Каляндарныя святы



Дата канвертавання19.06.2016
Памер39.28 Kb.
Каляндарныя святы

ВЯЛІКДЗЕНЬ (расповяд - паказ)


Дзеючыя асобы:

Маці


Дачка

Валачобнікі

Хлопцы і дзяўчаты

На сцэну выходзяць усе ўдзедьнікі і пачынаюць расповяд. Хлопцы і дзяўчаты кажуць па чарзе:

- А ці ведаеце вы, калі нашы продкі святкавалі Вялікдзень?

-У далёкія дахрысціянскія часы гэта адбывалася тады, калі на новае кола жыцця пад промнямі сонца адраджалася зямля. Людзі віталі перамогу Сонца-Дажджбога і пачатак аднаўлення жывой прыроды.


  • Тады нашы продкі - язычнікі і спраўлялі свята Вялікага дня - Вялікдзень.

  • Хрысціянства, як рэлігія болш позняя, увасобіла лепшыя традыцыі язычніцтва.

-У хрысціянскім календары Вялікдзень святкуецца: у католікаў - у нядзелю пасля поўні, якая наступае следам за перыядам вясенняга раўнадзенства - 21 сакавіка.

-А ў праваслаўных вернікаў адлічваецца наперад 13 дзён і таксама вызначаецца нядзеля поўнага месяца.

- Велікодны тыдзень пачынаецца з Вербнай нядзелі. Гэта вялікае хрысціянскае свята, яго сімвал - галінкі вярбы, упрыгожаныя ядлоўцам і кветкамі.

-Асвячоныя ў храме галінкі вярбы захоўваюцца ў хаце цэлы год. Прыйшоўшы з царквы ці касцёла, вярбой сцябаюць адзін другога. Вярбой выганяюць першы раз кароў на пашу.



Дзяўчаты выконваюць "Танец з вербамі"

- Велікодны тыдзень, які наступае пасля Вербніцы, мае ў народным жыцці свае адметныя адценні і каларыт.

-У чысты панядзелак і аўторак Велікоднага тыдня мылі і бялілі хату, прыбіралі на панадворку.


  • У сераду ў хаце мылі ўсё драўлянае. Пад страху клалі хлеб, соль і мыла. 3 гэтым хлебам на Юр'я выганялі кароў на пашу, соль дапамагала ад сурокаў, а мылам мыліся ў чысты чацвер.

  • У чысты чацвер мыліся ў лазні. Сядаючы на палок, казалі: "хрышчаны - на палок, няхрышчаны – з палка". Хадзілі таксама мыцца на бягучую ваду або на расу, каб на целе не было хваробаў.

-У пятніцу вялікую, пакутную, пасцілі шчырым постам, бо ў гэты дзень, згодна з Бібліяй, быў укрыжаваны на Галгофе Ісус Хрыстос.

- Субота - вялікая, чырвоная, апошні дзень перад Вялікаднем. У суботу фарбавалі яйкі, пяклі пірагі. У Храмах свянцілі пафарбаваныя яйкі; пірагі і іншую ежу. Многія не спалі ўсю ноч: ішлі ў царкву ці ў касцёл. Раней ноччу з суботы на нядзелю палілі на вуліцы вогнішчы, у хатах усю ноч гарэла святло.

- А ў нядзелю на досвітку абавязкова хадзілі глядзець як "грае сонца". У печы ў першы велікодны дзень не паляць. Умываліся вадой, у якую клалі чырвонае яйка, срэбныя і залатыя рэчы.

-Стол засцілалі бялюткім абрусам, упрыгожвалі зелянінай. На стол ставяць"свянцонае" - яйкі, соль, пірагі, вяндліну. "Разгаўляцца" пачынаюць з свянцонага яйка.

-Днём моладзь гушкалася на арэлях, якія ладзілі ў кожным двары. Усе адорвалі адзін аднаго чырвонымі яйкамі і гулялі з імі.


Гульні з яйкамі: "У біткі", "Качанне 'На паляўнічы спрыт ". Гуляюць хлопцы, падчас гульні гучыць дыялог.

-Ну што, будзем біцца?

-Будзем, але раней дай паспрабаваць.

-Ой, вельмі ж тваё моцнае - пайду далей!

  • Дык можа памяняемся?

  • Не, давай тады сваімі.

  • А ў цябе не смалянка (залітае смалой)?

  • А ў цябе ці не ад цасаркі яйка?

  • Не, ну дык трымай - буду біць!

  • Не, перш ты трымай - а я потым!

Качанне яек: з нахілам на зямлю кладуць дошчачку, па якой пачынаюць качаць яйкі. Гонар таму, чыё яйка пройдзе найбольшую адлегласць - той будзе доўга жыць. Яшчэ больш выйграе той, чыё яйка, коцячыся, закране іншыя - тады ўсе яны становяцца ўласнасцю шчаслівага гульца.

Гульня «На паляўнічы спрыт»: па чарзе з завязанымі вачыма гульцы павінны з трох разоў лыжкай патрапіць па яйку.



-Характэрная адметнасць менавіта беларускага фальклору - валачобныя песні. Звычай абыходзіць двары на Вялікдзень мае вельмі старажытныя карані. Лічылі, што абыход двароў валачобнікамі прыносіць жывёле пладавітасць, на палях ураджай, засцярогу ад розных прыродных стыхіяў.

-Падыходзячы пад вакно, валачобнікі спявалі песні, у якіх усхвалялі гаспадара, гаспадыню, іх сыноў і дачок.

Маці і дачка ў хаце, прыбранай да Вялікадня.



Дачка. Мамка, калі ж валачобнікі прыйдуць?

Маці. Звычайна, дачушка, яны пад вечар прыходзяць. А пакуль што давай запытаемся ў нашых гасцей пра розныя велікодныя звычаі - не ўсе ж яны тутэйшыя людзі, многія і са свету прыехалі. (Маці і дачка задаюць па чарзе пытанні гледачам, за правіпьны адказ узнагарода - чырвонае яйка.)

Маці. Скажыце, людзі добрыя, а чым адрозніваецца пісанка ад крашанкі? (Стылем роспісу)

Дачка. У якую хату не заходзяць валачобнікі? (У тую, дзе нехта з сямейікаў нядаўна памёр).

Маці. Пры ўездзе ў які горад Хрыста віталі людзі, махаючы пальмавымі галінкамі? (Пры ўездзе ў * Ерусалім)

Дачка. А ці ведаеце, як у славянскай міфалогіі называлася багіня смерці і злой зімы ? (Мара, Марана)

Маці. А можа, хто скажа, што азначае слова «Пасха» ? (Зыход, вызваленне з няволі)

Пад «вакно» падыходзяць валачобнікі (хлопцы) і вітаюцца з гаспадарамі: Валачобнікі. Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос! Гаспадары адказваюць: Сапраўды ўваскрос! Ваісціну ўваскрос! Праўдзівы паўстаў! Выконваюцца валачобныя песні: гаспадару, гаспадыні, сыну, дачцы. Атрымаўшы ўзнагароду за еіншаванні, валачобнікі кажуць па чарзе віншаванні гаспадарам:



  • Будзь жа, пане гаспадару, здароў, як крынічная вада!

  • Багаты, як урадлівая зямля!

  • Вясёл, як хароша вясна!

  • Дай табе Божа - і ў каморы і ў аборы!

На адыход усе ўдзельнікі выконваюць танец «Расхожая»


: downloads
downloads -> М.І. Таранда, С. Б. Пазняк, А. Г. Смалей Лабараторная дыягностыка бактэрыяльных і мікозных інфекцый сельскагаспадарчай і хатняй жывёлы
downloads -> Вучэбна-трэніровачны комплекс “пішам правільна” (у адпаведнасці з новай рэдакцыяй “правіл беларускай арфаграфіі І пунктуацыі, 2008) як сродак удасканальвання інфармацыйна-адукацыйнага асяроддзя ў сучаснай школе
downloads -> Х а р т ы я з я м л І сакавік-2000 Х а р т ы я з я м л І прэамбула
downloads -> Пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння А. Куляшова “Ёсць у паэта свой аблог цалінны…”
downloads -> `c-w-`mj amXr-`mj lbÀsk-¡âdn hnZ-ym-`-ymk Ub-d-IvS-dpss imc-ym-ebw, luknw-Kvt mÀUv nÂUnwKvkv, im´n \KÀ, Xncp-h-\-´-]pcw
downloads -> Для студэнтаў 5 курса факультэта журналістыкі
downloads -> Пастанова савета мiнiстраў рэспублiкi беларусь 14 мая 2007 г. N 578
downloads -> «Клімавіцкі раён: гісторыя і сучаснасць» Інфармацыйны спіс
downloads -> Закон рэспублiкi беларусь 9 студзеня 2006 г. N 98-з аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны рэспублiкi беларусь
downloads -> Лістапада 2012 года




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка