“Кампетэнтнасны падыход у фармаванні грамадзянскасці старшакласнікаў”



Дата канвертавання15.05.2016
Памер21.97 Kb.
Паважаныя педагогі!
Грамадскае аб'яднанне “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” запрашае класных кіраўнікоў старэйшых класаў і настаўнікаў прадмета “Чалавек. Грамадства. Дзяржава” школ г.Мінска, а таксама студэнтаў старэйшых курсаў педагагічных спецыяльнасцяў прыняць удзел у семінары Кампетэнтнасны падыход у фармаванні грамадзянскасці старшакласнікаў”.
Семінар праводзіцца ў рамках адукацыйнай праграмы “Развіццё грамадзянскай кампетэнтнасці школьніка і настаўніка”. Удзел у семінары уключае магчымасць удзелу ў далейшых мерапрыемствах праграмы (рэалізацыя ўласных адукацыйных мерапрыемстваў, удзел у школе-семінары, вывучэнне досведу рэалізацыі грамадзянскай адукацыі Германіі удзел разам са сваімі вучнямі ў летнім намётавым лагеры, падрыхтоўка матэрыялаў для зборніка “Развіццё грамадзянскіх кампетэнцыяў школьніка і настаўніка” і інш.).
У рамках праграмы мяркуецца арганізацыя і правядзенне ў снежні 2007 г. - студзені 2008 г 4-х тыпавых трохдзённых семінараў Кампетэнтнасны падыход у фармаванні грамадзянскасці старшакласнікаў”.
Даты правядзення семінараў:

13-15 снежня 2007, 27-29 снежня.2007, 3-5 студзеня 2008, 17-19 студзеня 2008.
Месца правядзення: будзе паведамлена пазней
Неабходнымі ўмовамі ўдзелу ў семінары з'яўляецца наступнае:

  • жаданне прыняць удзел;

  • падача запоўненай заяўкі за 12 дзён да яго правядзення;

  • удзел у семінары ад пачатку да завяршэння;


Асноўная ідэя праграмы:

Магчымасці рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў распрацоўцы і правядзенні ўрокаў і пазакласных мерапрыемстваў, найважнейшым вынікам якіх з’яўляецца фармаванне грамадзянскіх кампетэнцыяў: даследчай, камунікатыўнай, вучэбнай, кампетэнтнасцяў сацыяльнага выбару і сацыяльнага дзеяння.

У якасці магчымых сфер праявы грамадзянскіх кампетэнтнасцяў мяркуецца разгледзець грамадскую, палітычную, прававую дзейнасць, удзел у жыцці школьных і мясцовых супольнасцяў і інш.
Мэты і задачы праграмы:

Мяркуецца, што ўдзел на ўсіх этапах праграмы дазволіць:

- прааналізаваць магчымасці рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу праз развіццё грамадзянскіх кампетэнцыяў;

- разгледзець на пэўных тэмах (праблемах) метады, спосабы, механізмы развіцця грамадзянскіх кампетэнцыяў;

- азнаёміцца з нямецкім досведам адукацыі ў школе;

- ужыць прынцыпы і метады актыўнага навучання для праектавання адукацыйных мерапрыемстваў;

- распрацаваць, рэалізаваць і атрымаць зваротную сувязь на ўласныя адукацыйныя дзеянні і мікра-праекты (урокі, класныя гадзіны і г. д.), накіраваныя на развіццё грамадзянскай кампетэнтнасці старшакласнікаў.

Кантактная інфармацыя:

ОО "Адукацыйны цэнтр "ПОСТ""

Тэл/факс: (017) 298 16 59



Маб.тэл. (8029) 614 52 79, (8029) 504 52 79 (Аля Дзяргай)

e-mail: nastaunik@gmail.com.
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка