Каментары да прапановаў “Канцэпцыі развіцця Нацыянальная платформы”, прадстаўленых ЕўраБеларуссю



Дата канвертавання19.07.2016
Памер72.39 Kb.
Каментары да прапановаў “Канцэпцыі развіцця Нацыянальная платформы”, прадстаўленых ЕўраБеларуссю

Асамблея:

Канцэпцыя развіцця Нацыянальная платформы” з’яўляецца грунтоўнай па прапрацаванасці прапановай, якая ахоплівае разнастайныя аспекты інстытуалізацыі Нацплатформы ФГС УП. У ёй адлюстраваныя разнастайныя палажэнні, на якіх пагадзіліся арганізацыі-удзельнікі Нацплатформы. Разам з тым, прапанаваная Канцэпцыя выходзіць далёка за рамкі дасягнутых дамоўленасцяў, замацаваных у “Мемарандуме аб супрацоўніцтве”.

1. Тое, на чым пагадзіліся арганізацыі-падпісанты Мемарандума - гэта бачанне Нацплатформы ФГС УП як камунікацыйнай пляцоўцы, дзе зацікаўленыя арганізацыі грамадзянскай супольнасці абмяркоўваюць пытанні беларуска-еўрапейскіх дачыненняў, аб’ядноўваюць свае высілкі дзеля спрыяння еўрапейскай інтэграцыі Беларусі, набліжэння інстытутаў беларускага грамадзтва і дзяржавы да нормаў і стандартаў ЕС, мадэрнізацыі краіны. У прапанаванай жа Канцэпцыі вядзецца размова пра тое, каб ствараць Нацыянальную платформу ўсёй грамадзянскай супольнасці, якая будзе выступаць ад імя усіх суб’ектаў грамадзянскай супольнасці не толькі па пытаннях беларуска-еўрапейскіх дачыненняў, але і пры “вырашэнні ўсіх пытаннях нацыянальнага маштабу”. Прапанаваная змена фокусу развіцця Нацплатформы падрывае дасягнутае супольнае бачанне арганізацый-удзельнікаў і запускае працэс стварэння новай ініцыятывы. Варта таксама падкрэсліць, што каардынацыйная і камунікацыйная пляцоўка для арганізацыяў грамадзянскай супольнасці па пытаннях нацыянальнага парадку дня ўжо існуе – ёю з’яўляецца Асамбленя НДА Беларусі.



ЕўраБеларусь:

  • Нацыянальная платформа павінна развівацца і падвышаць свой патэнцыял, што дасягальна толькі за кошт інтэнсіфікацыі працы і падвышэння эфектыўнасці каардынацыйных працэсаў – менавіта таму на наш погляд абмежаванне фнукцыі НП толькі на ўзроўні камунікатыўнай пляцоўкі – дэструктыўны і маргіналізуючы платформу падыход. Мы неаднаразова агучвалі, што камунікацыя – гэта ўсяго толькі базавы, абсалютна неабходны, але недастатковы ўзровень узаемадзеяння. Яшчэ патрэбныя дзейнасныя, каардынацыйныя і да пэўнай ступені рэпрэзентатыўныя функцыі, без якіх камунікацыя сама па сабе губляе ўсялякі сэнс. Таксама патрэбны новы ўзровень арганізаванасці і здольнасць дэлегаваць функцыі і паўнамоцтвы, што адлюстравана ў нашай прапанове па функцыях і фармату Каардынацыйнага камітэту.

  • Мемарандум ні ў якім са саміх пунктаў не абмяжоўвае функцыю НП выключна камунікацыяй. У кожнай камунікацыі павінна быць мэта і вынік. Адпаведна тэксту Мемарандума:

  • Мы будуем Нацыянальную платформу Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства для развіцця супрацоўніцтва, узаемнай падтрымкі, салідарнасці і абмену інфармацыяй паміж арганізацыямі грамадзянскай супольнасці.

  • Нашай мэтай з’яўляецца ўмацаванне інстытуцыйных магчымасцяў арганізацый грамадзянскай супольнасці ўплываць на працэсы дэмакратызацыі краіны, беларуска-еўрапейскага супрацоўніцтва, парадак дня рэформ у Беларусі па набліжэнні да еўрапейскіх стандартаў ва ўсіх сферах жыцця грамадства.

  • У прапанаванай намі канцэпцыі нідзе не кажацца пра “прадстаўленне інтарэсаў усёй грамадзянскай супольнасці” “ад імя ўсіх суб’ектаў”. У тых месцах канцэпцыі, дзе так яе можна трактаваць, мы унеслі адпаведныя праўкі кшталту: “для прадстаўніцтва грамадзянскай супольнасці, аб’яднанай у межах Нацыянальнай платформы”

  • Пашырэнне парадку дня НП за межы УП – рэч зараз відавочная ўжо усім. Пытанне толькі ў тым, наколькі гэты парадак дня можа быць пашыраны. Мы бачым неабходнасць уключэння ў гэты парадак дня не толькі Мадэрнізацыйнага дыялогу, але і шырокага кола “ўнутрыбеларускіх” пытанняў, пра што і зазначаем у канцэпцыі. Але там жа мы пазначаем, што для задач 2012-2013 г. будзе дастаткова дамовіцца пра трохі вужэйшы парадак дня (Усходняе партнёрства, Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі, а таксам іншыя сумежныя пытанні, актуальныя на міжнароднай арэне і ўнутры краіны, без якіх немагчымы далейшы рух наперад: палітзняволеныя, смяротнае пакаранне, перспектыва грамадска-палітычнага дыялогу і інш.).

  • Асамблея НДА Беларусі, на жаль, не з’яўляецца выключнай “пляцоўкай для арганізацыяў грамадзянскай супольнасці па пытаннях нацыянальнага парадку”. Яна был задумана і створана o 1997 г., але не змагла стаць такой пляцоўкай па шэрагу аб’ектыўных, але ў асноўным суб’ектыўных прычын. Да таго ж сёняшнія фарматы існавання грамадзянскай супольнасці шмат у чым не ўлічаныя ў Асамблеі. Дастаткова адзначыць, што абсалютная большасць зарэгістраваных НДА Беларусі не з’яўляюцца сябрамі Асамблеі, іх інтарэсы не могуць быць адпаведным чынам адлюстраваны. Да таго ж у Асамблеі фактычна няма прафсаюзаў, рэлігійных арганізацый і ішых форм арганізацый, якія таксама адносяцца да арганізацый грамадзянскай супольнасці па еўрапейскім стандарце вызначэння гэтага паняцця.

Асамблея:

2. Таксама выклікаюць перасцярогі і заяўленыя прыярытэты стратэгічнага развіцця Нацплатформы. Так, замест прапаноўваемага “узмацнення статуса... для прадстаўніцтва грамадзянскай супольнасці” асноўным прыярытэтам трэба рабіць развіццё каардынацыі, камунікацыі і супрацоўніцтва ў межах Нацплатформы ФГС УП. Імкненне да атрымання рэпрэзентацыйных функцый ад імя усёй грамадзянскай супольнасці падмяняе сабою неабходную працу непасрэдна ў межах Нацплатформы і выклікае непазбежны скепсіс з боку грамадзкіх арганізацый і ініцыятываў. Без якаснага напаўнення працай і стварэння працуючых рабочых групаў унутры Нацыянальнай платформы цяжка разліваць на заваяванне апошняй аўтарытэту як ўнутры Беларусі, так і за яе межамі. На жаль, пазытыўны досвед распрацавання “дарожных мапаў” не змог перарасці ў прадмет дыялогу з уладамі па шэрагу аб’ектыўных прычынаў. Таму Нацплатформе ФГС УП патрэбныя новыя ідэі і накірункі дзейнасці. Еўрапейскі дыялог дзеля мадэрнізацыі Беларусі, ў якім для Нацплатформы яшчэ не адведзена вызначанага месца, сапраўды мог бы стаць у фокусе дзейнасці платформы.

ЕўраБеларусь:


  • Пункт пра рэпрэзентатыўнасць ужо пракаментаваны вышэй. У той жа час менавіта фактар патрэбы вынясення агульнай пазіцыі ад імя актыўнай і самаарганізаванай часткі сектара быў найбольш паспяховым на працягу апошніх гадоў працы Нацплатформы.

  • Безумоўна, змячстоўнай працы рабочых груп і падгруп павінна быць нададзена адпаведная ўвага, з гэтым мы цалкам згодныя. Мы дадалі дадатковы абзац у канцэпцыў у параграфе пра працоўныя фарматы дзейнасці. Але разам з тым змястоўнай дзейнасці НП патрэбная новая энэргія. Мы не можам працягваць існаваць з рабочымі групамі, якія не працуюць, і рабіць выгляд, што нібыта яны ёсць. Калі яны не запрацавалі за апошнія тры гады, значыць трэба нешта прынцыпова мяняць. Менавіта гэтым абгрунтаваныя нашы прапановы па актывізацыі фарматаў Рэгіянальных платформ і Нацыянальных праграм. Мы разглядаем іх ях дадатковыя кампаненты, якія могуць прыцягнуць больш арганізацый да змястоўнага супрацоўніцтва, не абмяжоўваючыся выключна дыскусіямі на ўзроўні экспертаў.

Асамблея:

3. Мы лічам прапаноўваемыя ў Канцэпцыі крокі па бюракратызацыі Нацплатформы крокамі па стварэнні новай арганізацыі, новай асацыяцыі. У межах дасягнутых раней дамоўленасцяў Нацыянальная платформа ФГС УП мае мандат выключна як камунікацыйная пляцоўка нацыянальнага ўзроўню, дзе зацікаўленыя арганізацыі вядуць абмеркаванне актуальных пытанняў па беларуска-еўрапейскіх дачыненнях; супрацоўнічаюць паміж сабой і з замежнымі калегамі дзеля вырашэння пытанняў па набліжэнні Беларусі да нормаў і стандартаў ЕС; пляцоўка, што спрые, каб голас дзейсных арганізацый, што працуюць з тэмамі еўрапейскай інтэграцыі краіны, быў пачуты на ўсіх узроўнях дыялогу ЕС-Беларусь.

ЕўраБеларусь:


  • Любая якасная дзейнасць павінна быць адпаведным чынам арганізаваная. У нашай прапанове канцэпцыі нідзе не прапануецца ствараць аніякай новай арганізацыі альбо асацыяцыі. Але для забеспячэння эфектыўнай дзейнасці патрабуюцца адпаведныя формы арганізаванасці. Арганізаванасць грамадзянскай супольнасці на аснове НП і зрабіла платформу моцнай і адметнай. Зараз патрабуецца зрабіць новыя крокі ў гэтым накірунку каб адпавядаць часу, парадку дня і сучасным выклікам.

  • Нацыянальная платформа ФГС УП мае мандат выключна як камунікацыйная пляцоўка нацыянальнага ўзроўню” - гэта ўласнае меркаванне аўтараў заўвагі. Такая вузасць функцый НП ніколі не прымалася на канферэнцыях, такой трактоўкі таксама няма ў Мемарандуме. Абмежаванасць узаемадзеяння на платформе толькі камунікацыяй зробіць платформу безсэнсоўнай і безуплывовай адзінкай, якая нікому не будзе патрэбна. Больш шырокі спектр фенкцый НП не будзе замінаць асобным арганізацыям рабіць сваю працу і свій унёсак, наадварот, менавіта на такім значным, паважаным і бачным усімі ўнёску і агульных намаганнях можа будавацца ўплывовасць НП.

Асамблея:

4. Паколькі Нацплатформа павіная сфакусавацца на стварэнні і развіцці рабочых групаў (і тэматычных падгрупаў) і напаўненні іх змястоўнай працай, то механізм прымаемых рашэнняў у НП павінен спрыяць развіццю саміх рабочых групаў. Для гэтага ў Нацплатформе у склад каардынуючага воргана павінныя уваходзіць не асобы, абіраемыя за іх палітычную ролю, але асобы, што каардынуюць працу рабочых групаў (і, магчыма, падгрупаў). Самі рашэнні такога каардынуючага воргану мусяць насіць выключна рэкамендацыйны характар для арганізацый-удзельнікаў Нацплатформы. У сваёй працы Нацплатформа можа выступаць з заявамі, публічна выказвацца толькі як супольнасць арганізацый, што падтрымліваюць кожную канрэтную такую заяву/выказванне ў межах Нацплатформы.

ЕўраБеларусь:


  • Тут “воз стаіць наперадзе каня”. На жаль, за тры гады прапануемая Асамблеяй схема не даказала, што яна можа быць працуючай. У нас не з’явілася ніводнай рэальна працуючай рабочай групы на нацыянальным узроўні. Ёсць толькі працуючыя падгрупы. Адпаведна, фармалізацыя ў межах Каардынацыйнага камітэта нібыта кіраўнікоў працоўных груп пры тым, што яны не запрацавалі за тры гады, будзе неправільнай і шкоднай, да таго толькі замацоўваючы фармальнасць і бюракратызаванасць рабочых груп. Групы не запрацуюць ад таго, што мы прызначым іх “каардынатараў”, гэта павінна адбывацца па факту ініцыятывы асобных людзей і арганізацый.

  • Каардынацыйны камітэт без пэўных рэпрэзентатыўных функцый губляе свій сэнс, а платформа – эфектыўнасць. Мы не можам працягваць па 2 тыдні збіраць подпісы арганізацый пад заявамі, якія павінны агучвацца праз 1-2 дні. Гэта ніяк не абмяжоўвае права кожнай арганізацыі мець свой голас. У канцэпцыю мы дадалі пункт пра тое, што “Рашэнні Каардынацыйнага камітэту носяць рэкамендацыйны характар для арганізацый-удзельнікаў Нацплатформы”. У адпаведнасці сітуаці КК можа альбо прапанаваць заяву ад свайго імя, альбо ад НП, альбо ініцыяваць збор подпісаў сярод арганізацый. Калі удзельнікі НП не будуць задаволеныя гэтым аспектам працы КК, яны змогуць пераабраць КК – нармальная дэмакратычная практыка дэлегавання.

Асамблея:

5. Таксама неабходна сказаць, што ніводная група арганізацый, будзь іх 50 або нават 300, не мае права выступаць ад імя усёй грамадзянскай супольнасці краіны, якая налічвае тысячы арганізацый і ініцыятыў. Тым болей, такім правам не можа валодаць ніводны чалавек (група людзей), які прадстаўляе групу арганізацый-аднадумцаў, аб’яднаных у межах НП як тое прапаноўваецца ў Канцэпцыі.



ЕўраБеларусь:

Мы таксама згодныя з гэтым тэзісам. Але гэта не выключае механізмаў дэлегавання паўнамоцтваў, як гэта робіцца ва ўсім цывілізаваным свеце. Гл. Таксама Камянтар па п.1.
: files -> userfiles
userfiles -> Рэзалюцыя Канферэнцыі Нацыянальнай платформы
userfiles -> Інвентарызацыя і перааацэнка патэнцыяла праграмы Усходняга партнёрства для развіцця беларускай грамадзянскай супольнасці
userfiles -> Праграма грантаў для Беларусі
userfiles -> Рэзалюцыя Канферэнцыі Нацыянальнай платформы
userfiles -> Праграма канферэнцыі Дзень першы, 29 чэрвеня 2012 года
userfiles -> Choice cultural heritage: opportunity for improving civic engagement
userfiles -> Конкурсу праектных прапаноў " choice-беларусь: спадчына І сучаснасць" Асацыяцыя агенцтваў мясцовай дэмакратыі alda (Францыя) сумесна з Міжнародным кансорцыумам "
userfiles -> Грамадзянская супольнасць Беларусі: выклікі застою і адзяржаўлення трэцяга сектара
userfiles -> Нацыянальная платформа: 2012 новая рэальнасць у няновых умовах
userfiles -> Праграма грантаў для Беларусі Iнфармацыя аб заяўніку




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка