Канспект адкрытых заняткаў



Дата канвертавання19.07.2016
Памер83.99 Kb.
Канспект адкрытых заняткаў

ТЭМА: Развіццё творчага ўяўлення праз заняткі па развіцці маўлення.


Тэма: “Праца дарослых”. Казка “Лёгкі хлеб”.

Праграмны змест: знаёміць з мнагазначнасцю слоў; знаёміць з тэкстам казкі; садзеёнічаць засваенню паслядоўнасці развіцця сюжэта; фарміраваць эмацыянальныя адносіны да персанажаў казкі; пабуджаць выхаванцаў да расказвання казкі, вершаў; развіваць творчыя здольнасці дзяцей; працаваць над развіццём творчага уяўлення пры рабоце над казкай; выхоўваць павагу да працы дарослых, працавітасць.

Ход заняткаў:

1.Арганізацыйны момант.

2. Работа над вершам.

Паглядзіце на малюнак. Што на ім адлюстравана?



  • Так, гэта піла. Ёю пілуюць дровы. Яна вострая і гудзіць, як пчала: дж-дж.

  • Пакажыце голасам, як гудзіць піла.

  • Пакажыце рухамі па парах, як працуюць пілой.

  • Паслухайце верш, дзе расказваецца, як піла рэжа дровы:

Піла

Наша вострая піла

Не піла.

А пчала, не піла, не ела,

Ні разу не прысела,

А усё пела і гула-

Вясёлая піла.

Папілавала дровы- будзьце здаровы! В. Вітка



  • Чаму вострая іла параўноўваецца ў вершы з пчалой?

  • Як расказваецца ў вершы пра тое, як піла пілуе дровы?

  • Паслухайце верш яшчэ раз.

  • Давайце раскажам і пакажам, як піла пілуе дровы.

  • Насця, ідзі, будзем разам пілаваць дровы пад словы з верша, які я буду расказваць, а ты будзеш мне дапамагаць.

  • Цяпер паспрабуем пілаваць дровы і расказваць верш па парах самастойна. (Расказваецца 2 разы.)

3. Гульнёвае практыкаванне “Чым адрозніваемся?”

Выхавальнік паказвае дзецям картку з відарысам касы дзявочай і касы сталёвай.



  • Што вы бачыце на гэтай картцы? (Адказы.)

  • Так. Гэта косы.

  • А зараз добра падумайце і скажыце, чым адрозніваюцца гэтыя косы, што яны абазначаюць? (Адказы.)

  • Добра. Адна з гэтых кос дзявочая, у такую касу заплятаюць валасы. Другая каса сталёвая, ёю косяць траву. Вось гэта сталёвая каса і павядзе нас у казку, якая называецца “Лёгкі хлеб”.

4. Работа над казкай.

1. Чытанне казкі да слоў:

“- Добра,- кажа касец,- навучу цябе, дзе і як хлеб даставаць”.

2. Чытанне казкі з абазначэннем піктаграмамі паслядонасці зместу казкі.

- А зараз я буду чытаць казку далей, а вы будзеце замалёўваць змест казкі спецыяльнымі значкамі, якія дапамагаюць вам запомніць казку.

Выхавацель чытае казку далей, заканчваючы словамі:

“- Лепш парай мне, чалавеча, як лягчэй ежу здабываць”. Адначасова з чытаннем казкі выхавальнік малюе на дошцы ўмоўныя знакі – піктаграмы, а дзеці малююць такія ж на пеперы:

Трэба зямлю ўзараць,

Трэба забараваць,

Жыта пасеяць.

Жыта ўзыдзе…потым спее,

У снапы звязаць… звесці іх на ток,

Абмалаціць, у мяшкі сабраць,

У млын завезці, муку замясіць,

У печ пасадзіць, хлеб спячэцца.

5. Чытанне казкі. Гульня “Пазнай, хто гэта?”

А) Выхавальнік прапануе дзецям узяць карткі з геаметрычнымі фігурамі, пад якімі схаваны карціны каня, гусей, барана.

- Адкрыйце квадрат і паглядзіце, хто пад ім знаходзіцца. Вось і паслухайце далей казку, дзе будзе расказвацца аб сустрэчы ваўка з канём.

Выхавальнік чытае казку, заканчваючы словамі:

“-Перакуліўся воўк – ды ходу”.

Б)- А зараз адкрыйце трохвугольнік.

- Хто пад ім схаваўся?

Чытае казку, заканчваючы словамі:

“-Злез воўк з купіны, правёў гусей вачамі і пайшоў далей ні з чым”.

В) – Цяпер загляніце пад кружок. Каго вы там убачылі? Слухайце казку далей.

Чытае казку да канца.

6. Расказ па піктаграмах “Як хлеб здабываюць?”.

- Чаму касец сказаў, што воўк паспытаў лёгкага хлеба?

- А як хлеб здабываюць? Давайце раскажам аб гэтым па нашых умоўных значках, якія вы намалявалі.

Дзеці па чарзе расказваюць урывак з казкі аб тым, як хлеб здабываюць.

7. Заключная частка.

- Якую казку мы прачыталі?

-Аб чым вам хочацца расказаць з казкі?

- Што вы даведаліся пра ваўка з гэтай казкі?

- Чаму вучыць нас казка?

Малайцы дзеці, добра працавалі!



  • А зараз пойдзем у групу і намалюем героеў казкі “Лёгкі хлеб”.

Комплекс практыкаванняў па развіцці маўлення ў вольны ад заняткаў час


1.Раніцай.
Паўтарэнне заклічкі.

Мэта: вучыць вымаўляць спалучэнні беларускіх гукаў у словах.

Сонеёка, сонца,

Выгляні ў акенца,

Пасвяці нам трошку,

Дам табе гарошку.

З народнага.

Індывідуальна-карэкцыйная работа.

Завучванне чыстагаворкі “За-за-за, на лузе каза”.

Мэта: практыкаваць у вымаўленні гуку (з) у складах; развіваць сілу голасу (гаварыць ціха, гучна).

Гімнастыка для пальцаў “Прывітанне”

Мэта: равіваць мысленне, засяроджанасць на выкананні дзеянняў у адпаведнасці з тэкстам, дробную маторыку.
Настольна- друкаваныя гульні “Збяры карцінку”, “Лато”.

Мэта: развіваць уменне суадносіць дзеянні са словам, дробную маторыку рукі.


Развіваючая гульня “Галаваломкі”

Мэта: развіваць лагічнае мысленне дзяцей, уменне арыетавацца ў прасторы, кемлівасць, вытрымку.


2.На прагулцы.
Рухомая гульня “Сонца ці дождж?”

Мэта: развіваць фанематычны слых, слыхавое ўспрыманне, уменне выконваць дзеянні адносна рознага гучання; замацоўваць вымаўленне гуку (к) у складах, словах.

Змест гульні

Дзеці сядзяць на крэселках і выглядаюць у “акенцы”.

Выхавальнік. На небе сонейка, можна ісці гуляць. (Паказвае “сонейка”.)

Дзеці выконваюць розныя рухі: падскокі, бег, хадзьба па пляцоўцы са словамі:

Сонейка свеціць (абводзяць рукамі круг).

Птушкі спяваюць ( імітуюць палёт птушак).

З песняю дзеці разам спяваюць.

На сігнал “ Дожджык! Хутчэй дамоў!” усе стараюцца заняць свій “домік”, прыгаворваючы:

Дожджык, дожджык, ты ўсё ідзеш,

Пагуляць нам не даеш.

Гульня паўтараецца па жаданні дзяцей.
Назіранне за ветрам, вырабы вяртушак.

Мэта: развіваць назіральнасць, увагу, плануючую функцыю мовы, уменне прагназіраваць прадуктыўную дзейнасць; практыкаваць у зносінах на роднай мове; удасканальваць уменне выконваць дзеянні па ўзоры, слоўным указанням выхавальніка.


Мэтавая прагулка да рэчкі.

Мэта: падтрымліваць любоў да родных мясцін, жаданне ведаць гісторыю свайго краю, працягваць развіваць культуру моўных зносін, знаёміць з правіламі дарожнага руху і паводзін у прыродзе.


3.ІІ палова дня.
Чытанне верша “Дзіцячы сад”.

Мэта: развіваць пачуццё мовы, разуменне роднай мовы.

Нас усіх у сад дзіцячы водзяць мамы. Мы не плачам.

Я дык нават вельмі рад, што іду ў дзіцячы сад.


Гульня- драматызацыя беларускай народнай казкі “Зайкава хатка”.

Мэта: развіваць інтанацыйную выразнасць мовы, дыкцыю, моц голасу, артыстычнасць, памяць, культуру моўных зносін: уменне ўважліва слухаць суразмоўніка, адказваць на пытанні; вучыць дзяцей запамінаць тэкст казкі; практыкаваць у правільным вымаўленні беларускіх гукаў з улікам іх вымаўлення ў словах.



  • Я – пятух-чабятух,

Я - пявун-лапатун,

На кароткіх нагах,

На высокіх пятах.

Нясу касу на плячы,

Хачу ліску засячы.
Сюжэтна-ролевая гульня “Сям’я”.

Мэта: развіваць моўную культуру, дыялагічную мову; замацоўваць уменне адрозніваць мяккія і цвёрдыя зычныя гукі, падбіраць словы з пэўным гукам


Графічныя практыкаванні “Хвалі”.

Мэта: падрыхтоўваць руку да пісьма – маляваць авалападобныя лініі; правільна трымаць тулава, плечы, ногі, рукі ў час работы і прытрымліваць паперу левай рукой.


КАНСПЕКТ КОМПЛЕКСНЫХ ЗАНЯТКАЎ З ДЗЕЦЬМІ СЯРЭДНЯГА І СТАРЭЙШАГА ЎЗРОСТУ. ДЗЕЦІ І ГРАМАДСТВА І АПЛІКАЦЫЯ.

ТЭМА: “СВОЙСКІЯ ЖЫВЁЛЫ”.
Праграмнае забеспячэння: замацоўваць веды дзяцей аб свойскіх жывёлах; развіваць мысленне, памяць, увагу, творчыя здольнасці; выхоўваць клапатлівыя адносіны да свойскіх жывёл.
Абсталяванне: ілюстрацыі хатніх жывёл, кнігі аб жывёлах; “падарункі свойскіх жывёл: яйка, клубочак нітак, рукавічкі, шапка, шалік, панчохі, гусінае пер’е, упакоўка з-пад малака, масла, творагу, смятаны, сыру; матэрыял для аплікацыі.

ХОД ЗАНЯТКАЎ.

В. Деці сёння да нас у госці прыйла ліса. Давайце павітаемся з лісой. Скажыце мне, якая яна? ( Прыгожая, пушыстая, мяккая, вясёлая, аранжавая). Дзеці, давайце ласкава назавём лісу. (Лісічка, лісанька). Дзеці, лісічка нам прынесла канверт. Давайце паглядзім што ў ім знаходзіцца?

Выхавальнік дастае карцінкі з выявамі каровы, свінні, ката, сабакі, авечкі, казы, труса.

- Дзеці, хто намаляваны на гэтых карцінках?

- Як адным словам назваць гэтых жывёл? (Свойскія, хатнія.)

Сёння мы праверым, як добра вы ведаеце жывёл, якія жывуць побач з чалавекам.

Адгадайце загадкі пра гэтых жывёл, а адгадкі пакажыце карткай, якія ляжаць перад вамі.


ГУЛЬНЯ “Загадкі”

Маленькія лапкі, на лапках драпкі, ціхенька ступае, мышэй пужае. (Кот.)


Не араты, не каваль, не плотнік, а першы на вёсцы работнік. (Конь).

Не прадзе, не тчэ, а людзей апранае. (Авечка.)


З людзьмі сябруе, хату вартуе, жыве пад ганкам, хвост абаранкам.(Сабака.)
На печы грэецца, без вады мыецца.(Кот.)
Галодная мукае, накормленая жуе, усім дзецям малако дае. (Карова.)
ГУЛЬНЯ “Хітрыя пытанні”.

Дзеці, адкажыце на пытанні.



  • Якія свойскія жывёлы кормяць сваіх дзіцянят малаком? Назавіце мам і іх дзіцянят.



  • Чаму кошка заўсёды ўмываецца? (Кошка вельмі любіць чысціню. Яны палююць на мышэй і каб мышы не пачулі пах кошкі, ёй неабходна часта ўмывацца.

Мышы таксама жывуць у хаце. Але ці можна назваць яе хатняй жывёлай? Не, таму што ўсе хатнія жывёлы прыносяць карысць людзям, а мышы прыносяць чалавеку шкоду: порцяць хлеб, гародніну, зерне. А яшчэ мышы могуць прынесці у дом чалавека якую-небудзь хваробу, інфекцыю. Жывуць яны ў доме ў асноўным зімой, калі на вуліцы холодна. Людзі стараюцца пазбавіцца ад мышэй.

  • А чаму пеўня называюць будзільнікам?

  • А вы ведаеце, што конь можа спаць лежачы, а можа і стоячы.

ГУЛЬНЯ “Складзі карцінку”

Выхавальнік прапануе дзецям сабраць разрэзаныя карцінкі з выявамі хатніх жывёл, удакладняючы, чым гэта жывёла дапамагае чалавеку.
ГУЛЬНЯ “У каго што ёсць?”

У каго пушысты мех? (У ката, сабакі.)

У каго ёсць капыты? (Конь, карова, каза.)

У каго ёсць рогі? (Карова, каза.)

У каго ёсць хвост? (Ва усіх жывёл.)
ГУЛЬНЯ з мячом “Ты – мая частачка”

Я - кот, ты – мая частачка. Хто ты? (Хвост, лапы, кіпцюры, тулава, галава.)

Я – карова, ты мая частачка. Хто ты?

Я – конь, ты мая частачка. Хто ты?

Я – каза, ты мая частачка. Хто ты?
ГУЛЬНЯ “Нашы любімыя казкі”

Дзеці, лісічка запрашае нас з вамі выбраць кнігі з казкамі ў якіх героямі выступаюць свойскія жывёлы.

ГУЛЬНЯ “Падарункі хатніх жывёл”

Дзеці вынімаюць па аднаму прадмету і гавораць, хто яго мог падарыць. Кажуць дзякуй за гэты падарунак.


ГУЛЬНЯ “Рассялі жывёл”

Неабходна раскласці карцінкі дзікіх і свойскіх жывёл па абручах, сімвалічна абазначаных (хлеў, лес).


ГУЛЬНЯ “ Складзі з геаметрычных фігур”

Выхавальнік прапануе зрабіць з геаметрычных фігур жывёл.


АПЛІКАЦЫЯ “Кот”



Выхавальнік прапануе дзецям зрабіць з геаметрычных фігур ката. Удакладняюцца назвы геаметрычных фігур. Паказаць як геаметрычныя фігуры павінны быць размешчаны на аркушы паперы. Паказаць, як фігуры неабходна наклеіваць




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка