«Канцэпцыя развiцця банка: ён павiнен быць блiжэй да клiентау». Газета «Звязда» N82(25671) 15 апреля 2006 года



Дата канвертавання13.06.2016
Памер18.52 Kb.
«Канцэпцыя развiцця банка: ён павiнен быць блiжэй да клiентау». Газета «Звязда» N82(25671) 15 апреля 2006 года.
У адмiнiстрацыйным модулi выставачнага цэнтра «Аквабел» (прымыкае да гiпермаркета «Bigzz») днямi урачыста быу адкрыты сучасны разлiкова-касавы цэнтр (РКЦ) нумар 3 фiлiяла Мiнскай гарадской дырэкцыi ААТ «Белаграпрамбанк». >>

«Канцэпцыя развiцця банка: ён павiнен быць блiжэй да клiентау»

У адмiнiстрацыйным модулi выставачнага цэнтра «Аквабел» (прымыкае да гiпермаркета «Bigzz») днямi урачыста быу адкрыты сучасны разлiкова-касавы цэнтр (РКЦ) нумар 3 фiлiяла Мiнскай гарадской дырэкцыi ААТ «Белаграпрамбанк».


У РКЦ будуць абслугоувацца як юрыдычныя, так i фiзiчныя асобы. Для фiзiчных асоб будуць аказвацца усе вiды крэдытаванняу, будзе ажыццяуляцца прыём укладау у беларускiх рублях i замежнай валюце, а таксама валютна-абменныя аперацыi. Акрамя таго фiзiчныя асобы змогуць ажыццяуляць пераводы грошай з дапамогай сiстэмы Western Union, атрымлiваць праз банкаускiя рахункi пенсii i сацыяльныя выплаты, пералiчваць грашовыя сродкi на карысць юрыдычных асоб за атрыманыя паслугi.
Юрыдычным асобам прапануецца поуны комплекс разлiкова-касавых паслуг, крэдытная падтрымка (уключаючы лiзiнг, факторынг), паслугi па выплаце заработнай платы з дапамогай банкаускiх пластыкавых картау, ажыццяуленне аперацый з векселямi i сертыфiкатамi.
Падчас адкрыцця разлiкова-касавага цэнтра старшыня пра¢лення ААТ «Белаграпрамбанк» Сяргей РУМАС адзначыу, што у блiжэйшы час банк збiраецца актыуна развiваць рознiчны бiзнэс, бо сёння насельнiцтва краiны не ахоплена у поунай меры паслугамi «Белаграпрамбанка». «Мы пойдзем у спальныя раёны, пойдзем туды, дзе жыве шмат насельнiцтва, якое гатовае карыстацца банкаускiмi паслугамi», — сказау Сяргей Румас.
Старшыня назiральнага савета ААТ «Белаграпрамбанк», намеснiк прэм»ер-мiнiстра краiны Iван БАМБIЗА наступным чынам пракаментавау адкрыццё новага РКЦ i планы банка на блiжэйшую будучыню:

- Сённяшняя канцэпцыя развiцця нашага банка заключана у тым, што мы павiнны быць блiжэй да клiентау. Не клiент павiнен iсцi i шукаць нас, а мы павiнны прыйсцi да яго. I зараз мы знаходзiмся на аб»екце, якi пацвярджае гэтую канцэпцыю развiцця банка. Разлiкова-касавы цэнтр размешчаны у зоне, дзе знаходзяцца тысячы юрыдычных i фiзiчных асоб, iндывiдуальных прадпрымальнiкау. РКЦ дазволiць гэтым людзям на месцы, дзе яны працуюць, ажыццяуляць свае фiнансавыя аперацыi… У блiжэйшыя гады мы плануем актыуна развiваць дадзеную сетку.



- У тым лiку у рэгiёнах?
- Абавязкова. Ужо сёлета у рэгiёнах, асаблiва у раённых цэнтрах, будуць праведзены рэканструкцыi фiлiялау. Таксама мы маем на мэце зрабiць нашыя разлiковыя цэнтры, нашыя фiлiялы пазнавальнымi для клiентау. I у новым РКЦ у Мiнску мы прадэманстравалi наш будучы дызайн, нашыя новыя колеры (аранжавы i шэры — Аут.). Яны дазволяць клiентам пазнаваць нашыя фiлiялы не па шыльдах, а па афармленню.

Сяргей КУЗНЯЦОУ.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка