступае ў аповесці і як герой, і як паказчык прагрэсу, вызначыць жанр і кампазіцыйную будову твора, растлумачыць сэнс назвы “Чазенія”;

- спрыяць развіццю мыслення вучняў, іх умення вызначаць функцыі прыродаапісальных малюнкаў у творы;

- раскрыць перад вучнямі веліч і красу прыроды


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 241-244, прачытаць асобныя раздзелы з рамана “Каласы пад сярпом тваім”
Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 250-251, прачытаць асобныя раздзелы з рамана “Каласы пад сярпом тваім”

28

Гістарычная аснова рамана «Каласы пад сярпом тваім»


- пазнаёміць з гісторыяй напісання твора, аднавіць падзеі, якія знайшлі мастацкае ўвасабленне ў рамане, даць паняцце “гістарычны раман”, патлумачыць абумоўленасць тэмы твора, акрэсліць праблематыку, увесці вучняў у свет герояў У. Караткевіча;

- развіваць і ўдасканальваць навыкі аналізу твора;

- стварыць умовы для выхавання цікавасці да гісторыі Беларусі і яе яркіх прадстаўнікоў


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 252-255, пераказ эпізодаў, у якіх найбольш ярка паказаны Даніла Вежа-Загорскі, Кроер, Хаданскія

29

Прадстаўнікі дваранства ў рамане. Праўдзівасць адлюстравання чалавечых характараў

- прааналізаваць вобразы прадстаўнікоў дваранства ў рамане (Даніла Вежа-Загорскі, Хаданскія, Кроер), дапамагчы вучням спасцігнуць аўтарскую пазіцыю ў дачыненні да праблемы сэнсу жыцця;

- удасканальваць навыкі пераказу мастацкага тэксту, уменне даваць абгрунтаваны адказ;

- аказваць уплыў на выхаванне ўласнага духоўнага вопыту вучняў


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 255-258, тэзісы для характарыстыкі Алеся Загорскага

30

Духоўны воблік галоўнага героя рамана Алеся Загорскага

- разгледзець вобраз Алеся Загорскага – галоўнага героя рамана, дапамагчы вучням спасцігнуць яго духоўны воблік, паглыбіць паняцце пра рамантычнае і рэалістычнае адлюстраванне жыцця;

- развіваць навыкі складання плана характарыстыкі літаратурнага героя, аналізу прыёмаў стварэння вобраза;

- садзейнічаць выхаванню жыццёвых ідэалаў, грамадзянскіх пачуццяў вучняў


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 261-270, пытанне № 3, паўтарыць звесткі пра баладу і легенду

31

Месца і роля лірычных адступленняў і пейзажных малюнкаў. Вобразная сімволіка. Сувязь рамана «Каласы пад сярпом тваім» з паэтыкай народных балад і легенд

- прааналізаваць вобразную сімволіку рамана, месца і ролю лірычных адступленняў і пейзажных малюнкаў , дапамагчы вучням убачыць сувязь твора з паэтыкай народных балад і легенд, падвесці вынік працы над раманам “Каласы пад сярпом тваім”;

- спрыяць развіццю мыслення вучняў, іх умення вызначаць функцыю лірычных адступленняў і пейзажных замалёвак;

- уплываць на выхаванне нацыянальнай свядомасці вучняў


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 270, № 6, выбраць урывак з твора для яго пераказу і аналізу

32-33

Андрэй Макаёнак. Жыццёвы і творчы шлях драматурга. Жанравая адметнасць п’есы “Зацюканы апостал”


Або

Андрэй Макаёнак. Жыццёвы і творчы шлях драматурга. Творчая гісторыя трагікамедыі “Пагарэльцы”, адметнасць кампазіцыі



- пазнаёміць вучняў з жыццёвым і творчым шляхам беларускага драматурга Андрэя Макаёнка, з жанравай адметнасцю п’есы “Зацюканы апостал”, правесці дыягнастычную гутарку па змесце, сфармуляваць асноўныя праблемы твора;

- развіваць крытычнае мысленне, уменне вызначаць жанравыя асаблівасці твора, суадносіць вядомыя факты з новымі;

- выхоўваць літаратурную дасведчанасць вучняў
- пазнаёміць вучняў з жыццёвым і творчым шляхам беларускага драматурга Андрэя Макаёнка, з гісторыяй стварэння трагікамедыі “Пагарэльцы”, шляхам аналізу кампазіцыі высветліць ролю пралога, эпілога, аўтарскіх рэмарак у разгортванні сюжэта, правесці дыягнастычную гутарку па змесце, сфармуляваць асноўныя праблемы твора;

- развіваць мысленне вучняў, іх уяўленне аб адметнасцях кампазіцыі драматычнага твора;

- выхоўваць літаратурную дасведчанасць вучняў


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 272-279, цытаты для характарыстыкі персанажаў

Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009


С. 272-277, 285-286, цытаты для характарыстыкі персанажаў


34

Характарыстыка персанажаў п’есы “Зацюканы апостал” , іх сімвалічнасць і падкрэсленая абагульненасць


Або

Характарыстыка персанажаў п’есы “Пагарэльцы”


высветліць ідэйную ролю кожнага персанажа п’есы, адзначыўшы іх сімвалічнасць і падкрэсленую абагульненасць, раскрыць майстэрства Андрэя Макаёнка ў абмалёўцы характараў;

- удасканальваць уменне працаваць з драматычным творам, выбіраць патрэбны для характарыстыкі герояў матэрыял, развіваць навыкі чытання па ролях, аналізу вобраза;

- садзейнічаць выхаванню адэкватнай самаацэнкі і ацэнкі чужых ўчынкаў.
- прааналізаваўшы вобразы трагікамедыі, засяродзіць увагу на спалучэнні ў псіхалагічнай абмалёўцы прыстасавальнікаў, кар’ерыстаў, цынікаў, прайдзісветаў і дэмагогаў нізкага з ўзвышаным, трагічнага з камічным;

- удасканальваць уменне працаваць з драматычным творам, выбіраць патрэбны для характарыстыкі герояў матэрыял, развіваць навыкі чытання па ролях, аналізу вобраза;

- выклікаць у вучняў роздум пра сэнс асабістага існавання на зямлі, выхоўваць у рэчышчы народнай свядомасці і мудрасці


Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009
С. 279-284, адзначыць прыёмы раскрыцця характару герояў п’есы

Вучэбны дапаможнік для 10 кл. Пад рэдакцыяй З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанкі. Мінск, 2009


С. 286-290, адзначыць прыёмы раскрыцця характару

35

Маральна-этычны змест п’есы “Зацюканы апостал”, сцвярджэнне аўтарам духоўных агульначалавечых каштоўнасцей


Або

Майстэрства драматурга ў стварэнні вобразаў-тыпаў. Алегарычнасць, свежасць, вобразнасць мовы п’есы


- шляхам аналізу маральна-этычнага зместу п’есы сфарміраваць уяўленне аб трагікамедыі як філасофскім творы, які ўздымае агульначалавечыя праблемы вайны і міру, адносін у грамадстве і сям’і, дапамагчы вучням асэнсаваць пазіцыю аўтара ў адносінах да ўзнятых драматургам праблем;

- развіваць рэпрадуктыўнае, творчае і аналітычнае мысленне, выпрацоўваць навыкі калектыўнай работы;

- выхоўваць павагу да сям’і, да блізкіх, да людзей, сілу волі супрацьстаяць ганебным жыццёвым спакусам
- правесці абагульняючую гутарку па ідэйным змесце п’есы, раскрыць майстэрства драматурга ў стварэнні вобразаў-тыпаў, дапамагчы вучням асэнсаваць моўнае багацце трагікамедыі “Пагарэльцы”, праінсцэніраваць найбольш цікавыя, на думку вучняў, эпізоды твора;

- развіваць крэатыўнасць вучняў, звязную мову;



- паспрыяць выхаванню культуры ўзаемаадносін і артыстычных здольнасцей




: wp-content -> uploads -> 2015 -> umodos -> ktp
ktp -> Беларуская мова Прыкладнае каляндарна тэматычнае планаванне Для 12 класа вячэрняй школы
ktp -> Беларуская мова Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне для 11 класа вячэрняй школы
ktp -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне па вучэбным прадмеце «Беларуская мова»
ktp -> Беларускі музычны фальклор
ktp -> Урока і дата правядзення Тэма ўрока Мэта ўрока Матэрыял вучэбнага дапаможніка. Дамашняе
ktp -> Беларуская літаратура 12 клас 70 гадзін на год
ktp -> Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне. Беларуская літаратура. 10 Клас
ktp -> Беларуская мова прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне для 10 класа вячэрняй школы




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка